Да Божага Провіду


Нябесны Светач, Дух Святы



бет8/10
Дата12.07.2016
өлшемі1.08 Mb.
#195006
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10

107 Нябесны Светач, Дух Святы



Пр.: Нябесны Светач, Дух Святы,

Сыйдзі з нябёсаў, паспяшы,

З вышынь спашлі свае дары,

Застанься ласкай у душы.



1. Струмень, што душы насычае,

Дар мудрасці дазволь спазнаць,

Каб Праўда Божая святая

Магла раскошай сэрцаў стаць.



2. Агонь, што думкі ачышчае,

Дар розуму спасцігнуць дай,

Недаскаласць каб людзкая

Абвешчаны спазнала рай.



3. Прамень з ваблокаў прасвятлення,

Ласкава рады дар спашлі,

Па волі Божай каб стварэнне

Жыло пакорна на зямлі.

121

4. Далонь, што вернасць узмацняе,

Дар мужнасці пралі ракой,

Спакусаў д’ябла жарсць ліхая

Каб не валодала душой.



5. Пячаць, што моцаю сагрэта,

Умеласці дар ніспашлі,

Каб перамогшы марнасць свету,

Натхненнем Божым жыць змаглі.



6. Алей, што верай намашчае,

Падай пабожнасці свой дар,

Няхай імкнецца, узлятае

Малітва ўвысь прад Божы твар



7. Нябесны Голуб, Бог спрадвечны,

Дар боязі нам удыхні,

Каб свет абраўшы шлях бяспечны,

Перамагчы ўсе змог грахі.


108 Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы

(Veni, Creator)


1. Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы,

Наведай вернікаў сваіх,

Напоўні ласкай з вышыні

Сэрцы, што створаны Табой.

122

2. Названы Суцяшыцелем,

Ты найвышэйшы Бога дар,

Жыцця крыніца і любоў,

I узмацненне нашых душ.



3. Ты спасылаеш сем дароў,

Бо маеш сілу ад Айца.

Праз Сына абяцаны нам,

Ты мноствам моваў прамаўляў.



4. Сваёю ласкай асвяці

сэрцы і розум нашыя,

і сэрцы нам аздараві,

і нашы цноты узмацняй.



5. Ты злога духа адгані

I супакоем адары,

Заўсёды за сабой вядзі,

I прабачэнне грэшным дай.



6. Дай праз Цябе Айца пазнаць,

I шлях да Сына пакажы.

Ты — Дух любові іх дваіх,

Верым Табе ва ўсе часы.



7. Богу Айцу хвала заўжды,

I Сыну Уваскрэсламу.

Суцяшыцелю, Табе

Хвала на вечныя вякі. Амэн.


123


113 Вострабрамска Маці Божа,

1. Ты прачыстая, прыгожа. Міласэрнасць Тваёй волі свеціць Вільні у нядолі.

2. На Радзіме Ты у чэсці, з неба шлеш нам добры весці! Шчасце, мір і згоду ў краі нам даеш ад Бога з раю!

3. Ўся Цябе Русь славіць Бела і Літва, і Польшча цэла, бо Ты, Маці, міласціва, сваім дзеткам дабратліва.

4. Іх у смутку пацяшаеш, хворых Ты аздараўляеш. Да Цябе хто толькі прыйдзе, той без радасці не выйдзе.

5. Ты так кожнаму дагодзіш, што надзею ў сэрцы зродзіш; праз Цябе усе правіны Сын даруе Твой адзіны!
114 Да сэрца Панна і Ўладаркі

1. Да сэрца Панна і Ўладаркі

З надзеяй моцнай мы ідзём.

Калі бяда наш свет спасцігне

Сюды мы мольбы прынясём.



Пр.: Спакою шчасны просім дар,

Пасуй умольных сэрцаў жар.

О, Пані, о Пані Ты наша.

128


7. Край беларускі Ты вазьмі ў апеку,

Дай згоду, радасць, шчасце чалавеку.

8. Маці Святую без грахоўнай плямы,

Шчыра ўслаўляем на вякі ўсе. Амэн.


110A Вітай, Зорка мора

1. Вітай, Зорка мора, Маці Збаўцы Бога,

Панна Найчысцейша, брама неба добра.



2. Ты, што прывітана словам Габрыэля,

Умацуй ў спакоі, змый правіны Евы.



3. Вызваль з грэшных путаў, зрок вярні аслеплым,

Аддалі ўсе смуткі, апякуйся светам.



4. Сведчанне дай, Маці, ўзруш малітвай Сына,

Ён прыйшоў, каб збавіць грэшных ад правінаў.



5. Панна услаўлёна, прыклад, Ты пакоры

Збаўленым ад смерці, будзь для нас узорам.



6. Дай жыццё нам чыста, шлях сцялі бяспечны,

Езуса дай бачыць, мець з м радасць вечна.



7. Бог Айцец хай будзе з Сынам праслаўлёны,

І супольна з Духам Божым улюбёны. Амэн.


125

111 Вітай Марыя, Хрыстова Маці

1. Вітай Марыя, Хрыстова Маці,

Дазволь нам грэшным Табе чэсць даці.

Прымі Ты нашы просьбы нізкія,

За нас маліся Вітай марыя!



2. Ты, што карміла свету Збаўленне,

I нам, як Маці, дай пажыўленне,

Ад голаду нас няхай укрые

Твая апека- вітай, Марыя!



3. Чысцейша Панна, без грэху сказы,

Усцеражы нас хвароб, заразы,

Ты- найстрайнейша райска Лілея,

Ачысць паветра- вітай, Марыя!



4. Цяжкі жаль мела над смерцю Сына.

Праз боль і слезы, Маці адзіна,

Хай нам хвіліны смерці цяжкія

Спакойны будуць - вітай, Марыя!



5. Прыклад пакоры, поўна лагоды

Дай Беларусі спакой і загоду;

Між нас хай згінуць сваркі ліхія,

Крый нас ад войнаў - вітай, Марыя!



6. 0, Найсвяцейша, без ценю грэху,

У кожным часе будзь нам пацехай;

Твая апека хай нас укрые

Ад гневу Бога- вітай, Марыя!


126

7. Ўладарка наша, між херубімаў,

Пачуй маленне, неба Княгіня,

Што йдзе праз крокі Твае святыя,

За нас маліся - вітай, Марыя!



112 Вітай, поўная ласкі, Марыя.

1. Сукенку вышыла вясною

У колер першых кветак цвет.

Скрапіла прагу сэрц расою –

Нябеснай ласкай цэлы свет.



Пр.: Вітай, поўная ласкі, Марыя. (2 р.)

2. Ляціць, буйнее, насычае

Любові з неба цудны пах.

Матуля Божая святая

Квітнее ў сваіх дарах.



Пр.: Вітай, поўная ласкі…

3. Сусвет усмешкай наталіла,

У май прыбрала далягляд –

Каб Божа моц паўсюль іскрыла,

Расцвіў у душах Божы сад.



Пр.: Вітай, поўная ласкі…

4. Суцешыць Маці ў патрэбе,

У Сына знойдзе супакой.

Праз Духа да Айца ў небе

Прытуліць у журбе зямной.



Пр.: Вітай, поўная ласкі…
127

І Цябе, Нябесна Пані,

Славім ў небе з анёламі.

Пр.: О, Марыя…
119 О Маці міласціва

1. О Маці міласціва, Панна літасціва

Годная падзіву. Марыя! О, заступіся!

2. Ты свету суцяшэнне, грэшнікам збаўленне,

Вернікам натхненне. Марыя! О, заступіся!

3. Няма ўжо пасля Бога вышэй анікога,

Наша Дапамога. Марыя! О, заступіся!

4. Прыйдзі ў дзень апошні, на суд стане кожны

Прад абліччам Божым. Марыя! О, заступіся!

5. Спашлі нам злітаванне, з Табой панаванне

Да йжа нам, о Панна! Марыя! О, заступіся!

120 Святая Марыя

1. Святая Марыя, за нас маліся,

Маці Хрыстова, за нас маліся,

Маці найсвяцейшая, Маці найчысцейшая,

За нас маліся, маліся!



2. Дзева дастойная, за нас маліся,

Дзева праслаўленая, за нас маліся,

Дзева магутная, Дзева спагадная,

За нас маліся, маліся!

132

2. Прытулак грэшных, Пані свету,

Парай, як Бога нам прасіць.

А наша просьба, водблеск сэрцаў

У неба птахам хай ляціць.



Пр.: Спакою шчасны просім дар…
115 3 далёкай Фацімы

1. 3 далёкай Фацімы даносіцца звон, з'яўленне Марыі для нас весціць ён.

Пр.: Ave, Ave, Ave Maria.

Ave, Ave, Ave Maria.



2. Дык пойдзем за Маці праз свет поўны слёз, каб скласці на рукі Марыі наш лёс.

Пр.: Ave…

3. Цудоўная Пані нязвыклай красы, ружанец трымае, бы кроплі расы.

Пр.: Ave…

4. 3 пяшчотнай усмешкай прад дзецьмі стаіць, а сэрца святое за грэшных баліць.

Пр.: Ave…

5. Пытаюцца дзеці: «Адкуль, Пані, Ты?»-Прыходжу я з неба, каб нішчыць грэх злы.

Пр.: Ave…

129


116 Марыя, прыгожа Панна

Марыя, прыгожа Панна, Маці Збаўцы і наша Маці. Ты нам дапамажы, ад ліхоццяў нас беражы.



117 Матачка Божая

1. Матачка Божая, Матачка добрая,

Бедныя дзеці, мы клічам Цябе.

Песняй пакорнаю мольбы складаючы,

Сэрцы свае аддаем мы Табе.



2. Нас, сваіх дзетачак, што ў Цябе просяцца,

Матачка добрая, Ты пашкадуй;

Ласкай аджыўчаю Бога Спрадвечнага,

Матачка Божая, нас абдаруй.



3. Вылеч Ты сэрцаў нам раны глыбокія,

Міласцяй чыстаю нас запалі,

Каб хвала Божая, не жальба вечная,

Ў неба ляцела, ляцела з зямлі.



4. Светам нябесным жа галовы цёмныя,

Матачка Божая, Ты асвяці,

Каб мы пазналі ўсе Мудрасць адвечную,

Богу служылі тут верна ў жыцці.



5. Дай жа нам, дзетачкам, дарогу простую,

Смерці хвіліну шчаслівую дай.

Вядзі нас, Матачка, зоранька ясная,

130


У хвалу вечную, у Божы рай.
118 О Марыя, Маці Бога

1. О Марыя, Маці Бога,

Ты не гардзіш анікога,

Хто ў нядолі ці ў патрэбе

Звернецца прад трон твой ў небе



Пр.: О, Марыя, малі Сына,

Ты - надзея грэшных адзіна.



2. Дык і я, грэшнік нягодны,

Як сын да матулі роднай,

Да Цябе, Маці ласкава,

Шлю пакорнай просьбы слова.



Пр.: О, Марыя…

3. О Матуля, Найсвяцейша,

У рай дарога найпрасцейша

Упрасі мне быць цнатлівым

І заўсёды справядлівым.



Пр.: О, Марыя…

4. Сцеражы ад злых прыгодаў,

Ад душы і цела шкодаў,

Голад, мор, вайну, пажары –

Адвярні ўсе Божы кары.



Пр.: О, Марыя…

5. А па смерці няхай Бога,

Ў Святой Тройцы адзінога,

131

123 Бог міласэрны

1. Бог міласэрны — Ён кліча нас

І спасылае міласці час,

Каб нашы душы сталі чысцей,

Ідзі, ідзі хутчэй!



Пр.: Грэх спыні і голас той пачуй,

Божай ласкай душу уратуй!

На кожным месцы і ў кожны час

Езус чакае нас.



2. Ён абароніць нас ад бяды,

Паблагаславіць нашы труды,

Слёзы асушыць з тваіх вачэй –

Ідзі, ідзі хутчэй!



Пр.: Грэх спыні і голас той пачуй…

3. У Эўхарыстыі сышоў да нас;

Ідзі насустрач: Ён — Збаўца наш!

Выбавіць з вечнай цемры начэй —

Ідзі, ідзі хутчэй!



Пр.: Грэх спыні і голас той пачуй…


Достарыңызбен бөлісу:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет