Нарысы з гісторыі грамадскай мыслі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ ст.», у якой аўтар разглядаў заходнерусізм найперш як плынь грамадска-палітычнай думкі і, у другую чаргу, як гістарыяграфічны феномен.
Архаічная міфалогія.
Архаічная міфалогія – апавяданне, якое перадае ўяўленні людзей аб свеце, месца ча-лавека ў ім, аб паходжанні ўсяго існага, пра багоў і герояў.
Найважнейшай рысай архаічнай свядомасці з'яўлялася імкненне растлумачыць з'явы прыроднага і грамадскага жыцця дзеяннем звышнатуральных сіл, багоў і дэманаў. Яны з'яўляліся асноўнымі дзеючымі асобамі старажытных рэлігій і старажытных міфаў. Фантастычныя звышнатуральныя істоты, ад якіх залежалі з'явы навакольнага свету, лічыліся рэальна існуючымі, а міфы і легенды прымаліся за праўду.
Арахічная міфалогія характарызавалася непадзельнасцю уяўленняў аб прыродзе і грамадстве. Ідэалагічны сінкрэтызм першабытнай міфалогіі складаўся не толькі ў непадзельнасці уяўленняў аб прыродзе і грамадстве. Не было раздзялення і паміж гэтымі ўяўленнямі, мастацтвам і рэлігійнымі вераваннямі. Надзеленыя звышнатуральнай магутнасьцю міфічныя істоты абагаўлялі і станавіліся прадметам рэлігійнага пакланення. У архаічных міфах выступалі першапродкамі плямены, якія надзяляліся антрапаморфнымі, часам зааморфнымі рысамі. Напрыклад:рысы дэміурга– творцы людзей і культуры, выступаюць у некаторых міфах аб Праметэі. У іх распавядаецца, што ен выляпіў людзей з гліны, або што ён упрыгожыў і надзяліў талентамі створаныя багамі недасканалыя істоты.
У старажытных міфах індывідуальнымі асаблівасцямі і рысамі надзелены багі і іншыя звышнатуральныя істоты. Адзначаныя вышэй рысы архаічных міфаў дакласавага грамадства – ідэалагічны сінкрэтызм, фантастычнасць тлумачэнняў і глыбокая вера в рэальнасць фантазій, перакананасць у тым, што звышнатуральныя істоты з'яўляюцца вяршыцелямі гісторыі, а людзі – толькі пешкі, цалкам залежныя ад іх самавольства.
Достарыңызбен бөлісу: |