Рыхтуемся



бет24/26
Дата16.07.2016
өлшемі1.41 Mb.
#202676
1   ...   18   19   20   21   22   23   24   25   26

14. Па-беларуску правільна згодна з чым-н. (Т. склон); па-рус­ку ― согласно чему-н. (Д. скл. без прыназоўніка).
СЛОВАЗЛУЧЭННЯМİ НЕ З’ЯЎЛЯЮЦЦА:
1. Спалучэнне дзейніка і выказніка (яны ўтвараюць сказ).

2. Аднародныя члены сказа (яны не залежаць адзін ад другога, паміж імі

няма падпарадкавальнай сувязі): пайшоў і сказаў; вясёлая і гаваркая.

3. Самастойнае і службовае слова, напрыклад: на даху; толькі ён.

4. Састаўныя лічэбнікі: сто пяць; дзвесце трыццаць адзін

5. Фразеалагізмы, напрыклад: маўчаў сцяўшы зубы.



6. Слова і адасоблены член сказа, які паясняе гэтае слова:

Пяшчотная і чулая, выцякае яна з возера і спявае яму жаўруком (П.С.).


Заданне 93. Знайдзіце граматычныя памылкі ў словазлучэннях і запішыце выпраўленыя варыянты пад іх нумарамі.
1) два тваіх брата; 2) гэты зазнайка вечна адзін; 3) пасмейвацца над няўмекай; 4) ён разумней цябе; 5) пайсці па грыбы.; 6) звольнілася дырэктар Марозава; 7) абедзвюмя нагамі; 8) загадчык кафедрай; 9) пра­бачце мяне, калі ласка; 10) стаць намнога спакайнейшым; 11) ажаніцца на суседцы; 12) загадчыца кабінета; 13) блукаць па лясам, па балотам; 14) па­стукваць па сталу; 15) сустрэліся ў пяці кроках ад прыпынку; 16) даруйце яго; 17) сшытак па развіццю мовы. 18) Трое хлапчукоў спяшаліся да мурашніка. 19) Над кім кпіла, смяялася, таму і дасталася. 20) Жнівеньскія дні не даўжэйшыя ліпеньскіх. 21) Тры браты на адным кані па беламу полю едуць. 22) Трэба было аддзякаваць малых за тое, што прынеслі добрую вестку. 23) Адвакат Пятрова бліскуча выйграла судовы працэс. 24) За дабро, зробленае табе, пастарайся аддзячыць чалавека дабром.
Заданне 94. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову.
Водить по стеклу; встречаться по четвергам; честен и справедлив по отношению к другим; извините меня за опоздание; посмеяться над своими неудачами; пойти в лес за грибами; послать за доктором; поехать за дровами; болеть туберкулёзом; требователен к себе; в двух шагах от озера; два невысоких деревца; две пятых тетради; заведующий лабораторией.
Заданне 95. Выпішыце нумары сказаў з памылкамі ў дапасаванні ці кіраванні. Вусна выпраўце памылкі.
1. Далёка ў полі чарнеюць тры вялізных разгалістых дубы. 2. Боль­шасць прысутных згадзілася з прапановай старшыні сходу. 3. Гультай і злодзей ― два родных браты. 4. Аблана аб’явіла конкурс на лепшую творчую работу па літаратуры. 5. Добрыя дзве вярсты не спыняліся жарты. 6. Некалькі соцень кіламетраў аддзяляюць яго ад рэальнага шчасця. 7. Адзінаццаць дзён мінула пасля сустрэчы сяброў. 8. Толькі дзве ніжніх галіны гнуліся ад цяжару яблыкаў. 9. Рабіць дабро таму, хто ўжо ніколі цябе не аддзячыць, ― гэта па-асабліваму сумна і радасна. 10. Група школьнікаў наведала краязнаўчы музей. 11. Дзесяць дубоў прыгожа аздаблялі леснікову сядзібу. 12. Ён зразумеў, што гэтыя чацвёра каля лесу чакаюць яго. 13. Як помнік старыны, стаяць дзве высокіх сасны. 14. Дацэнт Краўцова закончыў сваю навуковую працу. 15. Дзве маткі маюць па пяць сынкоў, а кожны з іх ― адно імя. 16. Чатыры вясёлых вераб’і вітаюць мяне за акном. 17. Сюды па легенды і казкі хадзіў я па кладках між багнішчаў гразкіх. 18. У калекцыі ўзнагарод пачэснае месца займала залатая медаль за перамогу на алімпіядзе. 19. Над чуллівымі смяяліся: у асяроддзі нелюдзяў цанілася жорсткасць, а не спагадлівасць. 20. Сотня белых гусей разаслаліся па лузе, як рамонкавы дыван. 21. Абое прайшлі нялёгкі шлях змагання і пакут. 22. Мне люба стэп шырокая. 23. Выходзілі дванаццаць малайцоў, выносілі пяцьдзесят два сокалы. 24. Некалькі разоў Міканор ездзіў у Юравічы за каморнікам, а прыязджаў адзін. 25. Два высокіх клёны здаваліся сінімі і мокрымі. 26. Урач Саснова пачала прыём хворых. 27. Рэдка хто з вяскоўцаў бачылі, як займалі пагранічнікі пасты і дазоры. 28. Міхась нарэшце рашыў тры цяжкіх задачы. 29. Гэтая задзіра пры кожнай сустрэчы смяялася над Васілём.
Тэма: АДНАСАСТАЎНЫЯ СКАЗЫ .

Заданне 96. Устанавіце адпаведнасць паміж сказамі і іх тыпамі. Адказ запішыце літарамі і адпаведнымі лічбамі, напрыклад: А 6; Б 1

(Гл. табліцу ”Аднасастаўныя сказы” ў канцы дапаможніка).


Варыянт 1


А. Знайсці падкову ― шчасце.

1. Абагульнена-асабовы

Б. Кменам, і смажанай рыбай, і ветрам падзьмула з гары.

2. Назыўны (намінатыў­ны)

В. Над полем цішыня і золак.

3. Пэўна-асабовы

Г. Збіралі толькі добрае шчаўе і заечую капусту

ды смаржкі ― светла-карычневыя грыбы.



4. Няпэўна-асабовы

Д. Люблю цябе, лес, за тваю чалавечую шчодрасць.

5. Безасабовы

Е. Вось і Гарынь, глыбокая, шырокая, імклівая.

6. Двухсастаўны

Ж. Выбірай нявестку не ў карагодзе, а на рабоце.

7. İнфінітыўны



Варыянт 2


А. За вёскай аралі і сеялі.

1. Абагульнена-асабовы

Б. Шчодры лес, багата напоўнены дарамі.

2. Назыўны (намінатыў­ны)

В. Навуку за плячыма не носяць.

3. Пэўна-асабовы

Г. Толькі чуласці нам сёння нестае.

4. Няпэўна-асабовы

Д. У полі ціш і спевы птушак.

5. Безасабовы

Е. Ведаеш назвы тутэйшых садовых дрэў?

6. Двухсастаўны

Ж. Расці і прыгажэць зямлі любімай.

7. İнфінітыўны



Тэма: ЗНАКİ ПРЫПЫНКУ Ў ПРОСТЫМ СКАЗЕ І
ЗНАКİ ПРЫПЫНКУ ПАМİЖ ДЗЕЙНİКАМ İ ВЫКАЗНİКАМ
Заданне 97. Выпішыце нумары сказаў, у якіх на месцы пропуску ставіцца працяжнік. Вусна растлумачце ўсе пунктаграмы.
Варыянт І. 1. Зорнае неба ранняй вясной__вельмі цёмнае і загадкавае. 2. Айсбергі__гэта алмазы палярнага ззяння. 3. Добрым лю­дзям__мір, а шаленцам__вір. 4. Радасць і трывога, уздым і хваляванне__ ўсё змяшалася ў адчуваннях Паходні. 5. Расліны ў вучонага-батаніка__ жывыя, з душою і сэрцам. 6. Праца__аснова нашага жыцця, самы надзейны ген сапраўднага даўгалецця. 7. Адыходзяць гады і падзеі, а за імі і з імі__бяда. 8. Хі­трая штука__ўмоўны рэфлекс. 9. Я ― чалавек, які толькі ўмее з грудкі зямлі здабываць хлеб, а з сэрца свайго__песні. 10. Не­ба__блакітнае, у залацістых водсветах, падобнае да паветра ў лясных кветках. 11. Вялікая ўсё ж гэта радасць__праз доўгія гады трапіць у куток маленства. 12. Ён жа ім__не раўня. 13. Чужая старана__тугою арана, слёзкамі засявана. 14. Дарога__хоць шаром каці. 15. Бездухоўнасць__ страшная рэч, яна параджала варвараў, вандалаў, фашыстаў. 16. Самыя разумныя і прыгожыя__свае дзеці. 17. Розум__не кулеш, у галаву не ўвальеш. 18. İ сонца, і далёкі лес, і луг, і рэчка, і людзі, і вецер__усё рыхтуецца да сну. 19. Разумнаму навука прыбаўляе розуму, а дур­ню__дурасці. 20. Які прыгожы__чалавек, што шануе бацьку. 21. Зямля беларуская__шчодрая на таленты. 22. Геолагі могуць назваць мінерал, батанікі__фіялку, заолагі__малюска, звязаных з імем Дамейкі. 23. İ гэтыя кветкі, і маладая трава, і лёгкае паветра__ўсё было ўрачыста-святочным. 24. Старажытны Пінск__сэрца беларускага Палесся. 25. Зямля__адзіны дом чалавецтва ў бязмежных прасторах Сусвету. 26. Ад ракі павявала свежасцю і спакоем вады, ад дубровы__веліччу і вечнасцю. 27. У вер­шах__надзвычай адчувальная язычніцкая аўра. 28. Усё: і кветку на лузе, і рыжую палявую пясчынку__я дбайна ў сэрцы берагу. 29. Сінеча вады, свежы вецер, пахі рыбы і перапрэлых водарасцяў__усё было незвычайнае. 30. Цудоўная рэч__жыццё. 31. Меркурый__самая малая пасля Плутона планета Сонечнай сістэмы. 32. Людское сэрца__быццам мора, у ім бывае шторм і штыль. 33. Праўда свет кіруе ў заўтра, хлусня__да гібельнай мяжы. 34. Вучыцца ў прыроды__галоўнае для чалавека. 35. Веснавыя сны__светлыя і лёгкія, ружовыя і кароткія, як красавіцкая ноч. 36. Любоў да сваёй зямлі, да Бацькаўшчыны__самае высакароднае пачуццё. 37. Мора пахне ёдам і водарасцямі, зямля__пылам, сухой калючкай, нагрэтым мармурам. 38. Купала для нас__як легенда. 39. Чысты і беласнежны__ Багдановічаў подзвіг на карысць краю. 40. З’яўленне на Зямлі ў адзін, 1882, год двух паэтаў__гэта божы дар беларускаму народу.

Варыянт ІІ. 1. Вялікі паэт__заўсёды вялікі настаўнік. 2. Сонца дае цеплыню і святло, зямля__свае жыватворныя сокі. 3. Багаты і прыгожы__ левы бераг Шчары. 4. Ма­ладзенькія хвойкі на ўзлессі__быццам хлапчукі ў кажушках. 5. Быць чалавекам, любіць людзей__дэвіз жыцця і творчасці П.Панчанкі. 6. Мы жывём у свеце, дзе вечар змяняецца раніцай, вяс­на__восенню, жыццё__смерцю. 7. Я__сын зямлі, нашчадак хлебаробаў. 8. Паэзія Янкі Купалы__гэта расквечаны і чароўны сад. 9. Выхаваць у дзіцяці пачуццё самапавагі__вось абавязак бацькоў. 10. Зямля__халодная, і не­ба__халоднае, космас яшчэ халаднейшы. 11. Увосень слаўна чакаць першага снегу, а зімой__першай травы. 12. Гаспадары былі надзвычай гасцінныя, гледачы__прыхільныя і зацікаўленыя. 13. Самая цікавая__ першая прачытаная кніга. 14. Найлепшая і найпершая педагогіка__жыццё вакол нас, жыццё нашых родных і блізкіх. 15. Гуляюць дзеці каля возера, а неба з сонцам__у вадзе. 16. Усё: неба, поле, дарога і лес__патанула ў снежнай завірусе. 17. Любіць дзяцей__значыць мець педагагічны апты­мізм. 18. Жыццё__натхнёная паэма, якую трэба скласці і пражыць. 19. Мя­сцінка__як мясцінка. 20. Зямля на Случчыне__багатая, урадлівая. 21. Хора­ша пахла з каляін вільготным сасновым карэннем, а з дробных хмызоў__свежай лістотай. 22. Залессе__гэта адна з самых паэтычных мясцін нашай Радзімы. 23. Сышліся ўсе__ дзяды і ўнукі, бацькі і дзеці. 24. Дрэва__загадкавае і мудрае. 25. У чырвонай медзі стаяць дубы, у празрыстым золаце__бярозы. 26. Мараль і культура__паняцці вельмі блізкія. 27. Нават будні ў маладых ― урачыстыя святы, а здабыткі твае__больш падобны на страты. 28. Найвышэйшы ўзлёт полацкай архітэктурнай школы__звязаны з творчасцю дойліда İаана. 29. Зоркаўтва­рэнне__бесперапынны працэс прыроды. 30. Сонейка высокае поіць травы сокамі, а кусты над доламі__росамі мядовымі. 31. Паэтычны свет Купалы__цікавы, вялікі. 32. Пяшчотнымі агеньчыкамі загараюцца зорачкі першых кветак: на ўзлеску__сіняватыя пралескі, на балоце__лотаць. 33. Мір і вайна__словы, якія хвалююць сёння сэрцы людзей. 34. Неба начное__ў дзіўных фарбах. 35. Касіць__мужчынская справа. 36. Сумлен­не__гэта стрыжань маральнасці асобы. 37. Смех, вясёлыя галасы, музыка, лёгкае шапаценне лісця__ўсё злівалася ў невыразную, але жыццярадасную сімфонію. 38. У добрай весткі__лёгкія крылы. 39. Яніна ўбегла ў пакой. Кнігі, сшыткі__на падаконнік. Стол__ад сцяны. На стол__ чысты ручнік.
ЗНАКİ ПРЫПЫНКУ ПРЫ АДНАРОДНЫХ ЧЛЕНАХ
Заданне 98. Пры спісванні расстаўце знакі прыпынку і ў дужках пасля кожнага сказа коратка растлумачце пунктаграмы.
1. Хуценька збегай паглядзі кароў. 2. Дзічэюць агароды дрэвы хаты без чалавечай ласкі і рукі. 3. Які салодкі сон пасля доўгага дня цяжкай напружанай працы! 4. Гарачым летнім днём Вол з ворыва вяртаўся. 5. Пачуўся ціхі лясны шолах. 6. Шырокі школьны двор абсаджаны ліпамі. 7. У дваццатых чыслах ліпеня роўны глыбокі акуратны канал ляжаў між Гнілым балотам і рэчкаю. 8. Усталі хмары над зямлёю грозныя жывыя. 9. Спакойнае стомленае ад цяжару жыта міла ўсміхаецца тваім вачам. 10. Непрыкметная спакойная на паверхні крынічка выкідала з глыбіні сваёй пясчаныя фантанчыкі. 11. Вецер варушыў яго густыя з глянцаватым водбліскам валасы. 12. Дарога ішла па старым казённым лесе.
Заданне 99. Выпішыце нумары сказаў, у якіх пунктуацыю трэба дапоўніць коскамі. Вусна растлумачце пунктаграмы.
Варыянт І. 1. Няўвага да мінулага свайго народа, да яго гісторыі і культуры, і мовы бясследна не праходзіць. 2. Лета адыходзіла. İ гэта адчувалася ўсюды: у лесе, у полі і на лузе. 3. Ужо адзін за адным пацягнуліся змрочныя восеньскія дні. 4. Зліліся рэкі ўсе ў адно разводдзе шумяць і іскрацца, пеняцца і гудуць. 5. Цёмная вераснёўская ноч нізка накінула на зямлю свой сінявата-чорны аксамітны полаг. 6. Пакланюся пушчам вячыстым і крыніцам, і мурагу. 7. Багдановіч меў усё, каб стаць вялікім: выключны паэтычны талент, вострае вока мастака і бездакорны густ крытыка. 8. Трамвай пабег насустрач Апейку лягчэй, хутчэй з грукатам і звонам. 9. Лес і рэчку, і клёкат бусловы і чалавечую ўсмешку ўраз можна знішчыць адным толькі словам. 10. Песня і казка ходзяць у пары і сеюць па свеце дзівы і чары. 11. У вырай далёкі лятуць жураўлі ад любай утульнай бацькоўскай зямлі. 12. Звестак дуб стары чакае з дальніх ніў і палёў ад сваіх сыноў. 13. Усё гэта: і горад у далёкай краіне і горны ланцуг, і кветка, і мінерал і жывёліна ― названа так у гонар нашага земляка. 14. Лес ужо жыў сваім актыўным, багатым вясновым жыццём. 15. Хата даволі прасторная, з нятоўстых круглякоў, пад новым гонтавым дахам. 16. Яны ішлі праз лес глухой замеценай снегам дарогай. 17. Пабя­ліла зіма палі і лугі, і сады і над рэчкай стагі. 18. Усё на свеце: хатнія турботы, і школа, і гэты клопат з Галяй ― усё адсунулася кудысьці далёка. 19. Дарога была хоць і нядоўгая, але нялёгкая з перасадкамі. 20. Вяртаюцца госці з вяселля… Не можа іх уціхамірыць ні бразгат калёс, ні ноч, ні чэрвеньскі бурны і шчыры дождж. 21. У доме хлеб і ружы, святло акон і святло душы людской. 22. Разам з новай птушкай ці кветкай прыходзіла новая песня або казка. 23. Дыхаў Уладзік і гаркавым пахам вольхі і водарам сярэбраных лазовых і ракітавых кустоў. 24. Бірка добры гаспадар хоць скупы і зажымісты. 25. Я ніколі яшчэ не бываў у заапарку або звярынцы і слана ўпершыню чамусьці згледзеў у хмарах. 26. На світанні пачуеш ты зязюль кукаванне і ласёў рыканне, і матораў голас густы. 27. Радугі стаялі ў вербалозах між птушыных светлых галасоў. 28. Я люблю і тужлівага Чайкоўскага і радаснага сонечнага Моцарта. 29. Маці ў шчасці спявала ў бядзе галасіла, звала з чужых далёкіх дарог у родную хату на матчын парог. 30. Мы любаваліся і полем абапал дарогі і хатамі пад цяжарам буслянак, і сонечным лесам. 31. Навалілася хмара дымная цёмная неабдымная. 32. Над соснамі, асінамі гуляюць па бары зялёныя і сінія залётныя вятры. 33. Відаць грудок і вуллі ўсе, дубы за рэчкаю і тоні ў нерухомай іх красе. 34. Я вочы цёмныя бяздонныя так блізка ўбачыў першы раз. 35. Не хачу спяшацца пакідаць родныя дарогі і хаціну, поле з каласамі і сенажаць гэта неба над маёй краінай. 36. Падперазаў фарсісты, дужы дуб зялёны пояс хмелю з кутасамі і ў яр глядзіць. 37. Зноў восень гаспадыняю прыйшла і з новай збажыны духмяных караваяў напякла. 38. Там быў калісьці мой маленькі рай: бярозкі беланогія і лаўка, і сіні месяц і шпачыны грай. 39. З гэтым шчаслівым болем за ўсіх і ўсё горка і радасна адчуваць сябе літаратарам. 40. Чуваць не то птушыны шчэбет-перасвіст не то веснавое булькатанне.

Варыянт ІІ. 1. Старыя хвоі і яліны, высока кінуўшы галіны, глядзелі хораша любоўна. 2. Празрыстая хмарка, як срэбраны коннік, за сінюю сопку плыве і знікае. 3. İ ў сэрцы нясу я, нібы запавет, старыя рабіны, і клін жураўліны і свет наш адзіны. 4. Нашаптала мне словы падману дажджлівая бяздомная восень. 5. То была не мірная шчодрая восень з ціхай, журботнай прыгажосцю лясоў і гаёў. 6. Валодзя быў хлопец рослы, але ціхі, па-даросламу паважлівы і разумна асцярожны хоць і смелы. 7. Люблю ліпнёвы грыбасей і ціш палёў і водар мяты. 8. Вялікія светла-блакітныя вочы глядзелі па-дзіцячы даверліва наіўна. 9. Людзі прыніклі да зямлі, не варушыліся, прагна прыслухоўваліся да гукаў глухой восеньскай ночы. 10. Густа працяжна зашумеў стары лес на ўсе галасы. 11. Ты маё шчасце і пакута, радасць і шчымлівы даўні боль, горкі водар недаспелай руты і майскі мёд і на парэзах соль. 12. Не з раніцы да вечара жывём ― жывём ад чалавека к чалавеку. 13. На чоўне сабраўся ў бязмежную даль, у шлях невядомы бясконцы. 14. Усе мы на гэтай зямлі суседзі: рэчка і бусел, дрэва і травінка, кветка і пчала, мураш і чалавек. 15. Яму ўсміхалася светла-сіняе неба і яркім блісканнем асвятляла далёкія прыгожыя вобразы. 16. Разняў вецер крылы свае, ляціць і шуміць, і пяе. 17. Яшчэ звечара над густым хвойнікам прамільгнуў невялічкі вастрадзюбы сярпок месяца. 18. Мы адшукалі шлях у родны край і ў светлы бор, і ў густалісты гай. 19. Ходзіць дзед белабароды полем, лесам, пералескам, засцілае рэчкі лёдам, брыльянцістым снежным блескам. 20. Цішыня стаяла ўсюды: і ля хаты, і на пасецы і на балоце. 21. Над рэкамі чыстымі барамі вячыстымі мігцяць, загараюцца, пераліваюцца, глядзяцца ў азёры палескія зоры. 22. Паблукаю каля ціхай Гайны ў сасновай сонечнай цішы. 23. Сталыя і важныя буслы з незвычайнай сур’ёзнасцю хадзілі па краях балота або падляталі да гнёздаў і папраўлялі свае палацы. 24. Кожнаму па сіле знаходзілася работа ў гаспадарцы: ці то на полі, ці каля жывёлы ці ў хаце. 25. Адшуміць кастрычнік жаўталісты і надзене белую карону. 26. İ ўздоўж і ўпоперак луг перасякаўся вузкімі доўгімі глыбокімі тонямі. 27. За гады свайго замужжа Ганна прывыкла таіцца, хаваць у душы пакутны боль і тугу і надзеі. 28. Узнялося сонца яснае над палямі, над азёрамі, асвяціла далі вольныя. 29. З касынкай яркай на плячах стаіць рабіна маладая, глядзіць на доўгі шлях з далёкім ветрам размаўляе. 30. Сонца стаяла высока і пякло, смаліла па-паўдзённаму па-летняму. 31. İ ўсё ўстала прад вачыма беднае кабеты: маладыя дні дзяцінства, дзявочыя леты. 32. Я вітаю жыццё і вясну і зару, што на ўсходзе ірдзіцца. 33. Хмары пруць, плывуць, таўкуцца, рвуць крыло крылом і дажджом рупліва льюцца ў полі за сялом. 34. Таполі і ліпы, і клёны ў парку шумяць маладым. 35. Жанкі і дзяўчаты збіраюць летам ягады і грыбы і гэтым трохі падзарабляюць на дамашні абыходак. 36. Стаяла сухая з марозам, з чыстым небам позняя восень. 37. Праз гэты шэпт прайшла і маладосць самой Магдалены, і маленства Ганны, і ўсё вялікае і значнае і малое і нязначнае. 38. На вяршыні Карадага спакойна спачываюць два маленькія празрыстыя воблачкі. 39. Лес апяклі суровыя калючыя ад гарачага сонца вятры. 40. Навальніцаю вецер дыхнуў над ракою і раптоўна прыціх у трывожным спакоі.
ЗНАКİ ПРЫПЫНКУ ПРЫ АДАСОБЛЕНЫХ ЧЛЕНАХ і
ПРЫ АДАСОБЛЕНЫХ АЗНАЧЭННЯХ İ ПРЫДАТКАХ
Заданне 100. Выпішыце нумары сказаў, у якіх выдзеленыя словы трэба выдзеліць коскамі або працяжнікамі. Вусна растлумачце пунктаграмы.
1. Алень выбіўся на сонечны астравок, пастаяў самотны ля маладой бярэзіны і злосна выцяў яе рогам. 2. Над зарослай густымі кустамі лесасекай плыло павуцінне бабінага лета. 3. Ядвігін Ш. прыгожы, сярэдніх гадоў мужчына заўсёды прыносіў з сабой вясёлы настрой. 4. У вёсцы я адразу зайшоў да знаёмага каваля Сцяпана Мікалаевіча. 5. У прысадах цяністых я сустрэўся з табой маёй светлаю, чыстай веснавою журбой. 6. Вакол старых, сатлелых ад часу пнёў выцягвалі адна перад другой угору доўгія шыі апенькі. 7. Знясілены, зняможаны ён уткнуўся шчакой у цёплы сівец купіны, нязграбна абняўшы яе адной рукой. 8. Днём яно мора пяшчотнае, сонечна-бірузовае. 9. Будучая святая Еўфрасіння Полацкая нарадзілася ў сям’і князя Святаслава Георгія. 10. А на дварэ ўжо восень яшчэ цёплая і ласкавая, шчодрая на чырвань рабін. 11. Тонкі назіральнік ён нястомна выхоўваў у сабе суровага мастака. 12. Ад раскладзенага пастухамі агню пахла дымам і печанай бульбай.13. За­шумеў на лад суровы вольны вецер сонца сын. 14. Праходзяць летнія дажджы сляпыя, цёплыя, грыбныя. 15. Уладзік дыхаў гаркавым пахам трохі пакрыўджанай на людзей вольхі. 16. Дачка Андрэя Ганна сядзела адна на сваёй прызбе. 17. Туманамі абвіты лес пахне мохам, лістамі, як ладанам. 18. Немагчыма ёй звонкай, маладой прапусціць сустрэчу над ракой. 19. Сын беларускай зямлі ён увайшоў у сусветную навуку. 20. Адзінокі і самотны сустракаю я сваю восень. 21. Ён Андрэй некалі любіў гэтую раннюю вясновую пару і нецярпліва яе чакаў. 22. Надру­каваныя Пятром Мсціслаўцам духоўныя кнігі распаўсюджвалі дабрачыннасць, асвету. 23. Мора цёмна-сіняе, у рэдкіх белых карунках разбіваецца аб вялікі камень. 24. Мсціслаў узнік на берагах ракі Віхры прытока Дняпра. 25. Напэўна, нашым песням лес падараваў сваю няўрымслівую сілу настоеную на цяністым шуме траў. 26. Акуратна ашаляваныя хаты стаялі ўздоўж вуліцы. 27. Прыйшлі маладыя хлопцы сябры Міколы. 28. Ён бачыў дубы на беразе Нёмана крэпкія, пышныя, з развіслымі вяршынямі. 29. Сівыя мудрыя дзяды вясковыя палітыкі сядзяць ды бавяць там гады пад клёнамі, пад ліпамі. 30. Пачынаў Алёша часцей за ўсё з песень, бо любіў іх сумныя, жаллівыя. 31. Звычайна стрыманы старшыня на гэты раз адразу выявіў абурэнне. 32. Шукаючы зручнага для пераправы месца, Палазок заўважыў схаваны ў кустах рыбацкі човен. 33. Заняты сабою ён болей маўчаў, не дужа ахвотна ішоў да людзей. 34. Жыта як найбольш прыстасаваная да суровых умоў культура вытрымлівала моцныя халады і ратавала людзей ад галоднай смерці. 35. Ноч светлая, расістая абняла лугі. 36. Прытуленыя ў жытах васількі вабяць сваім блакітам. 37. Яго аброслы шызаю шчэццю твар набыў выраз даўняй задумлівасці. 38. Між палёў шырокіх, як змяя якая, цягнецца дарога вузкая, крывая. 39. Як спецыяліст Вярбіцкі меў права жыць не ў бараках, як іншыя парабкі, а асобна. 40. Беларускі палітычны і грамадскі дзеяч Антон Луцкевіч паходзіў са старажытнага шляхецкага роду.

Варыянт ІІ. 1. Жвавая, стройная, у квяцістай сукенцы яна як бы прынесла ў хату свежасць вечара і пахі садовай квецені. 2. Ціхая, абсаджа­ная ніцымі вербамі набярэжная вывела дзяўчыну ў сквер. 3. Дзявочая ўсмешка не то гарэзлівая, не то засмучоная кранула яго сэрца. 4. Ён сялянскі сын добра ведаў цану дажджавой кроплі. 5. Кампазітар і дырыжор Людамір Рагоўскі пазнаёміўся з Янкам Купалам, калі працаваў у Вільні. 6. Непражытыя дні адлятаюць ціха нічым не азмрочаныя, ніякай шчырас­цю не сагрэтыя. 7. Старая паляшучка знахарка Мар'я набожна перахрысцілася, падняўшы вочы на абраз. 8. Засеяныя шчыраю рукою палі вакол вёскі роўна зязелянелі маладымі ўсходамі. 9. З усіх сродкаў выхавання, якія ёсць у нас у людзей самым надзейным было і будзе слова. 10. Бурай змеценае лісце не вяртаецца на голле. 11. А я і не помню калыханкі гэтай вайной абарванай, недапетай. 12. Мален­ства! Яно басаногае, горкае і разам з тым шчаслівае было ў мяне і ў цябе, дарагі чытач. 13. Асветлены і абагрэты сонцам лес раскінуўся за прасторнымі лугамі. 14. Жаўранкі вясёлыя і нястомныя песняры поля плавалі ў затуманеным гарачынёй паветры. 15. Алень выбіўся на сонечны астравок, пастаяў самотны ля маладой бярэзіны і злосна выцяў яе рогам. 16. Нізавы вецер развёў на амаль чорнай вадзе Дняпра высокія ў рост чалавека хвалі. ( Гл. № 25 Варыянта 2 і № 6 Варыянта 1: Магчымы ж варыянты. ― Бурак Л. İ. Пунктуацыя бел. мовы, с. 66) 17. Да яго агеньчыку на плошчы і разу не працягнулася рука. 18. Жоўтая, акуратна пасыпаная пяском дарожка вяла да невялічкага дома. 19. Задаволеная сваім жартам бабка доўга смяецца разам з тым, хто яе слухае. 20. Ціхая, млявая плыве месячная жні­вень­ская ноч над зямлёю. 21. На вуліцы трапятала маладою лістотаю лета такое доўгачаканае і кароткае. 22. Навучаны жыццём ён ужо разумеў, што за ўсё трэба плаціць. 23. Са мною гаворыць, як быццам жывая, сагрэтая сонцам зямля маладая. (İ тут магчымы варыянты!) 24. Цётка маленькая рухавая жанчына ў акулярах сустрэла Алеся абдымкамі. 25. Баі адгрымелі на высокім, перакапаным снарадамі і бомбамі дняпроўскім беразе. 26. Сказалі калісьці дзяды мне хлапчыне, што ходзяць начамі агні на балоце. 27. Язэп выйшаў з зямлянкі і ўражаны хараством раніцы доўга стаяў нерухома. 28. Пад Новы год пасярод плошчы ставіцца багата ўпрыгожаная ёлка. 29. Маці і брат дзве прычыны яго пякучай тугі паўсталі перад Алесевымі вачыма. 30. Асен­няе сонца хоць ужо і не такое шчодрае, як летняе, усё-такі давала яшчэ трошкі цяпла. 31. Павязаная стракатай хусцінай Лівідора працава­ла побач з Мальвінай. 32. Хмарка цёмная, знізу трохі малінавая вісела над прыціх­лай ракой. 33. Падпалкоўнік, пазіраючы ў цемру, хвіліну з прагнасцю ўбіраў насычаны вільгаццю дняпроўскі вецер. 34. Хлопцы падняліся і бледныя, разгубленыя моўчкі рушылі далей. 35. Лета ― гэта прагрэтая паўдзённым сонцам паляна ў лесе. 36. Сабака гаспадыні істота рухавая і дрэнна выхаваная часта забрыдаў куды-небудзь далёка ў поле або на дзюны. 37. İ яму старому прыемна і радасна знаёміць іх дзяцей горада з таямніцамі лесу. 38. Нахіленая ў бок святла яна ўлюбёна падстаўляла сонцу свае чатыры шырокія глянцавітыя пялёсткі. 39. Маўк­ліва-гордыя буслы доўга кружылі над журавінавым балотам. 40. А над усім расло, шырылася неба неагляднае, бясконцае, роднае.

Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   18   19   20   21   22   23   24   25   26




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет