Разгледжана І зацверджана на пасяджэнні Навукова-метадычнага савета бду



Pdf көрінісі
бет7/97
Дата02.01.2022
өлшемі1.94 Mb.
#454050
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   97
Аграметэаралогія-2

Кісларод  –  неабходны  для  дыхання,  гарэння,  для  дэструкцыі  арганічных 
рэчываў. Пры ўзаемадзеянні арганічных рэчываў з кіслародам у клетках жывых 
арганізмаў вылучаецца энергія, якая забяспечвае іх жыццядзейнасць. Таму для 
паляпшэння  глебавага  жыўлення  раслін  і  забеспячэння  яе  кіслародам 
паляпшаюць  аэрацыю  глебы  агратэхнічнымі  прыѐмамі,  што  спрыяе  дзейнасці 
глебавых  бактэрый,  якія  раскладаюць  арганічныя  рэчывы  на  мінеральныя 
спажыўныя элементы, неабходныя для жыццядзейнасці раслін. 
Вуглякіслы  газ  –  важнейшы  чыннік  фарміравання  парніковага  эфекту  і 
ўраджаю  сельскагаспадарчых  культур.  Як  вядома,  зялѐныя  расліны  з 
вуглякіслага газу, вады і пры дапамозе сонечнага святла ў працэсе фотасінтэза 
ствараюць  арганічныя  рэчывы.  CO
2
    вылучаецца  ў  атмасферу  пры  дыханні 
жывѐлы і раслін, пры гарэнні і згніванні арганічнага рэчыва.  
Павелічэнне  вуглякіслага  газу  ў  атмасферы  спрыяе  павышэнню  ўраджаю 
сельскагаспадарчых  культур.  Каля  паверхні  глебы  і  ў  самой  глебе 
ўтрымліваецца  CO
2
  у  2–3  разы  больш,  чым  у  атмасферным  паветры.  У  глебе 
адбываецца  раскладанне  арганікі  і  вылучэнне  CO
2
.  У  сучасны  момант 
назіраецца  рост  канцэнтрацыі  CO
2
    у  атмасферы  за  кошт  спальвання  паліва, 
мяркуецца  што  разам  з  пацяпленнем  гэта  прывядзе  да  павелічэння 
прадукцыйнасці сельскагаспадарчых раслін. 
Вадзяная пара ў атмасферы – крыніца вільгаці для глебы і раслін, важнае 
звяно кругазвароту вады ў кліматычнай сістэме і воднага балансу. У атмасферу 
вадзяная  пара  паступае  ў  выніку  выпарэння  з  паверхні  вадаѐмаў,  глебы  і 
расліннага покрыва ў працэсе транспірацыі. 
Вадзяная  пара  ўдзельнічае  ў  стварэнні  парніковага  эфекту  атмасферы. 
Утрыманне вадзяной пары ў атмасферы называюць вільготнасцю паветра. Яна 
мае важнае значэнне для жыццядзейнасці жывѐлы і раслін, уплывае на ўраджай 
сельскагаспадарчых  культур.  У  працэсе  фотасінтэзу  вада  расшчапляецца  за 
кошт  энергіі  сонечнага  святла  на  асобныя  атамы,  якія  выкарыстоўваюцца  для 


17 
 
ўтварэння  арганічнага  рэчыва  і  падтрымання  стабільнага  газавага  складу 
атмасферы. 
Утрыманне вадзяной пары ў паветры сярод расліннага покрыва з’яўляецца 
важнай характарыстыкай фітаклімату. Сярод раслін утрыманне вадзяной пары 
значна  больш,  чым  над  аголенай  (без  расліннасці)  глебай,  паколькі  расліны 
транспіруюць вільгаць і змяншаюць скорасць ветру, гэтым самым аслабляюць 
турбулентную  дыфузію  вадзяной  пары.  Так,  на  пасевах  збожжавых  культур  у 
міжфазны перыяд каласаванне – красаванне адносная вільготнасць на 20–30 % 
вышэй,  чым  над  аголенай  глебай,  г.  зн.,  што  дэфіцыт  насычэння  ў  пасевах 
сельскагаспадарчых  культур  значна  меншы,  чым  над  глебай  без  расліннага 
покрыва. 
Малое  вільгацеўтрыманне  і  значны  дэфіцыт  вільготнасці  ў  паветры, 
асабліва  пры  адноснай  вільготнасці  менш  за  30  %,  у  раслінах  скарочваецца 
плошча лісця, адбываецца іх скручванне і заўчаснае ападзенне, інакш кажучы, 
змяншаецца фотасінтэтычная ліставая паверхня і ўраджай.  
Аднак  нізкая  вільготнасць  паветра  –  істотны  дэфіцыт  насычэння,  па-
рознаму  дзейнічае  на  якасць  расліннай  прадукцыі.  Так,  вялікі  недахоп 
вільготнасці  паветра  адмоўна  ўплывае  на  фарміраванне  льнавалакна,  але 
павышае  хлебапякарныя  якасці  пшаніцы  за  кошт  павелічэння  ўтрымання 
клейкавіны ў зерні. 
Павялічаная  адносная  вільготнасць  паветра  (больш  за  80  %)  змяншае 
ўстойлівасць  да  палягання  збожжавых  і  іншых  культур,  перашкаджае 
апыленню  раслін  у  перыяд  іх  красавання,  спрыяе  развіццю  грыбковых 
захворванняў раслін фітафторай, гніллю, іржой і інш. Малы дэфіцыт насычэння 
запавольвае  выспяванне  збожжавых  і  прасыханне  зерня  і  саломы  ў  зжатых 
валках, ускладняе працу ўборачных камбайнаў (табліца 1). 
 


Достарыңызбен бөлісу:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   97




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет