Набывайце папяровую вэрсію на вэб-сайце


Разьдзел 5.ПРАВАПІС І – Й – Ы



бет5/22
Дата23.07.2016
өлшемі0.83 Mb.
#216040
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   22

Разьдзел 5.ПРАВАПІС ІЙЫ


  1. Пасьля словаў, якія канчаюцца на галосны, злучнік і часьцінка і складовае можа пераходзіць у й нескладовае: былі і зьніклі = былі й зьніклі, сьветла і ўтульна = сьветла й утульна, “Яна і я” = “Яна й я”, то і ён ня ведае = то й ён ня ведае.

Пачатковае і- (незалежна ад якасьці папярэдняе літары ў тэксьце, а таксама пасьля нялітарных знакаў і знакаў прыпынку) пішацца нязьменна11: яна ідзе, не існуе, пра Івана, на Ільлю, на Івацэвічы, пра І. Мялешку, БДА ідзе на выбары, ТБМ імя Скарыны, 0,01% імавернасьці.

Заўвага. Злучок і двукосьсе ня ёсьць знакамі прыпынку й на правапіс й не ўплываюць: адна- і шматмоўныя слоўнікі = адна- й шматмоўныя слоўнікі, “Паўлінка” і “Тутэйшыя” = “Паўлінка” й “Тутэйшыя”.



  1. У словах, утвораных ад (і)граць, (і)мець/(і)маць, (і)мя, інакш/іначай, ісьці, пасьля прыставак на галосны ненаціскное і пераходзіць у й: выйгранка, дайграць, зайграць, пайграць; займацца, займішча, наймаць, найміт, пераймацца, прыймо; аднайменны, займеньнік, найменьне, пайменна, перайменаваць; перайнакшыць, перайначаны; выйсьці, зайсьці, знайсьці, прыйсьці12.

У словах зь іншымі каранямі і пасьля прыставак ды фармантаў на галосны пішацца нязьменна: даінтэгравацца, заікацца, заімпанаваць, заінтрыгаваць, контраідэя13, паінфармаваць, пераінструмэнтаваць, праіснаваць, протаіхтыялёгія, прыінстытуцкі, Заіртышша. Таксама і пішацца нязьменна пасьля   галосных у складаных словах: востраінфэкцыйны, высокаінтэлектуальны, паўночнаіранскі.

Заўвага А. У шэрагу словаў ад (і)мець/(і)маць і выпадае: вымаць, прымаць, прымак, прымальнік, прадпрымальнік, прымальны, прымач, у прымы.

У вытворных словах ад (і)граць, (і)мя і можа выпадаць: заграць, награць, паграць, паменаваць.

Заўвага Б. Пасьля злучка і захоўваецца (незалежна ад характару папярэдняе літары): віцэ-інтэндант, па-імпрэсіянісцку, па-ірацку, па-ірляндзку, па-іншамоўнаму, экс-імпэратар, у т. л. у складаных словах: вайскова-інжынэрны, вакальна-інструмэнтальны, дзеяслоўна-іменны, магнітна-імпульсавы, навучальна-інструкцыйны, Вэст-Індыя.



  1. Пасьля прыставак на зычны ненаціскное і пераходзіць у ы: абысьці, адысьціся, безыдэйны, безыніцыятыўны, зыначыць, зысьці, надысьці, падынспэкцыя, падысьці, перадындустрыйны, перадынфарктавы, разыграць, спадылба, спадыспаду, сысьці, у т. л. пасьля прыставак і фармантаў між-, звыш-, дэз-, пан-, суб-, супэр-, транс-: міжынстытуцкі, звышымклівы, звышынтэлект, дэзынтэграцыя, дэзынфэкцыя, панысламізм, субынтэндант, супэрынтэлектульны, трансынданэзійскі; а таксама пасьля частак складанаскарочаных словаў: палітынфармацыя, пэдынстытут, юрынспэкцыя14.

  2. Спалучэньне гукаў [йі] (выступае на пачатку слова пад націскам, у сярэдзіне й на канцы слова пасьля галоснага ды разьдзяляльных знакаў, на марфэмным сутыку пасьля ў) абазначаецца адною літараю і: і´дал, і´мпарт, і´скра, і´снасьць, І´льмень, І´льля (мястэчка), І´нга, І´нд, І´ндржых, І´расэк, І´ра, І´слач, І´ўе; атэіст, дадаізм, друід, жуір, казэін, каляіна, краіна, маіс, нэрэіда, параноік, слоік, сувоі, шыіт, Аіда, Аляіза, Гаішча, Гляі, Дубеі, Зуі, Каін, Каір, Люі, Пяршаі, Раіса, Таіці, Украіна, Фаіна; вакацыі, канвульсіі, Кюі; аб’і´нець, вар’іраваць, сузор’і, у Сар’і; выслоўі, паўімбрыка, салаўі15.

  3. Шэраг уласнабеларускіх і пазычаных назоўнікаў мужчынскага роду афармляецца бяз малахарактэрнае для беларускае мовы фіналі -ій/-ый:

― у форме безь й:

назовы пасадаў: вікары, падкаморы, падканюшы, падскарбі, падстолі, падчашы;

паасобныя ўсходнехрысьціянскія імёны: Валеры, Георгі, Дзьмітры, Іпаці, Юлі, Юры, Яўстахі;

― з націскной фінальлю -ей на месцы ненаціскной -ій – усходнехрысьціянскія імёны: АнікійАнікей, АлексійАляксей, ДзяменційДземянцей, Савацій – Савацей;

― у форме бязь -ій/-ый:

хрысьціянскія імёны: Анатоль, Аркадзь, Васіль, Віталь, Генадзь, Кандрат, Мэркур, Рыгор, Яўген;

хімічныя тэрміны: алюмін, амон, бар, ванад, галь, гафн, гель, герма´н, дэўтэр, інд, ірыд, і´тар, кадм, каліфорн, каль, кальц, магн, на´тар, осм, рад, самар;

некаторыя іншыя тэрміны й агульныя назоўнікі: амфібрах, крытэр, камэнтар, пралетар, стацыянар, сцэнар, сэмінар, эпітэль. Але: геній, кій.

Заўвага А. Бальшыня ўсходнехрысьціянскія імёнаў на (й)/-ы(й), -ей існуе і ў больш адаптаваных формах: Анікей – Аніка; Аляксей – Алекса, Лёкса; АнтоніАнтон, Антось; АрсенціАрсень; Валеры – Валер; Георгі – Георг; Дземянцей – Дзёмка; Дзьмітры – Зьміцер; Ігнаці – Ігнат; ЛаўрэнціЛаўрэн; ЛявонціЛявон; МялеціМялет, Мялешка; Юры – Юрка, Юр’я; ЯўстахіЯўстах, Стах.

Заўвага Б. Шэраг лацінізмаў захаваў арыгінальную форму – з характэрнымі фіналямі: акварыюм, архіварыюс, віварыюм, гербарыюм, дэндрарыюм, лекторыюм, натарыюс, патрыцыюс, прэзыдыюм; іншыя асвоіліся ў форме жаночага роду: прафілякторыя, санаторыя, сэмінарыя16.




Достарыңызбен бөлісу:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   22




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет