Да Божага Провіду


Сэрцам пакорным з месца святога



бет7/10
Дата12.07.2016
өлшемі1.08 Mb.
#195006
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10

1. Сэрцам пакорным з месца святога


Нашы малітвы шлём мы да Бога

З любоўю шчырай душой удзячнай

Перад Хрыстовай Ахвярай Збаўчай.

104


84 Пане, добры, як хлеб
Пр.: Пане, добры, як хлеб,

Будзь праслаўлёны паўсюдным Касцёлам.

Бо так бязмежна Ты палюбіў нас,

Бязмежна Ты палюбіў нас.



1. Ты хлеб памножыў на спустыні, Божа,

Каб мы ў шляху да неба сілы мелі.

Ты маннай стаў вандроўнікам галодным –

Для тых, што вечна быць з Табой хацелі.



2. Жніво настала, радуюцца людзі,

Саспела ніва, пахне свежым хлебам.

Хай алтаром зямля ўся наша будзе,

А хлеб – Камуніяй тым, хто прагне неба.



3. Ты нас сваімі назавеш сябрамі,

Калі мы зробім, што Ты загадаў нам.

Што ж без Цябе ўчыніць мы можам, Пане,

Бо Ты для нас - жыццё і спадзяванне.



4. Ты на крыжы аддаў жыццё за грэшных,

А Сам застаўся Хлебам у святынях.

Для нас адкрыта Сэрца Тваё вечна,

Бо як дзяцей Ты, Божа, палюбоў нас.

101

85 Прад Панам нашым

1. Прад Панам нашым станьма на калені,

Чэсць найвышэйшу дай Яму, люд верны.

Моцай Ахвяры збаўчае крыжовай

Ён сам прыходзіць у сваёй любові.


2. Ha грэх і слабасць племені Адама

Бог міласэрны з літасцю спаглянуў;

Праз таямніцу Слова ўцелаўлення

Даў свайго Сына грэшным на збаўленне.


3. Збаўцы Ахвяра надалей трывае,

У Эўхарыстыі Езус прабывае:

Боскі Вучыцель запаведаў вучням,

Каб дар збаўлення стала неслі людзям.


4. Мы на алтар хлеб і віно складаем,

Словы Хрыста святар зноў вымаўляе.

Гэтыя дары Духа моц Святога

Перамяняе ў Цела й Кроў Хрыстову.


5. Для Хлеба з неба адчыняйма сэрцы;

Ён найсвяцейшым нездарма завецца;

У ім не толькі моц дае Бог людзям;

Сына дае нам, Ім шчаслівы будзем.


102

86 Праслаўляю з верай, Божа мой, Цябе

1. Праслаўляю з верай, Божа мой, Цябе!

Ты пад відам хлеба скрыты для мяне.

Сэрца ў пакоры, Божа, прад Табой,

Ўсё губляе вартасць ў велічы Тваёй.



2. Да усіх пачуццяў трачу я давер,

толькі слыху верыць я магу цяпер.

Веру моцна ў тое, што сказаў Бог-Сын,

Словы вечнай праўды мае Ён адзін.



3. Боскасць утаіў Ты на крыжы сваім,

там было й людзкое ўкрытае на ім.

Як злачынец з крыжа, з верай вызнаю,

Што Ты Бог сапраўдны,збаў душу маю.



4. Як Тамаш няверны не шукаю ран

я вызнаўца праўды, што Ты Бог і Пан.

Умацуй, о Езу, веру і любоў,

Дай жа мне надзею, дай паўстаць з грахоў.



5. Успамін Хрыстовай збаўчай смерці час,

Хлеб жывы – крыніца ласк жыцця для нас.

Асвяці мой розум мудрасцю сваёй,

Будзь заўсёды побач і даруй спакой.



6. Ты як Птах ахвярны кроўю поіш люд,

мне вярні нявіннасць змый грахоўны бруд.

Напаі крывёю, што ад страшных бед

Кропляю адною збавіць цэлы свет.


103

7. На свет прыйшоўшы Бог вечнай славы,

меў тут пакутаў цяжкіх нямала.



8. Даўся пакорна на катаванне,

зведаў пакуты укрыжаваньня.



9. Потым, ўвайшоўшы да вечнай славы,

нам пакінуў дар небывалы.



10. Святы Сакрамэнт - Твой дар каштоўны,

нашыя сэрцы ўдзячнасыді поўны.



11. Мы Табе, Божа, сёньня сыіяваем,

нашы галовы нізка схіляем.



12. Дай Ты нам ласку, любы наш Божа,

верым, ў патрэбе Ты дапаможаш.


108


2. Веру жывую ўлі, Божа, у сэрцы,

Духа Святога дай Тваім дзецям.

Край наш і сем’і дары спакоем,

Каб збераглі мы ўсё, што святое.



3. Душы з надзеяй да Цябе ўзносім,

Прымі малітвы, мы ЦЯбе просім.

Дазволь заўсёды Табе служыці,

А потым вечна ў небе хваліці.


89 Ты — мая радасць

Пр.: Ты — мая радасць, о Езу мой,

Ты — маё шчасце, о Езу мой.

Ты — мая радасць, о Езу мой,

Ты — маё шчасце, о Езу мой!



1. Езу, Цябе люблю ўсёй душою,

Ты мне надзеяй і супакоем.



Пр.: Ты — мая радасць, о Езу мой…

2. Хрыстэ, к Табе у думках імкнуся;

На Цябе, Пане, я спадзяюся.



Пр.: Ты — мая радасць, о Езу мой…

3. Езу, Цябе ўсім сэрцам люблю я,

Іншай любові і не хачу я.



Пр.: Ты — мая радасць, о Езу мой…

4. Свету багаццяў я не жадаю,

Бо ўсёй душою Бога шукаю.



Пр.: Ты — мая радасць, о Езу мой…

105


4. Страціць гатовы я ўсё, што маю,

Ты — скарб адзіны, з Табой трываю.



Пр.: Ты — мая радасць, о Езу мой…

5. Езу, Цябе каб людзі пазналі,

Грэхам ніколі б не абражалі.



Пр.: Ты — мая радасць, о Езу мой…

6. Быць пры Табе заўсёды жадаю,

Толькі Табе жыццё давяраю.



Пр.: Ты — мая радасць, о Езу мой…

90 Упаўшы на калені

1. Упаўшы на калені,

Бога спахваляйма,

У кожным сэрц імкненні:

Хвала, хвала, хвала.



2. Спявай, зямля і неба:

Езусу Гасанна!

Утоенаму ў хлебе –

Хвала, хвала, хвала.



3. О, паўтарай, народзе,

Ўвечары і рана,

На захадзе і ўсходзе:

Хвала, хвала, хвала.



4. О збаўчая Ахвяра,

Што ратункам стала,

Будзь вечна праслаўлёна!

Хвала, хвала, хвала.

106

91 Цераз хлеб і віно мы з Табою адно
Пр: Цераз хлеб і віно мы з Табою адно, о Езусе, Хрысце мой.

1. Калі толькі паміж намі любоў, Ты прыходзіш добры Езусе зноў.

2. Калі мірна, калі ў згодзе жывём, мы дастойна Тваё імя нясём.

3. Падзяляем мы пакуты людзей, Госпад свету прыме нас як дзяцей.
92 Чэсьць Табе, слава

1. Чэсьць Табе, слава, наш добры Пане,

з веку да веку не перастане!



2. I грамада ўся, верныя людзі,

славіць Цябе мы, Ойча наш, будзем.



3. Дзякуем шчыра, Добры наш Божа,

за літасьцівы дар Твой прыгожы,



4. Што дараваў нам нашы заганы,

ласкі Сваёй дар даў тут сабраным.



5. Ты на Сябе ўзяў цяжар нялёгкі,

дзеля нас, грэшных, не меў палёгкі.



6. Цела Святое дзідай прабіта

і Кроў бязвінна была праліта.

107

6. Богу вечнаму ў Тройцы праслаўленне і хвала: і Айцу і Сыну разам — Творцу вечнага жыцця, Духу, што ад іх паходзіць, Даўцу вечнага святла. Амэн.
Молімся: Божа, Ты ў Найсвяцейшым Сакрамэнце пакінуў нам успамін сваёй мукі, просім Цябе, дапамажы нам так ушаноўваць святыя таямніцы Твайго Цела і Крыві, каб мы заўсёды адчувалі ў сабе плён Твайго адкуплення. Які жывеш і валадарыш на векі вечныя.

Усе: Амэн.

99 Tantum ergo

1. Tantum ergo Sacramentum Veneremur cernui, Et antiquum documentum Novo cedat ritui; Praestet fides supplementum Sensuum defectui.

2. Genitori, Genitoque Laus et iubilatio, Salus, honor, virtus quoque Sit et benedictio: Procedenti ab utroque Compar sit laudatio. Amen.
Oremus: Deus, qui nobis sub sacramento mirabili passionis tuae memoriam reliquisti, tribue, quaesumus, ita nos Corporis et Sanguinis tui sacra mysteria venerari, ut redemptionis tuae fructum in nobis iugiter sentiamus. Qui vivis et regnas in saecula saeculorum.

O.: Amen.

112


СПЕВЫ НА АДАРАЦЫЮ

НАЙСВЯЦЕЙШАГА САКРАМЭНТУ
93 О Salutaris Hostia

1. О salutaris Hostia,

quae caeli pandis ostium,

bella premunt hostilia,

da robur, fer auxilium.



2. Uni trinoque Domino

sit sempiterna gloria,

qui vitam sine termino

nobis donet in patria. Amen.


94 O Найсвяцейша Гостыя

1. O Найсвяцейша Гостыя,

Вядзі нас да нябесных брам.

Трывожаць моцы нас варожыя,

Успамажы нас, дай сілу нам.



2. Адзіны ў Тройцы Бог Святы,

Табе хвала ва ўсе вякі.

Калі закончыцца наш шлях зямны,

У Валадарства сваё прымі. Амэн.

109

95 Будзь заўсёды пахвалёны

Будзь заўсёды пахвалёны,

Усімі намі праслаўлёны

Найсвяцейшы Сакрамэнт,

Наш нябесны Тэстамэнт.
96 Хай жа будзе праслаўлёны

Хай жа будзе праслаўлёны

Найсвяцейшы Сакрамэнт,

Праўдзівае Цела і Кроў

Пана нашага Езуса Хрыстуса.
97 Праслаўляй, язык, нястомна

(Pange, lingua)



1. Праслаўляй, язык, нястомна

Цела Панскае і Кроў

Слаў жа той Ахвяры тайну,

Што стварыла свет наноў.

Бог з улоння чыстай Панны,

На зямлю да нас прыйшоў

110

2. Нарадзіўся на Збаўленне,

Каб людзей уратаваць,

I сваёй навукі зерне

Сеяў, каб плён вечны даць.

Учыніў цуд на здзіўленне,

Каб між намі прабываць.



3. 3 вучнямі спажыў Вячэру,

Як закон таго жадаў

Палюбіў сваіх бязмежна,

I братамі іх назваў.

Вучням сам сябе даверыў,

Як пакарм на стол падаў



4. Стала ў целе моцай слова

Чыніць хлеб Целам сваім,

А віно — то Кроў Хрыстова,

Што напоем будзе ўсім.

Кажа ў сэрцы веры мова,

Што яднае нас у Ім.


98 Таямніцу Сакрамэнта

5. Таямніцу Сакрамэнта ўсхваляйма шчыра ўсе. Траціць моц Старое Права, бо ўжо Новы Запавет, што нам розум не тлумачыць святло веры прынясе.

111


3. У Тваёй салодкай ране,

Шчасце маем, о наш Пане.

Там для грэшных абарона,

Там апека для гаротных.



Пр.: He пакінь жа нас…

4. Пане, з намі будзь заўсёды,

Сцеражы ад злой прыгоды.

Асвяці агнём любові,

Дай заўсёды быць з Табою.



Пр.: He пакінь жа нас…

103 О, бясконцыя крыніца Божай любові

1. О, бясконцыя крыніца Божай любові,

Скарб сапраўднай асалоды – сэрца Святое.

Месяц, сонца, ясны зоры, неба цэлае, анёлы

З захапленнем спазіраюць, ласкі чакаюць.



2. Бы ў за грэшных нас ганебна Ты ўкрыжаваны.

Кроў, каб свет абмыць наш грэшны,

выцекла з раны.

Чалавекам бічаваны, да крыжа ім прыкаваны,

Цернем укаранаваны – так зневажаны.

3. Той Выток Святы, што з Сэрца нам выплывае,

Душы грэныя людзкія ўсе абмывае.

І напоўніць іх надзеяй,

стануць нібы снег той белы

У Святой салодкай Ране знойдуць трыванне.
116

100 Блаславі нас, добры Езу
1. Блаславі нас, добры Езу, Сэрца мы Тваё ўслаўляем. Хай жа гэты скарб каштоўны ў нашых сэрцах зберагаем.

2. За любоў Тваю прыносім тое ўсё, што сёння маем. Сэрца Бога шчыра просім: хай жа нас не пакідае.

3. О, Святое Сэрца Бога, неба гімн Табе спявае Маці зычыць ласкаў многа, люд Цябе Твой праслаўляе.

4. Не пакінь нас, шчыра просім, і не дай з дарогі збіцца. Сэрцы ў дар Табе прыносім ласкі Божае Крыніца.

5. Будзь, о любы Езу з намі, ззяй нам Сэрца прамянямі, ззяй Сваёй любові сонцам нам у вечнасці бяз конца.
101 Будзь прывітана, Сэрца Пана Бога
1. Будзь прывітана, Сэрца Пана Бога, -

Верным апора, грэшным дапамога.

Шчыра паклоны мы Табе складаем,

З жалем, ў пакоры міласці чакаем.


113

2. Поўніцца сэрца Божай дабрынёю,

Каб мы не зналі злога грэху болей.

Хай Кроў Святая душы нам абмые,

Свет Божай праўды й чысціні адкрые.



3. Болей за дзіду лютага Лангіна

Божае сэрца раняць нашы віны.

Ў скрусе прымаю я Святую Рану:

Ў Ёй – паратунак, з Ёй шчаслівым стану.



4. З Ранай Святою хочам жыць, ўміраці;

Мудрасць адвечну з верай спазнаваці.

Душы ачысціць, з Богам ў небе жыці,

Сэрца Святое праз вякі хваліці.


102 Ласкі Крыніца, будзь жа прывітана

1. Ласкі Крыніца, будзь жа прывітана,

Езуса Сэрца, о, Святая Рана.

Сэрца сагрэй мне любасцю, лагодай,

Слодыч нябёсаў, дай спакой і згоду.



2. Рана Святая, будзь жа блаславёна,

Будзь жа навекі намі праслаўлёна;

А праз ваду і кроў Табой праліту,

Хай будуць душы грэшныя абмыты.



3. Дасць сілу слабым Кроў Твая Святая,

А з душаў віны хай вада змывае.

Сэрца маё хай, ласкаю натхнёна,

Ўзносіць малітвы перад Божым тронам.

114

4. Хай жа ў дарозе па жыцці часовым

Рана Святая будзе мне ўзорам.

Езуса Сэрца, поўнае пакоры

Хай ў часе смеруі будзе абаронай.



5. Бога я прагну, да Яго імкнуся,

Быць ля Святога Сэрца спадзяюся.

Ў ім мая радасць і маё натхненне

Ўзношу з пакорай да Яго маленні.



102 Найсвяцейшае Сэрца

Найсвяцейшае Сэрца Езуса, змілуйся над намі.

Найчысцейшае Сэрца Марыі, за нас заступіся.

103 He пакінь жа нас

Пр.: He пакінь жа нас, не пакінь жа нас,

Езу, не пакінь жа нас!



1. Ты сказаў, што будзеш з намі,

He пакінь нас, Добры Пане.

Сэрца Тваё добра чуе,

Як тут чалавек сумуе.



Пр.: He пакінь жа нас…

2. Дзе ж знайсці нам суцяшэнне,

Наталіць сваё прагненне?

У Тваім жа сэрцы, Пане, -

Скарб надзеі і трывання.



Пр.: He пакінь жа нас…

115


106 Божа, Дух Святы, прыйдзі

1. Божа, Дух Святы, прыйдзі

І нябеснага спашлі

Нам святла Твайго струмень.

Ойча ўбогіх паспяшы,

Сэрцам праўду пакажы

І свае дары нам дай.



2. Суцяшыцель сэрц людзкіх,

Наймілейшы госць у іх,

Асалода стомленых,

Адпачынак змучаных,

І вода для прагнучых,

Суцяшэнне плачучых.



3. О Святло шчаслівае,

Ў сэрцаў глыб уніклівае,

Тваіх верных напаўняй.

Без Твайго дыхання

Што ж сярод стварэння?

Пустата і небыццё.



4. Што нячыста ў нас – абмый,

Што засохла – ажыві.

Што паранена – злячы,

Што ў нас цвёрдае – схілі,

Скрыўлена – прамым чыні,

Холад сэрца разагрэй.


120

4. О, Надзея ўсіх гаротных, што так смуткуюць,

Хай жа словы суцяшэння ў скрусе пачуюць.

Ты пацеха ўсіх журботных,

смак раскошаў несмяротных

Езу, сэрцам праслаўлёны, будзь пахвалёны!

5. Просім ласкі для збаўлення нам абяцанай,

І душой, і целам шчыра так пажаданай.

Хай жа вобраз Твой лагодны

аглядаці буду годным

Са святымі па-над часам у небе разам.

104 О, адкуль жа, Езу, жорсткасць гэтай раны

1. О, адкуль жа, Езу, жорсткасць гэтай раны?

Кім было Святое цела скатавана?

Што за моц, рука і сіла Сэрца Божае прабіла?

Гэта злосць людзкая Сэрца зневажала.



2. Ты да нас любоўю Божай быў пасланы,

Ў беднасці ўбогай свету быў адданы.

Яслі сталі першым ложам,

і тады ўжо, добры Божа,

Юдам быў праданы, меў на Сэрцы раны.

3. І калі ў Егіпет разам з Маці Божай,

Езу, уцякаў Ты ад рукі варожай.

Ўжо любові дзіўнай сіла ў сэрцы рану распаліла.

Толькі праўда гэта ўкрыта перад светам.

117

4. Езу, працаваў Ты ў родным Назарэце

Князь вячыстай славы, пагарджаны ў свеце.

Рану ўжо насіла Сэрца, што пакутамі завецца,

Толькі Маці міла іх з Табой дзяліла.



105 Сэрца Езуса

1. Сэрца Езуса, міласць гарача,

Да Цябе мольбы нашы нясём.

Хоць мы і вельмі грэшны, аднак жа

Чэсць найглыбейшу Табе даём.

He выпускай жа Ты з ласкі нас,

Ды будзь ратункам у кожны час.



Пр.: Сэрца Езуса — найбольшы скарб наш,

Май міласэрнасць да грэшных нас.


2. Сэрца Езуса, Ты, што за нашы

Грахі цяжкія з неба сышло,

За чалавецтва на мукі страшны –

I сябе дзідай прабіць дало.

Да Цябе шлём мы просьбы свае,

Адвярні ад нас кары Твае!



Пр.: Сэрца Езуса…
3. Сэрца Езуса смутным да скону

За віны свету з роду было,

Праз Цябе з неба, з Божага трону,
118

Людзям без меры шчасце сплыло!

Хто толькі шчыра чаго жадаў,

Ўсё праз Божае Сэрца дастаў;



Пр.: Сэрца Езуса…

4. Сэрца Езуса, Пана на небе,

Пануй над намі ў кожну пару,

Няхай пры працы, ў кожнай патрэбе

Да Цябе ўзносім сэрцы ўгару.

Дзе шчасце вечна, дзе светлы рай,

Ах, Божа, туды патрапіць дай!



Пр.: Сэрца Езуса…

5. Сэрца Езуса, дай жа нам цноты:

Веру, надзею, міласць к Табе;

Хай Богу служым верна, з ахвоты,

I так здабудзем неба сабе.

Абрыдзь нам моцна ўсякі грэх,

Бо толькі Боскіх хочам пацех.



Пр.: Сэрца Езуса…

6. Сэрца Езуса, будзь Табе хвала

Ад усяго ў свеце роду людзей,

Каб яна векі не перастала,

Ды ўсцяж шырылась па зямлі ўсей.

Будзь Богу хвала ў Тройцы Святой,

А на зямлі тут - нам супакой.



Пр.: Сэрца Езуса…

119


109 Тройцы спрадвечнай будзь хвала

1. "Тройцы спрадвечнай будзь хвала" -

сэрцам усім спяваем

З верай нясём любові дар

І Тройцу праслаўляем.



2. Сам Бог - Айцец нас сатварыў,

Сын адкупіў Крывёю.

Ласкай Святы Дух асвяціў,

Каб жыць маглі любоўю.


110 Будзь улюбёна, о, Святая Панна
1. Будзь улюбёна, о, Святая Панна,

Скрушаны сэрцам шлю я прывітанне.

2. Ты Маці Збаўцы Божага Месіі,

Наша пацеха, апякуйся ўсімі.

3. Да Сэрца Маці грэшнікі ўздыхаюць,

У пакаянні слёзы праліваюць.

4. Маці, ратуй нас ў Евіным выгнанні,

Хай жа зазнаем ласку злітавання.

5. Бо непрыяцель па зямлі блукае,

Душы людзкія паглынуць жадае.

6. О, заступіся, будзь нам абаронай,

Дай нам ратунак пад Тваёй каронай.

124
5. Дай жа Тваім верным,

Тваёй ласкі пэўным,

Сем Тваіх святых дароў.

Дай заслугу мужнасці,

Вытрываць у вернасці,

Дай і радасць вечную. Амэн.





Достарыңызбен бөлісу:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет