40 О, Галава Святая
1. О, Галава Святая, спазнала здзекаў жах:
Цярновая карона, кроў льецца па вачах.
Ты годная кароны Валадара нябёс,
Цяпер ад ранаў церпіш – такі спазнала лёс.
2. О, Твар высакародны, свет цэлы прад Табой
Дрыжыць, як прад суровым, бязлітасным суддзёй.
Цяпер Ты так збялелы, дзе свет вачэй Тваіх,
Што промнямі любові свяцілі кожны міг.
3. Хрыстовых шчокаў колер і чырвань губ святых
Не вернецца ўжо болей – пакрыла бледнасць іх.
Варожай смерці ўлада усё пераняла,
Ўмяшалася паўсюдна, забрала, што змагла.
63
2. Прыняў прысуд смяротны,
сцярпеў нястомны боль
Бязвінны й літасцівы, лагоднасці Кароль,
Ягнец ахвярны, Хрысце, абраў крывавы лёс,
За нашыя правіны на крыж Сябе ўзнёс.
3. Спагады й прабачэння пакінуў запавет,
Амыў крывёй святою нябёсы і сусвет.
Прымі на любы, Хрысце, падзяку і хвалу,
Прымі, як пакаянне, за здзекі і ману
46 Пастыр нас пакінуў
1. Пастыр нас пакінуў, ласк усіх крыніца,
Добры Адкупіцель адыйшоў з зямліцы.
Пр.: Пастыр адышоў, што нас палюбіў.
Ён Кроў за нас праліў, з грэху нас абмыў.
2. Ў час канання Збаўцы, сонца пацямнела,
Скалы затрасліся, ўся зямля знямела.
3. Пастыр наш і Збаўца вырваў джала смерці,
Каб не даць навекі грэшніку памерці.
4. Знішчыў моц шатана сваёй Боскай сілай,
Нас ад пекла збавіў наш Заступнік мілы.
68
3. Ад ворага злога барані мяне.
У гадзіну смерці пакліч мяне.
I дазволь да Цябе прыйсці,
Каб са святымі хваліць Цябе
На векі вечныя. * Амэн.
42 О, Кроў святая
1. О Кроў святая, о Кроў адкуплення,
Напой жыццёвы з неба нам пасланы.
Ласкі крыніца! О цана збаўлення!
Ты правінаў лечыш раны.
2. О Кроў святая, ў келіху укрыта,
Каб нашы душы ты сабой паіла.
Грэшным крыніца міласці адкрыта,
Каб усе правіны змыла.
3. О Кроў святая, о Кроў адкуплення,
3 Божага Сэрца ты выток свой мела.
Вечна хай будзе хвала й пакланенне
На зямлі табе і ў небе.
43 О, мой народзе
Пр.: О, мой народзе, што табе зрабіў я?
Ў чым вінаваты прад табою быў я?
65
1. Я цябе вывеў з моцы фараона,
А ты прызначыў крыж мне на рамёны.
2. Я вёў цябе ў край сонечны і хлебны,
Ты ж мне прызначыў смерці знак ганебны.
3. Я цябе выбраў Божаю лазою,
А ты Мне воцат даў замест напою.
4. Я над Эгіптам здзейсніў пакаранне,
А Мяне выдаў та на бічаванне.
5. Я за палон твой помсціў фараону,
Ты ж учыніў Мне суд сынэдрыёну.
6. Я прад табою раскрыў мора хвалі
А ты мне дзідай бок раскрыў бяз жалю.
7. Я у аблоку вёў цябе дахаты,
Ты ж Мяне з крыкам вёў на суд Пілата.
8. Я цябе маннай накарміў ў пустыні,
Ты ж Мне аддзячыў поўхамі сваімі.
9. Я табе з камня даў вады крыніцу,
А ты Мне горкай жоўці даў напіцца.
10. Я хананэяў збіў сваёю сілай,
Ты ж галаву Мне моцна збіў трысцінай.
11. Я даў падставы Юдзінаму трону
А ты Мне з церняў узлажыў карону.
12. Я цябе ўзвысіў, людсе мой абраны,
А Ты Мяне ўзняў на крыжы драўляным.
66
44 О, садзе Аліўны
1. О, Садзе Аліўны, як твой від мне дзіўны!
Вобраз сумны бачу – Езус, Бог мой, плача.
Пот крывавы пралівае, боль і страх Яго сціскае.
Ах, Езус стаў млеці – быў Ён блізкі смерці.
2. Келіх мукі горкай Ён прыняў пакорна,
Каб Айца праславіць і народ свой збавіць.
Там Анёл з Ім размаўляе, прад пакутай узмацняе.
Ах, Езу, мой Пане, стомлены змаганнем!
3. Вучні засынаюць, Збаўцу пакідаюць.
Здраднік надыходзіць, жаўнераў прыводзіць.
Пацалункам свайго Пана выдае на катаванне.
Ах Езу, мой Пане, скуты кайданамі!
4. Не судом Пілата Збаўца быў распяты,
Смерць прыняў у муках, зведаў ганьбу й смутак.
Мае ўчынкі то зрабілі, да крыжа Яго прыбілі.
Пан цярпеў нявінна за мае правіны!
45 Падзяку з цернеў Збаўцу
1. Пядзяку з цернеў Збаўцы няверны люд спавіў,
Крыж сораму й загубы на плечы ўзлажыў.
Правін і крыўд пакорна нясеш ганебны знак,
Спазнаўшы горыч кпінаў, любові здраднай смак.
67
Маці бедну пакідаюць.
З жалю маё сэрца рвецца,
Хоча выскачыць, здаецца.
10. Каб Ты быў, Сыночак, ніжэй,
Да мяне каб трохі бліжэй –
Я галоўку бы падпёрла,
Слёзы й кроў Тваю абцёрла,
Але крыж Твой так высокі –
Ад мяне Сынок далёкі.
11. Ўзялі Сына – зорку ясну:
Мяне кінулі няшчасну. –
Над усё Яго любіла,
Мне цяпер жыццё не міла.
Ах, Табе, мой Божа, веру –
Не карай жа нас праз меру”.
12. .А хто Богу верна служыць,
Божу Маці шчыра любіць,
Хай пад крыжам стане з Ёю,
Ў Ёй сваю кладзе надзею.
Дзева, праз Тваё цярпенне,
Упрасі для нас збаўленне.
72
47 Плачце, Анёлы, вы святыя духі
1. Плачце, Анёлы, вы святыя духі,
Радасць хай знікне, бо настаў час скрухі.
Плачце, паклаўся на святое ложа
Княжа сусвету, Валадар наш Божа.
2. Плач, ясна сонца, месячнае кола.
Не ззяйце зоркі сёння так вясёла.
Плачце, праменні, не мігайце ясна –
Хто свеціць вечна, Тое Сонца гасне.
3. Плачце, аблокі, дажджавыя хмары.
Слёзы, як росы, сейце на абшары.
Хто вас раскідаў тут на небасхіле,
Той спачывае на зямлі ў магіле.
4. Плачце, пагоркі, горы і даліны.
Плачце жывёлы, птушкі і расліны.
Сорам змывайце горкімі слязамі,
Грэх ваш замучыў Князя над князямі.
5. Плач з горкім жалем, ты- зямля радзіма,
што чалавеку Бог аддаў як сыну.
Той, хто калісці з праху з пылу ўзняўся,
Сёння забойцам Бога Збаўцы стаўся.
6. Плач, чалавеча, бо астыла Цела,
Сэрца не б’ецца, што любіць хацела.
Хоць знішчыць міласць грэх твой намагаўся,-
Бог назаўсёды пры табе застаўся.
69
Достарыңызбен бөлісу: |