Пасля вайны скончыў мясцовую сямігодку, затым Асавецкую сярэднюю школу



бет16/24
Дата20.06.2016
өлшемі2.54 Mb.
#148808
1   ...   12   13   14   15   16   17   18   19   ...   24

-- Дзе бацька, маці і старая?

-- Хто іх ведае, дзе ім быць, -- адказаў, зусім не хвалюючыся, Аляксей.

-- Як гэта? Ты іх сын! І не ведаеш?!

-- Бацька сам па сабе, а мы самі сабе. Мы за іх не ў адказе, яны дарослыя.

-- Яны дызэртыры! Яны шпіёны, якіх павесіць мала! – крычаў адзін з цывільных. – А ты іх памагаты, цябе таксама патрэбна судзіць!...

-- Судзіце, толькі майце на ўвазе, вы судзіце простага калгасніка, які ні ў чым не павінны.

Усе паглядзелі на старшыню калгаса, які паківаў галавою ў знак згоды, што Аляксей падаў заяву ў калгас, разам з усімі працуе на будоўлі кароўніка, заўваг пакуль ніякіх не мае, працуе сумленна. Я думаю, яго прызначыць брыгадзірам будаўнічай брыгады…

Усе пераглянуліся і пачалі паціху падыходзіць да дзвярэй, ля якіх моўчкі стаялі два міліцыянеры. А цывільны прагаварыў:

-- Мы зраўнуем гэтае месца з зямлёю, каб нішто не напамінала нам пра кулацкіх аднасобнікаў. А ты Іван Міхайлавіч з заўтрашняга дня разбірай усе гэтыя пабудовы на калгасныя патрэбы, на будаўніцтва ў вёсцы сямігодкі.

-- Добра што бацьку не затрымалі на мяжы, -- пранеслася ў думцы Аляксея. – Інакш даўно б яго вярнулі назад і ўчынілі б страшны суд, прыляпілі б яму ўсяго: і дызэртырства, і шпіянаж, і шмат чаго іншага.

Ужо ў адкрытую пачалі паціху збіраць яны свае рэчы, звязваць іх саматканымі радзюгамі, рыхтаваць мэблю, каб потым зручней было пагрузіць на воз і адвезці ўсё на новае месца жыхарства.

Час ішоў неяк марудна, ўлады насядалі і насядалі на сялян, выходзіла адна пастанова за другою. Было выдавочна, што дзяржаўны апарат абдзіраў сялянства, бо замест нармальных эканамічных стымулаў заахвочвання апошняга, прадаць дзяржаве свой прадукт, прымяняліся да сялян адміністрацыйныя меры. Дайшло да таго, што забаранілі сялянам мець свой кужаль з лёну, прасці яго на самаробных прасніцах, бо не выканалі яны разам з калгасам нарыхтовачны план дзяржавы. Сяляне не прадавалі, а дарэмна аддавалі дзяржаве ўсё, што толькі было ў іхняй гаспадарцы: збажыну, бульбу, кужаль, воўну, курыныя яйцы, малако, мяса жывёлы і абавязкова скуры ялавічыя і свінныя. Катэгарычна было забаронена смаліць свіней, бо патрэбна было здаць скуру. Калі хто ўхіляўся ад гэтага, атрымоўваў штрафы, а то нават і турэмны тэрмін. У такую хісткую хвалю і трапілі зладзінцы Аляксей Чэчка і Змітро Стасенка, пра якіх данеслі ў раён, што яны ноччу ў лесе асмалілі сваіх свіней, каб толькі не здаваць скуру з іх дзяржаве.

Прыехаў міліцыянер са старшынёю сельсавета і знайшлі гэтае сала, якое гаспадар засаліў і палажыў ужо ў кубал.

-- Чаму парушаеце закон урада, грамадзянін Чэчка?

-- У мяне нарадзілася дачка, якую назвалі мы Вольгаю. Вы ж, таварыш старшыня, ведаеце, яе я запісаў у сельсавеце. Дык вось хацеў неяк людзей паклікаць, нарадзіны справіць…

-- Я табе спраўлю! – амаль выгукнуў міліцыянер. – Можа яшчэ і самагонкі нагнаў? Дык мы хутка адшукаем яе… Вось табе паперчына, прынясеш штраф у сельсавет.

Аляксей паглядзеў на паперчыну, крыху скрывіў свае вусны, але прамаўчаў. Абрадаваўся, што адчапіліся, не забралі, як гэта зрабілі са Змітраком Стасенка, якога забралі на восем месяцаў у турму за тое, што ён схаваў быў сала ў адрыне, адразу не паказаў, ды яшчэ выкінуў у адрас іх некалькі ганебных слоў. Аляксей гэтага не зрабіў, бо ведаў, чым усё гэта можа скончыцца. Ды і Лізавета стаяла з ім увесь час побач, трымаючы на руках малую і прыціскаючы да сябе Дуняшку. Яна таксама зрэдку ўстаўляла сваё слова, каб чымсьці дапамагчы яму. І гэта крыху дзейнічала на прысутных, тупіла іх нахабнасць.

29

Калгас ’’Герой працы’’ не вельмі развіваўся, хоць і займаў лепшыя землі вакол Зладзіна. Уражайнасць збожжавых складала не больш 6 ц. з гектара, бульбы – каля сямідзесяці. Валоў і коней у калгасе не хапала, не было чым і як апрацоўваць зямлю, уносіць угнаенні. Кароў, якіх калгаснікі адразу прывялі на агульную ферму, давялося раздаць назад, бо дзеці дома былі без малака, а з фермы ўсё яно ішло на перагонныя пункты. Кожную восень атрымоўвалі калгаснікі на працадні зусім мала збожжа і бульбы. Некаторыя спрабавалі пісаць заявы аб выхадзе з калгаса, але ж тут адразу за іх браліся ўлады, пачалі лічыць іх здраднікамі, кулакамі. Старшыня калгаса Іван Міхайлавіч Куніца амаль кожныя суткі, без усякага адпачынку, круціўся, як вавёрка ў коле, не ведаў, што яму рабіць. Мтс, якая была створана ў Лельчыцах, не магла забяспечыць трактарамі на пасяўной. Калі і прыходзіў маленькі жалезны конік у калгас, то толькі на два – тры дні, затым ехаў у другую гаспадарку. А яшчэ горш за ўсё было тое, што калгаснікі і аднасобнікі жылі па раскіданых хутарах, мала звярталі ўвагі на ўсё тое, што адбываецца наўкола. І толькі тады, як выйшла пастанова ўрада аб скасаванні хутароў і перасяленні іх да вёсак, стала прасцей весці размову старшыні калгаса з хутаранамі.



Многія добраахвотна перасяляліся з хутароў у Зладзін, каб першым захапіць лепшае месца для сваёй сядзібы, уладкавадца на працу ў калгас. З другімі ж давялося ўладам пацягацца, асобных адправіць на далёкае пасяленне і канфіскаваць яго ўсю маёмасць. І гэта ўсё вельмі падзейнічала на хутаран, праз колькі месяцаў вёска разраслася, з’явілася ў ёй нядрэнная крама, медыцынскі пункт, кантора калгаса, пры якой тулілася бібліятэка, школа – сямігодка.

Зладзінцы павесялелі, пачалі крыху жыць заможней, на працадні пачалі атрымоўваць збажыну і бульбу, ды са свайго кавалка зямлі штосьці мелі.

-- Не памром галоднай смерцю! – жартаваў ля крамы Раман Осіпаў. – паглядзіце, колькі пячэння і цукерак прывезлі, на ўсіх хопіць.

-- А за што ты іх купіш, за працадні? – адказаў на яго жарты Сідар Неваднічэнка. Дык яны на грошы не разменьваюцца, як былі, так і застаюцца нерухомымі палачкамі, пакуль не скончыцца год.

Прысутныя засмяяліся, бо праўду гаварыў Сідар. Грошы ў каго і вяліся ў сям’і, дык гэта тады, калі збіралі грыбы і ягады ў лесе.

Вельмі занепакоіўся старшыня калгаса, калі даведаўся, што дазволілі Данбасу тут у Зладзіне выразаць дубы, перавозіць бярвенні да месца назначзння. Для гэтай мэты і была пракладзена вузкакалейка, якая праз Першамайск была злучана з Буйнавічамі і далей цягнулася да Ельска. Яшчэ больш з’явілася весялосці на тварах зладзінцаў, кожны з іх разлічваў на тое, што будзе магчымасць зарабіць нейкую жывую капейчыну, прынесці нейкі прыбытак у сям’ю.

Не радаваліся толькі ў сям’і Цімохавых. У гэты год памёр у іх ад кору малалетні сын Сямён, а праз некаторы тэрмін утапіўся ў Убарці і малалетні сын Мікалай. Таццяна і Даніла не знаходзілі сабе месца ад смутку і тугі, плакалі, іх мала радавала і сядзіба, якую размясцілі яны, калі перабраліся з – за Забалотнага хутара сюды ў вёску. Іншы раз думалі, што калі б не пераязджалі, то можа хлопчыкі і жывыя б былі, а так іх няма…

У сям’і Аляксея і Лізаветы адбылося папаўненне – нарадзіўся сын, якога па савету таго ж жабрака, які ўвесь час наведваў іх сям’ю, назвалі Рыгорам і ўзялі хросным на яго таго ж жабрака, бо словы яго тыя даўнія Лізавета помніла заўсёды. Сям’я іх хоць і была ў калгасе, але ж Аляксей лічыў, што і дамашнюю гаспадарку патрэбна заўсёды трымаць у поўным дастатку. Заўсёды сеялі свой агарод, трымалі ў двары жывёлу. Аднойчы падгадавалі ладнага такі бычка і вырашылі яго прадаць на Буйнавіцкім кірмашы, які адбываўся заўсёды ў апошнюю нядзелю мсяца.

Тут жа на плошчы, каля прыгожай драўлянай царквы, сабралася ў гэты дзень зашмат гандляроў і пакупнікоў. Прадавалі ўсё, што толькі мелі сяляне на сваім падворку: тут на вазах пішчэлі і парасяты, куры таміліся за драўлянымі рашоткамі, мычэлі каровы, ладныя трусы, як зайцы, стрыглі вушамі і шмат іншаго чаго.

Аляксей прывязаў свайго бычка пад ліпкаю, каб не так смаліла на яго сонца, сам адышоў крыху, каб бачыць. Падыходзілі да яго бычка барадатыя дзядзькі, штосьці між сабою гаварылі, спрабавалі гладзіць яго.

-- Колькі ж гаспадар хоча за яго? – нарэшце спытаў адзін з іх.

-- Усе сто рублёў, -- падыходзячы, адказаў Аляксей.

-- Гэта занадта, -- прагаварыў трэці мужчына, які стаяў непадалёку.

-- Як сабе хочаце, а за менш я яго ніколі не аддам,-- сказаў, як адрэзаў, Аляксей.

Мужчыны адышлі, аб нечым пашапталіся. А калі заўважылі, што бычком зацікавіліся і іншыя і мясцовы яўрэй Мантэль ужо амаль рашаецца купіць бычка за 90 рублёў, падышлі і прапанавалі Аляксею сотню. Ён згадзіўся, забраў грошы, пералічыў іх і махнуў у бок бычка, каб забіралі. Сам жа падышоў да буфета, дзе яўрэйка прадавала піва, заказаў куфель празрыстага напітку і прытуліўся да вакна, якое выходзіла ў сад. Смакуючы піва, глядзеў на мужчын, якія гулялі там у карты, ды так заахвочана, што і ён вырашыў заглянуць туды. Пазнаў аднаго з тых, хто купляў у яго быка, падумаў:’’ Чаму ж ён не павёў яго быка, калі купіў? А можа яго падручны сам пацягнуў быка да хаты? Ды навошта яны мне? Няхай самі робяць, што ім хочацца, грошы ж за быка ў маёй кішэні…’’
-- Можа і ты хочаш пагуляць у ачко? – азваўся адзін з іх, які раскідваў карты на чатырох.—Ёсць месца і для цябе.

-- Ды, не, -- азваўся Аляксей і прысеў з імі побач на муражок, каб крыху адпачыць пад дрэвам.

-- Ды ў яго і грошай, мусіць, няма? – зусім пісклівым голасам прагаварыў худы, як дранка, мужычок, да якога ўжо дайшла чарга тасаваць карты. А той яго знаёмы ўсё маўчаў, зрэдку кідаў на Аляксея позірк, глядзеў усё больш на адтапіраную ў штанах кішэню.

-- А чаго? Можна і згуляць, -- адказаў Аляксей і падсеў бліжэй да худога. – Толькі папярэджваю: гуляць па сумленню, каб не траплялася нічога такога…

-- У нас заўсёды гульня ідзе толькі сумленная, можаш аб гэтым нават і не думаць, -- умешваецца ў гаворку нейкі прасмалены чорны чалавек, пэўна, цыганскай пароды.

Раздалі карты на пяцярых. Аляксею трапіўся туз, ён ўсміхнуўся. З калоды карт яму падкінуў худы яшчэ і дзевятку.

-- Давай сваю, -- прагаварыў Аляксей.

Той да дзесяткі выцягнуў з калоды васьмёрку і спыніўся, не ведаў, што рабіць яму далей. А потым выцягнуў з калоды і яшчз чырвовага караля і палажыў на дошку карты. Аляксей паказаў свае карты і адлічыў з вораха два чырвонцы.

Гульня набірала тэмп, на дошцы паступова рос ворах грошай. Вось – вось сума даходзіла да сотні і нават пераваліла яе. Усе натапырыліся, тасаваў карты яго знаёмы, якому Аляксей прадаў бычка.

-- Вось бы добра было б да бычка ды дадаць і гэтую суму грошай, -- прамільгнула маланкава думка ў галаве Аляксея.—Як бы парадавалася яго Лізавета… А ў руках трымаў ён дзесятку, якая давала надзею на выйгрыш.

-- А давай на ўвесь банк! – неяк зусім рашуча выгаварыў Аляксей.

Барадаты пільна паглядзеў яму ў вочы, штосьці прамармытаў сам сабе ў бараду, паглядзеў на прысутных, каб у выніку чаго маглі падцвердзіць рашэнне Аляксея і запытаў:

-- Яшчэ?

Аляксею барадаты падаў караля, затым зноў выцягнуў з калоды шасцёрку.

-- Сваю давай! – абрадавана выгукнуў Аляксей, спадзяваўся, што дваццаць – гэта будзе выйгрыш.

А барадаты, не спяшаючыся, абавёў позіркам усіх прысутных, выцягнуў з калоды туза, затым звярнуў позірк на тых, хто толькі падышоў да іх, куды і Аляксей зірнуў, а потым дастаў з калоды карт яшчэ аднаго туза, палажыў іх побач з ворахам грошай і паціху пачаў зграбаць чырвонцы ў сваю торбу. Аляксей толькі і заўважыў, як яго, быццам бы ўпарціліся, не жадалі падаць у торбу, грошы павольна скаціліся са стала ў торбу барадатага, які потым вымавіў:’’Яшчэ хто жадае гуляць?’’ Але ўсе маўчалі. Тады ён падняўся, перакінуў праз плячо сваю торбу і пакрочыў у бок Зарубанага, а Аляксей сядзеў, усё ніяк не мог падняцца, быццам бы хтосьці адабраў у яго сілы разам з грашыма, якія ён атрымаў за бычка.

-- Гэты махляр кожны раз абдурвае людзей, -- пачуў ён голас з натоўпу. – Я бачыў, як ён выцягваў туза з рукава сваёй вопраткі, але змаўчаў, бо з ім жартачкі дрэнныя…

Аляксей падняўся, выскачыў на вуліцу да царквы, куды пайшоў барадаты, але таго ўжо і сляды астудзіліся. Тады зноў ён падышоў да зашмальцаванага прылаўка, за рэшткі сваіх грошай выпіў адразу два кілішыкі гарэлкі і пашыбаваў уніз ад царква ў напрамку Зладзіна…

30

… Паступова, не вельмі спяшаючыся, наступаючы на ломкія крыгі, што ўжо зрэдку праплывалі па Ўбарці, наступаючы на белы хвост зімы, які паспешліва падтулялі і неслі на поўнач завеі, ішла ў той трыццаць пяты год па дарогах і сцяжынках – а часцей за ўсё ўцэла, не разбіраючы тых стаптаных за пройдзеныя гады дарог, -- з поўдня на поўнач вясна. Яна весела абыходзіла лужыны, забіралася туды, куды нават птушкі не асмельваліся залятаць летнім сонечным поўднем, і там, у хмызняках, будзіла зялёны сон травы і падлеску, а то раптам так чаплялася за якое – небудзь дрэва, што яно потым здзіўлена і доўга шумела.



Яшчэ суткі – і тут ужо пачынаюць лопацца набраклыя пупышкі і па – свойму радасна і жоўта, як птушаняты, над халоднаю вадою, што пахне яшчэ па – зімоваму, пачынаюць цілікаць вербавыя коцікі.

З такой хуткасцю ішло раставанне снегу, булькатанне ручаёў, разліў Убарці, набраканне пупышак і шчымлівае зялёнае здзіўленне. І ішла яна, вясна,-- ад куста да куста, ад узгорка да ўзгорка, ад дрэва да дрэва, ад паўднёвай мясцовасці да паўночнай.

Яркія вясновыя промені сонца радавалі людзей, асвятлялі іх твары, дарылі ім усмешкі. Але не вельмі радавала мясцовых сплаўшчыкаў, бо за зіму шмат дубоў было па неасцярожнасці павалена ў раку, што перашкаджала сплаву лесу, а яшчэ тое, што ў іх сплаўной краме загадчык Леанід Стасенка няўважліва адносіцца да сплаўшчыкаў, ашукоўвае іх. Так выявілася, што за метр сукна, які каштуе 6 рублёў 75 капеек, ён браў 7 рублёў 75 капеек, заўсёды не дадае Зладзінскай і Манчыцкай арцелям хлеб і рыбу, часта бывае крама закрытая з – за яго п’янкі і гулянкі. Краму зачынілі, бо няма каму працаваць у ёй.

Не вельмі радавала гэтая вясна і калгаснікаў, бо мінулы год атрымалі на працадзень усяго па 300 г. жыта і па 50 кг. бульбы. Гэты заробак за зіму ўвесь з’едзены, хіба што крыху захавалася што – небудзь на семена. Ды і вельмі добра, што зімою вырываліся мужчыны ў зладзінскі дубнік, пілавалі старыя і маладыя дубы для Данбаса, атрымоўвалі нейкую капейчыну на пражыццё. У каго была цяглавая сіла, той вазіў дубовую драўніну за мост да вузкакалейкі, якая ішла праз Адрынку да Засуння і далей да Буйнавіч. Тыя зараблялі нядрэнныя грошы, там улічвалі асабістую цяглавую сілу.

Радавалася вясне моладзь і вучні школы, бо была яна ўжо амаль зробленая, нават ў такой школе ўжо гэтую зімку вучыліся пяцікласнікі і моладзь у вячэрняй школе. Радавалася Ларыса Сцяпанаўна Аўчыннікава, што атрымалі яны сваё школьнае памяшканне, прывезлі ім неабходнае абсталяванне, наглядныя дапаможнікі, падручнікі, сшыткі. Нават газу і крэйду пачалі выдзяляць для школы праз сельскі Савет. Радавалася, што з’явіліся ў школе новыя настаўнікі – мужчыны, з якімі пачало працаваць лягчэй, асабліва з хлопчыкамі і моладдзю ў вячэрні час. Бо Адам Іванавіч Катоўскі нядрэнна валодаў матэматыкай і фізікай, а Іван Сцяпанавіч Пархоменка меў схільнасць да гісторыі і прыродазнаўства. Анатоль Іванавіч Зайцаў, як казалі, быў майстар на ўсе рукі: ён іграў на баяне, мандаліне, балалайцы, умеў прыцягнуць да сябе моладзь, вучняў у школе. Таму і арганізаваў ён мастацкую самадзейнасць як у школе, так і з вясковай моладдзю, якая ахвотна збіралася па вечарах у школе. Спачатку праводзілі рэпетыцыі, а затым танцы, якія цягнуліся доўга за поўнач.

Прыглянулася яму вясковая дзяўчына Алена Осіпава, якая жыла непадалёку ад школы. Яна заўсёды пасля танцаў затрымлівалася, быццам хацела штосьці сказаць маладому настаўніку, запытаць у яго аб чымьсці. Гэта ўжо пазней, калі ён яе некалькі разоў праводзіў да веснічак, а напачатку – як тая вавёрка выпрыгвала з кола і імчалася стрымгалоў да хаты, каб толькі ніхто яе не праводзіў.

Напачатку настаўнік доўга чакаў яе, каб неяк стрэцца. Стаіўся і стаяў ля яе веснічак, чакаў, калі будзе ісці яна ад сваёй сяброўкі Марусі Цімохавай. Сябравалі яны між сабою, як казалі – не разальеш і вадою.

І вось пачуў ён яе нясмелыя крокі, пастукванне абцасікамі аб мёрзлую зямлю, сцятае марозам дыханне.

-- Алена! Гэта я. Не палохайся,-- азваўся Анатоль паціху.

-- А я і не баюся, Анатоль Іванавіч.

Яна спынілася ля веснічак, трымаючы адной рукою за клямку, другою паправіла свае кучаравінкі, якія спаўзалі ёй на твар, дзмухнула вуснамі ўгару, каб больш не перашкаджалі ёй у гаворцы.

-- А Вы каго тут чакаеце? – нейкім здзіўленым голасам спытала яна.—Мо Ларысу Сцяпанаўну? Дык яна ўжо даўно пайшла дамоў, я сама бачыла…

-- Не, цябе я чакаю, Алена. Калі ты не супраць, давай крыху пабавім з табою час

-- Яшчэ чаго? Ідзіце і баўце час з дырэктаршай, Ларысай Сцяпанаўнай…

Яна пацягнула на сябе веснічкі і, нібы тая мышка, праслізнула паўз яго і з разгону ўскочыла на ганак, адчыніла дзверы і схавалася за імі. А ён стаяў і ўсё думаў аб тым выпадку, калі Ларыса Сцяпанаўна сапраўды прыставала да яго на першых днях, як ён толькі прыехаў сюды. Запрасіла яго пераначаваць у сябе, паколькі, як яна казала, ужо позні час і не будзем турбаваць людзей, каб знайсці кватэру. А ўжо ў апоўначы яна падышла да яго ложкаі асцярожна пачала падымаць яго пакрывала, пад якім ён ляжаў. Ён схапіўся, і як ветрам яго знесла з ложка, выпіхнуў яе з пакоя, зачыніў дзверы ды так і прасядзеў ля іх да раніцы. А чуць развіднела, падаўся шукаць сабе кватэру.

Але ж вёска ёсць вёска, тут нічога ніколі не прападзе, тым больш у Зладзіне, калі людзі пераехалі з усіх навакольных хутароў і яшчэ пакуль што прыглядаліся адзін да другога, вывучалі свае і чужыя паводзіны.

На наступны дзень Ларыса Сцяпанаўна, як ні ў чым не бывала, прыйшла ў школу, прывіталася і пайшла на свае ўрокі мовы і літаратуры ў пятыя – шостыя класы, яму сказала пачакаць, заняцца знаёмствам са школаю, з настаўнікамі.

З першым, з кім ён пазнаёміўся, былі яго калегі: Іван Сцяпанавіч і Адам Іванавіч, якія штосьці пры размове яму не ўсё выкладвалі, чагосці ўсміхаліся. А потым адзін з іх сказаў:’’ Нічога, з намі таксама такое было. Прыходзіць старасць – хочацца выйсці замуж…’’

Больш на гэтую тэму размова між імі ніколі не вялася, жыццё рухалася сваім кірункам. Анатоль Іванавіч поўнасцю заняўся сваёй любімаю справаю як у школе, так і з моладдзю вёскі, дзе ўжо будавалі новы прыгожы вясковы клуб. Ды вось стрэлася на ягоным шляху гэтая зладзінская прыгажуня Алена Осіпава, пра якую чагосьці вельмі часта пачаў ён думаць. Быццам бы ў вучылішчы не было прыгожых дзяўчат, з якімі мог бы ён правесці час, але ж такое не адбылося, прыглянулася толькі цяпер вось гэтая вясковая прыгажуня, якая шточасна нейкім шляхам залазіць у самае сэрца, штосьці вырабляе там, не дае супакою. Яе прыгожыя блакітныя вочы, кучаравінкі рыжаватых валасоў, прывабны стан так і стаіць у яго перад вачыма, ці то днём, ці то ноччу. У вячэрні час ён заглядае да яе ў невялічкую бакавушку пры школе, дзе яна ведае сельскай бібліятэкаю, выдае кніжкі як дарослым, так і дзецям. Абяцаюць ёй адвесці вялікі пакой пад бібліятэку, калі скончаць будаўніцтва вясковага клуба. А так зараз яна туліцца са сваімі кніжкамі ў невялічкім пакоі пры школе.

-- Добры вечар, Алена, -- перастаўляючы ногі праз парог, прывітаўся Анатоль Іванавіч. – Можа чым дапамагчы змагу, а то я бачу ў ворасе шмат кніжак, пэўна, толькі прывезеных?

-- Прывезлі сёння, ды я яшчэ ніяк з імі не справілася, каб прывесці іх да парадку.

-- Вось бачыш, як я своечасова прыйшоў, каб дапамагчы табе,-- азваўся радасна ён. – З чаго пачынаць?

І ён узяў у рукі некалькі кніжак, каб палажыць на паліцу, але яна перахапіла іх ад яго неяк няўпэўнена, ад чаго яны выпалі з рук і паляцелі на зямлю. Яны своечасова прыселі і моцна стукнуліся ілбамі, ад чаго рассмяяліся, трымаючы рукамі месцы на тварах. Ён не стрымаўся, адавёў яе руку і моцна прыліп губамі да яе ілба. Яна не супраціўлялася, неяк ціха дыхала, чагосьці яшчэ чакала. І ён зразумеў, што яна таксама да яго цягнецца. Абхапіў яе рукамі і прыцягнуў да сябе, затым прыліп да яе вуснаў, смактаў іх з асалодаю, зрэдку пазіраў у яе вочы, якія яна таксама на нейкі момант расплюшчвала. А яе прывабны гнуткі стан так і прыліпаў да яго, дакранаўся ўсімі сваімі дзявочымі ласкамі, песціў ягоныя пачуцці.

-- Ой, што мы робім? – схамянулася яна першай. – Яшчэ хто загляне, што падумае?...

І яна ўзяла ў рукі кніжкі, загадала яму таксама складваць іх на паліцу. Зрэдку пазірала ў ягоны бок, быццам саромеючыся ўсяго таго, што адбылося з імі. Любавалася ім, яго спрытнасцю, яго чорнымі з завіточкамі валасамі, прыгожым тварам, стройным мужчынскім станам. І ён гэта заўважыў, пачаў любавацца яе дзявочаю прыгажосцю, яе рыжаватымі кучаравінкамі валасоў, якія раз – пораз падалі на яе твар, а яна так старанна іх гладзіла да верху, старалася зачапіць іх за што – небудзь, а янаы ўсяроўна паўзлі назад, надакучалі ей. Тады яна спрытна накінула на галаву прыгожы шарфік, які ўпрыгожыў яе твар яшчэ лепш. Яна стала чарадзейнай прыгажуняй, якая з кнігамі насілася каля яго, дыхала яму ў твар і адначасова зыркала на яго сваімі прыгожымі вачанятамі. А ён стаяў ля вакна, трымаў нейкую кнігу, глядзеў у яе, а больш кідаў позірк на бібліятэкаршу, яе гнуткі прывабны стан.

-- Ужо, пэўна, позна, пара і да хаты дабірацца, -- прамовіла яна. – І колькі зараз гадзін?

Ён выцягнуў свой кішэнны гадзіннік, пакруціў яго ў руках і сказаў ёй дакладны час. Абрадаваўся, калі пачала збірацца яна да хаты.

Па зладзінскай вуліцы ішлі праціху, абміноўвалі насыпы пяску, які навазілі сяляне за дзень і не паспелі яго параўнаць, бо работы ля шляху, які запланавалі ў раёне, было ў людзей зашмат. Кожнай сям’і была вымерана адлегласць, якую яны павінны былі з двух бакоў выкапаць канавы, высыпаць усю зямлю на сярэдзіну шляху, утрамбаваць яе і потым працягваць далей капаць, пакуль не стрэнуцца з сялянамі другой вёскі. Адны сяляне Зладзіна капалі разоры ў напрамку Сіманіч, другія – у напрамку Лельчыц і Буйнавіч. Не засталіся ў баку і настаўнікі, ім таксама былі адмераны адлегласці, але крыху меншыя, як інтэлігэнтам. У Анатоля Іванавіча і Алены выдзеленыя кавалкі зямлі былі побач, таму яны бачылі адзін аднаго, як капалі зямлю, іншы раз перакідваліся словамі. А часцяком прыбягаў ён да яе, каб разам патрамбаваць зямлю, лічылі, што так было спарней. І ім, як нікому, пашанцавала, бо аднойчы з боку Буйнавіч прайшла машына, на якой сядзелі салдаты, якія, заўважыўшы іх, пачалі выкрыкваць прыемныя словы, што тычыліся ў асноўным Алены, якая чырванела ад іх, разгублена пазіраючы на Анатоля Іванавіча. Як потым яны даведаліся, салдаты штодзённа працавалі на будаўніцтве дзотаў, непадалёку ад Убарці. Працавалі старанна, мала размаўлялі з цікавымі пабочнымі наведвальнікамі, якія дапытваліся, навошта яны ўсё гэта робяць. Іншы раз адказвалі, што мяжа з Польшчай знаходзіцца за сем вёрст ад Букчы, гэта амаль што побач. Потым даведаліся, што адразу за Буйнавічамі будуюць ваенны гарадок, адкуль і прыязджаюць салдаты на будаўніцтва гэтых дзотаў. А яны, гэтыя каменныя вежы, раслі ўвачавідкі, прымалі аблічча нейкіх страшыдлаў з невялічкімі проразямі вакол сябе. Зладзінцы іншы раз жартавалі, што гэтая моцная абаронная лінія, якая цягнецца на некалькі вёрст каля мяжы з палякамі, можа абараніць іх ад любога ворага, нават ад самога дзябла, бо такое збудаванне нельга нічым разбурыць, яно пабудавана на вякі.

Алена і Анатоль крочылі каля дзота, што быў ўжо амаль пабудаваны ля Адрынкі, дзе раней тулілася на хутары некалькі хат з іншымі пабудовамі, у напрамку Засуння. Заўважылі, што і там будуецца новы дзот, ля якога мітусіцца многа салдат. Вартавы іх далей не пусціў, і яны павярнулі ў зваротны шлях. Прайшоўшы каля аднаго і другога дзота, што былі пабудаваны на ўзбочыне буйнавіцкай дарогі, яны ўзялі накірунак у бок Перапісяў. Прайшоўшы невялікую адлегласць, заўважылі, што і там будуецца новы дзот, да якога іх таксама на пусцілі. Наадварот, падышоў лейтэнант і папрасіў тлумачэнняў, з якою мэтаю яны тут ходзяць, што выглядаюць… Не заставалася нічога, як вярнуцца ў зваротны шлях, на асноўны свой шлях, дзе яны толькі што высыпалі рыдлёўкамі з канаваў пясок. Пачулі, як з боку Буйнавіч ішлі два грузавікі, моцна равучы па пяску. Спыніліся з правага боку дарогі на ўзлобку і салдаты з машын пачалі выгружаць мяхі з цэментам і іншае абсталяванне. Стала зразумелым, што і тут будуць будаваць дзот. Анатоль і Алена пайшлі ў напрамку маста, павярнулі і па – над Убарцю пакрочылі ў напрамку Перапісяў.

Вакол ахутала іх лясная веліч. Маўкліва і задуменна цягнуліся да сонца, у прастору неба, выносістыя сосны, цёмным голлем, як рукамі, абапёрліся на верасы старыя яліны, і далікатна гэтак дакраналіся, быццам лагодзілі безавы разліў квецені. Тут нават ярчэй, нейкія з дзівосным адценнем, цямнейшыя верасы за тыя, што туліліся ля балоціны. Сосны там таксама магутныя. Але ж гэтыя!.. Колькі ж год прастаялі яны на гэтай лясной зямлі? Няйначай, болей за сто гадоў. Стагоддзе адным словам. А ўсё як маладыя на іх зеляніна, велічнае прыгожае вецце, макаўкі самавітыя і незалежныя. Вунь пярун некалі смальнуў у яліну, адламаў, як сякераю, адчыкрыжыў, сукаватую палавіну, кінуў на дол. Поўна ля яе ў доле шышак, ляжаць грудачкамі, натапіраныя, выветраныя, без семак – вымалацілі дзятлы.



Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   12   13   14   15   16   17   18   19   ...   24




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет