Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэці сектар”



Дата21.07.2016
өлшемі144.5 Kb.
#214466


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net


Выпуск 2 (364)

( 14 студзеня 2010 г.)


Рэдактар выпуска: Кася Крот

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:



Калядаваньне па-гарадзенску стала даступным для ўсіх 2

Польшча інтэгруе беларусаў 2

Спабор птушыных кармушак 3

Дабрачынны фонд для людзей у крызіснай сітуацыі 3

Навуковая кавярня па ўстойлівым разьвіцьці 4

Праграма малых грантаў MATRA/KAР 5

Стыпендыі імя Лэйна Кіркланда на 2010/2011 навучальны год 5

Міжнародная канфэрэнцыя для моладзі 6

Спабор праектаў Міжнароднага Дзіцячага Фонда 6

Спабор на атрыманьне стыпендыі Фонда імя Аніты Борг 6





Падзеі:

 уверх

Калядаваньне па-гарадзенску стала даступным для ўсіх


Выкладчык Гарадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы Ігар Кузьмініч выклаў у ЖЖ http://ikuzminich.livejournal.com дапаможнік па калядаваньні, створаны ім на падставе шматгадовага досьведу арганізацыі калядаў у Гародні.

І.Кузьмініч распавёў :

Я падумаў, што варта было б апісаць сцэнар калядаваньня, каб тыя, хто хоча калядаваць, мелі перад вачыма прыкладны ўзор. Паспрабаваў патлумачыць людзям, якім чынам арганізаваць калядаваньне, насьпяваў калядкі і далучыў гукавыя файлы.

Гэты сцэнар паўстаў яшчэ ў 1989 годзе. Першапачаткова яго выкарыстоўвала “Паходня”. Некалькі год мы такім чынам калядавалі, а пасля быў доўгі заняпад.

У апошнія гады традыцыя калядаваньня ў Гародні адрадзілася. Краязнаўца Ігар Лапеха дапрацаваў канчатковую версію сцэнара, адабраў спевы для калядавання”.

У 2008 годзе гарадзенскі сцэнар калядаваньня зьявіўся на партале http://dzietki.org, дзе да гэтай пары застаецца адным з лідэраў па праглядах падчас зімовых сьвятаў.

Калядаваньне аўтар дапаможніка разглядае як адзін са спосабаў пашырэньня сучаснай беларускай мовы і культуры сіламі грамадзянскай супольнасьці.

У ягоных планах - стварэньне навучальна-метадычных дапаможнікаў па арганізацыі іншых беларускіх сьвятаў.



Паводле http://t-styl.info

 уверх



Польшча інтэгруе беларусаў


Запрацавалі вэб-пляцоўкі, якія дапамагаюць замежнікам, што жывуць у Польшчы, інтэгравацца ў польскае грамадзтва. Спецыяльна для беларусаў польскі бок распрацаваў беларускамоўную версію парталаў www.familylaw.pl і www.migrapolis.pl.

Партал www.migrapolis.pl прадстаўляе неабходную для мігрантаў інфармацыю пра атрыманьне візаў, правілы працаўладкаваньня, мытныя правілы, сацыяльнае страхаваньне, падаткавую сістэму, набыцьцё маёмасьці ў Польшчы, парады аб паводзінах у крызісных сытуацыях, прававую ды іншую карысную інфармацыю.

Адмысловы разьдзел прысьвечаны вывучэньню польскай мовы, у тым ліку спасылкі на карысныя вэб-пляцоўкі, спіс дапаможнікаў, слоўнікаў.

Партал www.familylaw.pl зьмяшчае інфармацыю пра законы, якія зьвязаныя з заключэньнем шлюбаў з грамадзянамі Польшчы, сямейнымі справамі, разводамі і пытаньнямі апекі над дзецьмі, асаблівасьці польскай культуры і звычаі.

Праект паўстаў праз фінансавую падтрымку Эўрапейскага інвестыцыйнага фонда.

Вэб-пляцоўкі разьлічаныя на жыхароў Польшчы з краін трэцяга сьвету, маюць ангельскую, рускую, беларускую, украінскую, гішпаньскую, арабскую і вьетнамскую версіі.



Паводле http://t-styl.info




Абвесткі:


уверх

Спабор птушыных кармушак


Вэб-пляцоўка “Рухавік” http://www.ruhavik.org абвясьціла спабор птушыных кармушак.

Для ўдзелу неабходна:

- Зрабіць кармушку

- Усталяваць яе, насыпаўшы корму, і сфатаграфаваць (лепш з птушкай) з наклеенай паперкай, на якой будзе бачна напісаная назва вэб-пляцоўкі http://www.ruhavik.org

- Даслаць фота на эл. скрыню kormushkiby@gmail.com

Апошні тэрмін – да 20 лютага ўключна.

Узоры самаробных кармушак і спасылкі на неабходныя вэб-пляцоўкі з парадамі па майстраваньні птушыных сталовак, а таксама зімовае меню птушак можнга знайсьці на вэб-пляцоўцы http://www.ruhavik.org/actions/view/id/52 .

Пяць пераможцаў спабору атрымаюць аўтарскія экалагічныя канапляныя торбы. Кожны ўдзельнік – значок з лагатыпам акцыі.

Паводле арганізатараў акцыі, шмат птушак гінуць у маразы з-за недахопу ежы. З 10 сініц, толькі 1-2 дажываюць да вясны. Калі маразы ўзмацняюцца да 18-20 градусаў, перажыць іх могуць толькі сытыя птушкі. Разам мы можым выратаваць сотні птушыных жыцьцяў.

 уверх


Дабрачынны фонд для людзей у крызіснай сітуацыі


Беларусы, якія апынгуліся ў складанай жыцьцёвай сітуацыі, маюць магчымасьць зьвяртацца за падтрымкай у амерыканскі дабрачынны фонд «Harmony Life», які аказвае дапамогу жыхарам краін СНД у двух накірунках:

1. Матэрыяльная і сацыяльная дапамога дзецям-сіротам, якія жывуць у дзіцячых дамах, прытулках, інтэрнатах і шматдзетных сем’ях:



- набыцьцё і дастаўка неабходных для разьвіцьця, адукацыі і штодзённых патрэб рэчаў,

-арганізацыя гурткоў, секцый, канцэртаў, экскурсій і іншых мерапрыемстваў, накіраваных на сацыялізацыю дзяцей і прыцягненьне ўвагі грамадзкасьці да праблемы сірот

- разьвіцьцё валантэрства ў межах дадзенай праграмы.

2. Дапамога дзецям і дарослым са спецыяльнымі патрэбамі, якія трапілі ў складаную фінансавую сітуацыю:



- аплата лячэньня хворых дзяцей і дарослых, аперацый, рэабілітацыі, знаходжаньня ў лячэбных установах і праезда да месца лячэньня,

- набыцьцё лекаў і медыцынскай тэхнікі.

Для звароту ў фонд па дапамогу ў межах дадзенай праграмы неабходна прадставіць наступныя дакументы:



  1. Пасьведчаньне пра нараджэньне і пашпартныя дадзеныя бацькоў з прапіскай

  2. Дзьве альбо больш фотаздымкаў чалавека, якому неабходная дапамога

  3. Медычнае заключэньне і эпікрыз (калі неабходная медычная дапамога)

  4. Даведка пра інваліднасьць (калі ёсьць)

  5. Напісаны ад рукі ліст з просьбай пра дапамогу ( у лісьце неабходна ўказаць, што вы не супраць публікацыі інфармацыі ў Інтэрнэт і СМІ, а таксама паведаміць, у якія фонды зьвярталіся раней);

  6. рахунак на аплату

  7. даведка пра даходы.

Запыт можна накіраваць на эл. адрас HarmonyLifeFound@yahoo.com альбо на адрасу: “Harmony Life Foundation, Inc.”, P.O. BOX 1013, Royesford, PA 19468, USA.

Паводле рассылкі Беларускай Асацыяцыі сацыяльных работнікаў

уверх

Навуковая кавярня па ўстойлівым разьвіцьці


Праграма падтрымкі Беларусі Федэральнага ўраду Германіі, Міжнародны гуманітарна-асьветніцкі фонд “Жывое партнэрства” і рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка запрашаюць вас да ўдзелу ў паседжаньні Навуковай кавярні па ўстойлівым разьвіцьці “Маркетынгавыя стратэгіі гарадоў і малых тэрыторый у інтарэсах устойлівага разьвіцьця”.

Паседжаньне адбудзецца 19 лютага па адрасе: Менск, прашпект пераможцаў, 7, Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка, Інфармацыйны цэнтр.

Час правядзеньня: з 10 да 14 гадзін.

Да абмеркаваньня прапаноўваюцца наступныя пытаньні:



  1. “Гарадзкі маркетынг” як механізм павышэньня канкурэнтаздольнасьці, канкурэнтныя перавагі горада.

  2. Спецыфіка маркетынга малых тэрыторый

  3. Фармаваньне і прасоўваньне гарадзкога “брэнда”

  4. Стратэгічнае кіраваньне іміджам месца, негатыўны імідж месца і як яго можна выправіць

  5. Рэйтынг гарадоў Беларусі.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных і грамадзкіх арганізацый, спецыялісты па пытаньнях устойлівага развіцьця з навуковых і дасьледніцкіх установаў, мясцовых органаў улады, эксперты, прадстаўнікі ініцыятыўных груп па Мясцовых павестках 21.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – да 8 лютага.

Заяўкі прымаюцца на эл. адрас: livingpartnership@tut.by, obm@rlst.org.by

Для выступу з дакладам неабходна прадставіць тэзісы выступу. Тэксты дакладаў прымаюцца да 1 лютага па эл. адрасе livingpartnership@tut.by.

За інфармацыяй зьвяртайцеся па тэлефонах:   (017) 203 34 80, (017) 210 56 10; 029 1470191.

Паводле рассылкі Беларускай Асацыяцыі сацыяльных работнікаў

уверх




Не спазьніся!

уверх

Праграма малых грантаў MATRA/KAР


Matra – праграма Міністэрства Замежных Справаў Нідэрляндаў пры Амбасадзе Каралеўства Нідэрляндаў у Варшаве рэгулярна прымае заяўкі на гранты зь Беларусі.

Беларускія суіскальнікі, зацікаўленыя ў грантах Matra/KAP, могуць зьвяртацца ў Амбасаду Каралеўства Нідэрляндаў у Варшаве ў любы час і падаваць заяўкі ў вольнай форме. Адрас : Embassy of the Kingdom of the Netherlands, Matra/KAP, 10 Kawalerii St., 00-468 Warsaw, Poland, http:// www.nlembassy.pl.

Кантактная асоба: Mr. Lukasz Byrski (war-matra@minbuza.nl).

Інфармацыю па праграме Matra/KAP у РБ можна таксама атрымаць у Консульстве Каралеўства Нідэрляндаў у Менску ў Вінакурава А.Д. па тэлефоне (017) 262 53 23 (nlconsulate@mail.by).



Паводле рассылкі belngo.info
уверх

Стыпендыі імя Лэйна Кіркланда на 2010/2011 навучальны год


Праграма адрасаваная для маладых лідэраў, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўленыя ў разьвіцьці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадзянскай супольнасьці ў сваіх краінах і рэгіёне.

Апошні тэрмін складаньня заяваў – 15 сакавіка.

Падрабязнае апісаньне Праграмы, фармуляры заяваў ды інструкцыю па іх запаўненьні можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: www.kirkland.edu.pl альбо атрымаць па электронай пошце, даслаўшы адпаведнае запытаньне на kirkland2010@fulbright.edu.pl.

уверх

Міжнародная канфэрэнцыя для моладзі


 Распачаўся прыём заявак да ўдзелу ў 4-ай міжнароднай сэсіі “Беларуская Мадэль ААН” (пад эгідай РГА “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”).

Канфэрэнцыя будзе прахадзіць з 11 па 14 красавіка ў Мінску.

Апошні тэрмін падачы заяўкі - 20 студзеня.

Інфармацыя па тэл. +375297603025 ці +375296818609, эл. пошта belamun@mail.ru


уверх

Спабор праектаў Міжнароднага Дзіцячага Фонда


Прадстаўніцтва Міжнароднага Дзіцячага Фондаў Беларусі абвяшчае спабор праектаў для зарэгістраваных грамадзкіх аб’яднаньняў, якія працуюць з інвалідамі.

Апошні тэрмін падачы заявак – 1 лютага 2010 (да 17.00).

Працоўная сустрэча па напісаньню заяўкі адбудзецца 16 студзеня.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 257-77-08; 257-77-09; 257-59-25; 257-04-94,; па эл.пошце ichirko@belarus.childfund.org



Паводле WWW.NGO.BY

уверх

Спабор на атрыманьне стыпендыі Фонда імя Аніты Борг


Д-р Аніта Борг (1949-2003) прысьвяціла жыцьцё зьмяненьню прадстаўленьняў пра кампутарныя тэхналогіі і папулярызацыі працы жанчын у сфэры інфармацыйных тэхналогій.

Пераможцы атрымаюць стыпендыі ў памеры 7000 эўра ( альбо эквівалент у іншай валюце).

Апошні тэрмін падачы заявак – да 1 лютага.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы http://www.google.com/anitaborg-europe.



Паводле рассылкі Беларускай Асацыяцыі сацыяльных работнікаў

уверх




Достарыңызбен бөлісу:




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет