Полацкая акадэмія — гэта вышэйшая навучальная ўстанова з усімі правамі універciтэта, створаная на аснове Полацкага езуіцкага калегiюма. Урачыстае адкрыцце акадэмii адбылося 10 чэрвеня 1812 года, але ў сувязі з паходам Напалеона заняткі ў ей пачаліся толькі 8 студзеня 1813 года.
Акадэмія мела тры факультэты: Моваў i літаратур, філасофii, вольных мастацтваў. Тут пад кіраўніцтвам сарака прафесараў займаліся блізу шасцісот студэнтаў. Адукацыя была грунтоўная i рознабаковая. Ейны ўзровень быў намнога вышэйшы, чым у навучальных установах Расеi, таму нярэдка адтуль прыязджалi вучыцца ў Полацак. На філалагiчным факультэце, напрыклад, выкладалi лацінскую, грэцкую, старажытна-iагабрайскую, польскую, расейскую, французскую, нямецкую, iталійскую, арабскую i ярыйскую мовы i створаныя на iх літаратуры. 40 000 тамоў налiчвала акадэмiчная бібліятэка. Папаўняліся экспазіцыі адчыненага яшчэ ў 1787 годзе музея i карціннай галерэі.
У друкарнi, ці, дакладней, у выдавецтве, што дзейнічала пры акадэмii, выйшлі падручнікі замежных моваў, матэматыкі, паэтыкі i рыторыкі, друкаваліся навуковыя трактаты, капендары i літаратурныя зборнікi. У Полацку пабачылі свет «Слоўнік старажытнасцяў» i «Лацiнска-польскi лексікон», былі перавыдадзены творы Фэдра Цыцэрона, Тыбула, Нэпота, ды iншых антычных i новых аўтараў. Выходзіў iлюстраваны літаратурна-навуковы часопіс «Месячнік Полацкі», аўтарамі якога былі пераважна студэнты i выкладчыкі.
3 аудыторый акадэмн пачалі свой шлях гiсторык, археолаг i этнограф Канстанцін Тышкевіч, астраном i філосаф Якуб Накцыяновіч, пісьменнік Юзаф Масальскi. У полацкай альма-матэр вучыўся мастак Валянцін Ваньковіч. Дыплом гэтай установы атрымаў аўтар славутага «Шляхціча Завальнi», адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Ян Баршчэўскi. Пералiк вядомых iменау мог быць шматкроць даўжэйшы, ды нажаль Полацак быў унiверсiтэцкім горадам усяго восем гадоў.
Дэмакратычныя навучальныя ўстановы зрабіліся на захопленых Расеяй землях магутнай духоўнай апазіцыяй каланізатарам. Полацкую прафесуру абвінавацілі ў выхаванні антыўрадавых настрояў i ў 1820 годзе з царскай канцылярыі выйшаў указ «Полоцкую академию и подведомственные ей училища упразднить».
У сярэдзіне XIX стагоддзя ў Беларуci не засталося ніводнай вышэйшай навучальнай установы. Царскія ўлады зачынялі iх, баючыся росту нацыянальна-вызвольнага руху. Вiленскi універсiтэт, Горы-Горацкi земляробчы iнстытут... У 1820 годзе, пасля смерці генерала Ордэна езуітаў Тадэвуша Бжазоўскага, езуіты былі высланы з Расійскай імперыі, а Полацкая акадэмія ліквідавана.
Достарыңызбен бөлісу: |