А.І. Цвікевіч «Заходнерусізм»



бет8/59
Дата24.05.2022
өлшемі267.59 Kb.
#458596
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   59
Ultimate Shefchuk v 1 0

Атласы Эркерта ды Рыціха


Моцны ўплыў на развіццё айчыннай гістарыяграфіі парэформеннага часу аказала паўстанне 1863 г. у Польшчы, Літве і Беларусі. Яно зноў звярнула ўвагу ўрада і расійскага грамадства, у цэлым, на заходні рэгіён краіны, заставіла нанава адкрыць Беларусь і яе гісторыю. У ходзе і пасля падаўлення паўстання 1863—1864 гадоў расійскім урадам у прапагандысцкіх мэтах (для абгрунтавання валодання краем) былі выдадзены тэндэнцыйныя этнаграфічныя атласы Аляксандра Рыціха («Атлас населения Западно-Русского края по исповеданиям», Санкт-Пецярбург, 1863 г. і 1864 г.) і Радрыга Эркерта («Взгляд на историю и этнографию западных губерний России», Санкт-Пецярбург, 1864 г.), якія паказвалі этнічную структуру насельніцтва «заходніх губерняў» («заходнерускага края») Расійскай імперыі, дзе для доказаў рускасці зямель праваслаўныя жыхары (галоўным чынам — мясцовыя славянамоўныя сяляне) у «Заходнім краі» лічыліся за «рускіх», а дваране-каталікі — «палякамі». Пры этнічнай дыферэнцыяцыі насельніцтва Родрыг Эркерт і Аляксандр Рыціх зыходзілі толькі з канфесійнай прыналежнасці, прычым колькасць праваслаўных (па палітычным матывам) была наўмысна павялічана. Гэта тлумачыцца тым, што да 1880-х гг. у Расійскай імперыі галоўнай этнавызначальнай прыкметай лічылася веравызнанне: да «рускіх» (куды ўключаліся і беларусы як галіна адзіна рускага народа) адносілі ўсіх, хто быў праваслаўны.
Так, паводле этнаграфічнага атласа Радрыга Эркерта (1863, 1864), этнічная тэрыторыя беларусаў акрэслівалася ў межах Магілёўскай, Віцебскай (без ліфляндскіх паветаў — Дынабургскага, Рэжыцкага і Люцынскага), часткі Віленскай (па лініі Ашмяны — на поўнач ад Ліды) і Гродзенскай губерняў. Эркерт падзяліў этнічную тэрыторыю беларусаў на тры часткі: усходнюю (да Бярэзіны), заходнюю і паўднёва-заходнюю, ці Падляшша, а беларускае насельніцтва склала, па яго меркаванні, адпаведна тры групы: 1) «сапраўдныя беларусы» (на тэрыторыі Віцебскай, Магілёўскай, усходняй частцы Мінскай губерні, а таксама заходняй частцы Смаленскай губерні); 2) «чарнарусы» (на тэрыторыі заходняй часткі Мінскай губерні і паўночнай частцы Гродзенскай губерні). Хоць Эркерт заўважае, што само насельніцтва «чарнарусамі» сябе не вызначае (гэтак жа як і не вызначае сябе «беларусамі»), а кажа, што мясцовыя дваране-«палякі» сябе называюць «літоўцамі» і гэтак жа «літоўцамі» называюць мясцовых славянамоўных сялян; 3) «падляшане» (заходняя частка Гродзенскай губерні — найбольш апалячаная частка беларусаў). Паўднёвая частка Гродзенскай і Мінскай губерняў, з-за падобнасці гаворак сялянскага насельніцтва да ўкраінскай мовы, была, на думку Эркерта, населена «русінамі», якія былі складовай часткай «маларусаў» (украінцаў). З аднаго боку Эркерт мяжу паміж літоўцамі-балтамі і беларусамі-славянамі правёў па канфесійнай прыкмеце, дадаткова наўмысна павялічыўшы колькасць праваслаўнага насельніцтва ў Гродзенскай губерні і не ўключыўшы ўвесь каталіцкі Віленскі край (землі напоўнач ад Ліды) і Вільню ў арэал беларускага народа, а з другога боку — правёў мяжу паміж беларусамі і маларусамі (украінцамі) па моўнай прыкмеце, не ўключыўшы Заходняе Палессе ў арэал беларускага народа. Эркерт выдаў дзве версіі (па-руску і па-французску) свайго этнаграфічнага атласа «заходне-рускіх губерняў і суседніх абласцей» (у французскім выданні — «губерняў, населеных цалкам ці часткова палякамі»).
Атлас Аляксандра Рыціха спачатку быў зроблены ў 1863 г. для службовага (ваеннага) выкарыстання, а пасля ў 1864 г. перапрацаваны для прапагандысцкіх мэт. Найбольш выразныя адрозненні былі ў ліку мясцовых католікаў. Калі ў версіі 1863 г. у ліку 2 633 456 католікаў Паўночна-Заходняга края ўказвалася 175 997 «беларусаў» і «чарнарусаў» і 853 706 «літоўцаў», то публікацыя ў 1864 г., ні на адзінку не змяняючы агульную колькасць гэтай канфесійнай групы (2 633 456), прыводзіць сярод католікаў 444 173 «беларуса» і «чарнаруса» і 585 530 «літоўцаў». Іншымі словамі, Рыціх, у новай версіі атласа перелічыў разам 268 176 чалавек з адной групы ў іншую: «беларусаў» і «чарнарусаў» стала больш роўна на столькі ж, на колькі стала менш «літоўцаў», што было відавочнай маніпуляцыяй і палітызацыяй этнаканфесійнай статыстыкі.


  1. Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   59




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет