Выданне гуртка літаратурнага краязнаўства “Атава” і кафедры беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 10 г. Гомеля
О Беларусь! Мая калыска.
Жыццё маё. Прытулак мой.
З гарачаю любоўю, нізка
Схіляюся перад табой!
АТАВА
№ 2
Гомель 2010
ЧАМУ “АТАВА”?
Ініцыятыўная група па стварэнні выдання вырашыла надаць яму назву “АТАВА”. Першы нумар выходзіць пад гэтай назвай. Але шаноўныя чытачы могуць прапаноўваць і свае варыянты назвы. Рэдакцыя спадзяецца, што сустрэне сярод гімназістаў, і не толькі сярод іх, аднадумцаў.
Што ж гэта такое – АТАВА? Не блытаць, калі ласка, з Атавай (Ottawa) – сталіцай Канады. Атава… Гэта простае ў вымаўленні, кароткае, сакавітае беларускае слоўка. Азначае, па-просту, траву другога пакосу, другі ўраджай травы (кармоў). А вось і больш разгорнутае навуковае тлумачэнне з Беларускай Энцыклапедыі ў 18-ці тамах, том 2, с. 64:
Атава, трава, якая вырасла ў той жа год на крмавых сенажацях пасля скошвання, ці страўлення (г. зн. паядання жывёлай – заўвага наша). На пашы пасля страўлення атава адрастае некалькі разоў у залежнасці ад атаўнасці (біял. здольнасці раслін адрастаць за кошт утварэння бакавых парасткаў), надвор’я і прыёмаў догляду пашы. Высокую атаўнасць на пашы маюць райграс пашавы, мятліца лугавая, аўсяніца чырвоная, канюшына белая. Ураджайнасць атавы вышэйшая ў раёнах з вільготным кліматам і на ўрадлівых глебах. Яе можна павялічыць у 2-3 разы ўнясеннем пасля скошвання (страўлення) азотных угнаенняў, асабліва разам з паліваннем.
Уважлівы і ўдумлівы чытач адразу, напэўна, угледзеў сімволіку назвы. У ёй вечнае абнаўленне ў прыродзе, у жыцці, жыццядайнасць зямлі нашай, філасофскія катэгорыі хуткаплыннасці часу, змены пакаленняў і пераемнасці.
Як мы працуем і як з намі супрацоўнічаць
НАКІРУНКІ АДДЗЕЛАЎ
Краязнаўча-гістарычны -
Гісторыя далёкая і блізкая.
-
Лёс асобных народаў, канфесій.
-
Славутыя землякі.
-
Краязнаўчыя вандроўкі.
-
Лёс культавых збудаванняў, мемарыялаў.
-
Прэзентацыя культурна-гістарычных суполак
-
Радавод. Жыццёвы шлях продкаў.
-
Малая радзіма маіх продкаў. Тапаніміка.
Літаратурна-мастацкі -
Лірычныя творы: інтымная лірыка, пейзажная, медытатыўная, патрыятычная, адраджэнская.
-
Проза: апавяданне, нарыс, нататкі, лірычная проза, фэнтэзі, рэцэнзія на спектакль, мастацкі твор і інш.
Ад задумы да ўвасаблення, або як выпускаецца “Атава” -
Вызначэнне тэматыкі чарговага нумару альманаха. Задумкі і прапановы.
-
Размеркаванне абавязкаў (паседжанне рэдактараў – галоўнага, тэхнічнага, літаратурнага, мастацкага; аўтарства, камп’ютарны набор, карэктура)
-
Работа з аўтарам над публікацыяй: а/тэма, ідэя; б/праца з літаратурай па тэме; в/пастаноўка праблемы, абмеркаванне, шляхі вырашэння; г/выезд на мясцовасць з мэтай збору матэрыялу: апытванне, фатаграфаванне; д/інтэрв’ю з папярэдняй падрыхтоўкай, складаннем апытальніка.
-
Апрацоўка сабранага матэрыялу: а/набор, б/літаратурная і моўная работа, карэкцыя, сканіраванне фотаздымкаў, ілюстрацый.
-
Вёрстка нумару: размеркаванне рубрык, тэкстаў, загалоўкаў з падборам шрыфтоў, віньетак, заставак, падбор фотаздымкаў і ілюстрацый.
-
Выпуск сігнальнага нумару. Вычытка. Неабходныя праўкі.
-
Зацверджанне ў друк. Выраб макета. Тыражыраванне. Апрацоўка на стэплеры, абрэзка. Распаўсюджанне.
Нашы рубрыкі
-
Радзімічы
-
Атава
-
Скарынічы
-
Краіна талераў
-
Паміж Сожам і Дняпром
-
Замураваная легенда
-
"Радзімы схоў вартуйце..."
-
Пра твой і мой радавод
-
Дрэва твайго роду
-
Грушкі на вярбе
-
Сівой мінуўшчыны дыханне
-
"Няхай жыве крывіцкі люд!
-
Няхай квітнее край крывіцкі!"
-
"Шануем мы бацькоў імёны..."
-
Курганы шмат пра што нам гавораць
-
"Люблю мой край, старонку гэту..."
-
Палескія рабінзоны
-
З паштовай скрынкі
-
"Слова жывое, гаваркое..."
-
Пошукі веры сваёй
-
Ад Гомія да Гомеля
-
Ёсць такая суполка
Наш анонс
Шаноўныя чытачы! У наступным нумары газеты “Атава” (№3)мы змесцім матэрыял па гісторыі нашай навучальнай установы. Адзін з будучых праектаў пра піянерыю горада Гомеля – “Так нараджалася піянерыя”. А музей гісторыі гімназіі чакае ад вас любога матэрыялу, які тычыцца азначанай тэмы. Гэта могуць быць успаміны бабуль і дзядуль аб піянерскім дзяцінстве і юнацтве, нейкія рэчы: школьныя сшыткі, дзённікі, чарнільніцы, гальштукі, значкі, вымпелы і г.д.
МАСТЫ МАЙГО МАЛЕНСТВА
Быў такі праект…
Наша віктарына
Прыгадаем некаторыя пуцеправоды і мосты і зададзім вам, шаноўны і дапытлівы чытач, пытанні.
-
Навуковая задача праекта –
збор звестак пра індустрыяльную матэрыяльную культуру беларускага народа па аналогіі з этнаграфічнай экспедыцыяй, пад час якой фатаграфуюцца і апісваюцца прадметы матэрыяльнай культуры продкаў (масты). Сёння беларусы, ў большасці, – гарадскі, індустрыяльны народ, і ёсць сэнс вывучаць і захоўваць урбаністычную матэрыяльную культуру, г. зн. усё тое, што акаляе беларусаў у паўсядзённым гарадскім жыцці.
1.Гэты мост-пуцеправод атрымаў дасціпную назву ад гамяльчан –Кішка. Чаму? Дзе ён знаходзіцца, што злучае?
-
Апора – масіўнае калонападобнае збудаванне (з жалезабетону, каменю і інш.)
2. Пазнайце праз якую раку пракладзены гэты мост?
Жалезабетонны мост праз раку… узвышаецца над невялікай ракой. Да таго ж мае магутныя апоры. Канструкцыяй моста прадугледжаны запас трываласці ў час моцнага павадку.
Фрагмент карты горада з нанесенымі абазначэннямі
3.На фрагменце карты нанесены мосты і пуцеправоды.Пастарайцеся пазнаць іх і каротка апісаць.
-
Ферма – канструкцыя са злучаных паміж сабой металічных ці драўляных брусоў
-
Быкі – прамежкавая апора моста
Устоі – берагавыя апоры
Гомельскі (Навабеліцкі) мост праз Сож
Самы галоўны, самы знакаміты мост у горадзе. Па словах архітэктара Шчусева «здзіўляе і ўражвае сваёй выразнасцю». Мае цэласную і магутную канструкцыю. Апоры ўзвадзіліся цяжкім, але надзейным спосабам – кесонным. На здымку вы бачыце пачатак будаўніцтва новага моста, які пракладзены паралельна старому. Тым самым прапускная здольнасць важнага шляху «поўдзень-поўнач» павялічылася ўдвая.
4. Як будзе рухацца транспарт пасля заканчэння рэканструкцыі старога моста?
Гэты (хутчэй мосцік) праз чыгунку ў 70-ыя гады таксама злучаў Навабеліцкі р-н горада з Цэнтральным. З яго вышыні добра бачны т. зв. Залінейны раён Навабеліцы, таксама новы аўтамабільны мост праз чыгунку.
Па ім нават хадзілі тралейбусы. Старажылы памятаюць шыльду на мосце: “Стоп! Прапусці сустрэчны тралейбус”. (Мост вузкі, неразразной жалезабетоннай канструкцыі, прапускная здольнасць малая).
-
Пралёт – адлегласць паміж суседнімі пунктамі апоры
-
Бэлька (балка) – гарызантальны брус, які служыць для падтрымкі насцілу
Ю
Правы бераг Сажа стромы, увесь у глыбокіх ярах. Зразумела, людзі імкнуліся для хуткасці перамяшчэння будаваць тут мосцікі-віядукі. У нашым славутым парку налічваецца ўжо 7 пешаходных мастоў (з іх уласна мост толькі адзін – праз Сож, і адзін мост з каменю). Гэтыя збудаванні ўдала гарманіруюць з наваколлем, ажурнымі канструкцыямі аздабляюць зеляніну дрэў, рачны і нябёсны блакіт, надаюць больш утульнасці, зручнасці.
ныя краяведы вывучалі і гісторыю мостабудавання у Гомелі… Апісалі старыя мосты і паркавыя віядукі…
Захаваліся сведчанні існавання вялікага драўлянага моста праз Сож на сваях. Будавалі яго ў пачатку XIX ст. па загаду славутага ўладара Гомеля, графа Мікалая Пятровіча Румянцава. Мост пралягаў у раёне Кіеўскага спуску да ракі (Гомель и его уезд. Справочный сборник на 1915 г. Гомель, 1915 г.). Цікавы факт: праектаваў мост архітэктар Бетанкур – той самы, што пабудаваў славуты Манеж у Маскве.
Здымак з левага берага. Перад быкамі моста ў вадзе вышэй па цячэнні бачны…
5. Што за таямнічыя аб’екты (трохкутнікі) тырчаць з вады на дарэвалюцыйным фотаздымку. На правым беразе – Ільінская царква.
Адбудаваны пасля Вялікай Айчыннай вайны (пракладзены паралельна мосту праз Сож, на правым беразе ракі пачынаецца за ТЭЦ-1). Гэты мост абслугоўвае вельмі важны для рэспублікі напрамак “поўнач-поўдзень”. Мост з металічнымі пралётнымі фермамі тут быў пабудаваны яшчэ ў 70-я гады XIXст., калі будавалі знакамітую Лібава-Роменскую чыгунку.
Гістарычныя крыніцы сведчаць, што былі нават два масты: “Лібава-роменская чыгунка перакрыжоўваецца з Сажом у Гомеля, на ёй пабудаваны жалезныя на каменных устоях масты” (Дембовецкий. Опыт описания Могилёвской губернии. Кн.2. Могилёв, 1884 г.)
6. Колькі мастоў адлюстравана на дарэвалюцыйным здымку?
Шаноўныя чытачы!Калі вас зацікавіла гэта тэма,больш поўную інфармацыю вы можаце атрымаць у рэдакцыі нашага выдання.Звяртайцеся у кабінет 1-1.
Чыгуначны мост праз Сож у накірунку
Цэнтральны р-н горада –Навабеліца.
П
Старадаўнія сядзібы Гомельшчыны
рапануем вашай увазе праект, які быў рэалізаваны вучнямі нашай гімназіі пад кіраўніцтвам Наталлі Фёдараўны Васіленка. І вы, шаноўны чытач, можаце здзівіцца колькасцю сядзіб, якія захаваліся на Гомельшчыне. Удзельнікі праекта запрашаюць Вас у гістарчынае падарожжа па родным краі.
Выданне творчага аб’яднання “Літаратурнага краязнаўства”
Гімназіі №10 г Гомеля “АТАВА”
Матэрыял прымаецца надрукаваным, а лепш
змешчаны на дыскеце, але не будзе адхiлены i
рукапiсны матэрыял.
·Допiсы могуць быць аздоблены схемамi,
малюнкамi, фотаздымкамi, прыдатнымi для
невялiкiх памераў нашага выдання.
·Рэдакцыя пакiдае за сабой права змяшчаць артыкулы ў парадку абмеркавання. У друк можа быць дапушчаны матэрыял, нават калi рэдакцыя i не падзяляе думкi аўтара.
Достарыңызбен бөлісу: |