Змест
1. Тэарэтычны матэрыял
-
Практычныя заданні
-
Тэматычны кантроль
-
Адказы да практычных заданняў
-
Выніковы кантроль
-
Арфаграфічны слоўнік
-
Літаратура
Тэма №1. Прынцыпы беларускай арфаграфіі
Арфаграфія (грэч. Orthographic ад Orthos правільны graho пішу)- сістэма правіл перадачы вуснага маўлення на пісьме. Арфаграфія вызначае аднастайнае, агульнапрынятае і абавязковае для ўсіх, унармаванае напісанне слоў і іх форм.
Арфаграфія ўключае правілы:
-
напісання слоў і іх частак;
-
напісання слоў разам, праз злучок і асобна;
-
ужывання вялікай літары;
-
пераносу слоў з аднаго радка на другі;
-
напісання абрэвіятур і розных агульнапрынятых умоўных графічных скарачэнняў.
У сучаснай беларускай літаратурнай мове правапіс арфаграм грунтуецца на двух асноўных прынцыпах - фанетычным i марфалагічным. Разам з тым сустракаюцца нешматлікія выпадкі традыцыйных (гістарычных) i дыферэнцыраваных напісанняў.
Фанетычны прынцып правапісу прадугледжвае перадачу гукаў на пісьме ў адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем (як чуем, так і пішам).
На яго аснове пабудаваны наступныя правілы.
-
Аканне. Правапіс на месцы гукаў [о], [э] пасля цвёрдых i зацвярдзелых зычных у ненаціскных складах літары а: прыгожа — прыгажосцъ, возера — азёрны, кватэра — кватаравацъ, сэрца — сардэчны, літаратура, адрас, рамонт, сакрэт, бухгалтар.
-
Яканне. Правапіс літары а на месцы е, ё пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам: вечар— вячоркі, сцены —сцяна, цёплы — цяпло, святло, зярняты, Мяфодзій, Аляксей, Сяроў, Мендзялееў, Ярмоленка, Бялград.
-
Правапіс: а) ы пасля прыставак, якія канчаюцца на зычны гук (за выключэннем прыставак між-, звыш-, пан-, контр-, транс-): сыграцъ, падысці, узышло; б) й — пасля прыставак на галосны: пайсці, зайграць.
-
Напісанне большасці спалучэнняў галосных у запазычаных словах: чэмпіён — чэмпіянат, іон, бібліятэка, фразеолаг —фразеалагізм, акіян, абітурыент і інш.
-
Правапіс галосных у складаных словах: доўгатэрміновы, рознакаляровы, чарнабровы, даўганосы, мовазнаўства, збожжаўборка, кінапанарама, паліклініка, полівітаміны, шэравокі, землекапалка, землямер, часопіс і інш.
-
Правапіс прыстаўных галосных i зычных: імгненне, над ілбом, аржаны, гэтулькі, вучыць, вузел, водгук, вокны, Навум; але: ордэн, унія, Уругвай, Уладзімір, учора, ураджай і інш.
-
Правапіс ў (нескладовага): пайшоў у аўдыторыю, жанчына-ўрач, "Зорка Венера" ўразіла слухачоў, лаўрэат; але: страус, прэзідыум iінш.
-
Напісанне некаторых спалучэнняў зычных у корані і на стыку кораня i суфікса:
а) правапіс спалучэння зн, нц, рц, рн, сн, сл на месцы этымалагічных [здн], [лнц], [рдц], [рдн], [стн], [стл]: праязны, сонца, сэрца, міласэрны, радасны, шчаслівы;
б) напісанне літары ц на месцы спалучэнняў каранёвых [т], [ч], [ц], [к] i суфіксальнага [с]: ткацкі, студэнцкі, кравецкі, мастацкі;
в) напісанне літары с на месцы спалучэння каранёвага [с] i суфіксальнага [с]: беларускі, палескі, адэскі, а таксама напісанне літары с на месцы спалучэнняў каранёвых [ж], [ш], [г], [х] i суфіксальнага [с]: у словах тылу прыгоства, хараство, мноства, птаства.
г) напісанне падвойнага ч на месцы спалучэнняў [цк], [к] i [ч]: Беласточчына, Случчына, але: Навагрудчына.
-
Правапіс прыставак, якія заканчваюцца на з, с, перад звонкімі і глухімі зычнымі: рассыпаць, узбярэжжа, спад, бескарысны, бездакорна, расплакацца, разводдзе, схадзіць, злазіць, узлесак, усхваляваць.
-
Напісанне адной літары с у словах: расада, расаднік, расол, расольнік, ростань.
-
Напісанне літары т на месцы спалучэння [дт] на канцы іншамоўных слоў: Шміт, Гумбальт, Кранштат.
-
Правапіс д — дз, т — ц (дзеканне i цеканне) у словах іншамоўнага паходжання: дэбют, тэрмін, апладысменты, тэарэма; індзейскі, акцёр, брыгадзір; Антарктыда, Одэр, Дзікенс, Цюрых.
-
Правапіс падоўжаных зычных: ладдзя, рыззё; багацце, раздарожжа, зацішша, пытанне, калоссе, печчу.
-
Передача на пісьме асіміляцыі свісцячых да шыпячых у словах пяшчота, рошчына, шчасце, ушчувацъ, нішчымны, нішчымніца i вытворных ад іх.
Марфалагічны прынцып - гэта прынцып прадугледжвае аднастайнае напісанне марфем - незалежна ад таго, як яны вымаўляюцца.
На марфалагічным прынцыпе грунтуюцца наступныя правілы.
-
Правапіс звонкіх — глyxix зычных: горад, мёд, кладка, рэж, ножка, казка, моладзь; абступіць, абкапацъ, адкаціцца, надпісаць, ад хаты, аб падлогу, пад страхой; з хлеба, праз хвіліну; барацьбіт, носьбіт, лiчбa.
-
Правапіс свісцячых — шыпячых зычных: зжаць, бясшумны, выязджаць; грузчык, разносчык; збipaешся, мыешся, адважся; у дзежцы, на дошцы.
-
Правапіс д, т у спалучэнні з ц, ч: у лодцы, у вопратцы; дакладчык, лётчык.
-
Правапіс каранёвых зычных з, ж, ш, г, х перад суфксальнай с у геаграфічных назвах i вытворных ад ix: французскі, нясвіжскі, латышскі, бугскі, казахскі.
-
Напісанне каранёвай зычнай д перад суфіксальнай с у прыметніках i назоўніках: грамадскі, грамадства, заводскі, гарадскі, пароходства.
-
Напісанне с у прыназоўніку без i часціцы не: без веры, без радасці, без клопату, не быў, не трэба, не бачыў.
-
Напісанне літары пасля прыставак між-, звыш-, пан-, контр-, транс-, а таксама ў некаторых складаных словах: міжінстытуцкі, звыіммклівы, контрігра, дэзінфармацыя, субінепектар, медінстытуцкі.
-
Напісанне суфксаў назоўнікаў -язь, -ядзь: дробязь, боязь, роўнядзь.
-
Не перадаецца на пісьме асіміляцыйная мяккасць зычных [з'], [с’], [дз’], [ц’]: свята, злезце, дзве, цвік i iнш.
Традыцыйнае напісанне — гэта такое папісанне, пры якім выбар літары для абазначэння фанемы ажыццяўляецца не на аснове праверкі моцнай пазіцыяй, а на аснове этымалогіі i традыцыі.
Да традыцыйнага напісання ў сучаснай беларускай мове належаць.
-
Правапіс літары е ў першым складзе перад націскам у словах неславянскага паходжання: аперацыя, веранда, кераміка, медаль, метро, Генадзь, Хеопс.
-
Напісанне слоў тыпу месяц, памяць, тысяча, пояс i некаторых інш., у якіх нельга пры дапамозе націску ўстанавіць [а], бо на яго месцы тут быў насавы галосны.
-
Напісанне у (складовага) у пачатку ўласных назваў: да Урала, ва Уруччы, на Украіне.
-
Напісанне вялікай літары ў дакументах міжнароднага значэння i назвах міжнародных арганізацый: Арганізацыя Аб 'яднаных Нацый.
-
Напісанне з вялікай літары новага вершаванага радка:
Ты, мой брат, кого зваць белорусам,
Родной мовы сваей не цурайся;
Як не зрокся яе пад прымусам,
Так i вольны цяпер не зракайся. (А.Гарун)
-
Напісанне зычных у словах вакзал, экзамен i інш.
Дыферэнцыраваныя напісанні дазваляюць адрозніваць сугучныя словы або ix формы, якія супадаюць.
-
Да ix адносяцца:
-
Напісанне вялікай i малой літары ў словах-амонімах, якое служыць сэнсаваму размежаванню слоў: Колас—колос, Танк—танк.
-
Напісанне прыстаўкі з-, с- ў залежнасці ад значэння ў словах, утвораных ад дзеяслова icцi: сыходзіць (з ганка), зыходзіць (з меркавання).
-
Напісанне галосных у канчатках аманімічных прозвішчаў i геаграфічных назваў з мэтай ix размежавання ў творным склоне: з Івановым, пад Іванавам, Барысавым, пад Барысавам i iнш.
Достарыңызбен бөлісу: |