Малітва: Пс 51(50), 3-4.
Чалавек пытае
К. раздае вучням карткі і просіць, каб кожны з вучняў (ананімна) напісаў на іх, кім ён хоча быць у жыцці. Калі заданне будзе выканана, карткі трэба размясціць на табліцы па групах: прафесія, сям’я, палітыка, рэлігія.
— Што вы сёння робіце, каб дасягнуць гэтай мэты?
К. ставіць вучням пытанне (праблему):
— Якіх адказаў няма альбо вельмі мала (хачу быць дасканалым, святым, добрым і г. д.)?
— Чаму няма такіх адказаў? Як вы ўяўляецце сабе святога чалавека?
— Кім былі святыя?
— Што дапамагае быць святым?
— Дзе мы атрымалі задатак святасці?
Давайце прачытаем, што пра святых кажа энцыклапедыя:
Святыя. Святым перадусім з’яўляецца сам Бог, а людзі ўдзельнічаюць
у Яго святасці дзякуючы асвячальнай ласцы. Святымі Касцёл называе тых, хто ў сваім жыцці гераічна наследаваў Бога і дасягнуў дасканалага з’яднання з Ім. Святыя былі людзьмі, як кожны з нас, але яны перамяніліся на ўзор Хрыста,
а Дух Святы даваў ім штораз больш поўны ўдзел у святасці Бога.
Задатак святасці мы атрымліваем як дар падчас хросту, а потым развіваем і паглыбляем, слухаючы Божае слова, прымаючы сакрамэнты, молячыся, змагаючыся са сваімі слабасцямі і служачы іншым у любові.
Ласка — гэта бескарыслівы дар, які Бог дае нам, каб зрабіць нас удзельнікамі свайго трынітарнага жыцця і здольнымі дзейнічаць дзякуючы Яго любові. Бог адорвае чалавека сяброўствам і годнасцю свайго дзіцяці (ласка асвячальная) і дапамагае выконваць добрыя ўчынкі, патрэбныя для збаўлення (ласка дзейсная).
Бог адказвае
Кожны Божы дар чалавек можа як прыняць і развіваць, так і адкінуць ці змарнаваць. У Святым Пісанні ёсць мноства прыкладаў супрацоўніцтва чалавека з Божай ласкай. Адзін з іх — гэта гісторыя святога Паўла, якую апісвае кніга Дзеяў Апосталаў у 8 і 9 раздзелах. Павел да сустрэчы з Езусам
і пасля яе (самастойная праца вучняў- падручнік вучня).
«А Саўл быў згодны з ягоным забойствам» (пар. Дз 8, 1).
«А Саўл нішчыў Касцёл, уваходзіў у дамы, забіраючы мужчын і жанчын
і кідаючы іх у вязніцу» (Дз 8, 3).
«Саўл усё яшчэ жыў пагрозамі і забойствамі вучняў Пана.
Ён прыйшоў да першасвятара і папрасіў у яго лісты да сінагогаў
у Дамаску, каб, калі знойдзе якіх-небудзь прыхільнікаў гэтага
шляху, мужчын ці жанчын, мог звязаць іх
і прывесці ў Ерузалем» (Дз 9, 1–2).
«Усё магу ў тым, хто ўзмацняе мяне» (Флп 4, 13).
Святы Павел
да сустрэчы з Езусам пасля сустрэчы з Езусам
……………………………… .………………………………… ……………………………… ..…………………………… ……………………………… .………………………………… ………………………......... .......……………………………. ……………………………… .….……………………............
У Пана Бога ўсё магчыма. З дапамогай Яго ласкі мы перамагаем свае слабасці і грахі, набліжаемся да святасці.
Святое Пісанне падае нам і іншы прыклад жыцця чалавека, які не захацеў супрацоўнічаць з Божай ласкай і адкінуў яе. Гэта гісторыя жыцця Апостала Юды (Ян 13, 2. 6–30; Ян 18, 2–5).
Саўл, верны Божай ласцы, становіцца св. Паўлам — Апосталам народаў, а Юда — Апостал — становіцца здраднікам, марнуе гэты вялікі Божы дар.
Чалавек адказвае Богу
Маё жыццё мае вартасць і прыносіць плады, калі я з’яднаны з Хрыстом, калі жыву ў ласцы Божай — асвячальнай і дзейснай. Ласка — гэта Божае жыццё і Божая радасць у нас, якую мы маем ад Духа Святога. Мы атрымліваем яе падчас хросту, а потым памнажаем, прымаючы іншыя сакрамэнты, бо кожны з іх — гэта бязмежная крыніца ласкаў.
Дзейсная ласка — гэта асаблівая Божая дапамога для выканання добрых учынкаў, неабходных для збаўлення.
Успомні сітуацыі, калі нечакана да цябе прыходзіла думка прысвяціць больш часу на малітву, правесці вечар не каля тэлевізара, а схадзіць на вячэрнюю св. Імшу ў касцёл ці дапамагчы маці, якая мае мноства рознай працы, — усё гэта натхненні дзейснай ласкі, якая падштурхоўвае нашу волю да дзеяння. (Параўнанне: лакаматыў і вагоны).
К. дзеліць вучняў на 3 групы, кожная з іх павінна па-рознаму адлюстраваць, што такое Божая ласка: 1 — слоўнае апісанне, 2 — паказаць схематычна, 3 — скончыць сказ: «Ласка Божая як ... .», 4 — намаляваць коміксавы дыялог, з якога будзе зразумела, што такое ласка.
Ласка Божая:
1. Дэфініцыя, слоўнае апісанне.
|
2. Графічная схема.
|
3. Метафара, параўнанне.
|
4. Коміксавы дыялог.
|
Разважанне:
Кожнаму з нас Пан Бог удзяляе сваю ласку ў сакрамэнтах.
— Ці стараюся я заўсёды жыць ў стане асвячальнай ласкі?
— Што перашкаджае мне «прыносіць добрыя плады»?
— Як часта я дзякую Пану Богу за дар ласкі?
Пастанова.
Хатняе заданне:
-
Напішы ліст да асобы, якая жыве ў цяжкім граху. Раскажы гэтай асобе аб тым, якую вялікую каштоўнасць мае жыццё ў Божай ласцы.
-
Вывучыць азначэнне асвячальнай і дзейснай ласкі.
Заключная малітва Песня Любоў Твая.
САКРАМЭНТЫ ХРЫСЦІЯНСКАГА ЎТАЯМНІЧАННЯ
Тэма № 3, VIII кл.
ПРАЗ ХРОСТ МЫ СТАЛІ НОВЫМ СТВАРЭННЕМ
Дыдактычная мэта: знаёмім з паняццем «новае стварэнне», якое азначае Хрыстовую справу паяднання чалавека з Богам.
Выхаваўчая мэта: выхоўваем у маладых людзей успрымальнасць да праблемы барацьбы паміж злом і дабром, абуджаем у іх жаданне супрацоўнічаць з Хрыстом, які перамагае зло.
Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: Эф 4, 25–32; 2 Кар 5, 17–21. прамова Святога Айца Яна Паўла ІІ на ХІІ Сусветны Дзень Моладзі „Wiara musi kształtować wasze postanowienie”.
Метады катэхезы: аналіз тэксту, апавяданне.
Достарыңызбен бөлісу: |