А.І. Цвікевіч «Заходнерусізм»


Віленскі езуіцкі калегіум



бет14/59
Дата24.05.2022
өлшемі267.59 Kb.
#458596
1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   ...   59
Ultimate Shefchuk v 1 0

Віленскі езуіцкі калегіум
На аснове парафіяльнай школы езуіты 27 верасня 1570 года заснавалі ў Вільні калегіум, разлічаны на 160 навучэнцаў.
Віленская акадэмія
7 ліпеня 1578 у Львове Стэфанам Баторыям быў выданы першы прывілей, які надаваў калегіуму такія самыя правы, што мелі акадэміі і ўніверсітэты, але без вялікай або малой пячаткі ВКЛ прывілей не меў сілы, у той час вялікай пячаткай распараджаўся канцлер Мікалай Радзівіл Руды, кальвініст па веравызнанні. 1 красавіка 1579 Стэфанам Баторыям быў выдадзены другі прывілей, згодна з якім езуіцкі калегіум мусіў пераўтварыцца ў акадэмію (лац.: Almae Academia et Universitas Vilnensis Societatis Jesu), а кароль і вялікі князь прызначаў дзеля гэтага адпаведныя сродкі. Канцлер зноў адмовіўся прыкладаць вялікую пячатку, але Стэфан Баторый ўпэўніў, таксама кальвініста, падканцлера Астафія Валовіча прыкласці да прывілея малую пячатку і тым самым надаць яму юрыдычную моц. Ужо 30 кастрычніка 1579 папа Рыгор XIII сваёй булай зацвердзіў гэты прывілей.
Мовай выкладання ў акадэміі была лаціна, як тады было прынята ў Еўропе, а выкладчыкі паходзілі з розных частак Рэчы Паспалітай. Першым рэктарам стаў Пётр Скарга. Акадэмія першапачаткова складалася з двух факультэтаў — філасофскага і тэалагічнага. У 1641 кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза выдаў прывілей на заснаване медыцынскага і юрыдычнага факультэтаў — у тым жа годзе юрыдычны факультэт быў створаны.
Віленская акадэмія была адзінай вышэйшай школай у ВКЛ. Да найбольш вядомых вучоных, звязаных з гэтым перыядам вучэльні, належаць Мацей Сарбеўскі — паэт, які пісаў па-польску і па-лацінску, Войцех Віюк-Каяловіч — гісторык, Марцін Сміглецкі — аўтар папулярнага па ўсёй Еўропе падручніка логікі. Акадэмія была важным цэнтрам контррэфармацыі ў ВКЛ. У XVIII ст. у акадэміі распрацаваныя правілы літоўскай мовы і ўпершыню распачаты друк на ёй у межах ВКЛ. У 1753 адкрытая абсерваторыя, а пры ёй — фізічны і астраномічны факультэты.
У 1773 Ордэн езуітаў быў скасаваны, а акадэмія перайшла ва ўладанне дзяржавы.


Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   ...   59




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет