А.І. Цвікевіч «Заходнерусізм»


Паўстанне 1863/64 гг. і яго ўплыў на развіццё гістарычнай навукі ў Расіі і Беларусі



бет39/59
Дата24.05.2022
өлшемі267.59 Kb.
#458596
1   ...   35   36   37   38   39   40   41   42   ...   59
Ultimate Shefchuk v 1 0

Паўстанне 1863/64 гг. і яго ўплыў на развіццё гістарычнай навукі ў Расіі і Беларусі.


Моцны ўплыў на развіццё айчыннай гістарыяграфіі парэформеннага часу аказала паўстанне 1863 г. у Польшчы, Літве і Беларусі. Яно зноў звярнула ўвагу ўрада і расійскага грамадства, у цэлым, на заходні рэгіён краіны, заставіла нанава адкрыць Беларусь і яе гісторыю. Каб абвергнуць польскія прэтэнзіі на Беларусь і Літву, царскі ўрад пачаў актыўна даказываць рускі характар «заходняга края» імперыі. Дзеля гэтага былі выдадзены два гістарычныя атласы.
Першы атлас з шасці карт падрыхтаваў палкоўнік Р.Ф.Эркерт (1863 г.). Выданне раскрывае арэал рассялення ў «заходнім краі» рускіх, палякаў, літоўцаў, латышоў, немцаў і яўрэяў. Зразумела, што ўкраінцы і беларусы былі аднесены да рускага этнасу. Першае выданне атласа выйшла на французскай мове і прадназначалася для еўрапейскай дыпламатыі ў адказ на падзеі 1863 г.
У 1864 г. выйшаў атлас, складзены падпалкоўнікам А.Ф.Рыціхам пад кіраўніцтвам Пампея Бáцюшкава.
Пампей Мікалаевіч Бацюшкаў (1811 – 1892 гг.) скончыў артылерыйскае вучылішча ў Пецярбургу, у 1832 – 1840 гг. афіцэр рускай арміі. З 1850 г . – віцэ-губернатар Ковенскай губерні, затым памочнік папячыцеля Віленскай навучальнай акругі, у 1856 – 1857 гг. – віцэ-дырэкіар дэпартамента духоўных спраў іншаземных веравызнанняў. Кіраваў будаўніцтвам Храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве, праводзіў палітыку русіфікацыі: садзейнічаў пабудове больш за 2 тыс. праваслаўных храмаў на тэрыторыі Беларусі і Украіны. Спрабаваў перавесці богаслужэнне ў касцёлах Мінскай губерні з польскай на рускую мову. Гістарычнае развіццё Беларусі зводзіў да гісторыі праваслаўнай царквы і палітычнай дзейнасці князёў. Галоўная праца - «Белоруссия и Литва. Исторические судьбы Северо-Западного края» (1890 г.).
У 1864 г. падпалкоўнік А.Ф.Рыціх пачаў збор матэрыялаў для складання атласа. За аснову ён узяў дадзеныя, атрыманыя з МУС (Міністерства Унутраных Спраў) і чыноўнікаў, якія спецыяльна былі накіраваны ў заходнія губерні для агляду стана праваслаўных цэркваў і манастыроў. Дзесяць карт атласа раскрываюць геаграфію рассялення рускіх, пад якімі разумеліся ўсе праваслаўныя, і палякаў (усе католікі).
Актыўную падтрымку ўраду аказалі прадстаўнікі позняга расійскага славянафільства і ліберальная інтэлігенцыя, аб чым сведчаць публікацыі ў славянафільскіх выданнях «День», «Москва», «Русь». Да супрацоўніцтва з імі быў запрошаны прафесар Пецярбургскай духоўнай акадэміі, ідэолаг заходнерусізма М.В.Каяловіч, які звярнуўся з заклікам да расійскіх газет размяшчаць этнаграфічныя і гістарычныя матэрыялы аб «Заходняй Расіі». Погляды М.В. Каяловіча вабілі славянафілаў сваёй палонафобіяй: на гістарычных прыкладах даследчык паказаў, колькі зла «заходнерускаму народу» прынёс Захад, Польшча і каталіцызм. Таксама ён выдвінуў тэзіс пра сапсаванасць «лацінскага свету» і яго несумяшчальнасць з праваслаўным светам. Газета «Московские ведомости» абвясціла аб неабходнасці «духоўнага заваявання заходняга края Расіі».
Пазіцыя М.В.Каяловіча знайшла падтрымку ў віленскага генерал-губернатара Міхаіла Мураўёва. Ён разумеў усю карысць гісторыі ў працэсе фарміравання грамадскай самасвядомасці жыхароў заходніх губерняў. Генерал-губернатар, акрамя русіфікацыі мясцовай адміністрацыі, прапанаваў імператару Аляксандру ІІ правесці рэформу школ і радыкальна змяніць змест гістарычнай адукацыі: «Необходимо всем и постоянно разъяснить, что край Северо-Западный всегда был и есть русский, и что польский элемент есть временный, заброшенный в эпоху польского владычества».
У пачатку 1864 г. Мураўёў задумаў выданне кнігі пра падзеі 1863 года. Гродзенскаму і ковенскаму губернатарам ён накіраваў даручэнне скласці «Очерк о начале и ходе бывшего мятежа по губернии и о польской революционной организации, которая существовала в ней». Падобныя прадпісанні атрымалі начальнік інфлянцкіх паветаў Віцебскай губерні, віленскі, віцебскі, магілёўскі губернатары, старшыні следчых камісій. Восенню 1864 г. у канцылярыю Мураўёва сталі паступаць першыя нарысы. Іх абагульненнем займаўся са сваімі памочнікамі генерал-маёр Васіль Фёдаравіч Ратч (1816 – 1870 гг.). Вынікам стала двухтомная праца, выдадзеная ў 1867 – 1868 гг., «Сведения о польском мятеже 1863 года в Северо-Западном крае». Затым кнігу пераклалі на французскую мову і выдалі ў Парыжы.
Для прапаганды ўрадавай палітыкі М.М.Мураўёў запрасіў у Вільню Ксенафонта Гаворскага.
Ксенафонт Антонавіч Гаворскі (1821 – 1871 гг.) нарадзіўся ў Кіеве ў сям’і ўніяцкага святара з Віцебшчыны. Скончыў грэка-уніяцкую семінарыю ў Полацку, Пецярбургскую духоўную акадэмію. Выкладаў у Полацкай семінарыі, у т.л. гісторыю і археалогію. Праводзіў раскопкі курганаў каля Полацка, апісаў старажытную «альгердаву дарогу» з Вільні ў Полацк.
У 1857 – 1858 гг. Гаворскі з’яўляўся рэдактарам неафіцыйнай часткі «Віцебскіх губернскіх ведамасцей». Яго заўважылі расійскія славянафілы, увялі ў навуковыя сталічныя салоны і зрабілі вядучым спецыялістам па «польскаму» пытанню. Прафесар М.В.Каяловіч садзейнічаў прызначэнню Гаворскага рэдактарам часопіса «Вестник Юго-Западной и Западной России», які выдаваўся з 1862 г. у Кіеве. Часопіс быў эклектычным – у ім друкаваліся дакументы з Кіеўскай археаграфічнай камісіі па гісторыі рэлігіі і царквы, матэрыялы па гісторыі Украіны і Беларусі. Выданне падтрымлівалі Сінод, МУС, Міністэрства народнай асветы, Пецярбургская духоўная акадэмія. Але ў Кіеве часопіс быў непапулярным, і ў хуткім часе яго зачынілі.
Па просьбе Мураўёва і папячыцеля Віленскай навучальнай акругі І.П.Карнілава выданне з 1864 г. перанеслі ў Вільню пад назвай «Вестник Западной России». Па тэматыцы публікацый часопіс быў гісторыка-літаратурным, але, з другога боку, ён з’яўляўся выразнікам афіцыйных поглядаў на палітыку, навуку, публіцыстыку. Аўтары змешчаных у ім артыкулаў аддавалі пашану праваслаўю, якое вызваліла Беларусь ад іга паланізма і лацінізма. Часопіс выходзіў пад дэвізам – «Калі Польшча не загінула, хай загіне – мы так хочам!». Уся гісторыя Беларусі падавалася аўтарамі «польскай інтрыгай» і «каталіцкім прымусам».
Тэндэнцыйнасць выдання прадвызначыла яго непапулярнасць і ў Вільні. Сітуацыю не выправіла нават абавязковая падпіска для духавенства і чыноўнікаў. У 1871 г. часопіс зачынілі.
Каб пераарыентаваць гістарычную свядомасць насельніцтва Беларусі і Літвы па прыкладу Пецярбурга і Кіева ў Вільні з 29 красавіка 1864 г. пачала дзейнічаць Віленская археаграфічная камісія. Выбар Вільні быў заканамерным. Там размяшчаліся багатыя архіўныя зборы (Архіў Галоўнага Трыбунала, Архіў Скарбавага трыбунала, справы Троксага архіва, архівы Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай і Мінскай губерняў, архіў Сапег), кніжныя сховішчы, друкарні. Вільня з’яўлялася цэнтрам генерал-губернатарства, таму вельмі зручна было кантраляваць і накіроўваць працу камісіі.


  1. Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   35   36   37   38   39   40   41   42   ...   59




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет