Конкурс для маладых журналістаў 4 Майстэрня грамадзянскай актыўнасці для моладзі 5



Дата21.07.2016
өлшемі121.56 Kb.
#214467
түріКонкурс


Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

ад грамадскага аб’яднання

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

сайт http://3sektar.by/


Выпуск 9 (521)

(15 cакавіка 2012 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёння ў выпуску:



Фэст моладзевай журналістыкі "Твой стыль" запрашае! 2

Гарадзенцам прапануюць абмеркаваць лёс дрэваў 2

уверх 3

Згасі святло і далучыся да Гадзіны Зямлі! 3

Нацыянальны конкурс для маладых журналістаў 4

Майстэрня грамадзянскай актыўнасці для моладзі 5

Фотафестываль запрашае фатографаў 6

Міжнародная студэнцкая канферэнцыя 6

7

Конкурс малых справаў 2012 7



Творчы конкурс “Вольнае слова” 7

Piligrymka.by абвясціла конкурс 7

Конкурс для маладых пісьменнікаў і перакладчыкаў 8

Праграма Транспамежнага Супрацоўніцтва 8





Падзеі:



уверх

Фэст моладзевай журналістыкі "Твой стыль" запрашае!


Імпрэза адбудзецца 27-29 мая ў Гродне. Як і ў 2007 і 2010 гг., яе арганізатарам з'яўляецца грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”.

 “Стартуй якасна” - такі лозунг сёлетняга Фэсту. Гэта заклік да журналістаў, якія робяць першыя крокі ў прафесіі.

 Фестываль “Твой стыль” - адзіны фэст для маладых журналістаў, які праводзіцца у Беларусі.

 У праграме імпрэзы плануюцца конкурс для пачынаючых журналістаў, майстар-класы і прэзентацыі ад прафесіяналаў, выставы, кінапрагляды, канцэрт.

 Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны пад час урачыстай цырымоніі ў заключны дзень Фестывалю.У якасці галоўных прызоў пераможцам конкурсу будуць стажыроўкі ў рэдакцыях замежных СМІ, а таксама іншыя прэстыжныя ўзнагароды.

 Сталым партнёрам ў арганізацыі Фэствалю ў Гродне з’яўляецца грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (Мінск).

 Атрымаць больш інфармацыі пра Фестываль і заявіцца да ўдзелу ў ім можна на старонцы Фестывалю.

Паводле http://t-styl.info

уверх

Гарадзенцам прапануюць абмеркаваць лёс дрэваў


Гарвыканкам прапануе гарадзенцам паўдзельнічаць ў грамадскіх слуханнях па вырубцы дрэваў. Слуханні распачнуцца 16-га сакавіка а 15-й гадзіне ў Гродзенскім гарвыканкаме.

На павестцы дня: лёс больш чым 150 дрэваў, якія, нібыта, перашкаджаюць упарадкаванню горада. Зялёны актывіст і краязнаўца Ігар Лапеха выступае супраць падобных слуханняў:

 – Дрэвы ў горадзе вырубаюцца ў горадзе па розных прычынах. Жыццё ідзе, горад развіваецца. Аднак жыхарам горада павінна быць прапанаваная альтэрнатыва. Ім павінны тлумачыць рацыянальнасць вырубкі дрэваў пры правядзенні розных працаў у горадзе. Жыхары павінны ведаць чаму рубяць дрэвы. А наконт гэтых слуханняў, якія адбудуцца ў працоўны час... Горад адсякае 80 адсоткаў жадаючых патрапіць туды. Таму я лічу, што падобныя слуханні, якія ладзяць нашыя гарадзенскія ўлады, не працуюць.

 Нагадаем, што першыя слуханні па вырубцы дрэваў у Румлёўскім парку сабралі 7 чалавек, чатыры з якіх былі прадстаўнікамі ўладаў.

 Паводле http://t-styl.info

уверх

Згасі святло і далучыся да Гадзіны Зямлі!


31 сакавіка з 20.30 да 21.30 па ўсім свеце тыя, хто заклапочаны праблемай змены клімату, ашчадна ставіцца да прыродных багаццяў зямлі, на гадзіну згасяць святло. Трэці год запар да сусветнай акцыі далучаецца і Гродна.

Згасіўшы святло толькі на адну гадзіну, кожны можа прадэманстраваць сваю заклапочанасць праблемай змены клімату, гатоўнасць змяніць штодзённыя звычкі, пачаць эканомна выкарыстоўваць электраэнергію, ваду, цяпло, карыстаца экалагічна чыстымі матэрыяламі, а праз гэта зрабіць свій унёсак у скарачэнне выкідаў парніковых газаў.

 Юлія Каляда, адна з арганізатараў Гадзіны Зямлі ў Гродне:

- Ініцыятарам правядзення акцыі ў Беларусі з’яўляецца экалагічнае таварыства “Зялёная сетка”. Канешне, без падтрымкі дзяржаўных структур правесці такум масавую акцыю вельмі складана, таму ў першую чаргу звяртаемся за падтрымкай у Дэпартамент энергаэфектыўнасці. У Гродне Гадзіна Зямлі будзе арганізавана сумесна з Камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.



Галоўнае дзеянне акцыі адбудзецца  непасрэдна 31 сакавіка з 20.30 да 21.30, калі людзі згасяць святло ў сваіх кватэрах, офісах, будзе адключана дэкаратыўнае асвятленне. Хочам прыцягнуць як мага больш людзей праз працу з прадпрыемствамі, навучальнымі ўстановамі, СМІ, грамадскімі арганізацыямі.

На самой справе, значна больш важнай лічу інфармацыйную  кампанію, якая пройдзе ў перыяд падрыхтоўкі да акцыі і будзе накіравана на інфармаванне насельніцтва пра энергазберажэнне, уплыў нашых звычак на навакольнае асяроддзе.

 Гадзіна Зямлі была ініцыяваная Сусветным фондам дзікай прыроды ў Аўстраліі  і за 4 гады стала найбольш масавай грамадскай акцыяй. Толькі летась да яе далучыліся амаль 2 мільярды чалавек.

Пра тое, як прайшла Гадзіна Зямлі ў Гродне летась, чытай тут.

Калі нехта хоча дапамагчы ў арганізацыі Гадзіны Зямлі ў Гродне альбо мае цікавыя ідэі, звяртайцеся да кардынатара акцыі па тэл.,+375-297-830-845 , greengrodno@gmail.com (Юля).

 Паводле http://t-styl.info


А
бвесткі
:

уверх


Нацыянальны конкурс для маладых журналістаў


Нацыянальны конкурс журналісцкіх матэрыялаў для маладых і пачынаючых аўтараў ладзяць Гродзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” і грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у межах Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой стыль”.

Да ўдзелу запрашаюцца журналісты са стажам працы не больш за 3 гады альбо журналісты-пачаткоўцы ў наступных намінацыях:

Асноўныя намінацыі:

Маё пакаленне” - Лепшы артыкул альбо рэпартаж, прысвечаны праблемам, поспехам, перспектывам людзей вашага пакалення.

Твой стыль” - Лепшае інтэрв’ю, якое раскрывае ўнутраны свет суразмоўцы, яго бачанне мінулага, сучаснага і будучага.

Свет вачыма”- Лепшы фотаздымак, прысвечаны штодзённаму жыццю людзей у канкрэтнай мясцовасці.

Спецыяльныя намінацыі ад партнёраў Фестывалю:

1.“Краіна Цмокаў. Старыя-новыя сімвалы Беларусі”. Заснавальнік намінацыі – Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!

2. «Нестандартная Беларусь». Заснавальнік намінацыі – ТАА “Мерцана”

3. “Еўрапейская будучыня Беларусі”. Заснавальнік намінацыі – Міжнародны кансорцыюм “Еўрабеларусь”

4. «Беларускае мысленне і адукацыя». Заснавальнік намінацыі – Праграма “Лятучы Ўніверсітэт”.

5. Лепшы матэрыял на тэму моладзевага лідарства ў Беларусі. Заснавальнік намінацыі – сайт ampby.org

6. “Свабоднае слова. Лепшы матэрыял пра пытанні свабоды слова ў Беларусі”.Заснавальнік намінацыі – Польскі часопіс пра медыі PRESS.

7. “Лепшае журналісцкае расследаванне ў галіне аховы навакольнага асяроддзя”. Заснавальнік намінацыі – Таварыства “Зяленая сетка”.

Усе матэрыялы павінны быць дасланыя арганізатарам у электронным выглядзе (у фармаце .doc шрыфтом Times New Roman 12 памерам) разам з анкетай удзельніка (гл. ніжэй) на адрас festyval2012@gmail.com. У тэме ліста неабходна пазначыць “konkurs”.

Апошні тэрмін - 1 мая.

Падрабязная інфармацыя пра ўмовы ўдзелу - тут

Журы вызначыць па 5 лепшых работ у кожнай з трох намінацый. Усе намінанты будуць запрошаныя для ўдзелу ў ІІІ Фестывалі моладзевай журналістыкі “Твой Стыль” у Гродна, дзе і будуць агучаныя імёны пераможцаў.

У якасці галоўных прызоў пераможцам конкурсу будуць стажыроўкі ў рэдакцыях замежных СМІ, а таксама іншыя прэстыжныя ўзнагароды.

АНКЕТА ЎДЗЕЛЬНІКА

1. Імя і прозвішча

2. Дата нараджэння і месца жыхарства

3. Сцісла апішыце Ваш досвед працы ў журналістыцы

4. Адкуль Вы даведаліся пра конкурс?

5. Ваш кантактны нумар тэлефона, адрас электроннай пошты

6. Назвы намінацый, на якія заяўляецца матэрыял.


уверх

Майстэрня грамадзянскай актыўнасці для моладзі


Украінска-беларуская праграма нефармальнай грамадзянскай адукацыі моладзі “Майстэрня грамадзянскай актыўнасці” запрашае да ўдзелу моладзь з крытычным адкрытым поглядам на грамадства і шчырым жаданнем садзейнічаць зменам да лепшага ў сваім асяроддзі.

Як змяніць уласнае атачэнне да лепшага і рэалізаваць свае геніяльныя ідэі для сваёй навучальнай установы, горада альбо краіны? Ці талерантны/на я да светаўспрыняцця і паводзінаў людзей навокал? Ці ўмею я справядліва і карэктна кіраваць і каардынаваць працу іншых? Ці ёсць людзі з падобнымі на мае поглядамі, і як знайсці такіх аднадумцаў?

“Майстэрня грамадзянскай актыўнасці” дапаможа знайсці адказы на гэтыя пытанні.

Да ўдзелу ў 10-месячнай адукацыйна-практычнай праграме запрашаецца моладзь ад 18 да 25 гадоў, якая пражывае ў Беларусі і хоча змяніць сваё наваколле да лепшага.

Задачай майстэрні з'яўляецца развіццё і навучанне моладзі праз рэалізацыю грамадскіх ініцыятыў.

Удзельнікі атрымаюць тэарэтычную і практычную падтрымку ў рэалізацыі ўласнай ідэі (цыкл з 3 семінараў-трэнінгаў, суправаджэнне кожнага праекта персанальным куратарам, індывідуальна арганізаванае навучанне і абмен вопытам з моладдзю розных рэгіёнаў).

1 этап (6-13 мая) – арыентацыйны, семінар на тэрыторыі Ўкраіны на тэму «Рэч у сабе» альбо сацыяльная (без)адказнасць сучаснага мастацтва».

2 этап (чэрвень-кастрычнік) – распрацоўка міні-праектаў. Праектныя каманды абраных ідэй будуць запрошаны на кваліфікацыйны семінар па праектным менеджменце.

3 этап (26-31 кастрычніка) – падвядзенне вынікаў і канкрэтызацыя перспектыў.

Прыярытэт у адборы аддаецца кандыдатам з невялікім альбо нулявым вопытам рэалізацыі грамадскіх альбо сацыяльных праектаў.

Абавязковая ўмова ўдзелу ў праграме – магчымасць удзелу ва ўсіх этапах праекта (красавік-кастрычнік), матывацыя да знешніх і ўнутраных перамен і крытычнай ацэнкі перамен навокал.

Анкеты для ўдзелу ў праграме (у дадатку) прымаюцца на эл.адрас info.by@maysternya.org альбо ў рэжыме ан-лайн.

Апошні тэрмін – да 25 сакавіка.

З пытаннямі звяртайцеся да арганізатараў па эл.адрасе info.by@maysternya.org .

Па жаданні кандыдатаў прымаюцца таксама рэкамендацыі ад калег з моладзевых арганізацый. Рэкамендацыі ў адвольнай форме павінны адпраўляцца непасрэдна ад чалавека, які рэкамендуе вас на ўдзел.

Пра вынікі адбору ўсе кандыдаты будуць праінфармаваны да 10 красавіка.

Навучанне, пражыванне і харчаванне падчас трох семінараў, па дамоўленасці аплочваюць дарожныя выдаткі.

«Майстэрня грамадзянскай актыўнасці» з'яўляецца партнёрскай праграмай Калегіі імя Тэадора Гойса Фонда імя Роберта Боша і Таварыства моўнага і культурнага абмену МітОст (Германія, www.theodor-heuss-kolleg.de ) і украінскімі НГА.

Праграма рэалізуецца пра падтрымцы Прадстаўніцтва фонда імя Генрыха Бёля ва Ўкраіне (www.boell.org.ua ), а таксама Міжнароднага Фонда Дапамогі і Сяброўства (Украіна, www.irff.org.ua ).

Партнёры міжнароднага кампанента праграмы з польскага боку - НУО to.pole (Кракаў) і Genius Loci – Duch Miejsca w Rudzie Śląskiej (Руда Сласка, www.geniusloci.free.ngo.pl ).



уверх

Фотафестываль запрашае фатографаў


Фатографы маюць магчымасць падаць заяўку на ўдзел у 9-м фотафестывалі Kaunas Photo, які пройдзе ў верасні ў Літве.

Мэта выставы – рэпрэзентаваць фота-ментальнасць сучаснага грамадства, прасачыць адбіткі досведу праз сродкі масавай інфармацыі і мастацтва.



Арганізатары чакаюць пабачыць здымкі непасрэдна пра фатографаў і фотаапараты, фоталабараторыі і студыі, пра гісторыю і сучаснасць фатаграфіі.

Да ўдзелу запрашаюцца мастакі і фатографы незалежна ад нацыянальнасцяў, узросту і спецыялізацыі. Галоўная ўмова — тэма фэсту «Пра фатаграфію».

Заяўкі прымаюцца на адрас festival@kaunasphoto.info

Апошні тэрмін - да 15 красавіка.

Ліст мусіць уключаць кароткае апісанне праекта (ад трох сказаў да адной старонкі), CV аўтара з апісаннем творчасці, а таксама на выбар:

Да 15 выяваў у фармаце jpg; кожная памерам ня болей 1200 px па шырыні; якасць 90% jpg, RGB;

Фота і дадатковая інфармацыя ў PDF, калі выявы патрабуюць тлумачэнняў;

Спасылкі на відэа, калі такое ёсць (само відэа мэйлам не слаць).

Максімальны памер ліста — 10 МВ. Тэма ліста — «About Photography – Name Surname». Далей арганізатары абяцаюць скантактавацца з аўтарамі, чые працы найбольш адпавядаюць тэме фэсту і абмеркаваць тэхнічныя пытанні прэзентацыі здымкаў, даезду і ўдзелу непасрэдна ў фэсце 4-8 верасня 2012 года ў Каўнасе.

Паводле http://baj.by
уверх

Міжнародная студэнцкая канферэнцыя


Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт запрашае прыняць удзел у міжнароднай студэнцкай канфэрэнцыі "Эўропа 2012: пэрспэктывы й выклікі эўрапэізацыі”, якая будзе праходзіць з 18 па 20 траўня ў Вільні, Літва.

Удзельнікі канфэрэнцыі абмяркуюць уплыў эўрапеізацыі на працэсы трансфармацыі нацыянальных, палітычных, эканамічных і сацыяльных сыстэмаў. Удзельнікі таксама змогуць пазнаёміцца з працай магістарскіх і бакаляўрскіх акадэмічных праграмаў ЭГУ.

У межах канфэрэнцыі пройдзе шэраг міждысцыплінарных “круглых сталоў”, майстар-клясаў і воркшопаў, арганізаваных студэнтамі ўнівэрсытэта з удзелам прадстаўнікоў няўрадавых арганізацыяў, навукова-дасьледчых цэнтраў, а таксама запрошаных экспэртаў з унівэрсытэтаў краінаў Эўропы.

Працоўныя мовы: ангельская, нямецкая, беларуская, руская.

Студэнты, якім патрабуецца візавая падтрымка, павінны пазначыць у заяўцы пашпартныя дадзеныя для атрыманьня візаў. Віза прадастаўляецца бясплатна. На пэрыяд правядзеньня канфэрэнцыі усім удзельнікам прадастаўляецца пражыванне.

Каб узяць удзел, неабходна запоўніць ан-ляйн анкету, якая знаходзіцца па спасылцы: http://bit.ly/ykhBpL

Апошні тэрмін падачы заявак - 10 красавіка.

Падрабязная інфармацыя пра канферэнцыю – на сайце: http://bit.ly/zsnlMM



Рассылка belngo.info (паводле students.ehu.lt)

уверх




Не спазніся!


уверх

Конкурс малых справаў 2012


Абвешчаны Конкурс малых справаў для  грамадскіх арганізацый альбо грамадзянскіх ініцыятыў, якія з'яўляюцца сябрамі Асамблеі НГА Беларусі і маюць ідэі, здольныя абуджаць грамадства.

Апошні тэрмін падачы заявак - 27 сакавіка.

Тэрмін выканання праектаў - з 1 красавіка да 30 траўня.

Больш падрабязную інфармацыю чытайце ў дадатку да выпуска “Кронікі” №7 ад 1 сакавіка.



Паводле рассылкі belngo.info
уверх

Творчы конкурс “Вольнае слова”


Грамадскае аб'яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» запрашае калег да ўдзелу ў штогадовым творчым конкурсе “Вольнае слова”.

Апошні тэрмін – да 15 красавіка.  

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў і падрабязнасці – тут

Паводле http://baj.by

уверх

Piligrymka.by абвясціла конкурс


Пераможца атрымае цудоўную магчымасць  стаць пілігрымам і наведаць  базіліку святога Пятра ў Ватыкане.

 Галоўная ўмова ўдзелу ў конкурсе – напісаць невялікае апавяданне на тэму: “Што шукае пілігрым?”, прыкладна на 4-6 тысяч знакаў. Апавяданне мусіць быць напісаным па-беларуску і даслана на e-mail: piligrymka@tut.by .

Апошні тэрмін - 15 чэрвеня.

У лісце аўтар пазначае імя, прозвішча, нумар тэлефона і зваротны адрас.

Найбольш змястоўныя працы будуць змешчаны на сайце www.piligrymka.by

уверх

Конкурс для маладых пісьменнікаў і перакладчыкаў


Прыём твораў на конкурс маладых пісьменнікаў “Экслібрыс”, абвешчаны ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", працягваецца. 

Апошні тэрмін падачы - 1 траўня.

Узрост удзельнікаў да 35 гадоў.

Заяўкі можна дасылаць на адрас sbp@lit-bel.org, пазначыўшы тэмай ліста “Экслібрыс”. У лісце ўдзельнікі мусяць напісаць сваё імя, прозвішча, дату нараджэння, кантактныя нумары тэлефонаў ды e-mail.



Прэсавая служба СБП (lit-bel.org)

уверх

Праграма Транспамежнага Супрацоўніцтва


Міністэрства рэгіянальнага развіцця Польшчы, выконваючы функцыі Сумеснага органа кіравання, абвяшчае конкурсны набор па Праграме Транспамежнага Супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна 2007-2013.

Апошні тэрмін падачы заявак – 14 чэрвеня.





Достарыңызбен бөлісу:




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет