34
Ступень асветленасці ўплывае не толькі на ўмовы фотасінтэзу і развіццѐ
сцябла і лісця раслін, але і на развіццѐ каранѐвай сістэмы раслін, іх хімічны
склад і якасць пладоў. Напрыклад, цукровасць буракоў і вінаграду, утрыманне
бялку ў зерне пшаніцы цесна звязана з колькасцю сонечных дзѐн. Цукровасць
яблак і другіх пладоў абумоўлена інтэнсіўнасцю сонечнай радыяцыі. Колькасць
алею ў насенні сланечніку і ільну ўзрастае з павелічэннем прыходу сонечнай
энергіі.
1.3.9. Шляхі эфектыўнага выкарыстання сонечнай радыяцыі
Сонечная энергія – абавязковы абіятычны фактар існавання зялѐных
раслін. Толькі зялѐныя расліны надзелены здольнасцю пераўтвараць у працэсе
фотасінтэзу сонечную энергію ў высокаэнергетычнае арганічнае рэчыва.
Прыродная і энергетычная асветленасць, якая ствараецца праменнай энергіяй
Сонца, вызначае якасць і колькасць біялагічнай прадукцыі.
Фарміраванне аптымальнага фотасінтэтычнага рэжыму сярод расліннага
покрыва ажыццяўляецца агратэхнічнымі прыѐмамі і вывядзеннем больш
прадукцыйных сартоў, адаптаваных да пэўных пагодна-кліматычных умоў. У
сучасны момант выпрацаваны наступныя шляхі павелічэння выкарыстання
ФАР:
1) падбор культур і сартоў, прыгодных да
мясцовай колькасці ФАР;
2) вызначэнне аптымальнай нормы сева і гушчыні раслін з улікам
святлолюбівасці дадзенай культуры;
3) стварэнне пасеваў з пэўнай геаметрычнай структурай і плошчай
ліставой паверхні, што забяспечвае найбольш спрыяльныя ўмовы паглынання
ФАР;
4) забеспячэнне высокай фотасінтэтычнай дзейнасці раслін, атрыманне
добрага ўраджаю і якаснай прадукцыі дасягаецца правядзеннем мерапрымстваў
па барацьбе з пустазеллем. У чыстых пасевах ствараюцца ўмовы лепшай
асветленасці для атрымання высокай прадукцыі фотасінтэзу;
5) фарміраванне аптымальных умоў мінеральнага і воднага жыўлення
раслін, а таксама цеплавых рэжымаў, што спрыяе больш інтэнсіўнаму
працяканню фотасінтэзу.
Фактычна шматвяковы вопыт земляробства, а таксама сучаснае
выкарыстанне агратэхнічных і меліярацыйных прыѐмаў накіраваныя на больш
поўнае засваенне энергіі сонечнай радыяцыі, інакш кажучы, на актывізацыю
фотасінтезу аўтатрофных зялѐных раслін.
1.4. Цяпло як аграметэаралагічны фактар
Сонечная радыяцыя, паглынутая падсцільнай паверхняй, пераўтвараецца ў
цяпло. У структуры цеплавога балансу гэта цяпло расходуецца на награванне
прыземнага слоя атмасферы і глебы, а таксама на выпарэнне вады з глебы і
расліннага покрыва. Невялікая частка цяпла засвойваецца раслінамі ў працэсе
фотасінтэзу.
35
Вышэй было сказана аб выключна вялікім значэнні сонечнай радыяцыі для
функцыянавання аграэкасістэм. Аднак пры ацэнцы аграметэаралагічных умоў і
агракліматычных рэсурсаў карыстаюцца не інтэнсіўнасцю і колькасцю
сонечнай радыяцыі, а тэмпературай глебы і паветра.
Цяпло, выражанае тэмпературай, прыналежыць да асноўных фактараў у
жыцці раслін. Тлумачыцца гэта тым, што сонечная энергія засвойваецца
раслінамі ў працэсе фотасінтэзу толькі вышэй за пэўнае мінімальнае значэнне
тэмпературы, так званы біялагічны мінімум. Інтэнсіўнасць фотасінтэзу
актывізуецца прама прапарцыянальна росту тэмпературы, але да пэўнай мяжы –
біялагічнага оптымуму, вышэй за які фотасінтэз прыгнятаецца. Адсюль
вынікае, што засваенне сонечнай энергіі раслінай рэгулюецца тэмпературным
фактарам.
Акрамя таго, перавага тэмпературнага фактару перад сонечнай радыяцыяй
заключаецца яшчэ і ў тым, што тэмпература з’яўляецца інтэгральнай
характарыстыкай клімату і яго рэсурсаў, таму што яна адлюстроўвае не толькі
колькасць сонечнай радыяцыі, але і іншыя кліматычныя фактары: шырату
месца, уздзеянне сушы і мора, вышыню над узроўнем мора, цыркуляцыю
атмасферы і інш.
Тэмпература раслін і тэмпература паветра не дакладна адпавядаюць
радыяцыйным умовам дадзенага месца. Яны знаходзяцца ў залежнасці ад
інтэнсіўнасці выпарэння,
сілы ветру, хмарнасці, ад адвекцыі паветраных мас.
З вышэй азначанага вынікае, што асноўным аграметэаралагічным
фактарам, які вызначае сельскагаспадарчую каштоўнасць клімату, трэба лічыць
тэмпературу глебы і паветра.
1.4.1. Фарміраванне тэмпература глебы і яе ўплыў на жыццѐ раслін
Тэмпература глебы адлюстроўвае інтэнсіўнасць цеплаабмену паміж
паверхняй глебы і яе ніжэй размешчанымі слаямі. У структуры цеплавога
балансу, на цеплаабмен у глебе і фарміраванне тэмпературнага рэжыму
расходуецца каля 5–10 % радыяцыйнага балансу. Цеплаабмен, ці перанос цяпла
ў глебе, узнікае пры наяўнасці вертыкальнага градыента тэмпературы, які
мяняе знак на працягу сутак.
Паток цяпла перамяшчаецца ад больш нагрэтых слаѐў да менш нагрэтых.
Так, днѐм пры дадатным тэмпературным градыенце паток цяпла накіраваны ў
глыбіню глебы, ноччу, наадварот, градыент набывае адмоўнае значэнне, таму
паток цяпла рухаецца з глыбіні глебы да яе паверхні.
Цеплаабмен
у
глебе
ажыццяўляецца
за
кошт
малекулярнай
цеплаправоднасці, якая залежыць ад уласцівасцей і стану глебы – вільготнасці,
шчыльнасці і механічнага складу. Мерай цеплаправоднасці служыць
каэфіцыент цеплаправоднасці, роўны колькасці цяпла (Вт), якое працякае за 1 с
праз сячэнне 1 м
2
слоя магутнасцю 1 м пры рознасці тэмпературы ў 1
о
С паміж
ускрайкамі гэтага слоя.
Вядома, што цеплаправоднасць мінеральнай часткі глебы складае 2,9 Вт/(м
· К), гумусу – 0,25 Вт/(м · К), паветра ў глебе – 0,025 Вт/(м · К), вады – 0,6 Вт/(м
36
· К). Вільготныя глебы валодаюць большай цеплаправоднасцю, чым сухія. Па
меры ўвільгатнення глебы, г. зн. пры замене паветра ў порах глебы вадой,
цеплаправоднасць глебы павялічваецца, а з павелічэннем порыстасці
цеплаправоднасць глебы памяншаецца. У больш вільготных глебах, у якіх
лепшая цеплаправоднасць, цяпло актыўна і хутчэй распаўсюджваецца з
паверхні на большую глыбіню. На такіх глебах паверхня не пераграецца,
паколькі цяпло акумулюецца на глыбіні.
Важную ролю ў фарміраванні тэмпературнага рэжыму глебы адыгравае яе
цеплаѐмістасць, якая характарызуе колькасць цяпла, неабходнага для
награвання глебы на 1
о
С. Адрозніваюць удзельную і аб’ѐмную цеплаѐмістасць
глебы. Удзельная цеплаѐмістасць (
С
уд
) – колькасць цяпла, патрэбнага для
награвання 1 кг глебы на 1
о
С, і выражаецца ў Дж/(кг ·
о
С). Аб’ѐмная
цеплаѐмістасць (
С
аб
) – колькасць цяпла, неабходнага для награвання 1 м
3
глебы
на 1
о
С, і выражаецца ў Дж/(м
3
·
о
С). Паміж удзельнай і аб’ѐмнай
цеплаѐмістасцямі існуе наступная сувязь:
Достарыңызбен бөлісу: