Разьдзел 17.ПРАВАПІС РАЗЬДЗЯЛЯЛЬНЫХ ЗНАКАЎ -
Разьдзяляльны мяккі знак пішацца пасьля мяккіх з, с, л, н перад е, ё, ю, я ды націскным і, якія абазначаюць два гукі ([йэ], [йо], [йу], [йа], [йі]): зьезд, зьеў, зьі´неў, зьява, бязьі´скравы, бязьі´клавы, разьюшыцца, разьятрыцца, узьяднаны; дызьюнкцыя, лясьён, пасьянс, калье, кальян, льё, мільён, мільярд, браканьер, іньекцыя, кампаньён, кананьерка, каньюнктура, каньён, каньяк, маньерызм, міньён, шансанье, шампіньён, шыньён, Лё Карбюзье, Сьера-Леонэ, Сью, Бэлью, Мальер, Ньютан, Ньяса.
-
Апостраф пішацца перад е [йэ], ё [йо], ю [йу], я [йа], і [йі]:
― пасьля зычных (апроч с, з, л, н, в, ў): б’е, п’е, вераб’іны, сем’і, куп’ё, надвор’е, пер’е, сузор’е, бар’ер, “б’юік”, вар’ят, д’ябал, круп’е, саф’ян, к’янці, ф’ёрд, Б’янка, Мар’я (побач з Марыя), Лук’ян, Сар’я (вёска ў Віцебскай вобл.), М’янма, П’ер, П’емонт, П’ю; у т. л. пасьля прыставак і фармантаў не на зь- (сь-): аб’ява, ад’езд, між’іскравы, між’ядравы, пад’яжджаць, перад’юбілейны, супэр’імбрык;
― калі зь іх пачынаецца няпершая частка складаных і складанаскарочаных словаў: двух’юаневы (ад два юані), Мін’юст;
― у пазычаньнях і ў іншамоўных уласных імёнах пасьля д і т, якія перад гукам [й] не зьмякчаюцца: парт’ера, парт’е, рант’е, флібуст’ер, кандат’ер, муст’ерскі, Сант’яга, Мат’е (Mathiez), Мат’ё (Mathieu), Мантэск’ё (Montesquieu), Дэпард’ё (Depardieu), Мэт’ю, Д’ем, Д’юар, Д’юк, Т’ер, Т’еры, Фрыт’яф Нансэн;
― у іншамоўных уласных назовах накшталт О’Конар, О’Ніл, Жанна д’Арк, д’Артаньян, д’Алямбэр, М’Боў і пад.; а таксама Кур’ан.
-
Разьдзяляльныя знакі ня пішуцца:
― пасьля ў, в: аліўе, выслоўі, гадаўё, міжрадкоўе, паўімбрыка, салаўю, саўю, Гаўя, Салаўёў; віетнамец, Віетнам, Віетава тэарэма, інтэрвію;
― у асабовых формах дзеяслова ліць: лію й льлю, ліеш і льлеш, ліе й льле, ліем і льлем, ліяце й льляце, ліюць і льлюць;
― у даўно асвоеных пазычаньнях, дзе л, м, д і т, асымілюючы (паглынаючы) наступны [й], зьмякчаюцца: базылянін, булён, мадзяр, Наталя, Тацяна, (В)уляна, Іля, Іліч, Ілініч (побач з Натальля, Тацьцяна, (В)ульляна, Ільля, Ільліч, Ільлініч; Гальляш), Дзямян (побач з Даміян), Максімілян, Савасьцян (побач з Сабастыян);
― у прыналежных прыметніках, у прозьвішчах ды імёнах па бацьку41, утвораных ад уласных імёнаў з асноваю на мяккі зычны, перад суфіксальным -еў-/-ев- (-ёў-/-ёв-), у т. л. на -іч (-евіч, ёвіч): Васіль – Васілёў, Васі´левіч, Васіле´віч, Васілеўна; Аркадзь – Аркадзеў, Аркадзевіч, Аркадзеўна; Арсень – Арсеневіч, Арсенеўна; Вікенці – Вікенцеў, Вікенцевіч; Эміль – Эмілевіч42;
― у дзеясловах закончанага трываньня з прыстаўкаю з- і коранем на пачатковы галосны ды ў вытворных ад іх: загітаваць, зараць, замэрыканізаваць, зарыентавацца, зэканоміць.
Достарыңызбен бөлісу: |