15
адбываецца паглынанне, адбіванне і рассеянне сонечнай радыяцыі, аслабленне
скорасці ветру і атмасфернай турбулентнасці, канвекцыйны перанос цяпла і
вільгаці, фізічнае выпарэнне і транспірацыя. Пад уплывам гэтых працэсаў
фарміруецца мікраклімат (клімат прыземнага слоя атмасферы, клімат глебы і
фітаклімат), яго цеплавы, водны і паветраны рэжымы.
Менавіта мікракліматычныя ўмовы найбольш яскрава адлюстроўваюць
працэсы ўзаемадзеяння сістэмы глеба – расліны – прыземны слой атмасферы,
якія забяспечваюць адпаведную інтэнсіўнасць фотасінтэзу і дыхання раслінным
покрывам.
Глеба, звязаная з іншымі прыроднымі кампанентамі, падтрымлівае
функцыянаванне ўсѐй аграэкасістэмы. Фізічныя і хімічныя ўласцівасці глебы
адыграваюць стабілізацыйную ролю ў развіцці аграэкасістэмы. Да такіх
уласцівасцей адносяцца шчыльнасць, порыстасць, механічны і хімічны склад,
утрыманне гумусу і азоту, кіслотнасць, ѐмістасць катыѐннага абмену.
Аграэкасістэмы ўяўляюць змененыя чалавекам біягеацэнозы, якія
занімаюць значную частку біясферы – каля адной трэцяй ад усѐй сушы, у тым
ліку амаль 1,5 млрд га ворыўных зямель. Аграэкасістэмы фарміруюцца і
рэгулююцца чалавекам для атрымання сельскагаспадарчай прадукцыі. Яны
адрозніваюцца высокай біялагічнай прадукцыйнасцю і дамінаваннем аднаго ці
некалькіх відаў раслін ці жывѐлы. Аграэкасістэмы няўстойлівыя, няздольныя да
самарэгулявання, без удзелу чалавека хутка распадаюцца і трансфармуюцца ў
прыродныя біягеацэнозы.
Пад біялагічнай прадукцыйнасцю –
biological productivity – разумеецца
колькасць арганічнага рэчыва – біямасы, якая вытвараецца папуляцыяй ці
згуртаваннем (біяцэноз, аграцэноз, фітацэноз) на адзінкавай плошчы за адзінку
часу.
Разгледзім аграметэаралагічныя фактары і іх ролю ў жыцці культурных
раслін.
1.2. Значэнне атмасферных газаў для
сельскай гаспадаркі
Паветраная абалонка зямлі з’яўляецца важнейшым абіятычным асяроддзем
пражывання жывых арганізмаў (за выключэннем анаэробных бактэрый).
Жывыя арганізмы на працягу сваѐй эвалюцыі прыстасаваліся да газавага складу
атмасфернага паветра. У працэсе эвалюцыі паміж атмасферай і жывымі
арганізмамі ўсталявалася дынамічная раўнавага. Атмасфернае паветра
з’яўляецца неабходнай умовай існавання ўсяго жывога. Усе аб’екты
сельскагаспадарчай вытворчасці (расліны, жывѐла) выкарыстоўваюць паветра
для дыхання.
З усіх газаў атмасферы найбольшае значэнне для біясферы і ў тым ліку для
сельскай гаспадаркі – раслінаводства, маюць азот, кісларод, вуглякіслы газ і
вадзяная пара.
Азот – адзін з галоўных элементаў глебавага жыўлення раслін. Ён
уваходзіць у склад раслінных і жывѐльных бялкоў нуклеінавых кіслот,
ферментаў і хларафілу. Аднак свабодны N
2
, што ўтрымліваецца ў атмасферы
16
(78 % ад аб’ѐму), расліны не засвойваюць. У той жа час над кожным гектарам
зямной паверхні ў слупе паветра знаходзіцца 80 тыс. т N
2
. Свабодны азот
атмасферы звязваецца некаторымі глебавымі і клубеньковымі бактэрыямі, так
званымі азотнымі фіксатарамі. У звязаным стане азот лѐгка засвойваецца
раслінамі. Для забеспячэння жыўлення раслін у глебу ўносяцца мінеральныя і
арганічныя ўгнаенні. Невялікая колькасць звязанага азоту (3–4 кг/га за год)
пападае ў глебу з атмасфернымі ападкамі.
У глебе азот утрымліваецца ў злучэннях арганічнага рэчыва – гумусу. Тут
яго ўтрыманне складае 0,05–0,5 %. Пры мінералізацыі арганічнага рэчыва
ўтвараюцца солі, якія засвойваюцца раслінамі.
Нормы азотных угнаенняў, якія ўносяцца на палі, залежаць ад узроўню
ўрадлівасці глебы, пагодных умоў, біялагічных асаблівасцей расліны, пад якую
ўносяць угнаенне, і ад уласцівасцей саміх угнаенняў. У залежнасці ад гэтага
азотныя ўгнаенні падзяляюцца на аміячныя (NH
3
), аміячна-нітрытныя
(NH
3
+NO
3
), нітрытныя (NO
3
), амідныя (NH
2
).
Достарыңызбен бөлісу: