Віленская археаграфічная камісія.
Каб пераарыентаваць гістарычную свядомасць насельніцтва Беларусі і Літвы па прыкладу Пецярбурга і Кіева ў Вільні з 29 красавіка 1864 г. пачала дзейнічаць Віленская археаграфічная камісія. Выбар Вільні быў заканамерным. Там размяшчаліся багатыя архіўныя зборы (Архіў Галоўнага Трыбунала, Архіў Скарбавага трыбунала, справы Троксага архіва, архівы Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай і Мінскай губерняў, архіў Сапег), кніжныя сховішчы, друкарні. Вільня з’яўлялася цэнтрам генерал-губернатарства, таму вельмі зручна было кантраляваць і накіроўваць працу камісіі.
Перад членамі Археаграфічнай камісіі былі пастаўлены наступныя задачы: «а) доказать фактически, что Западный край никогда не был счастлив под польским правительством; б) что цивилизация Польши, а с нею и Западного края далеко отставала от той степени совершенства, на которую ставили ее поляки; в) что только под русским правительством Западный край забыл свои страдания, исцелил прежние раны и начал свое историко-политическое существование». У цэлым камісія павінна быда гісторыка-дакументальна даказаць, што Беларусь мае праваслаўную і рускую прыроду.
Адразу ад камісіі запатрабавалі працу ў вялікім аб’ёме, хаця ўмовы для гэтага створаны не былі. Само сховішча размяшчалася ў двух паўпадвальных памяшканнях Віленскага універсітэта. З чатырох сябраў камісіі, уключаючы старшыню, працаваць з першакрыніцамі мог толькі адзін – архіварыўс (загадчык) архіва, кандыдат філасофска-тэалагічных навук Мікіта Іванавіч Гарбачэўскі (1804 – 1879 гг.). Ён зрабіў велізарнейшую чарнавую працу, склаўшы «Каталог старажытным актавым кнігам губерняў: Віленскай, Гродзенскай, Мінскай і Ковенскай…» (1872 г.), выдаў «Слоўнік старажытнай актавай мовы» (1874 г.). Плённа працаваў выпускнік Рыжскай духоўнай семінарыі Іван Якаўлевіч Спрогіс (1833 – 1918 гг.). За некаторыя гады ён прачытываў ад 20 да 60 тыс. рукапісных лістоў, напісаў прадмовы да 11 тамоў. Даследчык таксама склаў геаграфічныя паказальнікі па дакументам архіва.
Вынік працы Віленскай археаграфічнай камісіі ўражвае. За 1865 – 1915 гг. было выдадзена 39 тамоў «Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі». Разам з Віленскай навучальнай акругай супрацоўнікі камісіі выпусцілі 14 тамоў «Археаграфічнага зборніка дакументаў па гісторыі Паўночна-Заходняй Русі» (1867 – 1904 гг.). Агульны аб’ём выдадзеных крыніц склаў каля 29 тыс. старонак. Камісія апублікавала матэрыялы копных і земскіх судоў, дакументы гродскіх судоў і магістратаў, інвентары старостваў і маёнткаў, магістрацкія акты, матэрыялы пра руска-польскую вайну 1654 – 1667 гг., вайну 1812 г., царкоўную унію. Негледзячы на тэндэнцыйнасць у рабоце камісіі, яе выданні з’яўляюцца каштоўнай крыніцай
Достарыңызбен бөлісу: |