Заданне 91. Запішыце прыслоўі і аманімічныя з імі спалучэнні злітна, асобна ці праз злучок. Вусна растлумачце іх правапіс.
Адкласці на/заўтра; апрануцца па/святочнаму; быць на/чале ўлады; воляй/няволяй усё/ж зрабілі; вывучыць як/след; выканаць толькі на/палову; глянуць у/высь; гэтак/сама размалявалі; дзейнічаць за/адно; друкаваць у/потайкі; ехаць на/чале з кіраўніком; жылі ў/адкрытую; з/даўнá павялося; з’ехаць з/дому на/зусім; знаходзіцца не/па/далёку; зрабілі па/твойму; імкнуцца на/перад; ісці на/прасткі; калёсы коцяцца па/волі; ліцца без/упынку; на/во/шта сказаў; на/жаль, ад/разу не ўдалося; на/ляту ўдарыцца; не/зважаючы ні/на/што; несці пад/пахай; не/ў/меру языкаты; падкрасціся з/заду; паехаць на/сустрач ночы; пайсці ў/прочкі; патрэбен да/зарэзу; пачакаць да/пасля/заўтра; пашыць у/абцяжку; перадаваліся не/ў/час; перш/на/перш трэба супакоіцца; прабірацца па/двое; прадзірацца на/вобмацак; прыляталі што/лета; прынесці ў/двая больш; рабіць на/ўмысля; разумець па/рознаму; расказваць па/памяці; распрануўся на/хаду; расці па/абапал сцежкі; рухацца ў/перад; сабрацца ў/пяцярых; славіцца з/давён; стаялі век/вяком; сустрэліся ў/восень; схаваць за/пазуху; сям/там віднеліся; там/сама змешчаны; у/адзіночку зрабіць не/пад/сілу; усё/адно зробіць па/свойму; усё/роўна паедзе; у/трох хутчэй зробім; часу ў/абрэз; чапляцца без/дай/прычыны; чытаць у/голас; што/дзень успаміналі.
Тэма: ПРАВАПİС ЧАСЦİЦ і
Р а з а м
|
не ( ня )
|
ні ( ані )
|
1) калі слова без не (ня) н е ў ж ы в а е ц ц а: недахоп, невук; нясцерпны, неўміручы; ненавідзець, непакоіць; неадкладна, неўзабаве, неўпапад;
2) калі слова можна з а м я н і ц ь с і н о н і м а м б е з не : няшчасце (бяда, гора), незалежнасць (свабода, воля); недарагі (танны), нясмелы (палахлівы); нявесела (сумна), невысока (нізка);
3) з н я п э ў н ы м і займеннікамі і прыслоўямі: нехта, нешта, нейкі, некаторы, некалькі; недзе, некуды, неяк;
4) з п о ў н ы м і д з е е п р ы м е т н і к а м і, калі пры іх няма супрацьпастаўлення ці паясняльных слоў, за выключэннем слоў са значэннем ступені якасці: вельмі, зусім, амаль, надта, надзвычай, выключна, часткова, цалкам, поўнасцю, у вышэйшай ступені; напрыклад: непрачытаная кніга, неправеранае сачыненне, неперавезеныя дровы; часткова непрачытаная кніга, амаль неправераныя сшыткі, зусім незнаёмыя мясціны, надта нецікавы твор;
5) у п р ы с т а ў ц ы неда- са значэннем ’неадпаведнасць норме’: недагаворваць, недаядаць, недасыпаць, недачуць, недачуваць, недабачыць, недабачваць, недаедкі, недагляд, недабор, недасол, недалёт (не блытаць з прыстаўкай да- і адмоўем не ў значэнні ’не даведзенае да канца дзеянне’: не дагаварыць да канца, не даглядзець фільм, не дакапаць агарод).
|
1) калі слова без ні н е ў ж ы в а е ц ц а: нішчымніца, ніякаватасць; нікчэмны, ніводны; нічагуткі; ніштавата;
2) з а д м о ў н ы м і займеннікамі і прыслоўямі: ніхто, аніхто, нішто, анішто, ніякі, аніякі, нічый, анічый, ніколькі, аніколькі; нідзе, анідзе і г. д.;
калі паміж часціцай ні (ані) і займеннікам ужываецца прыназоўнік, то яны пішуцца ў тры словы: ні ў кога, ані ў кога, ні з чым, ані з чым, ні ў якіх, ні да каго і інш. (не блытаць адмоўныя займеннікі ніхто, нішто з няпэўнымі хто, што ў выразах не хто іншы, як…; не што іншае, як…).
|
А с о б н а
|
1) з д з е я с л о в а м і, д з е е п р ы с л о ў я м і, к а р о т к і м і д з е е п р ы м е т н і к а м і:
не чапаць, не працуючы, не дагледжана;
2) з п о ў н ы м і д з е е п р ы м е т н і к а м і, калі пры іх ёсць паясняльныя словы: не прачытаная мною кніга, не праверанае вучнем сачыненне;
3) калі ёсць або падразумяваецца супрацьпастаўленне са злучнікам а: не спакой, а трывога; не рэдкі, а густы; не прывезеныя, а прынесеныя дровы; не весела, а сумна (не блытаць: няма супрацьпастаўлення ў прыкладах тыпу: Рэчка нешырокая, але глыбокая);
4) у складзе ў з м а ц н я л ь н ы х а д м о ў я ў: далёка не, зусім не, ніколькі не, нічуць не: далёка не халодны, нічуць не лепшы, ніколькі не меншы і г. д.;
5) з у з м а ц н я л ь н ы м і і з а й м е н н і к а- в ы м і п р ы с л о ў я м і: не вельмі, не надта, не зусім, не поўнасцю, не так, не гэтак;
6) з н я п э ў н ы м і з а й м е н н і к а м і хто, што ў выразах: не хто іншы, як…(= не хтосьці іншы, а…); не што іншае, як…(= не штосьці іншае, а…);
7) з формамі в ы ш э й ш а й с т у п е н і п а р а ў- н а н н я прыметнікаў і прыслоўяў: не лягчэйшы, не смялейшы; не лепш, не цяплей;
8) з б е з а с а б о в а - п р э д ы к а т ы ў н ы м і с л о в а м і: не трэба, не варта, не шкада;
з прыслоўем не супраць; з часціцай не толькі.
|
У астатніх выпадках:
1) д л я ў з м а ц - н е н н я а д м а ў -л е н н я : ані не слухаецца; не прыйдзе ні к табе, ні ка мне; не бачу ні днём, ні ноччу; нідзе няма ні душы;
2) д л я ў з м а ц - н е н н я с ц в я р - д ж э н н я ў выразах хто ні, што ні, як ні, куды ні, дзе ні, хто б ні, што б ні, які б ні, куды б ні і г. д. (яны ўжываюцца ў даданых уступальных частках складаназалежных сказаў): Што б ні здарылася ― вярнуся дадому.
3) ва ў с т о й л і - в ы х выразах: Ні села ні пала ― давай, бабка, сала. (Прыказка)
|
Заданне 92. Спішыце, часціцу не (ня), ні запісваючы разам ці асобна. Вусна растлумачце кожнае напісанне (не падглядваючы ў правіла !).
Абсалютна н../выхаваны хлопец; ан../чый; н../пакоіць, н../сцерпна, н../ўзабаве, н../кчэмны, н../водны, н../чагутка, аповесць н../прачытана; вельмі н../ўраджайны год; вокны н../зачынены; далёка н../поўны аналіз; зусім н../знаёмыя мясціны; карціна н../намалявана; колькі вершаў н../дапісалі; н../абсяжныя прасторы; н../ахайны мужык; н../больш як з кілаграм; н../быліца; н../дабачыць; н../дабачваць; н../дабор; н../давесці; н../дажыць; н../далічыцца грошай; н../дарэчна; н../дасведчаны чалавек; н../дасол; н../дасыпаць солі; н../дахоп; н../дачуваць; н../дачуць; н../даючы спакою; н../зайздроснае становішча; н../запрэжаныя коні; н../засеяныя грады; н../здаровіцца; н../змаўкальны гоман; н../знаёмы лес; н../кага; н../пакора; н../прачытаная мною кніга; н../раскрытая тайна; н../скошаны лугі; н../старэйшы за мяне; н../трэба; н../ўзаранае поле; н../шчаслівы лёс; н../шкада мне вас; н../высокі, але дужы; ні/адкуль; н../адной жывой душы; н../ў/кога; н../з чым; н../колькі н../горшы за астатніх; н../кроку назад; н../ў якія вароты н../лезе; н../чуць н../лепшы за вас; н../шчымны; н../ветлівы; н../падмецены двор; прайсці амаль н../заўважаным; у вышэйшай ступені н../абгрунтаванае рашэнне.
Даў зарок н../хадзіць н../да кога, н../бачыцца н../з кім (İ.М.). Дзе б н../хадзіў, вярнуся дадому. Ён н../высок, н../надта ёмак. Жыву, н../трацячы надзей, бо верыцца ў дабро людзей (Грах.). Жыццё — н../вясёлае, бесклапотнае свята, а доўгі і клопатны будзень (İ. М.). Здаецца, і чвэртка жыцця н../пражыта (Грах.). Куды/б н../вяла нас крутая дарога, дадому шляхоў н../забудзь. Куды вокам н../кіну, даспадобы мне ціхія нашы мясціны (Бр.). Куды н../кінь — усюды клін (Прык.). Н../бяда, што н../смелы, абы праўдзівы. Н../чапай чужога і н../бойся н../кога (Прык.). Н../сцюжа н../палохае, н../спёка, н../гнуся ад н../лёгкае хады…(Грах.). Н../хто н../супраць цёплых вясновых дажджоў, але ж н../надта прыемна, калі яны размываюць дарогі, робяць столькі гразі, што н../прайсці н../праехаць (А.Кул.). Н../лёгка пакідаць родны кут, яшчэ цяжэй — вяртацца (Сач.). Са стратаю н../папраўнаю н../мірыцца ён н../зашто ў жыцці (Вярц.). Хто/ж н../ любіць душою нашу маці-зямлю! (Бр.) Чаго н../мроіцца начамі, куды ўспамін н../занясе! (Грах.) Як н../гне мароз, н../гладзіць, але н../чога н../ парадзіць (К-с). Яшчэ н../колі н../бачаны, горад Мінск мне мроіўся ў глухім палескім мястэчку (Грах.). У горадзе мне н../ставала прастору, неба (Сач.). İ чвэртка жыцця н../пражыта. Я чуў іх, ідучы па яшчэ н../падмеценых алеях. İм/бы стос н..прачытаных кніг. Дзе/сь лявей вёскі як/бы даносіліся стрэлы. Хлопчык толькі/што вярнуўся з лесу. Рашэнне гэта н../абы/якое. Гаспадыня ўсё/такі прымусіла нас паснедаць (Пестр.). Давайце я/такі павяслую (Брыль). Хто/ж/небудзь зробіць. Абы/да/каго звярталіся. Усё/ж/такі прыйшлі. Вам абы/сказаць.
С İ Н Т А К С İ С İ П У Н К Т У А Ц Ы Я .
Тэма: АСАБЛİВАСЦİ БЕЛАРУСКİХ і
СЛОВАЗЛУЧЭННЯЎ і
1. Дзеясловы ветлівасці выбачаць, (па)дзякаваць, аддзячыць, дараваць, прабачыць у бел. мове спалучаюцца з Д. скл. назоўніка ці займенніка: выбачайце мне, прабачце яму, падзякаваць бацькам. У рус. мове ― з В. скл.: извините меня, простите его, поблагодарить родителей.
2. Дзеясловы руху ісці, пайсці, бегчы, плыць, ехаць, паехаць, ляцець, накіравацца і г. д. і дзеясловы волевыяўлення паслаць, выправіць, адправіць і інш. пры абазначэнні мэты дзеяння ў бел. мове кіруюць В. склонам назоўніка ці займ-ка з прыназ. па: ісці па дровы, паслаць па доктара, паехаць па ваду, накіравацца па рыбу, выправіць па бацьку. Калі залежнымі назоўнікамі выступаюць назвы ягад і грыбоў і словы ягады, грыбы, то яны ўжываюцца ў В. скл. з прыназ. у або па: пайсці ў ягады, у журавіны, у чарніцы, па суніцы, па буякі, паехаць у грыбы, у лісічкі, па апенькі, па баравікі. У рус. мове наз-к ужыв-ца ў Т. скл. з прыназ-м за: идти за дровами, послать за доктором, поехать за водой, направиться за рыбой, отправить за отцом, поехать за черникой, за грибами.
3. Дзеясловы жартаваць, смяяцца, насміхацца, кпіць, цешыцца, дзівіцца, здзекавацца, глуміцца, рагатаць спалучаюцца з Р. склонам назоўніка (займ-ка) з прыназ. з : жартаваць з няўмекі, смяяцца з лайдака, насміхацца са скнары, кпіць з яго, цешыцца (дзівіцца) з абжоры, здзекавацца (рагатаць) з лежабокі. У рус. мове назоўнік пры гэтых дзеясловах ужыв-ца ў Т. скл. з прыназ-м над: подтрунивать над неумекой, смеяться над лодырем, насмехаться над жадиной, издеваться над ним (над лежебокой), потешаться над обжорой. Тут у бел. і рус. мовах выяўляецца істотнае адрозненне ва ўнутранай форме словазлучэнняў. У бел. мове суб’ект і аб’ект знаходзяцца ў раўназначнай пазіцыі суб’ект ↔ аб’ект, г. зн. назіраецца гарызанталізацыя вектара сэнсавага ўздзеяння. Гэта сведчыць пра ментальнасць народа, пра талерантнасць беларусаў, добразычлівасць іх у адносінах з іншымі людзьмі. İ наадварот, адсутнасць семы талерантнасці, добразычлівасці ў рускай мове, дзе суб’ект мае перавагу над аб’ектам. Пазіцыя нераўназначнасці суб’екта і аб’екта, вертыкалізацыя сэнсавага вектара выражаецца прыназоўнікам над : суб’ект ↓ аб’ект .
4. Падобная гарызанталізацыя сэнсавага вектара ў адносінах паміж суб’ектам і аб’ектам у бел. мове і вертыкалізацыя яго ў рускай мове назіраецца і ў канструкцыях з дзеясловамі жаніцца, ажаніцца, жаніць. У бел. мове яны ўтвараюць канструкцыю з прыназоўнікам з і Т. склонам наз-ка (раўнапраўныя пазіцыі ў маладых), а ў рус. мове ― з прыназ-м на і М. скл. наз-ка. Па-беларуску: жаніцца (ажаніцца) з суседкай ― па-руску: жениться на соседке (як бачна, у рускай мове вертыкальны вектар сэнсавага ўздзеяння: суб’ект ↓ аб’ект ).
5. Пры дзеясловах хварэць, захварэць і прыметніку хворы залежны назоўнік ужываецца ў В. склоне з прыназ-м на: хворы на сухоты (на ныркі), захварэць на запаленне лёгкіх, хварэць на грып. У рус. мове яны спалучаюцца з наз-м у Т. склоне: больной туберкулёзом, у него больные почки, заболеть воспалением лёгких, болеть гриппом.
6. Дзеясловы са значэннем дзеяння або стану хадзіць, блукаць, лазіць, стукаць, лётаць, гладзіць, сустракацца, бачыцца кіруюць у бел. мове М. склонам з прыназ-м па: хадзіць па балотах, блукаць па лясах, лазіць па гарах, стукаць па нагах, гладзіць па валасах, сустракацца па вечарах. У рус. мове яны спалучаюцца з наз-м (займ-м) у Д. склоне: ходить по болотам, бродить по лесам, лазить по горам, стучать по ногам, гладить по волосам, встречаться по вечерам.
7. Аналагічна назоўнікі лекцыя, нарысы, адзнака, сшытак і інш. ужываюцца ў бел. мове з наз-мі ў М. склоне з прыназоўнікам па: лекцыя па супрамаце, нарысы па мастацтве, адзнака па маляванні і па спевах (але: адзнака за дыктант □ ), У рус. мове яны спалучаюцца з формай Д. склону наз-ка з прыназ-м по: лекция по сопромату, очерки по искусству, оценка по рисованию и по пению, по диктанту,
8. Пры дзеясловах маўлення і думкі трэба ўжываць канструкцыі з прыназоўнікам пра + В. склон назоўніка (займенніка): думаць пра ўсё, гаварыць пра будучыню, пра абавязкі, пра аб’ём, расказаць пра пень, марыць пра яблыкі. Трэба пазбягаць ужывання рускіх канструкцый з прыназоўнікам аб + М. склон тыпу думаць аб усім, гаварыць аб будучыні, аб абавязках, аб аб’ёме, расказаць аб пні, марыць аб яблыках.
Ужыванне прыназ-ка аб з’яўляецца нарматыўным у канструкцыях з М. склонам толькі ў навуковым і афіцыйна-дзелавым стылях: паняцце аб прыназоўніку, аб прыметніку; ”Закон аб мовах у Беларускай ССР”.
9. Пры абазначэнні адлегласці ў бел. мове ўжываецца канструкцыя з прыназоўнікам за + В. склон колькасна-іменнага словазлучэння: крокаў за дзесяць□ ад нас, метраў за дваццаць □ (прыблізная колькасць), за пяць□ вёрст□ ад вёскі (дакладная колькасць). У рус. мове ў такіх выпадках ужываецца канструкцыя з прыназоўнікам в + М. скл.: шагах в десяти от нас, метрах в двадцати, в пяти верстах от деревни.
10. Пры ўжыванні вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў і прыслоўяў у беларускай мове ўжываюцца канструкцыі
а) з прыназоўнікам за + В. скл. наз-ка (займ.): вышэйшы за сястру, прыйшоў хутчэй за цябе; два градусы вышэй за нуль;
б) з параўнальным злучнікам як або чым + Н. скл. назоўніка.
У рускай мове ўжываюцца беспрыназоўнікавыя канструкцыі: выше сестры, пришёл быстрее тебя, два градуса выше ноля.
11. Назоўнікі ў бел. мове ўжываюцца з лічэбнікамі 2, 3, 4 у форме Н. склону : два, тры, чатыры сталы, акны, кані. У рус. мове ― у форме Р. склону: два, три, четыре стола, окна, коня (гл. схему ”Рука”).
Гэтаксама ў дробавых лічэбніках словы дзве, тры, чатыры спалучаюцца са словам цэлыя, а таксама са словамі трэція, чацвёртыя, пятыя і г. д. у форме Н. склону: дзве цэлыя і тры чацвёртыя; чатыры дзесятыя. Параўнайма ў рус мове: спалучаюцца з формай Р. склону: две целых и три четвёртых; четыре десятых.
12. Па-беларуску бачыць на свае вочы, чуць на свае вушы ― В. склон з прыназоўнікам на. Па-руску видеть своими глазами, слышать своими ушами ― Т. склон без прыназоўніка.
13. Канструкцыя Что касается (кого-либо, чего-нибудь), то… руская. Па-беларуску правільна: Што да (чаго-н., каго-н.), то… або: Калі зайшла гаворка пра (каго- н., што- н.), то…
Ужываць у бел. мове ў такіх выпадках кальку з рус. мовы што датычыцца, што тычыцца (каго-н., чаго-н.) ― гэта памылка.
Достарыңызбен бөлісу: |