1. Гісторыя – навука, якая вывучае ўсю сукупнасць з’яў грамадскага жыцця на працягу існавання грмадства


Развіццё прамысловасці і сельскай гаспадаркі БССР ў 1955 г. – 1980-х гг. ХХ ст



бет54/61
Дата02.01.2022
өлшемі230.8 Kb.
#454213
1   ...   50   51   52   53   54   55   56   57   ...   61
ответы по ист. Бел.

43.Развіццё прамысловасці і сельскай гаспадаркі БССР ў 1955 г. – 1980-х гг. ХХ ст.

1. Прамысловае развіццё БССР было звязана з разгор-тваннем навукова-тпэхнічнайрэвалюцыі (НТР), якая ахапіла развітыя краіны свету. НТР прадугледжвала ўкараненне ў вытворчасць новых дасягненняў навукі і тэхнікі. Гэта абумовіла апераджальныя тэмпы развіцця галін прамысло-васці, якія забяспечвалі тэхнічны прагрэс усёй народнай гас-падаркі: машынабудавання і металаапрацоўкі, хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці, энергетыкі.

У другой палове 50-х — першай палове 60-х гг. у БССР пабудаваны завод аўтаматычных ліній і ўпершыню ў СССР — завод электронных вылічальных машын (ЭВМ) у Мінску. Пачаў дзейнічаць Полацкі нафтаперапрацоўчы камбінат і ўведзены ў строй буйныя прадпрыемствы хімічнай пра-мысловасці: Гомельскі суперфасфатны і Гродзенскі азотна-тукавы заводы, Салігорскі калійны камбінат. Быў асвоены выпуск акучвальнага трактара «Беларусь», лесавозных аўтамабіляў «МАЗ». Сышлі з канвеера першыя 25-тонныя аў-тасамазвалы «БелАЗ» у Жодзіне. Выдаў першы пракат Ма-гілёўскі металургічны завод. Пачаўся выпуск халадзіль-нікаўз маркай «Мінск».

2. Развіццё сельскай гаспадаркі адбывалася за кошт па-вышэння дзяржавай закупанных цэн на яе прадукцыю, пры-цягнення да непасрэднага ўдзелу ў калгаснай вытворчасці калектываў прамысловых прадпрыемстваў, навуковых і на-вучальных устаноў. Рабіліся спробы павысіць зацікаўле-насць калгаснікаў у павышэнні прадукцыйнасці сельска-гаспадарчай вытворчасці. Адным з прыкладаў дбайнага гаспадарання стаў кал гас «Рассвет» у Кіраўскім раёне Ма-гілёўскай вобласці, які ўзначальваў Кірыла Пракопавіч Арлоўскі. Ён быў адным з арганізатараў партызанскага руху ў Беларусі ў гады грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, быў цяжка паранены. За мужнасць і гераізм узнагароджаны зоркай Героя Савецкага Саюза. У 1944 г. стаў старшынёй калгаса. За дасягненне высокіх паказчыкаў у сельскагаспа-дарчай вытворчасці удастоены звання Героя Сацыялістыч-най Працы.

Значную ролю ў развіцці сельскай гаспадаркі адыграла перадача сельскагаспадарчай тэхнікі калгасам. У 1965 г. у сельскай гаспадарцы Беларусі працавала ў 5 разоў больш трактароў, у 8 разоў больш камбайнаў і аўтамабіляў, чым у 1950 г., а прадукцыя сельскай гаспадаркі павялічылася на 70%.

Аднак дасягнуты ўзровень развіцця сельскай гаспадаркі аказаўся ніжэйшым за намечаны. Адной з прычын стала па-літыка ў гады кіравання М. Хрушчова. Так, існаваў погляд, што коні як працоўная сіла аджылі сваё, а на змену ім прый-шоў трактар. Таму коней пусцілі пад нож. Склаліся адмоў-ныя адносіны да падсобнай сялянскай гаспадаркі. Пачало-ся прымусовае насаджэнне кукурузы ў якасці галоўнай сельскагаспадарчай культуры літаральна ва ўсіх раёнах БССР незалежна ад кліматычных умоў. Тэта прывяло да ска-рачэння пасяўной плошчы традыцыйных для Беларусі культур.

Размах набыла меліярацыя — асушэнне забалочаных зя-мель. Але ў выніку парушэння тэхналогіі гэтае вельмі неаб-ходнае для Беларускага Палесся мерапрыемства ператварыла ў шэрагу раёнаў балоты ў крыніцы вялізных пыльных бур, якіх раней тут ніколі не было.

3. Паказчыкам сацыяльна-эканамічнага развіцця БССР стала паляшпэнне матэрыяльнага становішча працоўных. Былі ўстаноўлены больш высокія мінімальныя ўзроўні зара-ботнай платы і пенсій. Істотна павысілася аплата працы кал-гаснікаў,якіядагэтагапрацавалітолькізапрацадні. 3 1956 г. калгаснікам сталі назначацца пенсіі па старасці і інваліднасці. Сяляне атрымалі пашпарты і сталі адчуваць сябе паўна-праўнымі грамадзянамі краіны. Шырока вялося жыллёвае будаўніцтва. Сталі хутка будаваць 5-павярховыя дамы з сілікатных блокаў, так званыяхрушчоўкі, паклаўшы пачатак панэльнаму дом.абудаванню. Толькі за 10 гадоў — з 1956 па 1965 гг. — у БССР больш за 3 млн чалавек атрымалі жыллё. Але патрэбнасць у жыллі так і не была задаволена.




Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   50   51   52   53   54   55   56   57   ...   61




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет