Набывайце папяровую вэрсію на вэб-сайце


Разьдзел 18.ПРАВАПІС ПРЫСТАЎНЫХ І ЎСТАЎНЫХ ЗЫЧНЫХ



бет13/22
Дата23.07.2016
өлшемі0.83 Mb.
#216040
1   ...   9   10   11   12   13   14   15   16   ...   22

Разьдзел 18.ПРАВАПІС ПРЫСТАЎНЫХ І ЎСТАЎНЫХ ЗЫЧНЫХ


  1. Перад пачатковым о ў спрадвечнабеларускіх і ў некаторых даўно асвоеных пазычаных словах адпаведна вымаўленьню пішацца прыстаўное в: вока, вобад, вобмаль, водгук, войча, ворыва, водар, вохра, воцат; таксама ва ўласных імёнах: Вольга, Восіп, Ворша. Але: одум, оканьне; ого, ой, ось, от (побач з вой, вось, вот).

Прыстаўное (устаўное) в перад о пасьля галосных пішацца таксама і ў сярэдзіне слова: завойкаць, навобмацак, навочны, ніводзін, увосень.

Пры словазьмяненьні й словаўтварэньні, якія суправаджаюцца перамяшчэньнем націску, о пераходзіць у а (“аканьне”), у выніку чаго зьнікаюць умовы для разьвіцьця прыстаўнога (устаўнога) в: вобад – абады, воблак аблокі, вожаг ажагі, возера – азёры, войча – айцец, восы аса; волава – аловак, ворыва – араць, восень – асяніны, Ворша – аршанскі, увогуле – наагул.

Заўвага А. У словах вожык, вока, вокал (навокал), восем, воспа, востры і ў вытворных ад іх словах прыстаўное в захоўваецца незалежна ад націску, у т. л. перад а: важаняты, вачніцы, ваколіца, навакольле, васьмёра, васпаваты, вастрыць. Але: акно – вакно, аканіцы – ваканіцы.

Заўвага Б. Словы араць, арэх, востры й вытворныя ад іх маюць варыянты з прыстаўным (устаўным) г: гараць, згараць, перагараць; гарэх, гарэшнік; гостры, гастрэй, гастрыня, гастрыць, загастрыць, абгастрыцца.

Выклічнікі га, го, гоп, гэй і назоўнікі гаплік, гарапнік могуць ужывацца без г: а, о, оп, эй; аплік, арапнік.


  1. Перад пачатковым каранёвым (непрыстаўкавым) у ў спрадвечнабеларускіх і ў некаторых даўно асвоеных пазычаных словах незалежна ад націску пішацца прыстаўное в: вугаль, вугор, вугорскі, вугра-фіны, вуліца, вус, вусаты, вустрыца, вучань, вушы, вушак.

Прыстаўное (устаўное) в перад каранёвым у пішацца таксама і ў сярэдзіне слова: абвуглены, завушніцы, навука, самавук.

  1. У словах павук, цівун і аднакаранёвых зь імі, у традыцыйных уласных імёнах і вытворных ад іх прозьвішчах пасьля галосных перад у, о пішацца ўстаўное в: павучыньне, Навум, Навумовіч, Навумаў, Навумчык, Цівунчык, Матэвуш, Тадэвуш, Радзівон, Ларывон, Лявон, Лявонаў. Але: Леанід.

  2. Прыстаўное в ня пішацца:

― перад пачатковым о ў пазычаньнях і ўласных імёнах іншамоўнага паходжаньня: ода, опэра, орган, оргія, ордэн; Оксфард, Ом, Омск, Осака43;

― перад пачатковым у ў бальшыні пазычаньняў і ўласных імёнаў іншамоўнага паходжаньня, як націскным: у´зус, у´к, у´льтра, у´льчы, у´мбра, у´мбры, у´нікум, у´нія (побач з ву´нія), у´нты, у´нтэр, у´рка, у´рна; У́жгарад, У́йпэшт, У́льбрыхт, У́піт, У́рбан; гэтак і ненаціскным: увэрту´ра, унівэрсытэ´т, уніка´льны, урага´н, утылі´та, Узда´, узьдзе´нскі, Уга´нда/Уґа´нда; унія´т, унія´цкі, унія´цтва (побач з вунія´т, вунія´цкі, вунія´цтва), уні´йны, уніта´рны;

― перад прыстаўкавым у: удвух, умова, урад, участак; узьнёслы, узрушыць;

― перад у паходжаньнем з в: удава, улада, уласнасьць, унук, учора, уюн.



  1. Прыназоўнік у перад пачатковым ненаціскным у- наступнага слова набывае выгляд (у)ва: дзейнасьць ува ўмовах свабоды; паеду ва Ўлан-Батар. Перад займеньнікамі мне, усе, усё, усенькі гэты прыназоўнік ужываецца толькі ў форме ува (ўва): ува мне, ува ўсё, ува ўсім, ува ўсенькім.

Частка ІІІ. АСАБЛІВАСЬЦІ ПРАВАПІСУ СЛОВАЎ ІНШАМОЎНАГА ПАХОДЖАНЬНЯ


Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   9   10   11   12   13   14   15   16   ...   22




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет