Разгледжана І зацверджана на пасяджэнні Навукова-метадычнага савета бду


Табліца 15 – Максімальная гіграскапічнасць розных тыпаў глеб у % ад масы



Pdf көрінісі
бет31/97
Дата02.01.2022
өлшемі1.94 Mb.
#454050
1   ...   27   28   29   30   31   32   33   34   ...   97
Аграметэаралогія-2

Табліца 15 – Максімальная гіграскапічнасць розных тыпаў глеб у % ад масы 
абсалютна сухой глебы 
Глеба 
Максімальная 
гіграскапічнасць 
Пясок  
0,5–1,0 
Супесь  
1,0–3,0 
Суглінак  
лѐгкі 
сярэдні 
цяжкі 
 
3,0–5,0 
5,0–7,0 
7,0–9,0 
Гліна  
9,0–15,0 
Торф нізіннага балота 
30,0–40,0 
 
Вільготнасць  устойлівага  завядання  (каэфіцыент  завядання)  –  колькасць 
вады  ў  глебе,  пры  якой  адбываецца  завяданне  раслін  і  страты  тургора,  які  не 
аднаўляецца пры наступленні дастатковай вільгаці. Пры вільготнасці завядання 
ў  раслінах  прыпыняецца  фотасінтэз  біямасы,  а  значыць,  назапашванне 
ўраджаю.  Таму  вільготнасць  устойлівага  завядання  лічыцца  важнейшай 
аграгідралагічнай  уласцівасцю  глебы.  Яна  выражаецца  ў  працэнтах  на 
абсалютна-сухую  навеску  глебы  ці  ў  міліметрах  слоя  вады  для  пэўнага  слоя 
глебы. 
Што такое тургор? Гэта ўнутраны гідрастатычны ціск у жывой клетцы, які 
стварае  напружанне  ў  клетачнай  абалонцы.  Менавіта  за  кошт  тургору 


54 
 
падтрымліваецца  расліна  ў  вертыкальным  становішчы.  Страты  тургору  ў 
клетках і тканках пры наступленні вільготнасці завядання ў глебе прыводзяць 
да завядання ці адмірання зялѐнага лісця, сцябла і кветак расліны. 
Вільготнасць  устойлівага  завядання  таксама  залежыць  ад  механічнага 
складу  глебы  і  ўтрымання  ў  ѐй  гумусу  (табліца  16).  З  даных  табліцы  16 
выцякае,  што  вільготнасць  устойлівага  завядання  для  пяскоў  складае  каля  1,5 
%, для суглінкаў яна вагаецца ад 4 да 12 %, на гліністых глебах дасягае 20 %, а 
на  арганічных  перавышае  50  %  масы  абсалютна  сухой  глебы.  Звычайна 
вільготнасць 
устойлівага 
завядання 
пераўзыходзіць 
максімальную 
гіграскапічнасць глебы ў 1,1–1,2 разы. 
Працэс  фотасінтэзу,  назапашванне  біямасы  і  фарміраванне  ўраджаю 
ажыццяўляецца  за  кошт  вільгаці,  якая  перавышае  вільготнасць  устойлівага 
завядання. Тая колькасць вільгаці, якая знаходзіцца ў глебе звыш вільготнасці 


Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   27   28   29   30   31   32   33   34   ...   97




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет