1. Гісторыя – навука, якая вывучае ўсю сукупнасць з’яў грамадскага жыцця на працягу існавання грмадства


Унутрыпалітычнае развіццё ВКЛ у канцы XIV-першай паловеXVI ст



бет11/61
Дата02.01.2022
өлшемі230.8 Kb.
#454213
1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   ...   61
ответы по ист. Бел.

8. Унутрыпалітычнае развіццё ВКЛ у канцы XIV-першай паловеXVI ст.

Палітычнае развіццё ВКЛ было звязана найперш з дзейнасцю вялікага князя Альгерда ў 1345—1377 гг. Ён вызначыўся ў справе пашырэння меж ВКЛ. У выніку паспяховай бітвы на рацэ Сінія Воды ў 1363 г. была вызвалена ад татараў тэрыторыя Украіны.

Тройчы Альгерд, які імкнуўся падпарадкаваць сабе ўсходнеславянскія землі, рабіў паходы супраць Маскоўскага княства, не жадаючы ўзмацнення маскоўскага князя Дзмітрыя Іванавіча.

Пасля смерці Альгерда вялікім князем стаў Ягайла. Ён імкнуўся замацаваць сваю велікакняжацкую ўладу ў ВКЛ і разлічваў на падтрымку з боку Польскага каралеўства. Знеш-няя небяспека з боку крыжакоў таксама рабіла неабходным збліжэнне ВКЛ і Польшчы. Самой Польшчы патрабавалася модная каралеўская ўлада. 14 жніўня 1385 г. у Крэўскім замку была заключана Крэўская унія — пагадненне пра аб'яднанне ВКЛ і Польскага каралеўства на чале з адным валадаром. Адной з яго ўмоў стала патрабаванне буйных польскіх феадалаў, каб вялікі князь літоўскі, 34-гадовы Ягайла, ажаніўся з дачкой польскага караля 13-гадовай Ядвігай. У вышку шлюбу з Ядвігай Ягайла далучыў да свайго велікакня-жацкага тытула яшчэ і пасаду польскага караля. Ягайла прыняў каталіцтва і атрымаў пасля гэтага імя Уладзіслаў. Ён выдаў прывілей — грамату (дзяржаўны дакумент), які даваў дадатковыя правы і вольнасці феадалам каталіцкага ве-равызнання і не распаўсюджваўся на праваслаўных феадалаў. Ягайла, у адрозненне ад свайго дзеда Гедзіміна, імкнуўся зрабіць каталіцкую царкву пануючай у ВКЛ, што выклікала нездавальненне праваслаўнай часткі насель-ніцтва. Княжанне Вітаўта ў 1392—1430 гг. было звязана з імкненнем захаваць дзяржаўную самастойнасць ВКЛ пасля заключэння Крэўскага пагаднення. На беларускіх земляx актыўна вялася барацьба супраць акаталічвання, якое ажыццяўлялася пад кіраўніцтвам Ягайлы. У такіх умовах яму цяж-ка было адначасова трымаць уладу ў Польскім каралеўстве і захаваць яе за сабой у ВКЛ. Паміж Ягайлам і Вітаўтам пачалася міжусобная барацьба, якая завяршылася заключэннем у 1392 г. Востраўскага пагаднення аб уладзе ў княстве. Ягайла перадаваў яе ў ВКЛ Вітаўту, які стаў вялікім князем літоўскім.

У пачатку XV ст. улада ў ВКЛ стала практычна належаць Вітаўту. Пры ім ВКЛ стала адной з найбуйнейшых па сваёй тэрыторыі дзяржаў у Еўропе, якая размяшчалася на абшарах ад Балтыйскага да Чорнага мора.

У1430 г. вялікім князем літоўскім стаў малодшы сын Альгерда Свідрыгайла. Яго галоўнай апорай сталі феадалы пра-васлаўнага веравызнання. Ён прыцягваў іх да дзяржаўнага кіравання, раздаваў ім замкі і пасады. Гэта выклікала нездавальненне феадалаў ВКЛ, якіх падтрымалі буйныя польскія землеўласнікі. Дамовіўшыся паміж сабой, яны аб-вясцілі вялікім князем Жыгімонта Кейстутавіча. Адбыўся часовы раскол ВКЛ. Гэтапрывялоў 1432—1436 гг. давайны за ўладу паміж прыхільнікамі Свідрыгайлы і Жыгімонта. Вайна скончылася перамогай Жыгімонта, які стаў вялікім князем.

3. Дзяржаўны лад ВКЛ у час Гедзіміна, Альгерда і Вітаўта ўяўляў сабой неабмежаваную манархію — уладу аднаго кіраўніка ў дзяржаве. Яго абавязкамі былі абарона краіны, выданне законаў, ажыццяўленне дыпламатычных зносін з іншымі краінамі, аб'яўленне вайны і заключэнне міру, распараджэннедзяржаўнай казной (грашовымі сродкамі), прызначэнне на дзяржаўныя пасады.

У час княжання Казіміра Ягайлавіча і Аляксандра Казіміравіча ў канцы XV — пачатку XVI ст. улада вялікага князя была абмежавана радай— спачатку толькі дарадчым, а потым заканадаўчым і распарадчым органам дзяржаўнай улады ў ВКЛ. Рада паступова набыла назву «паны-рада». У яе склад уваходзілі найбуйнейшыя феадалы-землеўласнікі, якіх з кан-ца XIV ст. называлі «панамі», і вышэйшыя службовыя асо-бы. Сярод іх былі канцлер — кіраўнік велікакняжацкай канцылярыі, хавальнік вялікай дзяржаўнай пячаткі; маршалак — старшыня на пасяджэннях радыпадскарбі — загадчык дзяржаўнага скарбу (фінансаў); гетман — начальнік войска і іншыя дзяржаўныя чыноўнікі. Паны займалі вышэйшыя дзяр-жаўныя пасады, вырашалі пытанні дзяржаўнага кіравання. «Паны-рада» адасобіліся ў самастойны ад вялікага князя орган улады.

У канцы XV ст. канчаткова аформіўся другі вышэйшы орган дзяржаўнага кіравання ў ВКЛ — агульны (вальны) сойм, на пасяджэннях якога, акрамя паноў-рады і службовых асоб, маглі прысутнічаць усе феадалы ВКЛ, а пазней — па 2 дэпутаты ад кожнага павета. На соймах вырашаліся пытанні аб вайне і міры, аб падатках і законах, аб выбранні вялікага князя.

Такім чынам, ВКЛ пры Аляксандру Казіміравічу пасту-пова ператвараецца ў саслоўна-прадстаўнічую манархію. Роля паноў-рады і вальнага сойма ў дзяржаўным кіраванні ста-новіцца вышэйшай за ролю вялікага князя. Ён заставаўся першай асобай у дзяржаве, аднак ужо не быў самаўладцам і падпарадкоўваўся волі паноў-рады.



Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   ...   61




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет