Гісторыя Беларусі


Адукацыя, навука, культура



бет29/35
Дата05.07.2016
өлшемі3.24 Mb.
#179947
1   ...   25   26   27   28   29   30   31   32   ...   35

22.3. Адукацыя, навука, культура.

На працягу разглядаемага перыяду адбывалася аднаўленне сеткі адукацыйных устаноў, разбуранай падчас вайны. У 1950 г. у БССР налічвалася 11767 агульнаадукацыйных школ, у якіх навучалася каля 1,5 млн. вучняў. Характэрнымі тэндэнцыямі гэтага перыяду з’яўляліся:

- павелічэнне ўдзельнай вагі сямігадовых і сярэдніх школ; да сярэдзіны 1950-гг. было ў асноўным рэалізавана ўсеагульнае сямігадовае навучанне;

- паляпшэнне якасці настаўніцкіх кадраў (колькасць настаўнікаў з вышэйшай адукацыяй павялічылася за 1944 – 1955 гг. з 20% да 50%);

- русіфікацыя школьнай адукацыі (так, калі ў Мінску ў 1944 г. з 28 школ 14 былі беларускамоўнымі, то ў 1952 г. толькі 9 з 46 школ);

- узмацненне сувязі навучання з прапагандай сталінісцкай ідэалогіі.

Адбывалася развіццё прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Колькасць тэхнікумаў і вучылішчаў за 1944 – 1955 гг. павялічылася з 66 да 123; колькасць асоб з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй дасягнула к 1957 г. 131 тыс. чалавек. Ішло паступовае развіццё сістэмы вышэйшай адукацыі. Колькасць асоб з вышэйшай адукацыяй у БССР павялічылася за 1941 – 1957 гг. з 27,7 тыс. да 83,5 тыс. чалавек.

У складаных умовах аднаўлялася дзейнасць навуковых устаноў. У 1950 г. у БССР працавала 77 навуковых устаноў, з іх 28 – у Акадэміі навук. Усяго ў 1954 г. у БССР працавала 4,1 тыс. навуковых работнікаў, з іх 125 дактароў і 1354 кандыдаты навук. З’яўленне новых галін гаспадаркі ў пасляваенны час прывяло да развіцця разам з традыцыйнымі ў Беларусі галінамі навук – сельскагаспадарчымі, сацыяльна-гуманітарнымі – фізікі, хіміі, матэматыкі, тэхнічных навук.

У той жа час істотным тормазам для развіцця навукі з’яўляўся жорсткі партыйна-дзяржаўны ідэалагічны кантроль і рэпрэсіі ў дачыненні навукоўцаў. Пры гэтым ідэалогія марксізму-ленінізму распаўсюджвалася не толькі на грамадскія, але і на прыродазнаўчыя навукі. Так, была абвешчана ілжэнавукай генетыка; у Інстытуце біялогіі Акадэміі навук у 1947-1948 гг. ліквідаваны адпаведны аддзел, а дзеячы дадзенай навуковай дысцыпліны звольнены, у тым ліку прэзідэнт АН БССР А. Жэбрак.

У найбольшай ступені кантроль таталітарнага рэжыму праяўляўся ў мастацкай культуры, дзе працягваў далейшае развіццё стыль “сацыялістычнага рэалізму”.



Літаратурныя творы разглядаемага перыяду вызначаліся бесканфліктнасцю і ідэалізацыяй савецкага ладу, усхваленнем І. Сталіна. Галоўнай тэмай беларускай літаратуры становяцца падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Аднак іх адлюстраванне з’яўлялася павярхоўным, героіка-парадным. Творчасць беларускіх паэтаў, пісьменнікаў і драматургаў падлягала строгай цэнзуры. Найбольш значнымі прадстаўнікамі беларускай мастацкай літаратуры гэтага перыяду былі К. Крапіва, А. Куляшоў, М. Лынькоў, І. Мележ, М. Танк і інш. У той жа час шматлікія беларускія літаратары былі рэпрэсіраваны ў другой палове 1940-х – пачатку 1950-х гг. (А.Александровіч, Л. Геніюш, С.Грахоўскі, А.Звонак, С.Шушкевіч і інш.).

Паступова развівалася ў БССР у гэты перыяд тэатральнае мастацтва. Аднавілі пасля вайны сваю дзейнасць Беларускі драматычны тэатр імя Я. Купалы, Беларускі дзяржаўны тэатр імя Я. Коласа, Дзяржаўны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета БССР і інш. Аднак разам з тым адчуваўся значны ўціск таталітарнага рэжыму. Калі ў 1945 гг. у БССР працавала 12 тэатраў, то ў 1950 г. іх засталося толькі 8. У тэатральнай сферы праводзілася кампанія “ачышчэння” рэпертуару ад замежных твораў. Узмацнілася цэнзура над рэпертуарам тэатральных пастановак.

Пасля завяршэння вайны назіраецца развіццё музычнага мастацтва. Пачалі функцыянаваць оперны тэатр, кансерваторыя, Белдзяржэстрада, Дзяржаўны народны аркестр БССР, Дзяржаўны сімфанічны аркестр БССР. У 1952 г. створаны Дзяржаўны народны хор БССР на чале з Г. Цітовічам. У сімфанічнай і інструментальнай музыцы атрымалі вядомасць кампазітары М. Аладаў, А. Багатыроў, Я. Глебаў, Дз. Лукас, Р. Пукст, Я. Цікоцкі і інш.

У жывапісе разглядаемага перыяду стыль “сацыялістычнага рэалізму” праявіўся перадусім у стварэнні карцін, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны (В. Волкаў, І. Давідовіч, Я. Зайцаў, В. Хрусталёў, Я. Ціхановіч і інш.), індустрыяльна-калгаснаму будаўніцтву (Г. Бржазоўскі, К. Касмачоў і г.д.). Значнае месца займае таксама пейзажны жанр (В. Бялыніцкі-Біруля, Д. Дурчын, В. Кудрэвіч, В. Цвірка і інш.).



Скульптурнае мастацтва пасляваеннага перыяду адзначаецца стварэннем ансамбляў, кампазіцый, груп і бюстаў, вытрыманых у духу “сацыялістычнага рэалізму”. Сярод найбольш вядомых скульптараў гэтага часу варта адзначыць З. Азгура, А. Бембеля, А. Глебава, С. Селіханава і інш.

Пасляваенная архітэктура адзначаецца манументалізмам (кампазіцыі праспекта Ф. Скарыны, Прывакзальнай плошчы). Пануе так званы імперскі стыль – сталінскі ампір.



Такім чынам, у 1930-я гг. ва ўмовах паскоранай мадэрнізацыі грамадства назіраўся працэс развіцця адукацыі, навукі і розных галін культуры. Разам з тым усталяванне таталітарнага рэжыму істотным чынам тармазіла дадзены працэс у выніку правядзення масавых рэпрэсій супраць інтэлігенцыі, а таксама жорсткага дзяржаўнага кантролю ў духоўнай сферы жыцця грамадства.
Асноўныя паняцці:

Аднаўленне эканомікі, буйная цяжкая прамысловасць, рэпарацыі, Мінскі трактарны завод, Мінскі аўтамабільны завод, “зборачны цэх”, калектывізацыя ў Заходняй Беларусі, Камуністычная партыя Савецкага саюза, Камуністычная партыя Беларусі, культ асобы І. Сталіна, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, Міністэрства замежных спраў, “халодная вайна”, рэпатрыяцыя, Цэнтр беларускага вызваленчага руху, Саюз беларускіх патрыётаў, сталінскі ампір.


Кантрольныя пытанні і заданні:

  1. Якія тэрытарыяльныя змены адбыліся ў БССР пасля Вялікай Айчыннай вайны? Падумайце, чым можна патлумачыць гэтыя змены?

  2. Якія этапы можна вылучыць ў пасляваенным аднаўленні эканомікі БССР? У чым спецыфіка гэтых этапаў?

  3. Якія структурныя змены адбыліся ў прамысловасці БССР у пасляваеннае дзесяцігоддзе? Дайце кароткую характарыстыку.

  4. Ахарактарызуйце матэрыяльнае становішча працоўных у прамысловасці ў пасляваенны перыяд.

  5. Укажыце, у чым выяўлялася спецыфіка аднаўлення сельскай гаспадаркі ў пасляваенны перыяд? Вызначце асноўныя прычыны маруднага развіцця сельскай гаспадаркі ў пасляваенны перыяд?

  6. Паспрабуйце даць агульную характарыстыку сацыяльна-эканамічнага і прававога становішча калгаснікаў у БССР у другой палове 1940-х – пачатку 1950-х гг. Падумайце, ці можна вызначыць працу калгаснікаў як паднявольную?

  7. Калі была праведзена калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў заходняй частцы БССР? Параўнайце яе з калектывізацыяй на ўсходзе БССР у 1930-я гг.

  8. Паспрабуйце растлумачыць, чаму бальшавіцкія ўлады ў пасляваенны перыяд галоўнай задачай ставілі аднаўленне прамысловасці і значна менш увагі надавалі развіццю сельскай гаспадаркі?

  9. Якія з’явы сведчаць пра ўмацаванне таталітарнага рэжыму ў БССР у пасляваенны перыяд? Дайце кароткую характарыстыку.

  10. Якія асноўныя рысы характарызуюць дзейнасць камуністычнай партыі ў БССР у пасляваенны перыяд? Якую ролю выконвала партыя ў сістэме ўлады?

  11. Падумайце, чаму сталінскія ўлады пры прызначэнні на вышэйшыя пасады партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва ў БССР не аказвалі даверу мясцовым кадрам, а накіроўвалі чыноўнікаў з іншых саюзных рэспублік?

  12. Калі БССР пачынае выступаць у якасці суб’екта міжнароднай палітыкі? У чым гэта адлюстоўвалася?

  13. Падумайце, ці можна разглядаць БССР як самастойны суб’ект міжнароднай палітыкі? Чаму кіраўніцтва СССР выступіла ў сярэдзіне 1940-х гг. за наданне ўраду БССР знешнепалітычных функцый?

  14. Дайце кароткую характарыстыку рэпатрыяцый, праводзімых у БССР у пасляваенны перыяд. Чым можна патлумачыць вялікую колькасць асоб, якія выехалі з БССР у Польшчу ў 1944 – 1948 гг.?

  15. Дайце агульную характарыстыку палітычных рэпрэсій сталінізму ў другой палове 1940-х – пачатку 1950-х гг.? Якія сацыяльныя слаі насельніцтва найбольш пацярпелі ад рэпрэсій?

  16. Якія формы антыўрадавага руху Вам вядомыя на тэрыторыі БССР у другой палове 1940-х – пачатку 1950-х гг.? Чым можна абумовіць развіццё і разгром дадзенага руху?

  17. Якія падпольныя арганізацыі дзейнічалі ў БССР у другой палове 1940-х гг.? Якімі былі іх сацыяльны склад і палітычныя мэты?

  18. Якія рысы характарызавалі змены ў сістэме адукацыі БССР у пасляваенны перыяд?

  19. У межах якіх устаноў адбывалася развіццё навукі ў БССР у другой палове 1940-х – першай палове 1950-х гг.? Ахарактарызуйце ў цэлым развіццё беларускага навукі дадзенага перыяду.

  20. Якую ролю выконваў “сацыялістычны рэалізм” у развіцці мастацкай культуры БССР пасляваеннага перыяду?


Тэмы дакладаў і рэфератаў:

  1. Стварэнне буйнога машынабудавання ў БССР у пасляваенны перыяд.

  2. Калгасная вёска ў БССР (другая палова 1940-х гг. – пачатак 1950-х гг.).

  3. Калектывізацыя ў Заходняй Беларусі: сутнасць, ход, вынікі.

  4. Рэпатрыяцыі беларускага насельніцтва ў пасляваенны перыяд.

  5. Удзел БССР у фарміраванні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

  6. Рэпрэсіі дзеячоў культуры БССР у пасляваенны перыяд.



Тэма 23: БССР у другой палове 1950-х – 1980-я гг.

1. Грамадска-палітычнае жыццё ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.

2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.

2.1. Развіццё прамысловасці.

2.2. Сельская гаспадарка.

2.3. Сацыяльнае развіццё.

3. Адукацыя, навука, культура ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.

4. Перабудова ў БССР (1985-1991 гг.).
23.1. Грамадска-палітычнае жыццё ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.

У грамадска-палітычным жыцці БССР, як і ў цэлым у СССР, у другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. назіраецца працэс паступовага змякчэння таталітарнага рэжыму, яго эвалюцыі ў бок аўтарытарызму.

Пачатак дадзенага працэсу супадае па часе са смерцю І. Сталіна ў 1953 г. У выніку ўнутрыпартыйнай барацьбы вярхоўная ўлада апынулася ў руках новага генеральнага сакратара ЦК КПСС Мікіты Хрушчова (1953-1964). Перыяд яго праўлення атрымаў у гісторыі назву “хрушчоўская адліга”. Ключавой падзеяй дадзенага перыяду з’яўлялася правядзенне ХХ з’езду КПСС у лютым 1956 г., на якім была прынята пастанова, што змяшчала ў сабе вострую крытыку культу асобы І. Сталіна, асуджэнне рэпрэсій. Разам з тым асновы існуючага ў СССР грамадскага ладу, закладзеныя ў перыяд сталінізму, прызнаваліся адпавядаючымі “прынцыпам сацыялізму”; лічылася неабходным удасканаліць гэты лад шляхам пераадолення “памылак” сталінізму.

Падчас “хрушчоўскай адлігі” былі праведзены наступныя пераўтварэнні ў грамадска-палітычным жыцці:

1) Частковая рэабілітацыя ахвяр сталінскіх рэпрэсій (у БССР рэабілітавана каля 30 тыс. чалавек).

2) Усеагульная амністыя палітычных зняволеных, ліквідацыя ГУЛАГа, пазасудовых карных органаў, спыненне масавых рэпрэсій.

3) Пашырэнне правоў саюзных рэспублік: з 1957 г. уводзілася самастойнасць рэспубліканскіх органаў улады ў сферы прыняцця прававых кодэксаў; у падпарадкаванне рэспубліканскіх міністэрстваў і ведамстваў пераходзілі многія прадпрыемствы і арганізацыі, якія раней падначальваліся саюзным уладам. У 1956 г. упершыню першым сакратаром ЦК КПБ стаў беларус К. Мазураў (1956 – 1965).

4) Некаторае пашырэнне правоў Саветаў: ім перадаваліся правы накіравання фінансавых сродкаў на жыллёвае будаўніцтва, камунальную гаспадарку, сацыяльную сферу за кошт звышпланавых накапленняў прадпрыемстваў. У Саветах з’явіліся камісіі па народнай адукацыі, культурна-асветніцкай працы, ахове здароўя, сацыяльнаму забеспячэнню, жыллёваму будаўніцтву. Аднак выбары ў Саветы па-ранейшаму мелі фармальны, безальтэрнатыўны характар.

5) Некаторае пашырэнне правоў прафсаюзаў: на буйных і сярэдніх прадпрыемствах вытворчыя нарады пераўтвараліся ў пастаянна дзеючыя пад кантролем прафсаюзаў; прафсаюзы сталі ўдзельнічаць у размеркаванні жылля, пуцёвак.

6) Скарачэнне бюракратычнага апарату; абмежаванне права на займанне вышэйшых партыйных пасад трыма тэрмінамі).

7) Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа 1962 г., у выніку якой ў БССР была падзелена на 6 абласцей: Мінскую, Брэсцкую, Віцебскую, Гомельскую, Гродзенскую, Магілёўскую.

Пасля ХХІІ з’езду КПСС (1962) у якасці афіцыйнай праграмы партыі быў абвешчаны курс на пабудову камунізму ў СССР да 1980 г.

У выніку дзяржаўнага перавароту 1964 г. М. Хрушчоў быў адхілены ад улады. Генеральным сакратаром ЦК КПСС замест яго стаў Леанід Брэжнеў (1964 – 1982). Пасля яго смерці дадзеную пасаду займалі Юрый Андропаў (1982 – 1984) і Канстанцін Чарненка (1984 – 1985). У БССР у гэты час пасаду першага сакратара ЦК КПБ займалі П. Машэраў (1965 – 1980), Ц. Кісялёў (1980 – 1983), М. Слюнькоў (1983 – 1987).

У цэлым грамадска-палітычнае жыццё другой паловы 1960-х – першай паловы 1980-х гг. працягвала традыцыі “хрушчоўскай адлігі”. У той жа час былі адменены некаторыя рэформы папярэдняга перыяду: зняты абмежаванні на права займання вышэйшых партыйных пасад; замаруджаны працэс рэабілітацыі ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Галоўным накірункам дзейнасці ўлады з’яўлялася захаванне палітычнай стабільнасці.

У 1977 г. была прынята новая Канстытуцыя СССР, а ў 1978 г. Канстытуцыя БССР. У параўнанні з папярэднімі канстытуцыямі ў іх падкрэслівалася асаблівая кіруючая роля КПСС-КПБ у грамадска-палітычным жыцці. У афіцыйнай ідэалогіі ў гэты час адбываецца пераход ад лозунгаў аб пабудове камунізму да канцэпцыі “развітога сацыялізму”, якая падкрэслівала дасягненні савецкага ладу. У межах дадзенай канцэпцыі развівалася таксама ідэя аб фарміраванні ў межах СССР новай супольнасці – савецкага народа, які падмяняў сабой паступова ранейшыя нацыі. Дадзеная ідэя выступала абгрунтаваннем праводзімай у БССР палітыкі русіфікацыі.

Другая палова 1970-х – першая палова 1980-х гг. увайшлі ў гісторыю пад назвай “эпоха застою”, знешняй рысай якога стала канцэнтрацыя вышэйшай дзяржаўнай улады ў СССР у руках групы састарэлых партыйных лідэраў. Адметнымі рысамі гэтага перыяду з’яўляліся:

- істотнае разрастанне партыйна-дзяржаўнага бюракратычнага апарату, карупцыі і пратэкцыянізму ў межах апарату;

- штучны рост шэрагаў партыі (колькасць членаў КПБ павялічылася за 1965 – 1986 гг. з 319 тыс. да 668 тыс. чалавек);

- узмацненне фармалізму ў працы партыйна-дзяржаўнага апарату;

- шырокая прапаганда з дапамогай СМІ “дасягненняў савецкага ладу”, стварэнне ў пэўнай ступені культу кіраўнікоў партыі, асабліва Л. Брэжнева.

На працягу другой паловы 1950-х – першай паловы 1980-х гг. спыніліся масавыя рэпрэсіі. У той жа час забаранялася дзейнасць любых палітычных і грамадскіх арганізацый, ініцыятыў, правядзенне сходаў, акрамя афіцыйных; захоўваўся жорсткі цэнзурны кантроль за ўсімі сродкамі масавай інфармацыі; працягвалася дыскрымінацыя правоў рэлігійных арганізацый і вернікаў; абмяжоўваліся магчымасці выезду за мяжу. У дадзеных умовах прадугледжвалася крымінальная адказнасць за праявы іншадумства; шырокія маштабы прыняў кантроль з боку органаў дзяржбяспекі. У той жа час маштабы і ступень палітычных рэпрэсій істотна зменшыліся ў параўнанні з перыядам сталінізму. За антысавецкую дзейнасць у БССР у 1953 – 1985 гг. асуджана ўсяго 137 чалавек.

Сталінскія рэпрэсіі ў дачыненні нацыянальнай інтэлектуальнай эліты, хуткая ўрбанізацыя ў пасляваенны перыяд і нізкі статус беларускай мовы стварылі сітуацыю слабой нацыянальнай самасвядомасці беларускага насельніцтва і кіраўніцтва БССР. Беларуская мова яшчэ больш звузіла сферу свайго ўжытку, што непакоіла нацыянальную інтэлігенцыю. У 1968 г. група студэнтаў філалагічнага факультэту БДУ накіравала ліст у ЦК КПБ з патрабаваннем аб выкладанні ў ВНУ на беларускай мове. Гэты ліст быў расцэнены як “нацыяналістычны”, і яго ініцыятараў А. Разанава і В. Яраца выключылі з ўніверсітэта. У 1972 г. беларускі пісьменнік І.Мележ накіраваў зварот да ЦК КПБ з просьбай паклапаціцца аб выданні нацыянальнай літаратуры. На гэты раз дзяржава задаволіла пажаданне пісьменнікаў – было створана выдавецтва “Мастацкая літаратура” для выдання кніг на беларускай мове. Аднак, калі ў красавіку 1974 г. на XXVI з’ездзе КПСС адбыўся разгром “нацыяналістаў”, у БССР таксама абвастрылася неабгрунтаваная крытыка дзеячоў культуры.



Міжнародная палітыка БССР у другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. працягвала заставацца ў рэчышчы знешнепалітычнага курсу СССР. У той жа час магчымасці ўдзелу БССР у міжнароднай дзейнасці Савецкага Саюза пашыраліся дзякуючы адмаўленню савецкага кіраўніцтва з другой паловы 1950-х гг. ад палітыкі жорсткай ізаляванасці ад астатняга свету, абвяшчэнню прынцыпу мірнага суіснавання дзяржаў з супрацьлеглымі грамадскімі сістэмамі. Разам з тым “халодная вайна” працягвалася фактычна да сярэдзіны 1980-х гг.

Калі ў канцы 1950-х гг. БССР была ўдзельніцай 54 міжнародных дагавораў, канвенцый і пагадненняў, то ў сярэдзіне 1980-х гг. – 168. У гэты прамежак часу яна прымала ўдзел у працы амаль 70 міжнародных арганізацый і іх органаў. Для падтрымання рэгулярных кантактаў з імі былі створаны пастаянныя прадстаўніцтвы БССР пры ААН у Нью-Йорку (1958), Еўрапейскім аддзяленні ААН у Жэневе (1962), пры ЮНЕСКА ў Парыжы (1962), пры міжнародных арганізацыях у Вене (1982). У 1974 – 1975 гг. БССР з’яўлялася непастаянным членам Савета Бяспекі. Рэспубліка пяць разоў выбіралася членам Эканамічнага і Сацыяльнага Савета ААН. У 1972 г. у Мінску былі адчынены генеральныя консульствы Польшчы і ГДР, у 1990 г. – Балгарыі. БССР наведалі дэлегацыі, кіраўнікі розных краін, палітычныя і грамадскія дзеячы. Дэлегацыі БССР таксама выязджалі ў іншыя краіны. Пашыраліся грамадскія, эканамічныя, навуковыя, культурныя сувязі з замежнымі дзяжавамі. Шырокі размах набыў рух пабрацімскіх сувязяў паміж беларускімі гарадамі і гарадамі іншых дзяржаў.

У той жа час саюзныя ўлады не ўзгаднялі з адпаведнымі рэспубліканскімі органамі свой знешнепалітычны курс, не інфармавалі аб плануемых ініцыятывах і прапановах у ААН і іншых міжнародных арганізацыях. Нават бягучыя пытанні адносін БССР з замежнымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі вырашаліся саюзнымі органамі. Улады БССР падтрымалі ўсе міжнародныя акцыі СССР і інтэрвенцыі савецкіх войскаў у Венгрыю (1953 г.), Чэхаславакію (1968 г., К. Мазураў кіраваў арыштам чэшскага кіраўніцтва), Афганістане (1979 – 1989 гг.), беларусы прынялі актыўны ўдзел у баявых аперацыях.

Такім чынам, на працягу другой паловы 1950-х – першай паловы 1980-х гг. адбываўся працэс паступовай трансфармацыі таталітарнага палітычнага рэжыму ў БССР і СССР у аўтарытарна-бюракратычны. У гэты перыяд некалькі павялічваецца аўтаномія БССР у межах СССР у эканамічных пытаннях, пашыраецца яе міжнародная дзейнасць пры захаванні кантролю з боку саюзных органаў улады.
23.2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.

Сацыяльна-эканамічнае жыццё БССР другой паловы 1950-х – першай паловы 1980-х гг. характарызуецца перш за ўсё хуткім працэсам індустрыялізацыі, у выніку якога БССР да сярэдзіны 1980-х гг. пераўтвараецца ў індустрыяльную рэспубліку. Разам з тым у адрозненне ад папярэдняга перыяду працэс індустрыялізацыі суправаджаецца павышэннем матэрыяльнага і сацыяльна-культурнага ўзроўню жыцця насельніцтва, рэалізацыяй прынцыпу сацыяльнай дзяржавы.


23.2.1. Развіццё прамысловасці.

Індустрыяльнае будаўніцтва ў БССР у другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. адбывалася шпаркімі тэмпамі. На 1986 г. у БССР налічвалася 1490 прамысловых прадпрыемстваў. Агульны аб’ём прадукцыі беларускай прамысловасці ў 1985 г. перавысіў узровень 1940 г. у 38 разоў.

Карэнным чынам змянілася структура прамысловасці БССР. Асноўнымі яе галінамі сталі наступныя:

- хімічная прамысловасць, вытворчасць мінеральных угнаенняў і хімічных валокнаў; буйнейшыя прадпрыемствы: калійныя камбінаты вытворчага аб’яднання “Беларуськалій” у Салігорску, азотна-тукавы завод “Азот” у Гродне, Магілёўскі камбінат “Хімвалакно”, Наваполацкі завод “Палімір”, Гомельскі хімічны завод, Светлагорскі завод штучнага валакна, Бабруйскі шынны завод, Лідскі лакафарбавы завод і інш.;

- нафтахімічная прамысловасць; буйнейшыя прадпрыемствы: Наваполацкі і Мазырскі нафтаперапрацоўчыя заводы; у 1964 г. пачалася здабыча нафты ў раёне Рэчыцы;

- машынабудаўнічая і металаапрацоўчая прамысловасць; буйнейшыя прадпрыемствы: Мінскі трактарны завод, Мінскі аўтамабільны завод, Мінскі мотавелазавод, Мінскі завод аўтаматычыных ліній, Беларускі аўтамабільны завод у Жодзіне, Беларускі металургічны завод у Жлобіне, Гомельскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання “Гомсельмаш”;

- электратэхнічная прамысловасць; буйнейшыя прадпрыемствы: завод “Вымяральнік” у Наваполацку, Мінскі завод тэлевізараў “Гарызонт”, электралямпавы завод у Брэсце.

Таксама развіваліся і іншыя галіны прамысловасці: лёгкая, дрэваапрацоўчая, будаўнічых матэрыялаў, гадзіннікавая, харчовая, гарбарная і інш. У той жа час назіраліся дыспрапорцыі ў развіцці галін цяжкай прамысловасці і галін, якія забяспечвалі вытворчасць тавараў масавага спажывання. Так, за 1970–1985 гг. вытворчасць прадукцыі машынабудавання і металаапрацоўчай прамысловасці ўзрасла ў 5,4 раза, галін па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны – 1,9 раза.

Захоўваўся пастаянны штогадовы рост аб’ёмаў прамысловай прадукцыі. У другой палове 1950-х – першай палове 1970-х гг. тэмпы росту вытворчасці складалі каля 10-12% штогод. Толькі з сярэдзіны 1970-х гг. назіраецца паступовае зніжэнне тэмпаў росту аб’ёмаў вытворчасці (у першай палове 1980-х гг. яны склалі 5,4% у год). Тэмпы росту аб’ёмаў вытворчасці і прадукцыйнасці працы ў БССР былі вышэйшымі, чым у цэлым у СССР.

У другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. значна ўзмацнілася паліўна-энергетычная база прамысловасці БССР. Пабудаваны новыя магутныя электрастанцыі: Васілевіцкая ДРЭС, Лукомская ДРЭС, Бярозаўская ДРЭС і інш. У паліўным балансе прамысловай вытворчасці значна ўзрасла доля найбольш эканамічных відаў паліва – нафты і газа.

У разглядаемы перыяд склалася спецыялізацыя БССР у сістэме агульнасаюзнага падзелу працы. Так, на 1976 г. удзельная вага БССР у агульнасаюзнай вытворчасці мінеральных угнаенняў складала 12,4%, у тым ліку калійных – 42,8%, хімічных валокнаў – 15,7%, трактароў – 15,4%, металарэзных станкоў – 14,1%, падшыпнікаў – 13,9%, гадзіннікаў – 12,6%, ільняных тканін – 10,7%, тэлевізараў – 7,6%, грузавых аўтамабіляў – 5,2%. За прамысловасцю БССР замацаваўся статус “зборачнага цэха” савецкай індустрыі. Спецыялізацыя прамысловасці БССР абумовіла інтэнсіфікацыю вытворчых сувязяў беларускіх прадпрыемстваў у межах СССР. У працэсе ўнутрысаюзнага пераразмеркавання БССР атрымлівала з Расіі, Украіны і іншых рэспублік СССР прамысловае абсталяванне, сталь, чугун, каштоўныя металы, бавоўну і г.д. Асабліва вялікай была залежнасць ад паставак энерганосьбітаў – нафты, газу, вугалю.

Адбываўся рост і знешнеэканамічных сувязяў беларускіх прадпрыемстваў. Калі ў 1956 г. падобныя сувязі мелі звыш 100 прамысловых прадпрыемстваў, то ў 1985 г. – каля 300. На экспарт накіроўваліся перш за ўсё трактары, грузавыя аўтамабілі, камбайны, калійныя ўгнаенні. Імпартавалася галоўным чынам прамысловае абсталяванне. Асноўнымі знешнегандлёвымі партнёрамі выступалі краіны т.зв. “сацыялістычнага лагеру” (Польшча, ГДР, Чэхаславакія, Венгрыя, Румынія, Балгарыя). Аднак у цэлым знешнеэканамічная дзейнасць прамысловых прадпрыемстваў БССР развівалася даволі павольна. Гэта было абумоўлена тым, што дадзеная дзейнасць ажыццяўлялася і рэгламентавалася адпаведнымі саюзнымі ведамствамі, самі прадпрыемствы атрымлівалі нязначныя адлічэнні ад знешнегандлёвых аперацый.

Развіццё прамысловасці і вытворчых сувязяў стымулявала таксама развіццё транспарту. Галоўнымі відамі транспарту заставаліся чыгуначны, аўтамабільны, водны і паветраны. Адбывалася тэхнічнае ўдасканаленне чыгуначнага транспарту: электрыфікацыя асноўнай чыгуначнай лініі Брэст – Масква і некаторых іншых участкаў, замена паравозаў цеплавозамі і электравозамі. Аб’ём чыгуначных перавозак за 1960 – 1985 гг. узрос амаль у 3 разы, пасажырскіх – у 4 разы. Імкліва развіваўся аўтамабільны транспарт: за перыяд 1960 – 1985 гг. агульны аб’ём перавозак узрос у 6 разоў. Істотна пашырыліся перавозкі пасажыраў аўтобусамі агульнага карыстання. На ўнутрыгарадскіх перавозках выкарыстоўваліся трамваі. З 1960 г. у Мінску, а затым і ў шэрагу іншых гарадоў з’явіліся тралейбусы; з 1984 г. у Мінску пачало дзейнічаць метро. Паступова пашыраліся перавозкі пасажыраў і грузаў паветраным транспартам; авіяцыя выкарыстоўвалася ў авіяхімічных работах у сельскай і лясной гаспадарцы.

З 1960 г. у БССР з’яўляецца новы від транспарту – трубаправодны. Будуецца сетка газа- і нафтапровадаў, якія забяспечваюць адпаведнымі відамі паліва гарады і прадпрыемствы Беларусі, пастаўляюць сыравіну для нафтахімічных прадпрыемстваў, звязваюць радовішчы энерганосьбітаў СССР з краінамі Еўропы (“Дружба” і інш.).

У найбольш эканамічна развітых краінах свету з сярэдзіны 20 ст. хутка развіваецца навукова-тэхнічная рэвалюцыя, г.зн. карэнная, якасная перабудова вытворчых сіл на аснове ператварэння навукі ў вядучы фактар развіцця вытворчасці. У развіцці навукова-тэхнічнай рэвалюцыі можна вылучыць некалькі напрамкаў:

- комплексная аўтаматызацыя вытворчасці, а таксама кантролю і кіравання ёю;

- адкрыццё і выкарыстанне новых відаў энергіі;

- стварэнне і прымяненне новых матэрыялаў з загадзя вызначанымі ўласцівасцямі;

- стварэнне і развіццё інфармацыйных тэхналогій (з 1980-х гг. гэты напрамак становіцца вядучым).

Спецыфікай навукова-тэхнічнай рэвалюцыі ў БССР, як і ў цэлым у СССР, з’яўлялася тое, што яна пачалася тады, калі яшчэ працягвалася індустрыялізацыя. У гэтым умовах ажыцяўляюцца крокі, накіраваныя на комплексную механізацыю і аўтаматызацыю прамысловай вытворчасці. З’явіліся станкі з лікавым праграмным кіраваннем, станкі-аўтаматы, робататэхніка, пачынаюць укараняцца электронна-вылічальныя машыны. Аднак у той жа час комплексная механізацыя і аўтаматызацыя ахоплівалі ўсяго 10-15% прадпрыемстваў БССР; удзельная вага ручной працы ў прамысловасці складала 35 – 40%, у будаўніцтве – 50–55%. Гэта прыводзіла да якаснага адставання прамысловай прадукцыі БССР і СССР у цэлым ад перадавых краін Захаду. Прычынамі такой сітуацыі з’яўляліся:

- панаванне цэнтралізаванай камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання эканомікай, якая перашкаджала хуткаму ўкараненню тэхналагічных інавацый;

- арыентацыя агульнасаюзнай эканомікі перадусім на атрыманне даходаў ад экспарту сыравіны (асабліва ў 1970-я гг. ва ўмовах значнага росту цэн на нафту і газ на сусветным рынку), у сувязі з чым недаацэньвалася значэнне тэхнічнай мадэрнізацыі прамысловасці;

- недастатковае фінансаванне навукі (у 1958 г. доля асігнаванняў на навуку ў БССР складала толькі 2,2% нацыянальнага даходу), што не садзейнічала цеснаму ўзаемадзеянню навукі і вытворчасці.

У другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. некалькі разоў праводзіліся рэформы, накіраваныя на ўдасканаленне дадзенай сістэмы.

У 1957 г. была зроблена спроба пераходу ад галіновага да тэрытарыяльнага кіравання прамысловасцю. Былі скасаваны створаныя ў часы сталінізму большасць агульнасаюзных міністэрстваў, якія кіравалі асобнымі галінамі прамысловасці, а замест іх у буйных адміністрацыйных раёнах створаны саветы народнай гаспадаркі (саўнаргасы). У Беларусі быў утвораны Савет народнай гаспадаркі БССР. Гэта прывяло да павелічэння гаспадарчай самастойнасці БССР у межах СССР.

Аднак разам з тым дзяржаўныя ведамствы працягвалі дробязна кантраляваць працэс вытворчасці і размеркавання прамысловай прадукцыі. Такая празмерная цэнтралізацыя прывяла да пагаршэння эканамічнай сітуацыі ў 1962-1965 гг., што адлюстравалася ў зніжэнні тэмпаў росту прамысловай прадукцыі, рэнтабельнасці прадпрыемтваў, росце цэн на тавары масавага ўжытку. Дадзеная сітуацыя ў значнай ступені абумовіла адхіленне ад улады М. Хрушчова.

Новае палітычнае кіраўніцтва пачало ажыццяўленне эканамічнай рэформы 1965 г., якая атрымала назву касыгінскай (ад імя старшыні міністраў СССР А. Касыгіна). Яна прадугледжвала наступныя мерапрыемствы:

- змена сістэмы планавання ў прамысловасці: калі раней прамысловыя прадпрыемствы былі абавязаны выконваць звыш 100 вызначаных дзяржаўнымі ўстановамі планавых паказчыкаў, то ў выніку рэформы толькі 8 (у першую чаргу аб’ём рэалізаванай прадукцыі), а астатнія паказчыкі прадпрыемствы маглі планаваць самастойна;

- увядзенне гаспадарчага разліку: прадпрыемствам дазвалялася права свабодна распараджацца часткай прыбытку, ствараць грашовыя фонды для развіцця вытворчасці, матэрыяльнага заахвочвання і сацыяльнай сферы;

- змены ў арганізацыі кіравання прамысловасцю: былі ліквідаваны саўнаргасы і адноўлены агульнасаюзныя міністэрствы па галінах прамысловасці.

Касыгінская эканамічная рэформа пашырыла гаспадарчую самастойнасць прамысловых прадпрыемстваў. Яна прывяла да значнага павелічэння тэмпаў росту аб’ёмаў прамысловай прадукцыі ў другой палове 1960-х – першай палове 1970-х гг. Аднак да сярэдзіны 1970-х гг. у ажыццяўленне рэформы былі ўведзены шматлікія карэкціроўкі, у выніку якіх адбыўся ў пэўнай ступені зварот да дарэформеннай звышцэнтралізаванай сістэмы кіравання эканомікай. У выніку з канца 1970-х гг. назіраецца прыкметнае зніжэнне тэмпаў росту аб’ёмаў прамысловай вытворчасці.



Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   25   26   27   28   29   30   31   32   ...   35




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет