Марыя Рубашка “Вечны голас маці”



Дата27.06.2016
өлшемі14.98 Kb.
#160178
Марыя Рубашка

Вечны голас маці”

(водгук на верш Л. Дайнекі “Туман майго дзяцінства быў бялейшы…”)

Дзякуй, маці, што мне падарыла

Ты любоў да зямлі маёй роднай,

Дзе ўсміхаецца сонца так міла,

Дзе бягуць хвалі рэк мнагаводных.

Еўдакія Лось “Маці”

Шчаслівыя, светлыя дзіцячыя ўспаміны немагчыма ўявіць сабе без роднай хаты, без клапатлівай і ласкавай маці. Мінае шмат гадоў, чалавек становіцца ўжо дарослым, але ад успамінаў нікуды не падзенешся: яны заўсёды побач.

Для беларускага паэта Леаніда Дайнекі светлы вобраз маці назаўсёды будзе ў сэрцы. Гады дзяцінства для паэта аказаліся не надта шчаслівымі, бо ён належыць да пакалення “дзяцей вайны”, якому давялося перажыць усе жахі ваеннага ліхалецця. Юнацтва таксама не назавеш бязвоблачным: пераезд у Калінінград, затым у Ніжні Тагіл, дзе працаваў электразваршчыкам, служба ў Савецкай Арміі. Аднак для паэта дзяцінства ўсё роўна засталося самым светлым, шчаслівым і радасным. Верш “Туман майго дзяцінства быў бялейшы…” пра гэта вельмі яскрава сведчыць.

Лірычны герой верша, чалавек сталага ўзросту, вяртаецца ва ўспамінах да свайго дзяцінства і параўноўвае яго з сучаснасцю. Аказваецца, у дзяцінстве і туман быў нават бялейшы, і агонь ярчэйшы. Чаму? Таму што ў дзяцінстве побач была маці. Вобраз маці ў вершы цэнтральны. Для лірычнага героя маці – гэта той чалавек, які заўсёды дапаможа, падкажа, выратуе. Маці няма ўжо ў жывых, але яе “вечны голас” для лірычнага героя – гэта выратаванне ў цяжкія моманты жыццёвых нягод, якія ў вершы сімвалізуе вобраз ветру:

Паміж хлусні, праклёнаў і авацый,

Праз ветру гул, што шыбу б’е ў акне,

Я чую з неба вечны голас маці –

Яна і сёння верыць у мяне…



Такім чынам, у вершы “Туман майго дзяцінства быў бялейшы…” Леанід Дайнека сцвярджае думку пра тое, што для чалавека ў жыцці галоўная апора – гэта маці. Кожная маці жадае для свайго дзіцяці толькі дабра. І як жа часта нам не хапае ў жыцці матчынай цеплыні ласкі, любові. І як жа часта мы забываем пра аснову ўсяго жыцця – маці. І як жа часта мы не хочам пачуць “вечны голас маці”, які можа нам дапамагчы ў цяжкую хвіліну…

Достарыңызбен бөлісу:




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет