ПАМЫЛКİ ВА ЎТВАРЭННİ İ .
ВА ЎЖЫВАННİ ДЗЕЕПРЫСЛОЎЯЎ і
1 Памылка ва ўтварэнні :
Утвараючы дзеепрыслоўі закончанага трывання, суфіксы
-ўшы, -шы нельга далучаць да асноў дзеясл. незаконч. трыв.
Памылка: глядзеўшы, пісаўшы, насіўшыся, казаўшы, пёкшы, вёзшы
Паправіць такую памылку можна двума спосабамі:
а) або ўтварыць дзеепрыслоўе незак. трыв. суфіксам -учы (-ючы), -ачы (-ячы): гледзячы, пішучы, носячыся, кажучы, пекучы, везучы ;
б) або далучыць прыстаўку, памяняўшы трыванне базавага дзеяслова на закончанае: паглядзеўшы, спісаўшы, нанасіўшыся, сказаўшы, спёкшы, звёзшы і г. д.
2 Памылка ва ўжыванні :
Асноўнае правіла ўжывання дзеепрыслоўяў:
*****************************************************************************
У сказе з дзеепрыслоўем павінен быць адзін утваральнік абодвух дзеянняў: і асноўнага, выражанага дзеясловам-выказнікам, і дадатковага, выражанага дзеепрыслоўем.
Калі ж гэтыя два дзеянні выконваюцца рознымі ўтваральнікамі, то гэта памылка ва ўжыванні.
ПРЫЁМЫ ВЫПРАЎЛЕННЯ ПАМЫЛАК
ВА ЎЖЫВАННİ ДЗЕЕПРЫСЛОЎЯЎ
1) прыём самы лёгкі і просты, але не самы ўдалы:
дзеепрыслоўны зварот можна ператварыць у даданую частку складаназалежнага сказа, замяніўшы дзеепрыслоўе на дзеяслоў, а астатнюю частку сказа пакінуць нязменнай.
2) прыём хоць і цяжэйшы, але больш удалы:
пакінуць нязменным дзеепрыслоўны зварот, а другую частку сказа змяніць такім чынам, каб быў адзін утваральнік абодвух дзеянняў. Напрыклад:
Н я п р а в і л ь н а | П р а в і л ь н а |
1) Пад’язджаючы да вёскі, нам трапляліся клёны і дубы.
Тут два ўтваральнікі: дадатковае дзеянне пад’язджаючы выконваецца ўтваральнікам ”мы”, а галоўнае дзеянне трапляліся выконваецца ўтваральнікам
”клёны і дубы”.
2) Лежачы на сене, лёгка дыхаецца і марыцца пра ўсё прыемнае.
Гэта безасабовы сказ. Тут дадатковае дзеянне выконваецца адным утваральнікам (чалавекам), а галоўнае адбываецца само сабой, без утваральніка. Таму гэта таксама памылка ва ўжыванні дзеепрыслоўя. Выключэнне складаюць безасабовыя сказы, у якіх ёсць інфінітыў.
|
прыём:
Калі пад’язджалі да вёскі, нам трапляліся клёны і дубы.
прыём:
Пад’язджаючы да вёскі, мы бачылі (або: сустракалі) клёны і дубы.
Тут адзін утваральнік абодвух дзеянняў: мы пад’язджалі і мы бачылі.
прыём:
Калі ляжыш на сене, лёгка дыхаецца і марыцца пра ўсё прыемнае.
прыём:
Лежачы на сене, лёгка дыхаць і марыць пра ўсё прыемнае.
| 3 Лагічная памылка ―
гэта ўжыванне дзеепрыслоўя закончанага трывання з суфіксам -ўшы (-шы ) замест незакончанага ці наадварот. Напрыклад, лагічная памылка ва ўжыванні дзеепрыслоўя ў наступным сказе: Добра адпачываючы на летніх канікулах, дзеці ў верасні зноў з радасцю ўзяліся за вучобу. ( Трэба: адпачыўшы ).
ПАМЫЛКİ ВА ЎТВАРЭННİ İ ВА ЎЖЫВАННİ .
ДЗЕЕПРЫМЕТНİКАЎ і
☺ 1. Ужыванне формаў Н. склону м. р., аманімічных з дзеепрыслоўямі, тыпу чытаючы хлопчык.
☺ 2. Ужыванне ”шыпячых” дзеепрыметнікаў з суфіксамі -уч- , -юч- , -ач- , -яч- ; -ўш- , -ш-;
☺ 3. Ужыванне зваротных дзеепрыметнікаў з постфіксам -ся тыпу развіваючыяся.
☺ 4. Ужыванне кароткіх формаў м. р. тыпу прывезен, дагледжан, асвоен.
☺ 5. Напісанне пад уплывам рускай мовы ў суфіксах дзеепрыметнікаў залежнага стану пр. часу дзвюх літар нн тыпу жаданная, прынесенныя, атрыманнае.
☺ 6. Напісанне ў суфіксах дзеепрыметнікаў залежнага стану пр. часу суфікса -ян- (з літарай я) тыпу асветляны, загояны, падояны. (Не блытаць з правільнымі формамі з суфіксам -н- пасля базавай асновы на -я- тыпу запаяны, засеяны).
☺ 7. Ужыванне ў дзеепрыметніках залежнага стану пр. часу суфікса -т- замест -н- тыпу гузікі адарваты (замест адарваны).
Заданне 86. Выпішыце нумары словазлучэнняў з формамі дзеепрыметнікаў, якія не адпавядаюць нормам беларускай мовы.
1) працягваемая гутарка; 2) уважліва слухаючы сын; 3) атрымаўшыеся малюнкі; 4) уцалелы кавалак лесу; 5) змолатае зерне; 6) сурова насупленыя бровы; 7) парослыя мохам купіны; 8) заінетыя дрэвы; 9) зачырванеўшаяся ад марозу дзяўчынка; 10) заросшы травою ручай; 11) засмажанны кавалак; 12) асветляныя сонцам паляны; 13) засыплены лісцем; 14) куплены на ўласныя грошы.
Заданне 87. Выпішыце нумары сказаў з граматычнымі памылкамі ва ўжыванні дзеепрыметнікаў. Вусна растлумачце, чаму вы гэтыя формы дзеепрыметнікаў аднеслі да памылковых.
1. Ён быў дагледжаны, падпраўлены і нядаўна пабелены, гэты журботны напамінак вайны. (В. Б.) 2. Невялікая магілка з завялай травою і высахлымі немудрагелістымі вянкамі старанна падраўняна; пагабляваныя штыкеціны агароджы афарбаваны зялёнай фарбай ― як і належыць вайскоўцам. (В. Б.) 3. Прылажыўся дзед Талаш ― і гулкі стрэл здрыгануў лясную глухмень, і трыумфуючы воўк таксама падскочыў угору і асунуўся, як мяшок. 4. У бары густым настоен пах смалісты. Падаслан пад ногі хвоям мох пушысты. 5. Кветцы засохшай зноў не цвісці. 6. Паветра было насычана ап’яняючым водарам жытнёвага поля. 7. Сярод папераў пастарэўшых, сярод запыленых лістоў радкі даўно забытых вершаў неспадзявана я знайшоў. 8. Апусцеўшае поле захмурнела высахшым быльнікам. 9. Усе гузікі папрышываты. 10. Навокал пляцоўкі пастаўлены плот, закладзен падмурак вялікага дома. 11. Жыве загінуўшы герой у светлай памяці людской. 12. Адгукніся, вясна, мне зязюляй з-за рэчкі, дай яшчэ раз прыпасці да любай зямлі і каштанаў сваіх незгасальныя свечкі над маёй адшумеўшай вясной запалі. 13. Скінуты межы, свет разгароджан. 14. Імжа перайшла ў спарнеючы дождж. 15. Пышным, некранутым ростам стаяла трава ― маладая, яшчэ не набраўшая ні соку, ні гушчыні свайго колеру. 16. Наўздагон веснавой сіле імчыцца вясёлая пераклічка прыляцеўшых птушак. 17. Пачуў плач прачнуўшыхся і прагаладаўшыхся дзяцей, потым убачыў цётку, вяртаючуюся з лесу.
Заданне 88. Выправіць памылкі ва ўжыванні дзеепрыслоўяў, карыстаючыся абодвума прыёмамі выпраўлення ( гл. табліцу ).
1. Пад’язджаючы да горада, у мяне парваўся чаравік. 2. Седзячы на беразе рэчкі, з ёй і здарылася бяда. 3. Пракапаўшы канаўку, асушыцца поле. 4. Вяртаючыся пад праліўным дажджом дамоў, на ім не было сухой ніткі. 5. Гледзячы на танцы дзяцей, сэрца радуецца. 6. Уволю папрацаваўшы і папалуднаваўшы, соладка адпачываецца.
Заданне 89. Выпішыце нумары сказаў з памылкамі ва ўжыванні ці ва ўтварэнні дзеепрыслоўяў. Вусна пракаменціруйце, у чым заключаецца кожная памылка.
1. Прыбегшы ў спякотны дзень да ракі, нельга разгарачанаму адразу кідацца ў ваду. 2. Не чытаўшы кніг, не вучыўшы ўрокаў, не спадзявайся на поспехі ў навуцы. 3. Слухаючы выступленне спявачкі, у людзей на сэрцы станавілася лягчэй. 4. Было так ціха, што чуваць было, як недзе, зашыўшыся ў траву, цвірчэў конік. (Сач.) 5. Ад’язджаючы ў горад і надоўга развітваючыся з роднымі мясцінамі, у мяне моцна заные ў сэрцы, балюча зашчыміць у грудзях. 6. Задарожны стаяў тварам да ветру, быццам прытуліўшыся шчакою да яго пругкага халадку… (А. Ж.) 7. Было чуваць, як плешча, гуляючы ў вадзе, рыба, як злосна гудуць, пралятаючы блізка каля агню, чорныя рагатыя жукі. (İ. К.) 8. Паціху дагараўшы, дровы зрэдку ўспыхвалі дымком. 9. Зразумеўшы, што тут хвалі яе не дастануць, жанчына спынілася… (İ. К.) 10. Дайшоўшы да свайго старога селішча, не маглі, каб не зазірнуць на яго. (Сач.) 11. Ён ціха, нерухома ляжаў, з асалодай адчуваючы, як цела прыемна ные ад стомы… (İ. М.) 12. Седзячы на беразе возера, усплескі хваль лашчаць слых. 13. Ён час ад часу з надзеяй падымаў галаву і паглядаў уперад, спадзеючыся ўбачыць поле, але там па-ранейшаму стаялі сосны. (İ. М.) 14. Успомніўшы каля дошкі даўно прачытаны твор, вучань хмурыў бровы, моршчыў лоб і нават чухаў патыліцу. 15. Тут, ля возера, яго душа нібыта выпроствалася і наструнена замірала, прагнучы толькі цішыні і прыгажосці. (У. А.) 16. Кучаравая вішня ўжо адцвітала, шчодра сыпаўшы на зямлю свае белыя пялёсткі. 17. Прыехаўшы ранкам у лес па грыбы, там было ўжо светла. 18. Развітваючыся з гаспадаром, госці адразу паехалі ў горад.
ПРАВАПİС ПРЫСЛОЎЯЎ İ БЛİЗКİХ ДА İХ і
СПАЛУЧЭННЯЎ і
Р а з а м пішуцца:
1. П р ы с л о ў і, утвораныя спалучэннем п р ы н а з о ў н і к а ў з с а м а с т о й н ы м і ч а с ц і н а м і м о в ы:
♦ з прыслоўямі: назаўтра, паслязаўтра, пазаўчора, залетась, замала, залішне, насупраць, назаўсёды, дацямна (але: спалучэнні прыназоўнікаў з прыслоўямі ў значэнні назоўнікаў пішуцца асобна: пачакай да заўтра; адклаў на паслязаўтра; ад відна да цямна);
♦ з лічэбнікамі: натрае, утрох, утраіх, утрая і інш. (але: па двое; у адно);
♦ з займеннікамі: потым, нашто, нізашто, навошта (не блытаць з займеннікамі: На штó замахнуўся! і Нашто забраў?; За тым лесам і Спачатку падумай, а затым скажы; Ні за што не бярэцца і Нізашто не скажа);
♦ з кароткімі і поўнымі прыметнікамі: злева, управа, налева, зрэдку, збольшага, здалёку, пароўну, падоўгу, дачыста, ушчыльную, упустую, унічыю, наўдалую (але: у адкрытую; на міравую; на бакавую);
♦ з назоўнікамі: а) якія без прыназоўніка не ўжываюцца: дарэшты, дашчэнту, даспадобы, употай, знячэўку, няўцям, спакон, бесперастанку, безупынку ( і без упынку); б) паміж якімі нельга ўставіць азначэнне ці склонавае пытанне: напалову, навекі, напаказ, навобмацак, назло, напралом, наадрэз, нацянькі, папраўдзе (і па праўдзе), спадылба, даволі, дахаты, дадому, углыб, усур’ёз; в) якія маюць шырокае прасторавае і часавае значэнне: звечара, увечары (але: пад вечар), зранку, удзень, уночы, апоўначы, спераду, збоку, ззаду, знізу, уверх, удалячынь, адразу, увысь, увосень, узімку.
Такія прыслоўі трэба адрозніваць ад назоўнікаў з прыназоўнікамі і ад вытворных прыназоўнікаў. Яны пішуцца асобна, пры іх у сказе ёсць
залежныя словы: Пайшлі дахаты (прысл.) і Пайшлі да хаты ягонай (наз. з прыназ.); Скаціўся зверху (прысл.) і Скаціўся з верху гары (наз. з прыназ.); Павярнуў убок (прысл.) і Павярнуў у бок сяла (вытворны
прыназоўнік);
2. С к л а д а н ы я прыслоўі ― спалучэнні са словамі што і сама: штотыднёва, штодзень, штодзённа, штоночы, штовечар, штолета; гэтаксама, тамсама, таксама.
П р а з з л у ч о к пішуцца прыслоўі:
1) з прыстаўкай па- і суфіксамі -аму, -яму, -ому, -му, -ск-у, -цк-у, -ы, -ое, -ае, -яе: па-казённаму, па-іхняму, па-другому, па-мойму, па-казахску, па-купецку, па-воўчы, па-першае, па-другое, па-трэцяе;
2) з прыстаўкай абы-: абы-дзе, абы-як, абы-куды;
3) з постфіксам -небудзь: дзе-небудзь, як-небудзь, куды-небудзь;
4) утвораныя паўтарэннем таго самага слова ці сінанімічных, антанімічных: ціха-ціха, сам-насам, дзе-нідзе, перш-наперш, раз-пораз, воляй-няволяй, калі-нікалі, век-вяком.
А с о б н а пішуцца спалучэнні, блізкія значэннем і функцыяй да прыслоўяў. Такія спалучэнні ў сказе таксама з’яўляюцца акалічнасцямі, але не перайшлі ў прыслоўі, захоўваюць сувязь з назоўнікамі.
1) спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі без, да, на, з: без промаху, без аглядкі, без толку, без канца; да адвалу, да ўпаду, да смерці, да зарэзу; на адзіноце, на жаль, на хаду, на ляту, на бягу, на віду; з разбегу, з размаху, з разгону, з ходу, з налёту;
2) спалучэнні, у якіх назоўнік можа ўжывацца ў розных склонах:
у час ― у часе, з часам, да часу; на памяць ― за памяццю, па памяці; пад пахай ― па пахі, пад паху; за пазухай ― за пазуху; пад рукой ― пад руку, з-пад рукі;
3) спалучэнні адмоўяў не, ні з назоўнікам і прыназоўнікам: не ў пару, не ў час, не ў меру, не да смеху; ні на грош, ні за грош;
4) спалучэнні прыназоўніка у з назоўнікам, які пачынаецца з галоснага: у абдымку, у адзіночку, у абрэз, у абмен, у абхват;
5) устойлівыя спалучэнні: без дай прычыны, усё роўна, усё адно, як след (але: якраз), па праўдзе кажучы, час ад часу, з веку ў век, як на зло (= ’як на злосць’).
Заданне 90. У слупок запішыце словазлучэнні злітна, асобна ці праз злучок. Справа коратка растлумачце іх правапіс.
Адмовіцца на/адрэз
Ва ўсіх на/віду
Віднеліся ў/глыбіні двара
Вывучыць на/памяць
Выклікáлі ў/дзвюх
Выставіць на/паказ
Глянуць спад/(і,ы)лба
Да/гэтуль працаваць
Дым папоўз у/гару
Ехалі не/таропка
Жыць з/веку/ў/век
Зазірнуць у/глыб
Запомніць на/заўсёды
Застацца сам/на/сам
Застацца на/адзіноце
З/вечара задажджыла
Згуляць партыю ў/нічыю
Злучыць у/адно
Знаходзіліся дзесьці ў/глыбіні
З/нізу бачны былі
З/нізу будынка цякла вада
Знішчыць да/рэшты
Зрабіць міма/волі
Зрабіць у/трая больш
З/размаху паляцець
З/ранку выпаў дождж
Зрэзаць на/бягу
Імчацца без/аглядкі
İсці без/мэты
İсці след/у/след
İсці ў/бок рэчкі
İшоў у/сляпую
Кідаліся ў/бок
Лезці на/пралом
Ляжаць у/версе
Мала/па/малу выбрацца
Наеўся да/адвалу
|
Накіраваліся ў/бок дарогі
На/перадзе не відаць
Ні/за/што не прызнаецца
Нябачны з/нізу туман
Пад/вечар пацяплела
Падзяліць па/роўну
Па/доўгу не бачыць
Пад/раніцу пайшоў дождж
Пазіраць у/далячынь
Пайсці на/міравую
Пайшлі ў/глыб лесу
Паставіць у/шчыльную
Пасыпаліся з/верху гары
Пойдзеш на/цянькі – згубіш тры дзянькі
Прабіць на/вылёт
Працаваць ад/відна/да/цямна
Прыйшоў да/дому
Прыйшоўся да/спадобы
Рабіць на/суперак сумленню
Раз/за/разам нахіляцца
Раз/пораз пастукваў
Сабрацца ў/чацвярых
Сказаць не/ў/пару
Скласці крыж/на/крыж
Смяяўся да/ўпаду
Сонца большала ў/вачавідкі
С/пераду спыніліся
Спусціліся з/верху
Стаць на/супраць
Сустракаліся за/летась
Трымаць на/па/гатове
У/версе страхі віднелася шчыліна
У/сярэдзіну не пайшлі
У/ранку падмерзла
У/чацвярых дзяўчат пабываў
Час/ад/часу ўспамінаць
Шанаваць сябе з/моладу
|
Достарыңызбен бөлісу: |