А.І. Цвікевіч «Заходнерусізм»


Правідэнцыялісцкі вобраз гістарычнай навукі



бет44/59
Дата24.05.2022
өлшемі267.59 Kb.
#458596
1   ...   40   41   42   43   44   45   46   47   ...   59
Ultimate Shefchuk v 1 0

Правідэнцыялісцкі вобраз гістарычнай навукі.

  • Прадмет гістарыяграфіі.


    Гістарыяграфія – гэта навука, якая вывучае працэс накаплення ведаў аб развіцці чалавечага грамадства і пераўтварэння іх у навуку, характарызуе розныя погляды на гістарычныя з’явы, разглядае працэс удасканалення метадаў гістарычнага даследавання. Прадметам гістарыяграфіі гісторыі Беларусі з’яўляецца гісторыя вывучэння айчыннай гісторыі ў гістарычнай навуцы Беларусі.
    Паколькі прадмет даследавання цесна звязаны з паняццем «гістарычная навука», гістарыяграфія ўключае ў сябе два кірункі:
    арганізацыя навукі (структура навуковых і вучэбна-навуковых установаў, падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў, крыніцазнаўчая база навукі, метадалагічная аснова даследаванняў, перыядычныя выданні і выдавецкая база і інш.);
    дасягненні гістарычнай навукі (абагульняльныя калектыўныя працы, манаграфіі, артыкулы, дакументальныя публікацыі і інш.).
    Таму гістарыяграфія гісторыі вывучае арганізацыю гістарычнай навукі, даследчыцкую праблематыку (паказвае развіццё навуковага пазнання гістарычнага мінулага), тэарэтычную базу даследаванняў (выяўляе, якім чынам тыя ці іншыя тэарэтычныя канцэпцыі выкарыстоўваюцца ў працы даследчыка, уплываюць на фарміраванне навуковых школаў, плыняў), паказывае ўплыў палітычнай сітуацыі на канцэптуальную пазіцыю даследчыка.
    Крытэрыяў вызначэння гістарыяграфіі як самастойнай гістарычнай дысцыпліны – пяць:
    значныя дасягненні ў галіне тэорыі і метадалогіі гістарычных даследаванняў
    фармаванне цэнтраў па распрацоўцы гістарычных праблемаў
    падрыхтоўка кадраў гісторыкаў, якія прафесійна займаюцца мінулым сваёй навукі
    стварэнне навуковых даследаванняў, якія асвятляюць працэс развіцця гістарычнай навукі
    фармаванне асаблівай навуковай лексікі
    Вывучаемы курс ставіць шэраг задачаў, якія неабходна вырашыць:
    вывучэнне заканамернасцяў змены гістарычных канцэпцыяў і іх аналіз;
    аналіз метадалагічных прынцыпаў, якімі кіраваліся даследчыкі гісторыі Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды;
    даследаванне працэсу накаплення фактычных ведаў аб чалавечым гра-мадстве на тэрыторыі Беларусі, увядзення ў навуковы зварот новых крыніцаў (аднак гістарыяграфія не займаецца пошукам і публікацыяй гістарычных крыніцаў);
    вывучэнне змены і ўдасканалення метадаў і прыёмаў крыніцазнаўчага аналізу;
    вывучэнне праблематыкі гістарычных даследаванняў;
    вывучэнне гістарычных навуковых установаў, а таксама сістэмы гістарычнай адукацыі ў краіне;
    аналіз сродкаў навуковай інфармацыі і распаўсюджвання гістарычных ведаў, іх уплыву на грамадскую самасвядомасць;
    даследаванне міжнародных сувязяў айчыннай гістарычнай навукі, уплыву замежнай філасофіі і навуковай думкі на беларускіх вучоных;
    вывучэнне ўмоваў развіцця гістарычнай навукі і адукацыі, і, асабліва ўрадавай палітыкі ў вышэйадзначанай галіне.




    1. Достарыңызбен бөлісу:
  • 1   ...   40   41   42   43   44   45   46   47   ...   59




    ©dereksiz.org 2024
    әкімшілігінің қараңыз

        Басты бет