20
вільготнасці і іншых уласцівасцей. Шурпатыя цѐмнага колеру глебы адбіваюць
менш радыяцыі, чым светлыя і гладкія, вільготныя – менш, чым сухія, таму што
яны маюць больш цѐмны колер. Найбольшую адбівальную здольнасць мае снег
(
А > 90 %). Альбеда асушаных і ўзараных тарфянікаў каля 8 %, расліннага
покрыва ад 10 да 25 %, а светлых пясчаных глебаў ад 25 да 45 %.
Альбеда водных паверхняў менш, чым альбеда сушы. З павелічэннем
вільготнасці глебы альбеда памяншаецца, што ўлічваецца ў сельскагаспадарчай
практыцы і паспяхова выкарыстоўваецца для паляпшэння мікраклімату
прыземнага слоя паветра і верхняга слоя глебы. У выніку памяншэння альбеда
пры ўвільгатненні глебы адбываецца павелічэнне паглынутай радыяцыі і
прагравання глебы.
Альбеда аграфітацэнозаў не застаецца пастаянным на працягу дзѐннага
паступлення сумарнай радыяцыі. Максімальнага значэння альбеда дасягае
раніцай і вечарам пры малых вышынях Сонца – 5–10
о
, а мінімальнага – у
поўдзень (малюнак 5).
Достарыңызбен бөлісу: