Рэктар Віленскай акадэміі (1653 г.) Пазней - рэктар дома езуітаў-прафесараў у Вільні. Пакінуў вялікую колькасць палемічных твораў, накіраваных супраць пратэстантаў, а таксама шмат біяграфій езуітаў і багаслоўскія трактаты.
«Гісторыя Літвы» -выдадзена ў 2-х частках (ч. 1 у Гданьску, 1650 г.; ч.2 у Антвэрпэне, 1669 г.) на лацінскай мове, прысвечана магнату Казіміру Сапеге+ твор прызначаўся замежнаму чытачу, каб данесці ў Еўропу звесткі пра ВКЛ.
1 частка - пераказ «Хронікі» Стрыйкоўскага. Аўтар адзначыў што яго кніга з’яўляецца літаратурнай апрацоўкай «Хронікі», а не арыгінальным творам. Праўда, Каяловіч адкінуў шмат яе фантастычных звестак і разглядаў гісторыю ВКЛ да Крэўскай уніі больш сістэмна.
2 частка носіць самастойны характар ,да Люблінскай уніі. У адрозненне ад М.Стрыйкоўскага, прывёў іншы варыянт легенды пра паходжанне літоўскай знаці, правёў аналіз і сістэматызацыю гістарычных звестак. Як і Стрыйкоўскі, апісаў падзеі палітычнай і ваеннай гісторыі. Тэндэнцыйнасць Каяловіча праявілася пры раскрыцці язычніцкіх князёў Літвы.
Міндоўга ён прадставіў тыранам, які прыняў хрышчэнне пад націскам знешніх падзеяў.Аднабакова ацэненыя Тройдзень, Віцень і іншыя князі. Толькі Кейстут параўноўваецца з антычным Адысеем.
Раскрыў барацьбу з крыжацкай агрэсіяй на мяжы ХІІ – ХІІІ стст. ВКЛ на яго думку, абараняла свой суверэнітэт. Праца выкарыстоўвалася ў езуіцкіх школах, піярскіх навучальных установах.
У кнізе «Аб ваенных дзеяннях 1648 і 1649 г. супраць запарожскіх казакоў» апісаў ваенны паход гетмана Януша Радзівіла супраць казацкіх « загонаў» падчас казацка-сялянскай вайны 1648 – 1651 гг.
У 1648 г. Каяловіч пачаў працу над кнігай аб гісторыі шляхты ВКЛ. Але яе друкаванне было спынена па патрабаванні адной шляхецкай сям’і, якая палічыла сябе абражанай.
Дарэчы, Каяловіч сапсаваў свае адносіны з Радзівіламі, бо ў 1653 г. выдаў «Радзівілаўскі летапіс», у якім раскрыў таямніцы іх роду.
Достарыңызбен бөлісу: |