Разьдзел 10.ПРАВАПІС ЗЫЧНЫХ НА СУТЫКУ ПРЫСТАЎКІ Й КOРАНЯ -
У прыстаўках з-, без-/бяз-, праз-, роз-/раз-, уз-, цераз- перад глухімі зычнымі з (зь) перахoдзіць у с (сь): скон, сьпеў, бесцань, бясьсьнежны, праскантынэнтальны, расстраляць, расьцерушыць, усхапіцца, усьцешаны, цераспалoсіца, церасьсядзёлак. Але: расада, расoл, ростань і вытворныя.
-
У астатніх выпадках зычныя на сутыку прыстаўкі й кoраня незалежна ад вымаўленьня пішуцца нязьменна: адчыніць [чч], аддзячыць [дз’дз’], безжурботны [жж], зжаць [жж], надпіс [тп], падсілкаваць [ц’с’], падцьвяліць [ц’ц’], разжытак [жж], расчапіць [шч] (ад чапляць), расшчапіць [шшч] (ад шчапаць), расчысьціць [шч], сшытак [шш]. Але: нішчымны (ад ні з чым), рашчына (хім.), рoшчына (цеста), ушчуваць, шчасьце й вытворныя.
Разьдзел 11.ПРАВАПІС ЗЫЧНЫХ ПЕРАД СУФІКСАЛЬНЫМ І ПOСТФІКСАЛЬНЫМ С -
У словах, утвара´ных з дапамогаю суфіксаў -ск-, -ств-33:
а) ня пішацца апошні зычны ўтваральнай аснoвы:
― шчылінны – з, с, ж, ш (зь, зьз, сь, сьс, жж, шш), г, х: князь – княскі, княства; француз – францускі; Яцьвезь (вёска) – яцьвескі; Падбярэзьз|е – падбярэскі; Арэс|а – арэскі; Лідс – лідскі (параўн. Ліда – лідзкі ў пункце г)); Копысь – копыскі; Палесьс|е – палескі; Белавеж|а – белавескі; Нясьвіж – нясьвіскі; Парыж – парыскі; Запарожж|а – запароскі; латыш – латыскі; таварыш – таварыскі, таварыства; хораш|а – хараствo; Падляшш|а – падляскі; бoг – боскі, бoства; мнoг|а – мнoства; убoг|і – убoства; Няміг|а – няміскі; Пецярбург – пецярбурскі; Рыг|а – рыскі; Старыя Дарогі – старадароскі; казах – казаскі; птах – птаства; чэх – чэскі;
― к, калі ўтваральная аснoва канчаецца на спалучэньне зычных: Весьнінк|а – весьнінскі, Вялейк|а – вялейскі, Гайнаўк|а – гайнаўскі, Дункерк – дункерскі, Kасаблянк|а – касаблянскі, Крупк|і – крупскі, Мар’іна Горк|а – мар’інагорскі, Нью-Ёрк – нью-ёрскі;
б) на месцы апошняга зычнага ўтваральнай аснoвы – глухіх к, т, ц, ч – і суфіксальнага с пішацца ц: гот – гоцкі, грэк – грэцкі; сваяк – сваяцкі, сваяцтва; таджык – таджыцкі; ткач – ткацкі, ткацтва; Астравец – астравецкі, Глыбок|ае – глыбоцкі, Мазамбік – мазамбіцкі, Смалявіч|ы – смалявіцкі, Трокі – троцкі34;
в) суфікс -ск- накладаецца на фіналь утваральнай асновы на -ск, -цак35: Глуск – глускі, Дамаск – дамаскі, Менск – менскі, Полацак – полацкі, Слуцак – слуцкі, Смаленск – смаленскі;
г) суфіксальны с пераходзіць у з, калі ўтваральная аснoва канчаецца:
― на д: горад – гарадзкі; грамад|а – грамадзкі, грамадзтва; люд – людзкі, людзтва; сусед – суседзкі, суседзтва; Галянд|ыя – галяндзкі, Лід|а – лідзкі (параўн. Лідс – лідскі ў пункце а)), Самарканд – самаркандзкі;
― на дж, пры гэтым ж асновы ня пішацца: востраў Мядзьведжы – мядзьведзкі, Kембрыдж – кембрыдзкі;
― на дз, пры гэтым з асновы накладаецца на суфіксальны з: Грудзёндз – грудзёндзкі;
д) [н’] на канцы ўтваральнай асновы пераходзіць у [н]: конь – конскі, Барань – баранскі, Блонь – блонскі, Гарынь – гарынскі, Кобрынь – кобрынскі, Лань – ланскі, Любань – любанскі, Радунь – радунскі, Смаргонь, Смаргоні – смаргонскі; Вільня – віленскі, Горадня – гарадзенскі; Астрахань – астраханскі, Гасконь/ Ґасконь – гасконскі, Познань – познанскі, Шампань – шампанскае; Гішпанія – гішпанскі, Данія – да´нскі, Японія – японскі. Але: студзеньскі, травеньскі, чэрвеньскі (у т. л. ад Чэрвень), ліпеньскі, жнівеньскі, сьнежаньскі, восеньскі;
е) падоўжаныя льл, ньн на канцы ўтваральнай асновы скарачаюцца: Краснапольле – краснапольскі, Падольле – падольскі; пры гэтым аднаўляецца зыходная цьвёрдасьць н: Замлыньне – замлынскі, а таксама: сьвіньня – сьвінскі;
ё) л на канцы ўтваральнай асновы памякчаецца: анёл – анёльскі, цемрашал – цемрашальства; Байкал – байкальскі, Мядзел – мядзельскі;
ж) в на канцы ўтваральнай асновы пераходзіць у нескладовае ў (паводле агульнага правіла): “Наша Ніва” – нашаніўскі, Паставы – пастаўскі;
з) астатнія зычныя ўтваральнай асновы – б, й, ль, м, н, п, р, ў, ф – пішуцца нязьменна: няробства, бізантыйскі (ад Бізанты[й|а]), карэйскі (ад Карэ[й|а]), расейскі (ад Расе[й|а]), кавальства, капыльскі (але: бегамскі, супраскі), слонімскі, ашмянскі, этыёпскі, мазырскі, мёрскі, браслаўскі, графства, філязофскі;
і) паміж утваральнай асновай і суфіксамі -ск-, -ств- можа ўзьнікаць дадатковая марфэма:
― -ан- (-ян-): Амэрык|а – амэрыканскі, Волг|а – валжанскі, Ворш|а – аршанскі, Карм|а – кармянскі, Кругл|ае – круглянскі, Нарач – нарачанскі, Нароўл|я – нараўлянскі, Паперн|я – папярнянскі, Пціч – пцічанскі;
― -ей-: Берасьц|е – берасьцейскі, Эўроп|а – эўрапейскі;
― -ен-: Зэльв|а – зэльвенскі, Лёзн|а – лёзьненскі, Нарв|а – нарвенскі, Сянн|о – сеньненскі, Узд|а – узьдзенскі;
― -й-: Балі – балійскі, Малі – малійскі, Мары – марыйскі, Остзээ – остзэйскі;
― -оў- (-аў-, -еў-, -ёў-): вучань – вучнёўскі, кароль – каралеўства, Бяроз|а – бярозаўскі, Бэрн – бэрнаўскі, Ветк|а – веткаўскі, Люўр – люўраўскі, Маст|ы – мастоўскі, Мэльбурн – мэльбурнаўскі, Ош – ошаўскі, Сож – сожаўскі, Супрасьл|я – супрасьлеўскі (побач з супраскі), Сэўр – сэўраўскі, Чыкаг|а – чыкагаўскі;
― -ын-: маці – мацярынства, Кандалакш|а – кандалакшынскі;
― інш.: баск – басконскі, брат – братэрскі, Мальта – мальтыйскі, Пэрсія – пэрсыдзкі36.
Пры гэтым падоўжаныя зычныя на канцы ўтваральнай асновы скарачаюцца: “Узвышша” – узвышэнскі, Уручча – уручанскі.
Заўвага. Пры словаўтварэньні ва ўтваральнай аснове можа праяўляцца й зьнікаць беглы галосны: Вільня – віленскі, Горадня – гарадзенскі, Горкі – горацкі, Дуброўна – дубровенскі, Іўе – івейскі, Стоўпцы – стаўпецкі; верасень – верасьнёўскі, Наваградак – наваградзкі.
-
У інфінітыве й формах абвеснага ладу зварoтных дзеяслoваў апошні зычны асновы разам з постфіксам -ся пішуцца ў адпаведнасьці з вымаўленьнем: брацца, мыцца, слухацца, чуцца; бярэсься, мыесься, слухаесься, чуесься; бярэцца, мыецца, слухаецца, чуецца; бяруцца, мыюцца, слухаюцца, чуюцца.
У зварoтных дзеяслoвах загаднага ладу ж, ч перад -ся пішуцца нязьменна (незалежна ад вымаўленьня): мажся, не аб’ежся, не бянтэжся, не парэжся; адзначся, адскочся, пабачся, не зьнявечся, не пакалечся.
Достарыңызбен бөлісу: |