Савецкая плошча № 1 — Палац культуры Тэкстыльшчыкаў. Пабудаваны па тыпавым праекце (архітэктар — I. Рожын) з выкарыстаннем элементаў класіцызму. Прыклад архітэктуры 1940-1950-х гадоў. Рашэнне а будоўлі палаца культуры было прынята гарвыканкамам 6 лютага 1953 г.: “Отвести Гродненскому тонкосуконному комбинату земельный участок по улице Мостовой, угол улицы Замковой, площадью согласно существующих нормативов, для строительства клуба со зрительным залом на 420-550 мест”. 22 кастрычніка 1959 г. быў падпісаны акт прыёмкі будынка дзяржкамісіяй. Сярод гарадзенцаў існуе легенда, быццам бы палац пабудавалі “задам на перад”, г.зн. што фасад, які выходзіць на “Дом быта” на сам рэч – галоўны і павінен “глядзець” на саму плошчу.
На канец ХІХ ст., згодна з І.Соркінай, гэты бок плошчы складалі пляцы купчыхі Кауфманавай (двухпавярховая камяніца са склепам, свіранам і дзьвума хлявамі), Гольдберга і Грынберга (мураваны двухпавярховы дом з мезанінам, дзьвума крамамі, дзьвума свірнамі і трымя хлявамі), Вольфаў (яны валодалі суседнімі пляцамі: мураваны двухпавярховы дом з дзьвума двухпавярховымі флігелямі, у двары два мураваныя двухпавярховыя дамы, тры крамы, вялікія склепы, тры мураваныя свірны, чатыры хлявы; двухпавярховая камяніца з “питейным заведением”, дзьве крамы, склеп, тры хлявы).
Гаспадароў пляцаў заходняй часткі плошчы на 1907 г. адлюстроўвае такая каштоўная крыніца, як пералік дамоў Гродна з паказаннем уладальнікаў і колькасці дворнікаў: №3 – Качынер; №5 – Гольдберг; №7 – Шылінгоф; №9 – Вольф. У доме Шылінгофа знаходзіўся аптэчны магазін Сточыка. У “Памятных книжках Гродненской губернии” канца ХІХ – пачатку ХХ ст. на Параднай плошчы ўказваецца таксама аптэчны магазін у доме Замкоўскага, якую ўтрымліваў Эпштэйн, пазней, у 1915 г., Белах. Сам Замкоўскі з’яўляўся вольнапрактыкуючым урачом, які здымаў памяшканне для сваёй працы ў доме Брэгмана. Высветліць месцазнаходжанне дома Замкоўскага дапамагае спіс дамоў горада з пазначэннем дворнікаў: яго адрас – вул. Замкавая, 2/3. Гэта дазваляе дапусціць, што пляцам на вуглу плошчы і вул.Замкавай у пачатку ХХ ст. валодалі сумесна Качынер і Замкоўскі. У 1910 г. пасэсія № 5 належала ўжо Заку (мураваны і драўляны дамы, крытыя бляхаю, коштам 18350 руб.), а № 9 – Кнаразоўскаму (мураваныя дом, флігель, свіран, крытыя чарапіцаю, коштам 27750 руб.).
Савецкая плошча № 2 — Дом купца Мураўёва, biblioteka miejska, абласная бібліятэка імя Я. Карскага. Гэтым пляцам на канец ХІХ ст. валодалі купцы Мураўёвы (згодна з І.Соркінай, на 1886 г. – купец Іван Мураўёў, 1910 г. – купец Васіль Іванавіч і купец, калежскі асэсар Мікалай Іванавіч Мураўёвы). Па апісанню 1886 г. нерухомая маёмасць Івана Мураўёва ацэньвалася ў 1400 руб. і складалася з мураванага трохпавярховага дома, унізе якога быў свіран, наверсе – жылое памяшканне і крама. У 1910 г. нерухомасць братоў Мураўёвых складалі мураваны трохпавярховы дом, тры флігелі (адзін трохпавярховы і два двухпавярховыя), якія каштавалі 24000 руб. і прыносілі даход 3300 руб. У доме Мураўёвых месціліся Гродзенскае аддзяленне Беластоцкага камерцыйнага банку і магазін змешаных мануфактурных тавараў (пад фірмай “Франкъ Ш.А., удава і сын”). Самі ж браты Мураўёвы ў суседнім доме Левінсон і Тарлоўскай здымалі памяшканні для магазіна (“Ренсковый погреб” з продажам бакалеі і каланіяльных тавараў), тры склады і два хлявы.
У навуковым звароце знаходзіцца няправільная дата пабудовы будынка – 1914 год. Між тым дом купца Мураўёва узведзены найпазней ў сярэдзіне 1890-х гг. Падцверджанне гэтаму – выява дома на паштоўцы выдання Мілакоўскага ў Беластоку. На паштоўцы дом бачны на заднім плане сцен і званніцы згарэўшай у 1892 годзе Фары Вітаўта. Перабудова Фары Вітаўта (тады Сафійскага сабора) завершылася перад 1899 годам. Такім чынам дом купца Мураўёва дакладна існаваў ужо паміж 1892 і 1899 гадамі. Даціроўка ўзвядзення дома 1890-мі гадамі дазваляе з вельмі вялікай верагоднасцю сцвярджаць, што будынак праектаваўся тым самым архітэктарам, які аднаўляў пасля пажара вялікую харальную сінагогу на вуліцы Вялікая Траецкая. Будынак быў багата аздоблены як звонку, так і знутры. На вежачках знаходзіліся гербавыя шчыты (па ўсёй бачнасці гіпсавыя). Адзін з гербавых шчытоў перажыў Другую сусветную вайну і быў знішчаны недзе на мяжы 1950-х і 1960-х гг. Па даху будынка ішоў разны, магчыма драўляны, карніз, які можна ўбачыць яшчэ на здымках сярэдзіны 1960-х гг.
Багатым было і ўнутранае аздабленне будынка (некалькі кафляных печак, выявы якіх друкаваліся нават у альбомах, прысвечаных Гродна і спецыялізаваных выданнях, ляпніна, каваныя дэталі). На 1928 г. у доме працавала пякарня М. Залуцкага. У красавіку 1945 г. працавала гродзенская фабрыка індпашыва “Ателье мод”. У студзені 1951 г. памяшканні, якія займала фабрыка, былі перададзены ў ведзенне гарадской ( пазней – абласная імя Я. Карскага ) бібліятэкі, якая працавала тут аж да пачатку 1990-х гг..
Праз некалькі гадоў пасля высялення бібліятэкі гарадскія ўлады паспрабавалі арганізаваць рамонт дома, які скончыўся тым, што будынак фактычна пераўтварыўся ў руіны.
Абставіны «рамонта» дома купца Мураўёва да канца не высветлены. Вось што пісаў аб гэтай справе яшчэ ў 1997 г. журналіст Зміцер Кісель: «Зараз будынак выглядае так, быццам ён перанёс нашэсьце жорсткіх ворагаў. Не засталося ніводнага цэлага коміну, лесьвічныя поручні павырываныя. Ляпніна са столяў і сьценаў паадбіваная. Што гэта? Наўмысны акт вандалізму? Ці чыёсьці бязглуздае рашэньне, такім чынам адрэстаўраваць гістарычны помнік?
Загадчыца аддзелу культуры аблвыканкаму Людміла Кадзевіч паведаміла карэспандэнту «Пагоні», што ведае пра разбурэньне былой бібліятэкі. Але яна толькі нядаўна была прызначана на сваю пасаду, таму ёй невядомы ўсе акалічнасьці справы. У кулуарах аблвыканкаму мне ўдалося даведацца, што «рэстаўрацыяй» будынку, па рашэньні аблвыканкама было даручана фірме «Пульс» з Гродна.
Сапраўды 6 лютага 1995 года (бібліятэка пакінула сваё памяшканьне значна раней) паміж упраўленьнем культуры аблвыканкаму і фірмай «Пульс» была складзена дамова. Але не на рэстаўрацыю, а на рамонт перакрыцьцяў, унутраных лесьвіцаў і іншыя суправаджальныя працы дваровай часткі будынку бібліятэкі.
Па сцверджанні аднаго з адказных работнікаў «Пульсу» (ён не захацеў каб яго прозвішча падавалася ў газеце) рамонт быў скончаны першага красавіка 1996 году і, пакуль за захаваньне будынка адказвала фірма, у бібліятэцы дзяжурылі ахоўнікі. Усе спробы абвінаваціць «Пульс» у знішчэньні гістарычных каштоўнасьцей, яго супрацоўнікі лічаць беспадстаўнымі» ( “Вандалы правяць бал” // Пагоня. 1997. 30 траўня – 5 чэрвеня ).
Справа няўдалага рамонту, які скончыўся раскраданнем аздаблення будынка, была паспяхова замятая. Пасля амаль дзесяць год, аж да 2006 года, будынак ніхто не чапаў. Пачынаючы з лета 2006 года ў будынку вядуцца рамонтныя працы новым уласнікам – Народным пенсійным фондам, які заявіў аб жаданні пераўтварыць будынак у «Муравьёфф отель». Аднак стан будынка за апошнія гады толькі пагоршыўся, а летам 2009 года з яго па няясных прычынах знялі дах, пакідуючы зімаваць без прыкрыцця. Пенсійны фонд не плануе і ў бліжэйшыя гады займацца грунтоўным аднаўленнем дома. У планах уласніка забудова навакольных тэрыторый (зруйнаванне дома па Калючынскай 23 і пабудова новага дома на яго месцы а таксама пабудова дома на месцы разбуранага адразу пасля вайны дома Курляндскага). Толькі пасля ўвода ў эксплуатацыю новых будынкаў і атрымання ад іх даходу Пенсійны фонд збіраецца пачаць аднаўленне дома Мураўёва. Толькі ці дажыве шэдэўр гродзенскай архітэктуры да гэтага не ясна.
Савецкая плошча №6 – Дом Я.Лапіна, дом Курляндскага (не захаваўся). Пабудаваны ў ХІХ ст. Прымыкаў да дома купца Мураўёва.
На канец 1870-х гадоў пляц належаў Янкелю Лапіну (па звестках на 1879, 1886 гг.). Па звестках на 1879 г. на паўночным баку плошчы на пляцы Янкеля Лапіна на вуглу Параднай плошчы і вуліцы Турэмнай стаяў драўляны дом. Пасэсія Лапіна была моцна пашкоджаная падчас пажару 1885 г.. Пасля пажару забудова на пляцы Лапіна была ўжо цалкам мураванай. Пазней перайшоў Кур’янскаму ці Курляндскаму.На гэты момант тут працавалі: крама з дробязным гандлем туземным ліставым тытунём і тытунёвымі вырабамі; склеп рускіх вінаградных вінаў (уладальнікам яго з’яўляўся сам Цалька Мэеравіч Курляндскі); банкірская кантора братоў Ландау; магазін змешаных мануфактурных тавараў; шапачная майстэрня і магазін мужчынскіх капялюшоў і шапак; магазін шклянога, фарфоравага і фаянсавага посуду, лямпаў рускай і замежнай вытворчасці; піўная крама з продажам піва “распивочно и на вынос”. На пачатку XX ст. у камяніцы Курляндскага знаходзілася фотамайстэрня Якава Салавейчыка, а ўсю першую траціну ХХ ст. фотамайстэрня Лейбы Мееравіча Гельгора – самага знанага гродзенскага майстра фатаграфіі.
Акрамя таго, паводле “Памятнай книжки Гродненской губернии на 1894 г.”, у доме Лапіна знаходзіліся гарадская управа і сіроцкі суд, а ў доме Курляндскага – мяшчанская ўправа, вольнапрактыкуючыя ўрачы Іофэ і Яффэ (зубны ўрач). Відаць, сярэдзіна 1890-х гг. быў часам паступовага пераходу дадзенай пасэсіі ад Лапіна да Курляндскага. Тая ж крыніца за 1895 г. падае інфармацыю пра размяшчэнне ў доме Курляндскага спрошчанай рамеснай управы. На 1895 г. – “Упрощенное ремесленное управление”. На 1910 г. – “Агентство Московского страхового от огня общества”, аптэчны магазін Алдзяеўскага, працуе зубны ўрач Фрумін.
Дом знішчаны ў 1944 г.. Пазней тут інсаваў драўляны аднапавярховы будынак, дзе месцілася дабраахвотная дружына. Апошнія некалькі год — тралейбусны прыстанак.
Савецкая плошча № 4 — Касцёл святога Францыска Ксаверыя і кляштар езуітаў. Пабудаваны ў XVII—XVIII ст. з цэглы. Яшчэ ў 1585 г. кароль Рэчы Паспалітай Стафан Баторый ахвяраваў езуітам храм у горадзе, ад якога яны, аднак, адмовіліся. Толькі пасля 1622 г. па фундацыі старосты С.Касадубскага была створана рэзідэнцыя езуітаў.
Будаўніцтва калегіума і першага драўлянага касцёла Пятра і Паўла (існаваў да 1700) вялося ў 1650-1964 гт. пры гродзенскім пробашчу Далмаце Ісакоўскім, які падараваў ордэну маёнтак Свіслач. У 1678 г. па фундацыі Самуэля і Канстанцыі Лозаў пабудаваны мураваны касцёл, асвечаны ў імя св. Францішка Ксаверыя ў 1705 г. На асвячэнні прысутнічалі кароль Аўгуст II і расійскі цар Пётр I. Ад суседняга палаца Сапегаў да касцёла быў зроблены крыты пераход цераз Купецкую вуліцу. Комплекс уключаў будынкі касцёла, калегіума, бібліятэкі, друкарні, аптэкі, жылых карпусоў, гаспадарчыя пабудовы. Усе разам яны ўтваралі замкнёны ўнутраны двор і былі злучаны з касцёлам калідорам. Першапачатковы калегіум будавалі ў 1677—1683 гт., новы — у 1691—1763 гг. У XVIII ст. кляштар займаў цэлы квартал (120 х 160 м), у цэнтры якога стаяў будынак калегіума. Галоўнае трохпавярховае крыло (новы калегіум) было накрыта мансардавым дахам з чырвонай дахоўкі. Заходняе двухпавярховае крыло злучала новы калегіум з трансептам касцёла. Усходняе трохпавярховае крыло (стары калегіум) мела калідорную планіроўку з двухбаковым размяшчэннем келляў. На стыку старога і новага калегіумаў архітэктар Я. Руоф узвёў трапезную, над якой знаходзілася бібліятэка з вялікім вестыбюлем, а над ім — капліца.
У 1750-1752 гг. муляр К. Бурман надбудаваў лёгкія ажурныя вежы. У 1725 г. на вежы ўладкаваны гадзіннік-куранты.
У 1876 г. ксёндз Ян Малышэвіч правёў агульны рамонт касцёла, а ў 1898 г. на лесвіцы перад уваходам была пастаўлена скульптура Збавіцеля з крыжам. Паводле вопісу нерухомай маёмасці Фарнага касцёла за 1910 г. да яго належалі мураваныя трохпавярховы і аднапавярховы дамы, драўляны хлеў, валавы даход з нерухомай маёмасці складаў 1300 руб. Тут месціліся ўпраўленне Гродзенскага Дэкана, яго кватэра (у 1910 г. Дэканам з’яўляўся Элерт), кватэры ксяндзоў, арганіста (1910 г. – Комар), рызніцы, дворніка, крама рэлігійных і рытуальных прадметаў (Станіслава Левандовіча), магазін мэблі і слясарная майстэрня (Юдаля Сяргея).
У храме п о м н і к Антонію Тызенгаўзу (усталяваны Марыяй Пшыздзецкай), бюст Стэфану Баторыю (ск. Валеры Калесіньскі – яго дыпломная праца); ме м а р ы я л ь н ы я д о ш к і: Тадэвушу Касцюшка, братам Урублеўскім. П о м н і к Антонію Тызенгаўзу (усталяваны Марыяй Пшыздзецкай), бюст Стэфану Баторыю (ск. Валеры Калесіньскі – яго дыпломная праца); ме м а р ы я л ь н ы я д о ш к і: Тадэвушу Касцюшка, братам Урублеўскім.
Савецкая плошча № 4 — Аптэка, салон мэблі, Дом настаўніка. У 1709 г. побач з касцёлам быў узведзены асобны будынак аптэкі. У 1763 г. да аптэкі братам езуітам Эдэрам быў дабудаваны другі паверх аптэкі. Да ўвахода ў аптэку вялі тры прыступкі з цясанага камня. Дзверы былі трайныя на трайных завесах з трыма засовамі, над якімі была зашклёная панэль. Справа ад дзвераў на сцяне быў ліхтар. У будынку было некалькі печак з белай кафлі з падглазурным роспісам кобальтам у выглядзе сініх кветак. Сцены былі размаляваныя ўльтрамарынам. Падлога была з дошчак. У памяшканнях было нямала цікавай мэблі – напрыклад шафа распісаная на кітайскія матывы. Была таксама шведская печка-буржуйка, якой шведскія афіцэры абагравалі раней свае палаткі. Страціла высокі барочны дах у пачатку ХХ ст. пад час перабудовы яе гродзенскім дэканам Курловічам.
Пасля смерці экс-езуіта аптэкара Эдэра, аптэка пераходзіла з рук у рукі. У 1836 г. тут абаснаваўся І.А. Адамовіч. Ён і яго спадкаемцы валодамі аптэкай прыкладна да 1885 г. Моцна пацярпелая пад час пажара аптэка перайшла ў валоданне Евангелічна-Лютэранскага гродзенскага царкоўнага савета. Пазней ёю кіраваў правізар Эдуард Стэмпнеўскі. На 1952 г. – аптэчны склад. Рэстаўравана ў 1970-х гадах.
На месцы сёняшняга прыстанку каля крамы “Баторый” на пачатак ХХ ст. знаходзіліся камяніцы Гольберга, Шілінгофа, Вольфа.
Палац Радзівілаў – дом Брегмана. История возникновения Гродненского дворца такова. Во второй половине XVII в. – первой половине XVIII в., во времена Кароля Станислава Радзивилла, сложилась громадная юридика в южной части площади Рынок, состоявшая из приобретенных участков Воловичей, Сангушек, Массальских и затем Сапег.
На купленном в 1717 г. участке уже к 1726 г. жена кароля Станислава – Анна Катерина Радзивилл построила новый деревянный дворец. А две каменицы на южной стороне стали собственностью Радзивиллов только во второй четверти XVIII в. Сын Анны Катерины и Кароля Станислава IX Несвижский ординат Михаил Казимир Радзивилл «Рыбонька» купил в 1738 г. за 17 тыс. злотых угловую двухэтажную каменицу у Михаила Массальского.
После приобретения у Массальского первого углового дворца на площади Рынок в 1738 г. Михаил Казимир Радзивилл энергично взялся за его основательную перестройку и расширение. Уже в августе 1738 г. архитектор Доминик Фонтана прислал из Гродно «Рыбоньке» эскизный план и чертеж дворца с мезонином со стороны Рынка.
Строительные работы в соответствии с представленным проектом производил штатный архитектор «Рыбоньки» Августин Рошкович. На строительство гродненского дворца в 1741-44 г.г. получил Рашкович 41 258 злотых. К работе было привлечено большое количество мастеров и художников. В 1744 г. за украшение интерьеров дворца взялся придворный художник «Рыбоньки» Ксаверий Доминик Геский из Несвижа.
Принято считать 1744 г. временем окончания строительных работ в Гродненском дворце Радзивиллов. Главный корпус дворца выходил на площадь Рынок и занимал всю его южную сторону. К нему примыкало боковое здание, ориентированное вдоль ул. Бернардинской. Стены были выкрашены в серый и телесный цвет, с преобладанием последнего, орнаменты, обрамляющие окна – в серый цвет, имитирующий камень. Крыша дворца была сделана «олендерско маниро» – в виде мансарды. Главный фасад, акцентированный центральным ризалитом с брамой, был украшен гербами Радзивиллов и Вишневецких, а также резьбой.
Сквозной арочный проезд был устроен между тремя парами квадратных колонн по бокам. Главная лестница, устроенная с левой стороны от арки, вела в представительские залы в главном здании дворца, выходящем на Рынок, а также в апартаменты с капличкой и канцелярией гетмана в крыле дворца со стороны ул. Бернардинской. В здании также находились кабинеты, спальни, несколько приемных, комнаты для гостей, обеденный зал.
Большой представительский двухсветловой зал, именуемый «Портретным», находился на втором этаже. Туда вела главная парадная пышно украшенная лестница. Стены лестничного марша были покрыты полихромной живописью в технике «альфреско», имели оригинальные орнаменты, расписанные Геским.
Окна зала были в два ряда, внизу большие, поменьше – вверху. Хоры для капеллы над каминами указывали на то, что это был зал для балов. Стены его были украшены полихромией с колоннами и скульптурами, между колонн были резные фигуры, орнаментальные украшения и рисованные ландшафты. На расписанных колоннах были укреплены резные жирандоли на пять свечей. Интерьер зала украшали также канделябры и свисавшие с потолка 16 белых люстр. По предположению некоторых исследователей, четыре резных деревянных подсвечника из дворца Радзивиллов сохранились в интерьерах костела Обретения Святого Креста в Гродно.
Камины и печи из кафеля были различных цветов и форм: белые с золотистым орнаментом, зеленые, цвета мрамора. Их украшали резные орлы гербов рода Радзивиллов. Новшеством в жилых помещениях дворца были саксонские фарфоровые печки на четырех каменных ножках в виде столбиков. Кованые детали дверей были английской работы. Кафель и красивые люстры происходили из Радзивилловских мануфактур.
Над каминами находились портреты королей и вельмож Речи Посполитой. В столовой над камином был портрет короля, а в кабинете на втором этаже – портрет королевы. На стенах в зале висели многочисленные портреты, большие и поменьше, королей и принцев. Всего в большом зале дворца было 25 больших портретов королей, 18 портретов размерами поменьше и в других залах дворца еще 23 портрета. Кроме этого, в комнатах дворца висело не менее 20 «ландшафтов» с религиозной, мифологической и охотничьей тематикой.
Сюжеты «ландшафтов» Гродненского дворца были разнообразны: «Охота на уток с собаками», «Ландшафт, представляющий львов», «Овчарки, погоняющие овец», «Страусы», «Охотник, стреляющий в медведя», «Спасение Энеем из Троянского огня отца своего», «Пастушка и пастух», «Охота на кабана», «Жена Потифара, срывающая одежды с Иосифа», «Неизвестный дикий зверь», «Лев, пожирающий коня», «Цветы в вазах», «Оружие», «Щиты и оружие».
Стены комнат и залы второго, парадного этажа дворца, расположенные справа и слева от главного двухсветлового зала, были обиты полотняными шпалерами, как указано в инвентаре, – это были “плотяные” обои.
Помещения первого этажа были украшены скромнее, стены не задрапированы тканями, а украшены фресками на штукатурке. Цвет стен был красный и серый, кафельные печи – белого и зеленого цветов.
В 1751 г. «Рыбонька» купил у наследников Казимира Леона Сапеги соседний трехэтажный дворец за сумму в 55 тыс. злотых. После этого два соседних каменных дворца и один деревянный, старый двор с находившимися на нем хозяйственными постройками образовали единый большой дворцовый комплекс Радзивиллов.
Как отмечал Шлемюллер в 1752 г., дворец Радзивиллов это «обширный симметричный, хороший дом, одна сторона которого выходила на Рынок. Залы и палаты большие… Примыкает к нему большая площадь с деревянными постройками, в которых обычно размещалась большая свита княжеская и военная стража». Добавим, что большие конюшни во дворе рассчитаны были на содержание 50 коней.
Первые десятилетия XIX в. стали годами полного упадка и уничтожения былого великолепия дворца. По одной из версий в 1832 г. в Петербург из дворца были вывезены огромные ценности, реквизированные у участника восстания 1830-31 г.г. Ефстафия Сапеги, который отклонил предложение Николая I взамен верноподданнической присяги получить конфискованные музейные сборы, библиотеку и архивы.
В 25 больших упаковках находились привезенные в Петербург картины, мозаики, гравюры и книги. 17 декабря 1832 г. Николай I после осмотра всех вывезенных предметов, приказал часть из них оставить в Эрмитаже, часть передать Академии художеств и Дирекции театров, а книги – в Публичную библиотеку. Целое собрание портретов и сафьяновый портфель с навесным секретным замком он приказал передать в кладовые Эрмитажа.
У канцы ХІХ ст. камяніцаю валодалі Брэгманы. Па звестках на 1886 г. нерухомая маёмасць купца Лэйзера Брэгмана, што прыносіла даход, ацэньвалася даражэй за маёмасць уладальнікаў іншых пляцаў на плошчы (у 31000 руб.) і апісвалася наступным чынам: “Мураваны двухпавярховы дом з дзьвума аднапавярховымі флігелямі на вуглу і на Маставой вуліцы дзевяцью крамаў маецца яшчэ семь крамаў у флігелі на Мяшчанскай вуліцы і трынаццаць у галоўным корпусе на плошчы. На двары асобны мураваны аднапавярховы дом і шесць свіранаў, з якіх два здаюцца ў арэнду асобна ад кватэраў, і пяць хлявоў. Акрамя таго на вуглу плошчы і Маставой вуліцы зноў пабудаваны другі паверх, які аб’яднаны з галоўным корпусам дома і складае вялікае памяшканне”. На 1910 г. яе ўладальнікамі былі Шэпшэль Лэйзеравіч Брэгман і Яха Лэйзераўна Грынберг. Іх нерухомасць складалі мураваныя чатыры дамы і два флігелі, крытыя жалезам і чарапіцаю; драўляныя чатыры будкі, восемь свіранаў, пяць хлявоў.
Акрамя здачы ў арэнду кватэраў, крамаў, гаспадарчых пабудоваў (свіранаў і хлявоў), тут здымаў памяшканне для працы вольнапрактыкуючы ўрач Замкоўскі, збіраўся клуб “Гражданское благородное собрание”.
После I мировой войны владельцем изменившегося до неузнаваемости дворца стал Иосель Морголис. Он предоставил помещения второго этажа для потребностей клубов «Муза» и «Маккаби». Все помещения первого этажа были приспособлены под магазины и лавки гродненских торговцев.
В годы второй мировой войны дворец значительно пострадал и во второй половине сороковых годов XX в. его остатки были полностью разобраны. На месте, расчищенном от завалов, вскоре был разбит центральный сквер, огороженный бетонной балюстрадой. Ее отрезок, выходивший на площадь, практически совпадал с северной границей дворца. Летом 2005 г. во время работ по реконструкции Советской площади были открыты фундаменты дворца.
Помнік у гонар воінаў-вызваліцеляў — Танк Т-34. Усталяваны ў 1968 г.
Савецкіх памежнікаў // Łososiańska, Augustower-Str.
«Кунстава» — У канцы XVIII ст. раўначасна з Гарадніцай на беразе рэчкі Ласасянка меркавалася стварыць гандлё'ва-прамысловы цэнтр «Кунстава» («Майстэрства»). Планавалася пабудаваць 14 мануфактураў, рынак, склады, канторы і дамы для рабочых. Ад гэтага часу паходзіць назва раёна — «Фолюш». Захаваліся зруйнаваныя фрагменты майстэрняў і воднага млына больш позняга часу.
Сенсацыяй сталі рэшткі маманта, якія ў сакавіку 1837 г. былі знойдзены на Фолюшы. Ласоснаўскі млынар Людвіг Міхальскі на беразе Ласасянкі знайшоў рог даўжынёю каля трох аршынаў і ніжнюю сківіцу з двума зубамі. Гродзенскі мешчанін Адам Макарэвіч адшукаў на гэтым месцы галаву з двума зубамі, пярэднюю і заднюю лапатку даўжынёю і шырынёю каля аршына. Мясцовы памешчык дэ Ласі паслаў сюды сваіх людзей, і яны адкапалі тры кавалкі рабрын маманта. Даследаванні месца знаходкі ў маі 1837 г. паказалі, што спачатку ў масе торфу захоўваўся цэлы шкілет маманта. У 1855 г. па распараджэнні апекуна Віленскай навучальнай акругі тая частка маманта, якая належала Гродзенскай мужчынскай гімназіі (чэрап, пярэдняя і задняя лапаткі), была перададзена ў Віленскі музей.
Друкарня КПЗБ— Створана ў 1926 г. у падвале дома I. Пата па вул. Ласасянскай № 48. Будынак не захаваўся.
Помнік савецкім памежнікам.
Савецкіх памежнікаў № 50 — Пабудаваны ў пачатку XX ст.
Савецкіх памежнікаў № 52 — Пабудаваны ў пачатку XX сі.
Савецкіх памежнікаў № 53 – Кінатэатр А.С. Пушкина, клуб “Пушкин”. Згодна з генеральным планам вастанаўлення і рэканструкцыі Гродна ў занеманскай часцы горада на адной з магістральных вуліц было запланавана будаўніцтва кінатэатра на трыста месцаў. Аднак, у сувязі з абмежаванасцью ў сродках, гарвыканкам вырашыў абмяжавацца будаўніцтвам кінатэатра раённага тыпа на сто пасадачных месцаў меньш. У сувязі з адсутнасцью гарадскога тыпавога праекта на двесці месцаў, 4 красавіка 1950 г. выканкам прыймае да будаўніцтва праект для раённых цэнтраў архітэктара Калмыкова. Першапачаткова, кінатэатр павінен быў знаходзіцца на вуглу вулі Беластоцкай і Аўгустоўскай ( сёняшніх – Суворава і Курбатава ) побач з хлебакамбінатам. Аднак, усяго праз тры дні пасля прыняцця рашэння, пад будоўлю быў адведзяны новы вучастак плошчай 3300 кв. метроаў па вул. Ласасянскай (Советских пограничников). 31 снежня 1954 г. дзяржкамісія прыняла да эксплуатацыі будынак кінатэатра на 218 месцаў, якому 7 студзеня наступнага года рашэннем гарвыканкама было нададзена назва “имени А.С. Пушкина”. 10 жніўня 1955 г. гарвыканкам прыняў рашэнне № 328, згодна якому кінатэатр павінен быў памяняць сваю назву на кінатэатр “Неман”. Звестак пра тое, калі было вернута першапачатковая назва не захавалася.
Достарыңызбен бөлісу: |