Гомельскi дзяржаўны Ўнiверсiтэт iмя францыска скарыны



бет15/25
Дата25.02.2016
өлшемі2.15 Mb.
#21792
1   ...   11   12   13   14   15   16   17   18   ...   25

Ад’ектыўныя дэрываты


Ад’ектыўныя дэрываты складаюць значна меншую ў параўнаннi з назоўнiкамi групу, якая вызначаецца разнастайнасцю словаўтваральных фармантаў. Яны ўтвараюцца найчасцей ад асноў назоўнiкаў, а ў асобных выпадках – прыметнiкаў i дзеясловаў.

Пры словаўтварэннi прыметнiкаў ад асноў назоўнiкаў выкарыстоўваюцца суфiксы – -ов-, -ав-(-яв-), -н-, -ан-(-ян-), -ат, -ават-, -лiв-,- iст-(-ыст-), -ск-, -ач-, -л-, ад прыметнiкаў–суфiксы -н-, -ават-, дзеясловаў -- -ск-, -iт-, -лiв-, -н-. Адзiнкавыя ад’ектыўныя дэрываты ўтвораны прэфiксальным (пры дапамозе прэфiксаў без-, не-) i прэфiксальна-суфiксальным спосабам (з конфiксамi без- + -н-, не- + -н-). Сiстэму словаўтваральных спосабаў i фармантаў, семантыку ад’ектыўных дэрыватаў, iх матывацыю паказвае таблiца 2.5.



Таблiца 2.5
Ад'ектыўная дэрывацыя

Словаўтва-ральны спосаб

Словаўтва-ральны фармант

Лексiка-граматычнае значэнне вытворнага прыметнiка

Ад’ектыўныя дэрываты

Утваральнае слова

1

2

3

4

5

суфiксальны

суфiкс

-ов-


(-ав-)

(-яв-)


1. ‘якi адносiцца да таго, што названа УА’

адамашковы ‘зроблены з адамашку’ (Нас.), аксамiтавы ‘з аксамiту’ (Нас.), алембiковы ‘перагнаны на рэторту’ (Нас.), алiосавы ‘якi складаецца з алое’ (Нас.), арэндовы ‘якi адносiцца да арэнды’ (Нас.), аргушовы ‘лiставы’ (Нас.), атраментавы ‘чарнiльны’ (Нас.), бамбаковы ‘баваўняны’ (Нас.), бiзуновы ‘якi адносiцца да бiзуна’ (Нас.), бруштыновы ‘зроблены з бруштыну’ (Нас.), ванчесовы ‘якi адносiцца да ванчосу’ (Нас.), гарусовы ‘шарсцяны’ (Нас.), гумалястовы ‘гумовы’ (Касп.), квотавы ‘сабраны за працэнт’ (Нас.), кермашовы ‘якi адносiцца да гандлю’ (Нас.), масензавы, масяндзовы ‘медны’ (Нас., МММГ-70), парыскавы ‘паркалёвы’ (МДСГ)


назоўнiк

адамашка

аксамiт

алембiк


алiос

арэнда


аргуш

атрамент

бамбак

бiзун


бруштын

ванчос


гарус

гумалястка

квота

кермаш


мосенз

парыск








2. ‘якi мае тое, што названа УА’

клышавы ‘крываногi’ (СПЗБ), прухнявы ‘парахнявы’ (СПЗБ), фiлiнговы ‘двухстворкавы (пра дзверы)’ (СПЗБ)

клышы

прухно


фiлiнг







3. ‘якi ўласцiвы таму, што названа УА’

бахусовы ‘схiльны да п'янства’ (Нас.)

бахус




-н-

1. ‘якi адносiцца да таго, што названа УА’

аксамiтны з аксамiту ‘ (Нас.), андарачны (Нас.), аргушны ‘лiставы’ (Нас.) валiзны ‘чамаданны’ (Нас.), бруштынны ‘зроблены з бруштыну’ (Нас.), бiзунны ‘якi адносiцца да бiзуна’ (Нас.) балясны ‘зроблены з баляс’ (Нас.), едвабны ‘шаўковы’ (Нас.), квотны ‘працэнтны’ (Нас.), крамны ‘куплены ў краме’ (Нас.), лiлейны ‘якi адносiцца да лiлеi’ (МДСГ), млечны ‘якi мае семявую вадкасць’ (СПЗБ), ратны ‘арэндны’ (Нас.).

аксамiт

андарак


аргуш

валiза


бруштын

бiзун


баляса

едваб


квота

крама


лiлея

млека


рата







2. ‘якi мае якасць таго, што названа УА’

алягорны ‘якi гаворыць мудрагелiста’ (Нас.), амбарасны ‘цяжкаваты, клапатлiвы’ (Нас.), амбiтны ‘фанабэрысты’, ‘надзьмуты’, ‘паважны, сталы’ (Нас.), вархальны ‘шумны, неспакойны’ (Нас.), бальсамны ‘духмяны, пахучы’ (Нас.), камедны ‘смешны’ (ДСЛ), кашэрны ‘чысты, ачышчаны’ (Нас.), подэйсны ‘лiхi, подлы’ (Сцяшк., Сл.), таланны ‘здольны’ (МММГ-77), тандэтны ‘недабраякасны’ (ДСЗ), махiнны ‘вялiзны, вялiкi’ (Нас.), руiнны ‘мяцежны’ (Нас.).

алягорыя

амбарас


амбiт

вархал


бальсам

камедыя


кашэр

падэсць


талан

тандэт


махiна

руiна





-ан- (-ян-)

‘зроблены з таго або з прымессю таго, што названа УА’

путраны ‘з путры’, путряный ‘густы’ (НЛ), сукняны ‘суконны’ (Нас.)

путра

сукно





-ат-


‘якi мае тое, што названа УА’

кiрнаты ‘вiлаваты, сукаваты, з раздвоеным каранём’ (СПЗБ), ‘невысокi’ (БДС), кiрпаты ‘кiрпаносы’ (МДСГ), клендаты ‘клышаногi’ (ТС, ЗНС), гантоваты ‘вуглаваты’ (ТС), мармузоваты ‘тоўсты, непаваротлiвы’ (ТС)

кiрна

кiрпа


кленды

гант


мармуза




-ават-

‘якi мае ўласцiвасць таго, што названа УА’










-лiв-


1. ‘якi схiльны да таго, што названа УА’

звадлiвы ‘пагрозлiвы, здрадлiвы’ (Сцяшк.), натурлiвы ‘упарты’ (Нас.)

звада

натура








2. ‘якi мае тое, што названа УА’

таланьлiвы ‘здольны, шчаслiвы’ (Нас.)

талань




-iст-

(-ыст-)



1. ‘якi змяшчае, мае тое, што названа УА’

алесiсты ‘балоцiсты’ (Нас.), барвiсты ‘якi мае яркi колер’ (Нас.), вантробiсты ‘пузаты’ (Нас.)

алес

барва


вантроба







2. схiльны да таго, што названа УА’

натурысты ‘упарты, наравiсты’ (Нас.)

натура




-ск-

1. ‘якi адносiцца да таго, што названа УА’

арендарскi ‘якi належыць арандатару’ (Нас.), марiмонскi ‘вышэйшага гатунку’ (НСл)

арандатар

марiмон








2. ‘якi мае ўласцiвасць таго, што названа УА’

анахiмскi ‘пракляты’ (Нас.), аспiдскi ‘злы’ (Нас.)

анахiма

аспiд





-ач-

‘якi мае ўласцiвасць таго, што названа УА’

лайдачы ‘лянiвы’ (Сцяшк.)

лайдак




-л-

‘схiльны да таго, што названа УА’

нэнзлы ‘пераборлiвы’ (СПЗБ)

нэнза




-аў

-iн



‘якi належыць таму, хто названы УА’

лотраў ‘якi належыць гультаю’ (СНС) лотрын ‘тс’ (СНС)

лотр




-ават-

‘якi валодае ў меншай ступенi якасцю, названай УА’

кершаваты ‘пярэсты’ (СПЗБ)

прыметнiк

кершы





-н-

‘якi валодае ўласцiвасцю, названай УА’

амбарасоўны ‘клапатлiвы’ (Нас.), арэндоўны ‘якi можа паступаць на арэнднае ўтрыманне’ (Нас.), дыхтоўны ‘моцны, шчыльна (пра матэрыю)’ (Нас.)

амбарасавы арэндавы

дыхтовы





-ск-

‘схiльны да дзеяння, абазначанага УА’

фiлютэрскi ‘хiтраваты’ (Нас.)

дзеяслоў фiлютэрыць




-iт-

‘якi характарызуецца дзеяннем, названым УА’

капавiты ‘разумны, кемлiвы’ (Сцяшк.)

капаваць




-лiв-


‘якi характарызуецца дзеяннем, названым УА’

вонтплiвы ‘недаверлiвы’, ‘небяспечны’, ‘баязлiвы’ (Нас.)

вонтпiць




-н-

‘якi характарызуецца дзеяннем, названым УА’

дастрэнчны ‘дасцiпны, спрытны’ (Сцяшк.)

дастрэнчыць

прэфіксальны

прэфiкс

без-



‘якi характарызуецца адсутнасцю або супрацьлегласцю таму, што названа УА’

безмалiмонны ‘бесцырымонны’ (Нас.), безквотны ‘беспрацэнтны’ (Нас.), безпiльны ‘не вельмi патрэбны’ (Нас.), безпрывiлейны ‘якi не мае законнага права’ (Нас.), безратны ‘якi не падлягае плацяжу раты’, безрахубны ‘безразлiковы’ (Нас.), безрахунковы ‘якi не падлягае разлiку’ (Нас.), безрупатлiвы ‘бесклапотны’(Нас.)

прыметнiк малiмонны

квотны


пiльны

прывiлейны

ратны

рахубны


рахунковы

рупатлiвы






не-

‘якi характарызуецца адсутнасцю таго або супрацьлегласцю таму, што названа УА’

невонтплiвы ‘не пужлiвы’ (Нас.), непамыслны ‘нежаданы, нечаканы’ (Нас.)

вонтлiвы

памыслны


прэфіксальна-суфіксальны

прэ-фікс

без-


су-фікс

-н-


‘якi характарызуецца адсутнасцю таго, што названа УА’

безмаёнтны ‘якi не мае радавога маёнтка’ (Нас.), безквiтны ‘якi не мае пiсьмовага пасведчання’, ‘незадаволены’ (Нас.)

назоўнiк

маёнтак


квiт




не-

-н-

‘якi характарызуецца адсутнасцю таго, што названа УА’

нехватыжны ‘непаважны’ (ТС)

хватыга

Як вiдаць з прыведзенай вышэй таблiцы, найбольш актыўна пры ад’ектыўнай дэрывацыi выкарыстоўваюцца суфiксы -ов- (-ав-), -н-. Ад’ектыўныя дэрываты адносяцца пераважна да якасных i адносных прыметнiкаў. Якасныя прыметнiкi называюць уласцiвасць, якасць таго або схiльнасць да таго, што абазначана ўтваральнай асновай. Адносныя прыметнiкi маюць значэнне ‘якi зроблены або складаецца з таго, што названа УА’, ‘якi ўдзельнiчае ў тым, што абазначана УА’. Адзiнкавыя дэрываты з суфiксамi -аў, -iн- з’яўляюцца прыналежнымi прыметнiкамi.




      1. Дзеяслоўныя дэрываты

Адметнасцю дзеяслоўнай афiксацыi, у адрозненне ад субстантыўнай i ад’ектыўнай, з’яўляецца разнастайнасць яе тыпаў. Большасць дзеясловаў утворана суфiксальным i прэфiксальным спосабамi. Ад iменных асноў дзеясловы найчасцей утваралiся суфiксальным спосабам з дапамогай суфiксаў -ава-(-ява-), -i-(-ы-), -а-, -нiча-, -е-. Асобныя дзеясловы – адыменныя дэрываты былi ўтвораны прэфiксальна-суфiксальным (пры дапамозе конфiксаў аб- + -i-, за- + -i-) i суфiксальна-постфiксальным спосабам (з удзелам суфiксаў -i-, -ава- + постфiкса -цца).

Ад дзеяслоўных асноў дэрываты ўтваралiся прэфiксальным, постфiксальным i прэфiксальна-постфiксальным спосабамi. Пры ўтварэннi дзеясловаў прэфiксальным спосабам ужывалiся прэфiксы ад-, вы-, да-, за-, з-, на-, па-, пад-, пра-, пры-, рас-, са-, с-, у-, постфiксальным – постфiкс -цца i прэфiксальна-постфiксальным – прэфiксы да-, на- + постфiкс -цца. Разнастайнасць мадэлей дзеяслоўнай афiксацыi, лексiка-граматычнае значэнне дэрыватаў, iх утваральныя словы адлюстроўвае таблiца 2.6.

Таблiца 2.6

Дзеяслоўная дэрывацыя

Слова-ўтва-ральны спосаб

Словаўтва-ральны фармант

Лексiка-граматычнае значэнне вытворнага дзеяслова

Дзеяслоўныя дэрываты

Утваральнае слова

1

2

3

4

5


суфiксальны


суфiкс

-ава-


(-ява-)

‘утвараць дзеянне паводле таго або з дапамогай таго, што названа УА’




амбарасаваць ‘абцяжарваць’, ‘займаць’ (Нас.), апшытаваць ‘звальняць’ (Нас.), арэндаваць ‘браць маёнтак у арэнду’ (Нас.), бахусаваць ‘п'янстваваць’ (Нас.), бiзунаваць ‘караць’ (Нас.), вiзытаваць ‘наведваць’ (Нас.), гаптаваць ‘вышываць’ (Шат.), гвалтаваць ‘крычаць, узнiмаць гвалт’ (Янк., Ш), гiляваць ‘гiзаваць’, ‘лётаць, свавольнiчаць’ (СПЗБ), густаваць ‘смакаваць’ (Нас.), жагляваць ‘веяць (пра вецер)’ (ДСЗ), календаваць ‘калядаваць’ (Цых.), квiтковатi ‘прадаваць бiлеты’ (ЗНС), кермашаваць ‘святкаваць’ (ЖС), кныпляваць ‘моцна звязваць, сцiскаць кнiплем’ (ДСЗ), кунпанаваць ‘сябраваць’ (ЗНС), лазуркаваць ‘падсiньваць’ (СПЗБ), манебраваць ‘манеўраваць’ (ДСЗ), нiтаваць ‘злучаць’ (Нас.), празвiскаваць ‘даваць мянушкi’ (СПЗБ), сапаваць (сапуваты) ‘апрацоўваць матыкай’ (ДСБ), склютаваць ‘абчэсваць’ (Янк. Мат., 106), фальцаваць ‘рабiць паз у дошцы’ (Сцяшк.), фастрыгаваць ‘шыць вялiкiмi шыўкамi’ (Касп.), фiлютаваць ‘хiтраваць, крывадушнiчаць’ (Нас.), фугаваць ‘стругаць фуганкамi’, ‘рабiць паз’ (СПЗБ) хвэставаць ‘святкаваць’ (Нас.), хураваць ‘кiраваць запрэжаным канём’ (Янк. I)

назоўнiк амбарас

апшыт


арэнда

бахус


бiзун

вiзыт


гапт

гвалт,


гiль

густ


жагель

календы


квiток

кермаш


кныпель

кунпан


лазурка

манебры


нiт

празвiска

сапка

склют


фалец

фастрыга


фiлют

фуган


хвэст

хура





-i- (-ы-)



‘утвараць дзеянне паводле значэння УА’

алеiць ‘палiваць алеем’ (Бяльк.), аргамачыць ‘буянiць, п'янстваваць, гуляць’ (Нас.), барвiць ‘фарбаваць’ (Нас.), бiзунiць ‘караць’ (Нас.), вантурыць ‘гарэзаваць, жартаваць’ (Нас.), грабясцiць ‘насцiлаць латы’ (СГЦР), камiсарыць ‘працаваць камiсарам, кiраўнiком, начальнiкам’ (СНЛ), кашарыць ‘мыць, чысцiць’ (СПЗБ), куксiць ‘бiць кулаком, штурхаць’ (Сцяшк.), лямчыць ‘валiць воўну’ (Нас.), манежыць ‘аб'язджаць каня’, ‘мучыць’ (Шат.), мантачыць ‘падманваць’ (Нас.), натурыць ‘прывучаць да наравiстасцi’ (Нас.), мi(н)трэжыць ‘непакоiць, трывожыць’ (ТС, Янк. Мат., 75), грандзiць ‘скандалiць’ (Цых.), iршыць ‘абшываць тасьмою’ (Нас.), камэдзiць ‘гарэзаваць, жартаваць’ (КЭС), таланiць ‘шанцаваць’ (Нас.), талмудзiць ‘абманваць’ (Бяльк.)

алей

аргамака


барва

бiзун


вантура

грэбест


камiсар

кашэр


кукса

лямец


манеж

мантач


натура

мiтрэнга


гранда

iрха


камедыя

талан


талмуд




-а-

‘утвараць дзеянне, якое мае адносiны да таго, што названа УА’

дындаць ‘хадзiць без справы’ (СПЗБ), квiтаць ‘прымаць у разлiк’ (Нас.), клемпаць ‘марудна iсцi’ (ЖНС), куксаць ‘штурхаць, бiць кулаком’ (Сцяшк.), сапаць ‘акопваць матыкай’ (ДСБ)

дында

квiт


клемпы

кукса


сапка




нiча-

‘утвараць дзеянне, якое мае адносiны да таго, што названа УА’

камiсарнiчаць ‘камандаваць’ (СНЛ), кiрмашнiчаць ‘гуляць (як на кiрмашы)’ (СНС)

камiсар

кiрмаш





-е-

‘набываць прымету таго, што названа УА’

кшталцець ‘прымаць лепшы выгляд’ (Нас.)

кшталт

прэфіксальны

прэфікс

ад-


‘закончыць дзеянне, названае УА’


аддрэнчыць ‘перастаць непакоiць’ (СНС)

дзеяслоў дрэнчыць




вы-

‘выканаць, завяршыць дзеянне’

выжлукцiць ‘выпiць да дна’ (СПЗБ) вымагляваць ‘выпрасаваць’ (Цых); вышмараваць ‘зашмальцаваць шмараваннем’ (СНС)

жлукцiць магляваць шмараваць




да-

1. ‘давесцi дзеянне да канца’

дамэнчыць ‘замучыць да канца’, ‘дасягнуць у часе’ (СНЛ), даскiрдаваць ‘закончыць скiрдаванне’ (СНЛ)

мэнчыць скiрдаваць







2.’давесцi з дапамогай адпаведнага дзеяння да непажаданага вынiку’


дагайдамачыць ‘змарнатравiць’ (СНС), дагiморнiчаць ‘дакапрызнiчаць’ (СНЛ), датранжырыць ‘растрацiць да канца’ (СНЛ), давогiрыць ‘трапiць у непрыемнасць, быць пакараным’ (СНС)

гайдамачыць гiморнiчаць транжырыць вогiрыць




за-



1. ‘давесцi дзеянне да вынiку, выканаць дзеянне’

загабаць ‘забраць’ (Нас.), загандляваць ‘прамяняць’ (Нас.), залiтаваць ‘запаяць’ (Нас.), замагляваць ‘загладзiць, замазаць’ (Нас.), замiтрэнжыць ‘затрымаць’ (Нас.), замэнчыць ‘замучыць’ (СГЦР), зарандаваць ‘узяць на арэнднае ўтрыманне’ (Нас.), зарэштаваць ‘затрымаць’ (Нас.), зафундаваць ‘пачаставаць’ (Нас.)

габаць

гандляваць

лiтаваць

магляваць

мiтрэнжыць

мэнчыць рандаваць

арэштаваць

фундаваць









2. ‘дасягнуць чаго-небудзь’

заталанiць ‘пашчаслiвiць’ (Нас.)

таланiць




з-

‘давесцi дзеянне да вынiку’

змэнчыць ‘змучыць’ (СНС), змiтрэнжыць ‘сапсаваць’ (СПЗБ), знатурыць ‘знаравiць’ (Нас.)

мэнчыць

мiтрэнжыць

натурыць





на-

‘завяршыць дзеянне, давесцi яго да канца, дасягнуць дастатковай паўнаты або празмернасці дзеяння’

набайсялiць ‘нагаварыць недарэчнае’ (СПЗБ), нагрэбеставаць ‘прыбiць латы’ (СПЗБ), надэчыць ‘нагаварыць’ (СПЗБ), нагiморнiчаць ‘пакапрызiць’ (СНЛ), накуксiць ‘набiць’ (СПЗБ), натаркаваць ‘нацерцi (на тарцы)’ (СПЗБ), нафрызаваць ‘завiць’ (СПЗБ), нашакаляць ‘пашчапаць’ (СПЗБ), нашыпулiць ‘накрышыць, пасячы’ (СПЗБ)


байсялiць

грэбеставаць

дэчыць гiморнiчаць куксiць таркаваць фрызаваць шакаляць шыпулiць





па-

1. ‘выканаць дзеянне на працягу пэўнага часу’

пагавэндаць ‘пагутарыць’ (СПЗБ), патурбаваць ‘прынесцi клопат’ (Нас.), пафiлютаваць ‘пахiтраваць’ (Нас.)

гавэндаць турбаваць фiлютаваць







2. ‘завяршыць дзеянне, названае УА’

павэндзiць ‘зрабiць вэнджаным’ (СПЗБ), павэтаваць ‘адпомсцiць’ (Нас.), падзенковаць ‘падзякаваць’ (Нас.), падэлiкатнець ‘зрабiцца ветлiвым, далiкатным’ (Нас.), пажлуктаць, пажлукцiць ‘выпiць’ (Нас.), паквiтаць ‘задаволiць па разлiку’ (Нас.), пакрэдытаваць ‘паверыць, даць на веру’ (Нас.), пакшталцець ‘прыняць лепшы выгляд’ (Нас.), памантачыць ‘змарнаваць, падмануць’ (Нас.), памiзэрнець ‘збяднець’ (Нас.), папэнкаць ‘патрэскацца’ (СПЗБ), парахаваць ‘палiчыць’ (Нас.)

вэндзiць

вэтаваць


дзенковаць

дэлiкатнець

жлуктаць

жлукцiць


квiтаць

крэдытаваць

кшталцець

мантачыць

мiзэрнець

пэнкаць


рахаваць




пад-

‘выканаць дзеянне, названае УА’

падпiльнаваць ‘паглядзець за кiм-н.’ (Нас.), падфутраваць ‘паштукатурыць унутры’, ‘падшыць мех’, ‘зрабiць строгую заўвагу’ (Нас.), падшпэцiць ‘наўмысна нашкодзiць’ (Нас.)

пiльнаваць футраваць шпэцiць




пра-

1. ‘ажыццявiць дзеянне на працягу нейкага, звычайна доўгага часу’

прагавэндзiць ‘прагаварыць’ (МММГ-77), прагандляваць ‘прамяняць’ (Нас.)

гавэндзiць гандляваць








2. ‘прапусцiць што-небудзь”

прагапiць ‘праваронiць’ (СПЗБ)

гапiць




пры-


‘давесцi дзеянне да вынiку’

прыдэкляраваць ‘паабяцаць’ (Нас.), прымiнтрэжыць ‘перашкодзiць’ (СПЗБ), прынiтаваць ‘далучыць, прыпаяць’ (Нас.), прыфастрыгаваць ‘зрабiць фастрыгу’ (Нас.)

дэкляраваць мiнтрэжыць нiтаваць фастрыгаваць




рас-


‘падзялiць на часткi’

распарцэляваць ‘падзялiць на порцыi” (СПЗБ)


парцэляваць




са-

с-


‘выканаць дзеянне, названае УА’

сашмараваць ‘сцерцi, знасiць’ (СПЗБ), сашпэцiць ‘папсаваць’ (СПЗБ), спразентаваць ‘падараваць’ (МММГ-70), сшыпулiць ‘сшыць’ (Яўс.)


шмараваць

шпэцiць


празентаваць шыпулiць




у-

‘давесцi дзеянне да вынiку’

убандажаваць ‘забiнтаваць’ (СПЗБ), уфаляваць ‘зваляць (пра сукно)’ (СПЗБ)


бандажаваць фаляваць




да-

‘давесцi дзеянне да пэўнага, звычайна непрыемнага вынiку’

дагайдамачыцца ‘змарнатравiць’ (СНС), дакавэнчыцца ‘дачакацца горшага, пакутуючы’ (СНС), дакуксiцца ‘дахныкацца’ (СНС), дамэнчыцца ‘дамучыцца’ (СНЛ)

постфiксальны дзеяслоў гайдамачыцца кавэнчыцца куксiцца мэнчыцца




з-

(с-)



‘выканаць дзеянне, абазначанае УА’

змiнтрэжыцца ‘змарнавацца’ (ЖНС), сфатыгавацца ‘патурбавацца’ (СПЗБ)

мiнтрэжыцца фатыгавацца




за-

‘паглыбiцца ў дзеянне, названае УА’

заамбарасавацца ‘займацца’, ‘ускладняцца’, заамбiцiцца ‘заганарыцца’ (Нас.), замалiмонiцца ‘заўпарцiцца’ (Нас.), замэнчыцца ‘змучыцца’ (СПЗБ), заштапарыцца ‘затрымацца (пра справу)’ (СНЛ), зарахманiцца ‘засумаваць’ (Нас.)

амбарасавацца амбiцiцца малiмонiцца мэнчыцца штапарыцца рахманiцца




па-

‘ажыццявiць дзеянне, названае УА’

падэлiкацiцца ‘ стрымацца ад чаго-н. з-за сцiпласцi або ветлiвасцi’ (Нас.), паквiтацца ‘разлiчыцца’ (Нас.), памалiмонiцца ‘паўпарцiцца’ (Нас.)


дэлiкацiцца квiтацца малiмонiцца

прэфіксальна-суфіксальны

прэ-фікс аб-


су-фікс

-i-


‘надаць якасць, названую УА’

абшурпацiць ‘зрабiць шурпатым’ (СНС)

прыметнiк шурпаты




за-

-i-

1. ‘зацiкавiць каго-небудзь’

закадрылiць ‘павесцi за сабой’ (СНЛ)

назоўнiк кадрыль

2. пачаць дзеянне’

зацымбалiць ‘зайграць на цымбалах’ (Сцяшк.)


цымбалы




на-

-ава-

‘напоўнiць тым, што названа УА’

наспрыхаваць ‘уставiць спiцы’ (СПЗБ)

спрыха

постфік-сальны

постфiкс

-цца



‘дзеянне або працэс, накiраваны на сам суб'ект i сканцэнтраваны ў iм’

длубацца ‘корпацца, марудна есцi’ (СПЗБ), енчыцца ‘мучыцца, стогнучы’ (Нас.), кашэрыцца ‘старанна мыцца, адышчацца’ (Шат.), лямчыцца ‘збiвацца ў камяк, каўтун’ (Нас.), мiтрэжыцца ‘адчуваць недамаганне’ (НЛ), натурыцца ‘упарцiцца, не слухацца’ (Нас.)

дзеяслоў

длубаць


енчыць

кашэрыць


лямчыць

мiтрэжыць

натурыць


прэфік-сальна-постфік--сальны

прэ-фікс да-

пост-фікс-цца

‘давесцi сябе да непрыемнага вынiку’

дагiморнiчацца ‘дакапрызнiчаць’ (СНЛ)

гiморнiчаць




на-

-цца

‘давесцi да поўнай або частковай завершанасцi дзеяння, названае УА’

нагiморнiчацца ‘пакапрызiць’ (СНЛ), нагiшэхтавацца ‘здаволiцца ў сяброўстве’ (СНЛ), нахаўрусавацца ‘набыцца ў хаўрусе’ (СНС)

гiморнiчаць гiшэхтаваць хаўрусоваць

Суфік-сальна-постфік-сальны

су-фікс

-i-


пост-фікс

-цца


1.’паводзiць сябе падобна таму, хто названы УА’


нэндзiцца ‘капрызiць’ (СПЗБ), камадыянiцца ‘вычвараць’ (КЭС, Нав.)

назоўнiк

нэндза


камадыян










2. ‘ствараць тое, што прыводзiць да таго, што названа УА’

амбiцiцца ‘фанабэрыцца’ (Нас.), звадзiцца “сварыцца’ (СГЦР)

амбiцыя

звада





-ава-

-цца

‘ствараць тое, што прыводзiць да таго, што названа УА’

амбарасавацца ‘абцяжарвацца, ускладняцца’ (Нас.), фатыгавацца ‘клапацiцца, непакоiцца’ (ЖС)

амбарас

фатыга





-i-

-цца

‘набываць якасць, названую УА’

мондрыцца ‘ганарыцца’ (Сцяшк., Сл.)

прыметнiк мондры

Такiм чынам, найбольш актыўна дыялектныя дзеясловы ўтвараюцца ад iменных асноў iншамоўнага паходжання суфiксальным спосабам пры дапамозе суфiксаў -ава-, -i-, а ад дзеяслоўных асноў – прэфiксальным пры ўдзеле прэфiксаў да-, за-, на-, па-. Дзеяслоўныя дэрываты ўтвараюцца як ад невытворных, так i вытворных асноў. Так, многiя суфiксальныя i прэфiксальныя дзеяслоўныя дэрываты ўтварылiся ад асноў запазычаных дзеясловаў (аддрэнчыць < дрэнчыць), назоўнiкаў (гайдамачыць < гайдамака) i прыметнiкаў (мондрыцца < мондры). У сваю чаргу значная колькасць прэфiксальных дзеясловаў з’яўляюцца дэрыватамi ад вытворных дзеяслоўных асноў – прафастрыгаваць < фастрыгаваць < фастрыга, падэлiкацiцца < дэлiкацiцца < дэлiкацiць < дэлiкатны, абшурпацiць < шурпаты < шурпа i iнш.

Асобныя дзеясловы ў этымалагiчных крынiцах разглядаюцца як запазычаныя з польскай або праз пасрэднiцтва польскай мовы (вiзытавць, гаптавць, гартавць, ляментавць, маглявць, пытлявць, сеймiкавць, спацыравць, таркавць, фальцавць, шлiхтавць, шлямавць i iнш.), хаця, улiчваючы прадуктыўнасць iх словаўтваральнай мадэлi (аснова назоўнiка + суф. -ава-) i акцэнтуацыйныя асаблiвасцi, можна разглядаць iх як дыялектныя ўтварэннi ад асноў адпаведных запазычаных назоўнiкаў вiзыт, гапт, гарт, лямент, маглi, пыталь, сейм, спацыр, тарка, фалец, шлiхта, шлям. “Польскi” шлях запазычвання абумовiў бы адпаведную акцэнтуацыю: вiзытваць, гаптваць, гартваць, ляментваць i г.д.

Дакладна вызначыць асноўныя заканамернасцi словаўтваральных працэсаў, у якiх удзельнiчаюць дыялектныя запазычаннi, даволi складана, паколькi лексiкаграфiчныя крынiцы не адлюстроўваюць у поўным аб’ёме неабходны лексiчны матэрыял – вытворныя намiнатыўныя адзiнкi.

Прааналiзаваны вышэй фактычны матэрыял, занатаваны ў лексiкаграфiчных выданнях рознага часу, уласныя назiраннi над асаблiвасцямi словаўтварэння Навагрудчыны даюць падставу зрабiць наступная вывады.

Дэрывацыя ад асноў некаторых запазычанняў адбываецца ў межах аднаго граматычнага класа: назоўнiк > назоўнiк (магарыч > магарычнiк, патэльня > патэльнiк), прыметнiк > прыметнiк (кершы> кершаваты). Але найчасцей пры рэалiзацыi дэрывацыйных здольнасцей запазычанняў назiраецца словаўтваральны пераход з адной часцiны мовы ў другую. Найбольш актыўна ў словаўтварэннi першай ступенi3 удзельнiчаюць запазычаныя назоўнiкi. Ад iх асноў утвараюцца не толькi субстантыўныя дэрываты (тыпу амбiт > амбiтка), але i ад’ектыўныя (амбiтны) i дзеяслоўныя (амбiцiць). Запазычаныя прыметнiкi з’явiлiся асновай для ўтварэння вытворных назоўнiкаў (далiкатны > далiкатнасць), прыслоўяў (дэлiкатна) i дзеясловаў (дэлiкацiць). Ад дзеясловаў iншамоўнага паходжання найчасцей утваралiся дзеясловы (вэтаваць > адвэтаваць), дзеепрыметнiкi (ксцiць > кшчоны, дранцвець > здранцвелы), зрэдку – прыметнiкi (капаваць > капавiты, вонтпiць > вонтплiвы).

Дэрываты, утвораныя ад асноў запазычаных назоўнiкаў, прыметнiкаў i дзеясловаў, у сваю чаргу становяцца словаўтваральнай базай для ўзнiкнення вытворных iменных i дзеяслоўных намiнатыўных адзiнак ужо на другой, трэцяй i г.д. ступенях словаўтварэння: Напрыклад:


натурысты – натурлiвы

натура – натурыць – натурыцца – занатурыцца

знатурыць – знатурыцца

фiлютэрыя – фiлютэрскi

фiлют фiлютэрыць – пафiлютэрыць

фiлютка – фiлютства

фiлютаваць – пафiлютаваць – сфалютаваць
далiкатна

далiкатны далiкатнасць

далiкацiк – далiктуся

падэлiкацiцца


мiзэрняк

мiзэрыць – змiзэрыць

мiзэрны мiзэрыцца – змiзэрнiцца

мiзэрнiцца – змiзэрнiцца

мiзэрнець – памiзэрнець
турбота – турбанiна

турбаванне

турбаваць турбавацца – турбаваны

патурбаваць – патурбавацца – патурбаваны

натурбаваць – натурбавацца – натурбаваны
вонтпенне

вонтпiць вонтплiвы – вонтплiвасць

вонтпiцца – звонтпiцца
мэнчыцца

змэнчыць – змэнчыцца – змэнчаны

мэнчыць замэнчыць – замэнчыцца – замэнчаны

памэнчыць – памэнчыцца – памэнчаны

дамэнчыць – дамэнчыцца – дамэнчаны
Схематычна працэс пераходу з адной часцiны мовы ў другую пры словаўтварэннi запазычанняў можна ўявiць наступным чынам:









Калi аналiзаваць дэрывацыйныя здольнасцi запазычанняў у сувязi з iх дэнататыўнай суаднесенасцю, неабходна адзначыць, што найбольш актыўна ў словаўтварэннi ўдзельнiчае канкрэтна-прадметная лексiка, некалькi нiжэй словаўтваральны патэнцыял у асабовых намiнацый, прыблiзна аднолькавыя словаўтваральныя магчымасцi ў назвах дзеяння i абстрактных паняццяў, самы нiзкi гэты паказчык – у атрыбутыўных формах (гл. таблiцу 2.7)

Таблiца 2.7
Cловаўтваральны патэнцыял запазычанняў паводле iх значэння

Лексіка-граматычнае значэнне

Колькасць запазычанняў, якія маюць дэрываты

%

Назвы прадмета

328

58,6

Асобы

84

15

Адцягненага паняцця

67

12

Дзеяння

64

11,4

Прыкметы

17

3

Хаця найбольш часта ў словаўтварэннi дыялектных запазычанняў удзельнiчаюць канкрэтна-прадметныя намiнацыi, iх дырэвацыйны патэнцыял абмежаваны дакладнай дэнататыўнай суаднесенасцю, рэферэтнай залежнасцю. Iх словаўтваральныя рады ў большасцi выпадкаў з’яўляюцца двух- або трохкампанентнымi. У двухкампанентных радах прадстаўлены вытворныя назоўнiкi (клiба > клiбiна, керасiн > керасiнiца), прыметнiкi (валiза > валiзны, алёс > алёсiсты, нэнза > нэнзлы) i дзеясловы (хура > хураваць, грэбест > грабясцiць). У трохкампанентных словаўтваральных гнёздах структурна i семантычна суадносяцца субстантыўныя i ад’ектыўныя дэрываты: амбар > амбарны > амбарнiк, аксамiт > аксамiтка > аксамiтавы, алембiк > алембiковы > алембiкоўка, гарус > гарусовы > гаруска, ад’ектыўныя i дзеяслоўныя: бахус > бахусовы > бахусаваць, бiзун > бiзунны > бiзунiць; субстантыўныя i дзеяслоўныя: гэбель > габелак > габляваць, звада > звадыяш > звадзiцца i iнш. Асобныя запазычаннi маюць шматкампанентныя словаўтваральныя гнёзды, якiя налiчваюць звыш 10 дэрыватаў: арэнда > арандар, арандарка, арандарскi, арандарства, арандатарка, арандаваць, арандоўнiк, арандоўнiца, арэндавы, арэндоўны, арэндавае; авантура > авантурнiк, авантурнiца, авантурка, авантуршчык, авантуршчыца, авантурыць, авантурыцца, наавантурыць; кiрмаш (кермаш) > кермашаваць, кiрмашаваць, кермашаванне, кiрмашнiчанне, кермашовы, кермашоўка, кiрмашовiк, кермашовак. Такой высокай словаўтваральнай прадуктыўнасцю вызначаюцца назвы з працэсуальным значэннем, якiя валодаюць дэрывацыйнай гнуткасцю i разнастайнасцю мадэлей словаўтварэння. Неабходна адзначыць таксама, што запазычаннi з розных моў валодаюць неаднолькавым словаўтваральным патэнцыялам. Найбольш высокi ён – у слоў, засвоеных з класiчных i заходне-еўрапейскiх моў (гл. таблiцу 2.8).


Таблiца 2.8
Словаўтваральны патэнцыял запазычанняў з розных моў

Паходжанне запазычанняў

Колькасць (у %) запазычанняў, якiя маюць дэрываты

Паходжанне запазычанняў

Колькасць (у%) запазычанняў, якiя маюць дэрываты

Грэцызмы

29,2

Галiцызмы

17,2

Германiзмы

26,6

Балтызмы

14,2

Лацiнiзмы

25,9

Паланiзмы

11,5

Італьянiзмы

22,4

Усяго запазычан-няў, якія маюць дэрываты

18,0

Раздзел 2.4. Семантычная адаптацыя запазычанняў у беларускiх гаворках

Семантычнае асваенне з’яўляецца вышэйшай ступенню адаптацыi запазычанняў у мове-рэцэптары. Некаторыя даследчыкi дапускаюць адсутнасць семантычнага асваення па той прычыне, што не ўсе iншамоўныя словы змяняюць сваё першапачатковае значэнне, тады як усе яны падвяргаюцца фанетычным i марфалагiчным пераўтварэнням [67, с. 15]. Такая думка здаецца неправамернай, паколькi семантычнае асваенне праяўляецца не толькi ў набыццi запазычаннямi новага значэння, але i ва ўключэннi ў лексiчную сiстэму мовы-рэцэптара, стварэннi iх сэнсавай самастойнасцi, дыферэнцыяцыi i вызначэннi дакладна акрэсленага значэння, а таксама пашырэннi сферы выкарыстання i развiцця лексiка-фразеалагiчных сувязей з уласнымi намiнатыўнымi адзiнкамi [90, с. 42-43; 43, с. 12].

У сувязi з гэтым семантычнае асваенне iншамоўнай лексiкi неабходна адрознiваць ад яе семантычнага пераўтварэння. Першае адбываецца з усёй запазычанай лексiкай, тады як другое закранае толькi яе пэўную частку. [47, c. 120]

2.4.1. Семантычная адаптацыя запазычанняў на першай ступенi засваення


Семантычнае асваенне, асаблiва семантычнае пераўтварэнне, з’яўляецца паступовым працэсам, якi можа адбывацца на працягу доўгага часу i мае некалькi этапаў. Першы з iх характэрны для iншамоўных слоў у момант iх запазычвання ў лексiчную сiстэму мовы-рэцэптара i выражаецца ў вызначэннi прадметна-паняцiйнай суаднесенасцi, чоткай дыферэнцыяцыi семантычнага аб’ёму, акрэслiваннi семасiялагiчных межаў. Пры гэтым назiраецца як захаванне этымалагiчнага значэння ў новым лексiка-семантычным асяроддзi, так i змена семантыкi этымона ў вынiку яе пашырэння, звужэння або вобразнага перасэнсавання.

Як адзначаюць даследчыкi, рэдка адбываецца, каб iншамоўнае слова ўвайшло ў мову-рэцэптар з усiмi сваiмi значэннямi, нават калi iх i няшмат. Звычайна яно захоўвае толькi адно значэнне i такiм чынам аддзяляецца ад свайго прататыпа. Мова-рэцэптар, абмяжоўваючы значэнне этымона, засвойвае слова i iзноў стварае яго [63 б с. 138]. Семантычная структура iншамоўнага слова пры запазычваннi, такiм чынам, спрашчаецца: мнагазначнае слова прыходзiць у мову-рэцэптар з абмежаваным колам значэнняў у параўнаннi з мовай-крынiцай.

На першым этапе семантычнага засваення дыялектных запазычанняў вызначаюцца наступныя тыпы:

1. Поўнае супадзенне значэння запазычання i этымона пры засваеннi адназначнай лексемы або аднаго значэння мнагазначнага этымона: абецадло, абрончка, абронч, австерiя, аер, аграўка, акрэнт, актар, алекцыя, алiвэс, апшыт, армяк, аруд, арчак, асёклi, атора, балагол, балта, бальсамiна, барвенак, барта, блаўкiня, блотнiк, блэнд, брукар, бруслет, ваганас, венцер, врубаль, гарнак, грамбуль, доба, люн, оцат, сцiбiклi i iнш. (тлумачэнне прыкладаў гл. вышэй, у лексiка-тэматычнай класiфiкацыi).

2. Запазычванне некалькiх значэнняў этымона i iх захаванне ў мове- рэцэптары тыпу гохта, груца, калтуя, путра, што адбываецца даволi рэдка. У дадзеным выпадку магчыма як адначасовае запазычванне некалькiх значэнняў этымона (напр., разам з называемай рэалiяй), так i другаснае, паўторнае засваенне этымалагiчнага значэння, а таксама семантычная iнавацыя, самастойнае развiццё значэння, якое паўтарае семантычную структуру этымона.

3. Частковае супадзенне семантыкi запазычання i яго этымона, калi адбываецца:

а) пашырэнне этымалагiчнага значэння або яго абстрагаванне: мба ‘канец, смерць’ (Бяльк., СГЦР) < рус. амба < iт. ambo ‘два нумары латэрэйнага квiтка’; дтка ‘пабочны заработак’ (СПЗБ) < пол. dytek ‘старажытная манета, роўная 6 грошам’; кушлты ‘калматы’ (СПЗБ) < лiт. kuslas ‘аброслы валасамi’;

б) звужэнне семантыкi этымона, яго спецыялiзацыя: акцпцiя ‘частка зямлi, гаспадарка, якую пакiдалi сабе бацькi да канца жыцця’ (СПЗБ) < лац. acceptio ‘прыняцце, допуск, прызнанне’; алягрiя ‘мудраванне, незразумелая мова’ (Нас.) < грэч. allegoria ‘iншасказанне’; андынрыя ‘натуральная плата, якую атрымлiвалi батракi ад пана’ (СПЗБ) < пол. ordynarja ‘гадавая праца, заробак’ < лац. ordinarius ‘адпаведны правiлу, звычайны’; аплiкнт ‘вучань пры адвакаце цi землямеры’, ‘пiсец, звыш штата прыняты ў канцылярыю’ (Нас.) < пол. aplikant ‘стажор-юрыст’ < лац. applicans, ntis ‘прыстаўлены, далучаны, падначалены’. Працэс звужэння семантыкi быў характэрны таксама для запазычанняў амаратура, атрамент, ахтамат, бакса, брызголь, валька, веба, войт, горан, кабза, кашар, крэс, леватыва, лейстры, лукшты, люляк, парцэла, плюсна, спрага, трыба i iнш. (гл. тлумачэнне ў лексiка-тэматычнай класiфiкацыi). Звужэнне семантычнага аб’ёму можа прыводзiць да канкрэтызацыi значэння i змены граматычнага разраду слова: краслк ‘зуб мудрасцi’ (СПЗБ) < лiт. kreslinis ‘каранёвы’;

в) вобразнае пераансэнсаванне семантыкi этымона на аснове метафарычнага пераносу па форме рэалiй: вальннка ‘скрынка для сала’ (Сцяшк.) < пол wanienka ‘ванначка’ < ням. Wanne ‘ванна’; вандзлак ‘клунак’ (CПЗБ) < пол. węzełek ‘вузельчык’; зiгзг ‘вiд бараны – парная барана’ (Сцяшк.) < ням. Zickzack ‘зiгзаг, ламаная лiнiя’; кушпль ‘недаростак, карлiк’ (Цых.) < пол. kuszpiel ‘маленькi ножык’ < лiт. kušpielis ‘тс’;

па знешнім выглядзе: бста ‘тоўстая жанчына’ (СПЗБ) < лiт. piesta ‘ступа’ (у параўн.); вшмала ‘неахайны чалавек’ (СПЗБ) < лiт uÞšmala ‘рукавiца з аўчыны’ лямнь ‘поўны, тоўсты, здаровы чалавек’ (ЗНС) < лiт. liemuoÞ ‘ствол’; мнчк(а) ‘дробны цукар’ (Сцяшк.) < пол. mączka ‘мука дробнага памолу’; кашкадн ‘неахайны, брудны чалавек’ (Нав.) < пол. koszkodan < рум. сoccodan ‘малпа’;

па колеры: дгель ‘птушка з доўгiмi нагамi’ (СПЗБ) < лiт. deÞglis ‘стракаты, пярэсты, плямiсты’; пялка ‘пясчаная, неўрадлiвая глеба’ (СПЗБ) < лiт. pelkas ‘шэры’;

унутраным падабенстве, якаснай характарыстыцы: аджгр ‘забiяка, задзiра’ (СГЦР) < лiт. ažgyÞs ‘ёрш’; аргамка ‘гуляка, п’янiца’ (Нас.) < тат. arɣamak ‘арабскi скакун’; ассар ‘валадар, фанабэрысты чынуша’ (СНС) < ст. пол. asesor < лац. assessor ‘памочнiк суддзi i прэтара, засядацель’; балд ‘дурань’ (Касп.) < тур. balta ‘сякера’; бля, бйла ‘неахайны чалавек, п’янiца’ (НЛ, СГЦР) < пол. bela ‘пакунак’ < ням. Ballen ‘цюк, кiпа, мякаць’; валантр ‘брадзяга, лодыр’ (Нас.) < англ. volunteer ‘дабраахвотнiк’; гавла ‘разява, недарэчны чалавек’ (СПЗБ) < лiт. avele ‘авечка’; гндэр ‘нягоднiк’ (Нас.) < ням. Hund ‘сабака’; лямпх ‘тлусты, адкормлены чалавек’ (НСл) < лiт. lampkas ‘сырое, цяжкае палена, цурбан’; мамты ‘сорт сталовых буракоў’ (Сцяшк., Сл.) < пол. mamut ‘мамант’ < якуц. mamma ‘зямля’; муфлн ‘нязграбны чалавек’ (Сцяшк., Сл.) < пол. mufłon < фр. mouflon < iт. mufflone ‘дзiкi горны баран’; мушкатр ‘неспакойны, адчайны чалавек’ (Фед. 4) < пол. muszkietyr ‘салдат, узброены мушкетам’ < фр. mousquet;

г) пераасэнсаванне семантыкi этымона ў вынiку метанiмiчнага пераносу на аснове прасторавай сумежнасцi: лгiр ‘цялушка, якая вучыцца пасвiцца’ < лагер ‘летнi загон для жывелы ў полi’ (Свяж.) < ням. Lager ‘начлег, лагер’; пйс(ы) ‘валасы на скронях, якiя яўрэi не абразалi’, ‘распушчаныя валасы, космы’ (Нас.) < ст.-яўр. рê’th ‘скронi’;

лагiчнай сумежнасцi: аванля ‘абрадавая малiтва па нябожчыку’ (Сцяшк.) < евангелле < грэч. euaggelos; амбт ‘ганарлiвец’, ‘паважны чалавек’ (Нас.) < пол. ambit < лац. ambitus ‘пыхлiвасць, ганарыстасць’; дземакртка ‘жаночая прычоска’ (Сцяшк.) < пол. demokratka < фр. democrate < грэч. demos ‘народ’ + kratos ‘улада’; кандут ‘агульны сшытак’ (СГЦР), у дарэвалюцыйнай школе ў такi сшытак даносiлi звесткi аб паводзiнах вучняў’ < пол. konduite< фр. conduite ‘паводзiны’; мамн ‘глухi чалавек’ (Бяльк.) < лiт. momune ‘цемечка’ (пакуль цемечка не зарасце, дзiця не загаворыць); пацер(ы) ‘малiтва’ (СПЗБ) < ст. пол. pacierz ‘тс’ < лац. pater noster ‘ойча наш’; прутсiя ‘iконы, якiя насiлi ў час царкоўнай працэсii’ (СПЗБ) < пол. procesja ‘працэсiя’ < лац. processio ‘рух наперад, урачысты выхад’;

сiтуацыйнай сумежнасцi: акцнты ‘размова, гаворка’ (СПЗБ) < пол. akcent ‘нацiск, вымаўленне’ < лац. accentus ; апалнт ‘гульня, пад час якой удзельнiкi спаборнiчаюць ва ўменнi далей пасылаць кароткую палку’ (Янк. П) < пол. palant ‘лапта’ < iт. palla ‘шар, галка’; байрм ‘непарадак’ (СПЗБ) < тур. bairam ‘свята Новы год’, вакрына ‘(вялiкая) хваля на рацэ, возеры’ (СПЗБ, Сцяшк.) < лiт. vakariÌnis, vakaÞris ‘заходнi вецер’; карнавл ‘перыяд часу ад каляд да масленiцы’ (Сцяшк.) < фр. carnaval < iт. carnevale < лац. carne, vale ‘бывай, мяса’; растарцыя ‘рэстаран, закусачная’ (Сцяшк.) < пол. restauracja ‘тс’ < лац. restauratio ‘падмацаванне, узнаўленне’;

часавай сумежнасцi: адвнт ‘пост перад калядамi’ (Сцяшк.) < ст. пол. adwent ‘тс’ < лац. adventus ‘прышэсце Хрыста; вiглiя ‘урачыстая вячэра напярэдаднi каляд’ (СГЦР) < пол. wigilia ‘куцця’ < лац. vigilia ‘начная варта, бяссонная ноч’; псiя ‘набажэнства пасля вячэрнi ў нядзелю Вялiкага посту’ (Нас.) < пол. passja ‘пакуты Госпада’ < лац. passio ‘страсць’;

д) сiнекдахальнага пераносу назвы часткi на цэлае i наадварот: букта ‘бохан хлеба’ (Касп.) < пол. bukata < рум. bukata ‘кавалак’; вiнагрт, вiнiгрт ‘вiнегрэт’ (Сцяшк., Бяльк.) < пол. winegret < фр. vinaigrette ‘соус з воцату, алею i солi’; вяжцiны ‘жэрдкi, да якiх прымацоўваюцца планкi ў драбiнах воза’ (СПЗБ) < лiт. vežečios ‘драбiны’; кiнкт ‘лямпавае шкло’ (Сцяшк., Сл.) < пол. kinkiet < фр. guinguet ‘лямпа’; лдары ‘воз, на якiм возяць сена, снапы’ (Касп.) < ням. Leiter < ст.в.ням. leitara ‘драбiна, лесвiца’; манкт(а) ‘манжэта’ (Сцяшк., СПЗБ) < пол. mankiet < фр. manchette ‘рукаўчык’; мнькi ‘шарсцяныя рукавiцы з адным вялiкiм пальцам’ (ДАБМ) < iт. manica ‘рукаў’ i iнш.

Такiм чынам, на першым этапе семантычнага засваення iншамоўнай лексiкi адбываецца яе семантычная дыферэнцыяцыя, якая найчасцей выражаецца ў монасемантызацыi. Значэнне этымона пры гэтым можа захоўвацца або змяняцца на аснове пашырэння, звужэння або метафарычнага i метанiмiчнага пераносаў.





Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   11   12   13   14   15   16   17   18   ...   25




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет