8
Фактарыяльная
аграметэаралогія
даследуе
ўздзеянне
аграметэаралагічных фактараў (асноўных і другасных) на прадукцыйны працэс
культурных раслін.
Агракліматалогія – навука, якая даследуе кліматычныя ўмовы і іх
ўзаемадзеянне з аб’ектамі і працэсамі сельскагаспадарчай вытворчасці.
Аграгідралогія – прыкладная галіна аграметэаралогіі, што вывучае стан,
водна-фізічныя ўласцівасці і водны рэжым глебы сельскагаспадачых угоддзяў і
іх узаемадзеянне з метэаралагічнымі ўмовамі і працэсамі сельскагаспадарчай
вытворчасці.
Зааметэаралогія – раздзел сельскагаспадарчай метэаралогіі, які вывучае
ўплыў метэаралагічных умоў на сельскагаспадарчую жывѐлу.
Аграметэаралагічныя прагнозы – навуковае абгрунтаванне меркавання
пэўнай заўчаснасці аб будучым стане ці прадукцыйнасці сельскагаспадарчых
культур. Аграметэапрагнозы складаюцца на аснове колькасных сувязей, якія
існуюць паміж метэаралагічнымі ўмовамі і жыццядзейнасцю раслін, з улікам
верагоднасці магчымых аграметэаралагічных умоў, якія могуць сфарміравацца
на канкрэтнай тэрыторыі, а таксама біялагічных асаблівасцей саміх раслін і
ўзроўню агратэхнікі.
Заўчаснасць аграметэаралагічных прагнозаў складае ад 1 да 3 месяцаў, а
доўгатэрміновых – ад 3 да 6 месяцаў. Пры гэтым выкарыстоўваюцца розныя
метады прагназавання: статыстычныя, дынаміка-статыстычныя, сіноптыка-
статыстычныя і інш.
Метады аграметэаралагічных назіранняў – прыкладная галіна ведаў, якая
вывучае метады вымярэння фізічных велічынь як знешняга атмасферна-
глабавага асяроддзя, так і сельскагаспадарчых аб’ектаў (раслін і жывѐлы).
Сярод іх вылучаюць наземныя (кантактныя) і дыстанцыйныя (авіяцыйныя і
спадарожнікавыя) аграметэаралагічныя вымярэнні.
Важнымі
падраздзеламі
аграметэаралогіі
таксама
з’яўляюцца
сельскагаспадарчая мікракліматалогія,
фітакліматалогія і
клімат глебы.
Аграметэаралогія развіваецца на мяжы розных галін ведаў, такіх як
метэаралогія, кліматалогія, гідраметэаралогія, агранамія, фізіялогія раслін,
глебазнаўства, земляробства, фізічная
геаграфія, аграэкалогія і інш.
Падкрэслім, што аграметэаралогія, як навука аб пагодна-кліматычных і
глебавых умовах вырошчвання раслін, знаходзіцца ў аснове развіцця
раслінаводства (паляводства). Менавіта раслінная прадукцыя забяспечвае
чалавека прадуктамі харчавання, жывѐлагадоўлю – кормам, перапрацоўчую
прамысловасць – сыравінай.
Пры вывучэнні метэаралагічных, кліматычных і глебавых умоў ва
ўзаемадзеянні з аграфітацэнозамі сельскагаспадарчая метэаралогія карыстаецца
законамі, выведзенымі шэрагам іншых навук, такіх як фізіка атмасферы, фізіка
глебы, біяфізіка, раслінаводства, матэматыка, камп’ютарнае мадэляванне і інш.
10
светавога, тэмпературнага і вільготнаснага рэжымаў, выкарыстоўваецца для
даследавання і селекцыі трансгенных (генетычна мадыфікаваных) раслін
(малюнак 2, 3, 4).
Достарыңызбен бөлісу: