31
дзе
Q
фот
– велічыня ФАР, засвоеная раслінамі пры фотасінтэзе за
вегетацыйны перыяд;
Q
ф
– ФАР, якая паступае на верхнюю мяжу пасеваў за
гэты перыяд. Пры гэтым
Q
фот
=
qM,
дзе
q – каларыйнасць сухой расліннай масы, кДж/г;
М – біялагічны
ўраджай абсалютна сухога
рэчыва расліннай масы, г/см
2
.
Пасевы розныя па гушчыні, структуры, узроўню агратэхнікі,
характарызуюцца рознай велічынѐй ККД. У цэлым па сярэднім за вегетацыйны
перыяд ККД пасевы падзяляюцца на наступныя групы:
Звычайныя –ККД – 0.5–1,5 %.
Добрыя – ККД – 1,5–3,0 %
Рэкордныя – ККД – 3,0–5,0 %
Тэарэтычна магчымыя – ККД – 5,0–8,0 %.
Такім чынам, на цяперашні час пасевы характарызуюцца нізкімі
паказчыкамі выкарыстання ФАР на фотасінтэз, што абумоўлівае невысокія
ўраджаі. Вось як выказаўся селекцыянер: «Кожны прамень сонца, не злоўлены
зялѐнай паверхняй поля, луга ці леса – багацце, згубленае назаўжды, за
растрату якога нашчадак калі-небудзь асудзіць невуцтва свайго продку».
Сумарная радыяцыя, якая падая на паверхню расліннага покрыва,
паглынаецца, адбіваецца і рассейваецца. Шчыльнасць патоку радыяцыі і яе
спектральны склад бесперапынна змяняюцца ў залежнасці ад вышыні Сонца і
структуры пасеваў. Асобныя ярусы лісця зацяняюцца ў глыбіні расліннага
покрыва. У выніку інтэнсіўнасць фотасінтэзу абмяжоўваецца за кошт
паніжэння эфектыўнасці выкарыстання ФАР раслінамі. У пасевах
буйнасцябловых раслін (кукуруза, сланечнік і інш.) 20–25 % сумарнай
радыяцыі адбіваецца, 40–60 % паглынаецца верхнім ярусам раслін, частка
радыяцыі рассейваецца ўнутры расліннага покрыва. У разрэджаным раслінным
покрыве частка радыяцыі дасягая глебы. У пасевах сланечніку лісты верхняга
ярусу паглынае 47 %, а ніжняга – 5 % ФАР.
Стварэннем структуры пасеваў можна дасягнуць найбольш поўнага
выкарыстання сонечнага святла для фотасінтэзу. Такія пасевы павінны
паглынаць максімум радыяцыі. Паглынанне ФАР пасевамі павялічваецца па
меры павелічэння плошчы лісцѐвай паверхні. Найбольшае паглынанне
назіраецца пры плошчы лісцѐвай паверхні 40–50 тыс. м
2
/га, г. зн. лісцѐвая
паверхня павінна перабольшваць у 4–5 раз плошчу поля, занятую пасевамі
(малюнак 8).