А.І. Цвікевіч «Заходнерусізм»


Паўночна-заходні аддзел Рускага геаграфічнага таварыства



бет38/59
Дата24.05.2022
өлшемі267.59 Kb.
#458596
1   ...   34   35   36   37   38   39   40   41   ...   59
Ultimate Shefchuk v 1 0

Паўночна-заходні аддзел Рускага геаграфічнага таварыства.


Першай рускай навукова-беларусазнаўчай грамадзянскай арганізацыяй на Беларусі быў Паўночна-заходні аддзел Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства. Увесь час свайго існавання ен знаходзіўся ў Вільні, з'яўляючыся дапаможнай часткай таварыства. Ініцыятыва ўтварэння такога аддзелу ў Вільні належыла тагачаснаму сакратару Рускага геаграфічнага таварыства Ф.Р. Остен Сакену. У гэтай справе пэўную ролю адыграла таксама экспедыцыя Рускага геаграфічнага таварыства на Беларусь у 1867 - 1870 гг. З аднаго боку, члены экспедыцыі дапамагалі распачаць дзейнасць Паўночна-заходняга аддзела, а з другога боку - Рускае геаграфічнае таварыства хацела, каб яго праца па даследаванню Беларусі атрымала дапамогу са стараны мясцовых сіл, аб'яднаных для гэтага ў пэўную арганізацыю. Ініцыятыву Ф.Р. Остен Сакена ў справе адчынення аддзела таварыства ў Вільні падтрымліваў і на месцы ажыцявіў папячыцель Віленскай навучальнай акругі І.П. Карнілаў. Але заснавальнікі аддзелу палічылі патрэбным захаваць аддзел ад польскага ўплыву. Быў падрыхтаваны адпаведны параграф палажэння аддзелу аб тым, што ў члены Паўночна-заходняга аддзела маглі абірацца толькі рускія людзі. Апрача таго, аддзел павінен быў знаходзіцца пад апекаю генерал-губернатара і папячыцеля Віленскай навучальнай акругі. А таксама павінен падпарадкоўвацца паказанням і інструкцыям Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства.
Адкрыцце Паўночна-заходняга аддзелу адбылося 20 чэрвеня 1867 года ў будынку Віленскай публічнай бібліятэкі (24 мая 1867 года свае дзверы адчыніла Віленская публічная бібліятэка, а 13 чэрвеня ў ей пабываў сам імператар Аляксандр II.). На першым пасяджэнні быў абраны старшыня - І.П. Карнілаў.
Мэты аддзелу:
1. праводзіць пошук і прыводзіць у вядомасць сабраныя ўжо і захаваныя ў мясцовых архівах і ў прыватных асоб весткі аб краі, разглядае іх і вырашае, якім чынам увесці іх ва ўжытак;
2. збірае належачыя да краю этнаграфічныя і гістарычныя матэрыялы праз мясцовых жыхароў і наладжвае вучоныя экспедыцыі;
3. дапамагае прывтным асобам, якія наведваюць Паўночна-заходні край з навуковаю мэтай і стараецца прыцягнуць да даследавання асоб, якія могуць для гэтага карысныя;
4. клапоціцца аб збіранні і захаванні навуковых калекцый.
Дзейнасць Паўночна-заходняга аддзелу Рускага геаграфічнага таварыства можна падзяліць на два перыяды. Першы з іх пачынаецца з 1867 г. і заканчваецца ў 1877 г., калі дзейнасць аддзелу зусім спынілася. Другі -- ад 1910 да 1915 г., калі аддзел зачыніўся па прычыне захопу Вільні немцамі. Такім чынам, амаль 35 год, ад 1874 да 1910 г., аддзел фактычна не існаваў.
Праца аддзелу на працягу першага перыяду яго існавання выяўлялася, галоўным чынам, у агульных сходах, пасяджэннях распарадчага камітэту і сэкцый, наладжванні экспэдыцый, выданьні праграм, збіранні матэрыялаў, трыманне сувязі з аналагічнымі арганізацыямі і інш. Агульных сходаў было каля дзевяці. На іх пераважна абмяркоўваліся і вырашаліся арганізацыйныя пытанні і толькі часамі заслухоўваліся навуковыя даклады, паведамленні і інш.
У самым пачатку свайго існавання аддзел сутыкнуўся з вялікімі праблемамі. У аддзеле не было столькі сродкаў і сіл, колькі трэба для даследавання Беларусі экспедыцыйным метадам. Адчувалася патрэба ў розных матэрыялах з месцаў. Таму аддзел клапаціўся аб апублікаванні інструкцый і праграм для нагляданняў, апісання і збірання матэрыялаў, якое адбывалася праз "Виленски Вестник", або асобнымі выданнямі. На праграмы прысылалі з мест адказы і апісанні, якія часам заслухоўваліся на тых, ці іншых пасяджэннях, або перадаваліся для апрацоўкі секцыям і членам аддзелу. Усіх адказаў было больш 600. Так, напрыклад, праграмы па этнаграфіі рассылаліся аддзелам праз канцэлярыю папячыцеля Віленскай навучальнай акругі, губэрнскія статыстычныя камітэты, царкву і касцёл. Дзеля таго, што праца ў этнаграфічнай сэкцыі вялася адзінкамі, аддзел не спраўляўся нават з распрацоўкай усіх атрыманных ім этнаграфічных апісанняў з месц. Праўда, былі некаторыя адзіночныя выпадкі друкавання лепшых апісаньняў у "Виленским Вестнику", але амаль уся маса іх засталася ў матэрыялах аддзелу. Апрача працы па збіранню матэрыялаў, было вырашына пачаць справу па стварэнню этнаграфічнай карты Беларусі.
Урэшце, адной з вялікіх прац аддзелу ў першым перыядзе яго існавання зяўляецца перапіс насельніцтва г. Вільні, які зроблены аддзелам 18, 19 і 20 красавіка 1874 г. У гэтай працы прымалі ўдзел 195 чалавек. Матэрыялы перапісу распрацоўваліся ў 1875 і 1876 г. г. і надрукаваны ў 1881 г. Гэтай працай і скончыўся першы перыяд дзейнасці аддзелу. У першым перыядзе дзейнасці Паўночна-заходняга аддзела асабістага друкаванага органа не было, таму журналы пасяджэнняў аддзелу публікаваліся ў цэнтральных "Известиях Императорского Русского Географического Общества", а інфармацыя аб працы -- пераважна ў "Виленском Вестнике".
Аднак у 1874 г. дзейнасць Паўночна-заходняга аддзела прыпынілася, бо рускія даследчыкі пераважна абыякава ставіліся да беларускай мінуўшчыны і не маглі з інтарэсам вывучаць край, а мясцовых даследчыкаў амаль не было. Але прайшоў ладны час, умовы змяніліся, і ў 1899 -- 1902 г. г. былі зроблены спробы аднавіць аддзел, але спробы гэтыя не далі ніякіх вынікаў.
16 студзеня 1910 году папячыцель Віленскай навучальнай акругі Р.В. Лявіцкі склікаў пасяджэнне зацікаўленых асоб у ліку каля 32 чалавек, якое і аднавіла Паўночна-заходні аддзел Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства па палажэнню 1867 году. У даным выпадку, як і пры самым заснаванні аддзелу, ініцыятыва аднаўлення належыла не мясцовым дзеячам, а П.П. Сямёнаву-Цяньшанскаму і віцэ-старшыні Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства. Р.В. Лявіцкі, як сапраўдны член Таварыства, узяўся ажыцяўляць яе на месцы. Па думцы аднаўленцаў аддзелу, галоўнай мэтай яго павінна стаць дзейнасць па ўсебаковым вывучэнні былога Паўночна-заходняга краю. Але тады ж была выказана і канкрэтная практычная мэта аддзелу -- даводзіць, што гэты край сапраўды рускі ў процівагу "польскаму погляду на гэты край, як на край польскі, або, прынамсі, ня рускі". Такім чынам, адноўлены аддзел захаваў не толькі сваё палажэнне, але і свае палітычныя тэндэнцыі. Дзейнасць яго цягнулася да верасня 1915 году -- часу захопу Вільні немцамі. Нажаль, за 1913 і за 1915 год існавання аддзелу няма пэўных даных.
Як правіла аддзел кожны год пасылаў дзве экспедыцыі: адну гістарычную і адну этнаграфічную, але зачастую іх адбывалася больш. Так, у 1910 годзе адбыліся наступныя экспедыцыі: комплексная ў Барысаў, для запісу народных мелодый, фальклорная і г.д. і дзве археалагічныя. У 1911 годзе было зроблена 5 экспедыцый: комплексная ў Гомель, для запісу народных мелодый, дзве археалагічныя і этнаграфічная. У 1912 годзе -- 2 экспедыцыі: этнаграфічная і для запісу народных мелодый. У некаторых экспедыцыях прымала ўдзел па некалькі чалавек. Каштоўныя вынікі экспедыцый дакладываліся на сходах і апавяшчаліся ў "Записках" аддзелу. З матэрыялаў экспедыцый, а таксама, з матэрыялаў атрыманных з месц і інш, у аддзеле быў створаны архіў, які к часу зачынення аддзелу ў 1915 годзе складаўся з вельмі каштоўных звестак: сотні апісанняў, фатаграфіі і інш для пазнання Беларусі. Гэта было амаль што самым каштоўным вынікам працы аддзела.


  1. Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   34   35   36   37   38   39   40   41   ...   59




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет