Другая частка
Натхненне
Песні жальбы заспявайце...
У другой частцы разважанняў над Мукаю Пана будзем разважаць аб тым, што Пан Езус выцерпеў ад несправядлівага прысуду ажно да ўкаранавання цернем. Гэтыя раны і знявагі ахвяруем Пану, просячы супакою для нашай Бацькаўшчыны, згоды паміж народамі, а для нас саміх - пра5ачэння грахоў, паратунку ад зямных няшчасцяў, а асабліва ад пажару, голаду, вайны і заразы.
Гімн
1. Грэшнікі, гляньце на пакуты Пана, * за грэх ваш цяжкі ён прымае раны. * Не лютасць катаў раніць Пана болем * а злая воля.
2. Створцу сусвету судзяць людзі злосна, * б'юць, чыняць кпіны, абражаюць моцна. * Вуснаў збалелых Пан не адкрывае, * моўчкі трывае.
157
3. За грахі свету Езуса бічуюць, * грэшным патолю на вякі рыхтуюць. * Кроў, што са Збаўцы па слупе сцякае,* свет выбаўляе.
4. Свету гардыня венчыць скроні ружай,* на голаў Пана лёг вянок калючы. * Плашч апранае Езусу для жартаў, * злосная варта.
5. Езу, мой Пане, дай мне пакаянне, * каб мне спазнаці шчасце навяртання.* Нашы правіны змыем мы слязамі, * зжалься над намі.
Плач душы над пакутамі Езуса
1. Езу, на судзе супраць праўды, * хоць быў нявінны, злачынцам названы, * Езу, мілы Пане.
2. Езу, ад людзей жорсткіх, лютых, * горкую чашу прыняў зневажанняў,* Езу, мілы Пане.
3. Езу, тройчы Пятром у страху * нават знаёмым не быў Ты прызнаны, * Езу, мілы Пане.
4. Езу, у Пілата прад людам * быў Ты да крыві скатаваны, * Езу, мілы Пане.
5. Езу, з Цябе крыўдна і злосна * Ірад смяяўся і кпілі дварчане, * Езу, мілы Пане.
6. Езу, ў белай вопратцы здзекі * злосных жаўнераў цярпеў Ты на світанні, * Езу, мілы Пане.
7. Езу, да слупа прывязаны, * нелітасціва Ты быў бічаваны, * Езу, мілы Пане.
8. Езу, дзеля большага болю *цернем калючым укаранаваны, * Езу, мглы Пане.
9. Езу, у плашч чырвоны жаўнерамі * здзекліва й злосна быў Ты ўбраны, * Езу, мілы Пане.
158
10. Езу, кроў праліў Ты святую, * невінаваты, цярпеў пакаранне, * Езу, мілы Пане
Хвала, пашана нашаму Пану * за ўсе знявагі, за бічаванне, * за ўсе цярпенні, за ўсе мучэнні, * за наша збаўленне.
Размова душы з Маці Балеснай
1. Бачу Сына без адзення, *кроў з плячэй цячэ струменем. * Пад бічамі Сыне мой (х 2).
2. Раны Сына, о Марыя, * жыватворныя, Святыя, * мне на сэрца пакладзі (х 2).
3. Бачу Сына я ў кароне, * церні моцна раняць скроні, * кроў сцякае па грудзях (х 2).
4. Маці, бачыш Сына ў муках, * Ты не будзь адна ў пакутах, * дай і мне спазнаць Твой боль (х 2)
5. Як жа мне, той беднай Маці, * Сынаў крыж на плечы ўзяці, * каб паднесці з ім хоць крок (х 2).
6. Маці ласкі і любові, * буду плакаць я з Табою, * боль хачу дзяліць з Табой (х 2).
Які за нас цярпеў ад ранаў, * Езу Хрыстэ, * змілуйся над намі.
159
Молімся: Святая Марыя, Валадарка неба, Маці Пана нашага Езуса Хрыста і Пані свету, якая нікога не пакідаеш і нікім не пагарджаеш, узглянь на нас, о наша Пані, ласкавым позіркам Тваёй міласэрнасці і выпрасі нам у свайго Сына дараванне нашых правінаў, каб мы, хто цяпер над Тваім Беззаганным Зачаццем пабожным сэрцам разважае, маглі атрымаць у небе ўзнагароду вечнага жыцця; няхай жа нам так учыніць Табою народжаны Твой Сын, а наш Пан Езус Хрыстус, які з Айцом і Святым Духам жыве і валадарыць, у Тройцы Святой Адзіны Бог на векі вечныя. Амэн.
К.: Пані, пачуй маленні нашыя.
Усе: А просьбы нашы няхай да Цябе дойдуць.
К.: Праслаўляйма Пана.
Усе: Богу хвала.
К.: А душы верных памерлых праз Божую міласэрнасць няхай адпачываюць у супакоі вечным.
Усе: Амэн.
Першая гадзіна
Будзь нам, Маці міласэрна, вернай дапамогай,
Барані нас ад спакус і шатана злога.
Хвала Богу ў Тройцы вечнай і Айцу, і Сыну,
І Святому Духу ўсцяж, на вякі, няспынна.
Як была пашана Пану, хай заўсёды будзе —
На зямлі хай праз вякі Бога славяць людзі.
164
5. Езу, мой Пане, прагну пакаяння, * прагну з надзеяй грахоў даравання. * Нашы правіны змыем мы слязамі, * зжалься над намі.
6. Богу навекі хай жа будзе хвала * за ўсе знявагі - іх сустрэў нямала. * За нас цярпеў Ён, Бога Сын Адзіны, * Збаўца нявінны.
Плач душы над пакутамі Езуса
1. Езу, на судзе ў Пілата * з ліхадзеямі быў параўнаны, * Езу, мілы Пане.
2. Езу, на Галгоце жахлівай * Ты смерць прыняў праз укрыжаванне,* Езу, мілы Пане.
3. Езу, з крыжам цяжкім ішоў Ты, * нёс на гару ўсіх грахоў дараванне, * Езу, мілы Пане.
4. Езу, да крыжа на Галгоце * быў Ты прыбіты тупымі цвікамі, * Езу, мілы Пане.
5. Езу, са злачынцамі разам *Ты прынародна быў пакараны, * Езу, мілы Пане.
6. Езу, кпіны, здзекі жаўнераў * боль узмацнялі, пяклі Твае раны, * Езу, мілы Пане.
7. Езу, на крыжы літасціва * злодзею ласку Ты даў паяднання, * Езу, мілы Пане.
8. Езу, воцат з жоўцю змяшаны * далі Табе піць ў хвіліну канання, * Езу, мілы Пане.
9. Езу, Ты знёс маўкліва пакуты, * каты не чулі Твайго наракання, *Езу, мілы Пане.
10. Езу, з крыжа вучнямі зняты, * у грабніцы Ты быў пахаваны, * Езу, мілы Пане.
161
Хвала, пашана нашаму Пану * за ўсе знявагі, за бічаванне, * за ўсе цярпенні, за ўсе мучэнні, * за наша з баўленне.
Размова душы з Маці Балеснай
1. Ах, я Маці нешчасліва, * ўжо цярпець не маю сілы, *на крыжы Мой любы Сын (х 2).
2. О Марыя, боль Твой люты, * пад крыжом Твае пакуты, * я хачу дзяліць з Табой (х 2).
3. Вось канае Мой Сыночак, закрывае Ён ўжо вочы, * Я канаю разам з Ім (х 2).
4. Маці, страшнаю бядою * падзяліся Ты са мною, * дай і мне спазнаць Твой боль (х 2).
5. Ох, не чую Сына мовы, * Ён схіліў на грудзі голаў, * Я на свеце ўжо адна (х 2).
6. О, Марыя, Мукі Пана, * крыж, пакуты, боль і раны * буду ў сэрцы я насіць (х 2).
Які за нас цярпеў ад ранаў, * Езу Хрыстэ, * змілуйся над намі.
162
Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
Ютрань
Пачынайце, вусны нашы, Маці праслаўляці,
Пачынайце гімн хвалы радасна спяваці.
Будзь нам, Маці міласэрна, сталай дапамогай,
Барані нас ад спакус і шатана злога.
Хвала Богу ў Тройцы вечнай і Айцу, і Сыну,
І Святому Духу ўсцяж, на вякі, няспынна.
Як была пашана Пану, хай заўсёды будзе —
На зямлі хай праз вякі Бога славяць людзі.
Гімн
Радуйся, Пані Святая, неба Валадарка,
Ты светлая, як зорка, што ўзыйшла над ранкам.
Радуйся, поўная ласкі, яснасць незямная,
Ратуй нас ад шатана, Маці Прасвятая.
Пані, Цябе сам Бог Моцны, Створца чалавека,
Абраў за Маці Слова, што жыло спрадвеку.
Слова, што свет сатварыла — неба над зямлёю,
Паіла ўсё жывое чыстаю вадою.
Бог узлюбіў Цябе, Маці, і ўчыніў святою,
Адамаў грэх моц страціў, Пані, прад Табою.
Кантар: Выбраў Яе Бог і па-над усім узвялічыў.
Усе: І абраў Яе, быццам дом, у якім сам прабывае.
К.: Пані, пачуй маленні нашыя.
Усе: А просьбы нашы няхай да Цябе дойдуць.
163
Молімся: Святая Марыя, Валадарка неба, Маці Пана нашага Езуса Хрыста і Пані свету, якая нікога не пакідаеш і нікім не пагарджаеш, узглянь на нас, о наша Пані, ласкавым позіркам Тваёй міласэрнасці і выпрасі нам у свайго Сына дараванне нашых правінаў, каб мы, хто цяпер над Тваім Беззаганным Зачаццем пабожным сэрцам разважае, маглі атрымаць у небе ўзнагароду вечнага жыцця; няхай жа нам так учыніць Табою народжаны Твой Сын, а наш Пан Езус Хрыстус, які з Айцом і Святым Духам жыве і валадарыць, у Тройцы Святой Адзіны Бог на векі вечныя. Амэн.
Дзевятая гадзіна
Будзь нам, Маці міласэрна, вернай дапамогай,
Барані нас ад спакус і шатана злога.
Хвала Богу ў Тройцы вечнай і Айцу, і Сыну,
І Святому Духу ўсцяж, на вякі, няспынна.
Як была пашана Пану, хай заўсёды будзе —
На зямлі хай праз вякі Бога славяць людзі.
Гімн
Радуйся, прыстань уцёкшых, вежа справядлівых,
Прыгожая, як хорам, узведзены Давідам.
Ты пры зачацці любоўю, ласкай палымнела,
Ад яснасці той пекла ў немачы самлела.
Мужная Панна Святая, як сама Юдыта,
Што люд свой ратавала, у палон здабыты.
Хлебам карміў увесь Егіпет, слаўны сын Рахэлі,
Марыі Сын ад смерці збавіў свет збуцвелы.
168
Гімн
Радуйся, мудрая Маці, Дом святы для Бога,
Які калоны здобяць велічна, прыгожа.
Пошасцям свету Ты, Пані, сталася бядою,
Бо ва улонні маці ўжо была святою.
Маці Зямлі, Ты ў неба і у святасць Брама,
Якуба зорка ясна і Анёлаў Пані.
Пострах шатана, ратуй нас ад яго напасцяў,
Ты прыстань хрысціянаў у горы і няшчасці.
К.: Сам Яе сатварыў у Святым Духу.
Усе: І над справамі рук сваіх Яе ўзвялічыў.
К.: Пані, пачуй маленні нашыя.
Усе: А просьбы нашыя няхай да Цябе дойдуць.
Молімся: Святая Марыя, Валадарка неба, Маці Пана нашага Езуса Хрыста і Пані свету, якая нікога не пакідаеш і нікім не пагарджаеш, узглянь на нас, о наша Пані, ласкавым позіркам Тваёй міласэрнасці і выпрасі нам у свайго Сына дараванне нашых правінаў, каб мы, хто цяпер над Тваім Беззаганным Зачаццем пабожным сэрцам разважае, маглі атрымаць у небе ўзнагароду вечнага жыцця; няхай жа нам так учыніць Табою народжаны Твой Сын, а наш Пан Езус Хрыстус, які з Айцом і Святым Духам жыве і валадарыць, у Тройцы Святой Адзіны Бог на векі вечныя. Амэн.
165
Трэцяя гадзіна
Будзь нам, Маці міласэрна, вернай дапамогай,
Барані нас ад спакус і шатана злога.
Хвала Богу ў Тройцы вечнай і Айцу, і Сыну,
І Святому Духу ўсцяж, на вякі, няспынна.
Як была пашана Пану, хай заўсёды будзе —
На зямлі хай праз вякі Бога славяць людзі.
Гімн
Радуйся, Трон Саламонаў, Запавет Святога,
Вясёлка з фарбаў райскіх Творцы Незямнога.
Ты, як агонь Майсееў, Богам палымнееш,
Як посах Ааронаў, нібы цвет квітнееш.
Райская Брама замкнёна, мёду пласт Самсона,
Руно, што мацавала мужнасць Гедыёна.
Сын Твой Святы і Адзіны Бог Праўдзівы з неба,
Цябе ўсцярог ад грэху нашай маці Евы.
Толькі Цябе, Маці Слова, Бог абраў спрадвеку,
Каб Ты была нявіннай, і без плямаў грэху.
К: Я жыву на вышынях.
Усе: А трон мой у слупе аблокаў.
К.: Пані, пачуй маленні нашыя.
Усе: А просьбы нашы няхай да Цябе дойдуць.
Молімся: Святая Марыя, Валадарка неба, Маці Пана нашага Езуса Хрыста і Пані свету, якая нікога не пакідаеш і нікім не пагарджаеш, узглянь на нас, о наша Пані, ласкавым позіркам Тваёй міласэрнасці і выпрасі нам у
166
свайго Сына дараванне нашых правінаў, каб мы, хто цяпер над Тваім Беззаганным Зачаццем пабожным сэрцам разважае, маглі атрымаць у небе ўзнагароду вечнага жыцця; няхай жа нам так учыніць Табою народжаны Твой Сын, а наш Пан Езус Хрыстус, які з Айцом і Святым Духам жыве і валадарыць, у Тройцы Святой Адзіны Бог на векі вечныя. Амэн.
Шостая гадзіна
Будзь нам, Маці міласэрна, вернай дапамогай,
Барані нас ад спакус і шатана злога.
Хвала Богу ў Тройцы вечнай і Айцу, і Сыну,
І Святому Духу ўсцяж, на вякі, няспынна.
Як была пашана Пану, хай заўсёды будзе —
На зямлі хай праз вякі Бога славяць людзі.
Гімн
Радуйся, Тройцы сяліба, Божая Святыня,
Палац святы Анёлаў, дзеваў Храм нявінных.
Ты суцяшэнне журботных, сад удзячных думак,
Ты сіла цярплівых, чысціні дарунак.
О Благаслаўлёная Пані, Ты зямля святая,
Нявіннасці і цнотаў, дар таемны маеш.
Быццам святы Горад Божы, ці на Усходзе Брама,
Любоўю, ласкай светлай ззяеш, Беззаганна!
К.: Быццам лілея паміж церняў.
Усе: Так і мая ўмілаваная паміж дачок Адама.
К.: Пані, пачуй маленні нашыя.
Усе: А просьбы нашы няхай да Цябе дойдуць.
167
Ахвяраванне Гадзінак
Пані, прымі спеў Гадзінак, што Табе мы ўзносім,
З паклонам і пакорай дапамогі просім.
Шляхам збаўленным, о Маці, нас вядзі да раю.
Прыбудзь да ложа смерці, не пакінь пры сконе.
Антыфона
О Квеце Ружы, што грэх першародны амінула, і злога ўчынку бруду не спазнала.
К.: Пры сваім Зачацці, о Пані, Ты была Беззаганнай.
Усе: Маліся за нас да Бога Айца, бо Ягонага Ты нарадзіла Сына.
Молімся: Божа, Ты праз Беззаганнае Зачацце Найсвяцейшай Панны падрыхтаваў свайму Сыну годнае прабыванне ў нявінным улонні, і праз заслугі будучай смерці Хрыста захаваў Яе ад усялякай правіны. Дазволь нам праз Яе заступніцтва дайсці да Цябе без грэху. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог праз усе вякі вечныя. Амэн.
172
К.: Якая ж Ты прыгожая, наша Пані.
Усе: А правіны граху першароднага ў Табе не знайшлося.
К.: Пані, пачуй маленні нашыя.
Усе: А просьбы нашы няхай да Цябе дойдуць.
Молімся: Святая Марыя, Валадарка неба, Маці Пана нашага Езуса Хрыста і Пані свету, якая нікога не пакідаеш і нікім не пагарджаеш, узглянь на нас, о наша Пані, ласкавым позіркам Тваёй міласэрнасці і выпрасі нам у свайго Сына дараванне нашых правінаў, каб мы, хто цяпер над Тваім Беззаганным Зачаццем пабожным сэрцам разважае, маглі атрымаць у небе ўзнагароду вечнага жыцця; няхай жа нам так учыніць Табою народжаны Твой Сын, а наш Пан Езус Хрыстус, які з Айцом і Святым Духам жыве і валадарыць, у Тройцы Святой Адзіны Бог на векі вечныя. Амэн.
Нешпары
Будзь нам, Маці міласэрна, вернай дапамогай,
Барані нас ад спакус і шатана злога.
Хвала Богу ў Тройцы вечнай і Айцу, і Сыну,
І Святому Духу ўсцяж, на вякі, няспынна.
Як была пашана Пану, хай заўсёды будзе —
На зямлі хай праз вякі Бога славяць людзі.
Гімн
Радуйся, о яснасць свету, верных дапамога,
Ты Кроў дала і Цела Сыну Пана Бога.
Каб чалавек у даліне грэху не загінуў,
А годным стаўся неба, хвалы Херувімаў.
169
Промнямі сонца святога, зіхаціць Марыя —
Зачатая без грэху чыстая лілея.
Цвет паміж церняў — Марыя мужна змея топча,
Як месяц ясны ў поўні, цемру губіць ноччу.
К.: Я ўчыніла, каб на небе няспынна ўзыходзіла сонца.
Усе: І быццам імгліца ўсю зямлю агарнула.
К.: Пані, пачуй маленні нашыя.
Усе: А просьбы нашы няхай да Цябе дойдуць.
Молімся: Святая Марыя, Валадарка неба, Маці Пана нашага Езуса Хрыста і Пані свету, якая нікога не пакідаеш і нікім не пагарджаеш, узглянь на нас, о наша Пані, ласкавым позіркам Тваёй міласэрнасці і выпрасі нам у свайго Сына дараванне нашых правінаў, каб мы, хто цяпер над Тваім Беззаганным Зачаццем пабожным сэрцам разважае, маглі атрымаць у небе ўзнагароду вечнага жыцця; няхай жа нам так учыніць Табою народжаны Твой Сын, а наш Пан Езус Хрыстус, які з Айцом і Святым Духам жыве і валадарыць, у Тройцы Святой Адзіны Бог на векі вечныя. Амэн.
Напрыканцы дня
Хай жа дасць нам Сын Твой любы ласку навяртання,
Хай даруе нам грахі, не спашле карання.
Будзь нам, Маці міласэрна, вернай дапамогай,
Барані нас ад спакус і шатана злога.
Хвала Богу ў Тройцы вечнай і Айцу, і Сыну,
І Святому Духу ўсцяж, на вякі, няспынна.
170
Як была пашана Пану, хай заўсёды будзе —
На зямлі хай праз вякі Бога славяць людзі.
Гімн
Радуйся, о Маці цноты, святасці дзявочай,
Напоўненая ласкай у вянку святочным.
О Беззаганная Маці, чысціня Анёлаў,
Стаіш ля трону Бога — галава ў кароне.
Ласку для нас спарадзіла, ветлая, Прачыста.
Ты грэшнікаў надзея, тых, што тонуць, прыстань.
Райская Брама для слабых, грэшных абарона,
Вядзі нас на сустрэчу з Богам на Сіёне.
К.: Тваё імя, о Марыя, як алей духмяны.
Усе: А Твае слугі моцна Цябе ўзлюбілі.
К.: Пані, пачуй маленні нашыя.
Усе: А просьбы нашы няхай да Цябе дойдуць.
Молімся: Святая Марыя, Валадарка неба, Маці Пана нашага Езуса Хрыста і Пані свету, якая нікога не пакідаеш і нікім не пагарджаеш, узглянь на нас, о наша Пані, ласкавым позіркам Тваёй міласэрнасці і выпрасі нам у свайго Сына дараванне нашых правінаў, каб мы, хто цяпер над Тваім Беззаганным Зачаццем пабожным сэрцам разважае, маглі атрымаць у небе ўзнагароду вечнага жыцця; няхай жа нам так учыніць Табою народжаны Твой Сын, а наш Пан Езус Хрыстус, які з Айцом і Святым Духам жыве і валадарыць, у Тройцы Святой Адзіны Бог на векі вечныя. Амэн.
171
176
141 Прыбудзьце з неба
Прыбудзьце з неба на малітвы голас,
Збавёныя, усе святыя Бога.
Сыдзіце з ясных воблакаў, Анёлы,
З мноствам Святых спяшайце на спатканне.
Refren: Няхай душу тваю Анёлы прымуць,
Ўзнясуць яе з зямлі ў нябёс вышыні,
А спеў збавёных дапаможа стаць ёй
Перад абліччам Бога і Святымі.
Няхай цябе прытуліць Хрыстус любы,
Паклікаў Ён у Валадарства неба,
Хай на спатканне пры Айцоўскім доме
Насустрач выйдзе літасціва Маці.
Refren: Няхай душу тваю Анёлы прымуць,
Ўзнясуць яе з зямлі ў нябёс вышыні,
А спеў збавёных дапаможа стаць ёй
Перад абліччам Бога і Святымі.
Праменны Хрысце, Ты наш Боскі Збаўца,
Святло адзінае, што не пагасне,
Будзь для душы Ты вечным спачываннем,
Дазволь пабачыць Веліч Тваёй славы!
Refren: Няхай душу тваю Анёлы прымуць,
Ўзнясуць яе з зямлі ў нябёс вышыні,
А спеў збавёных дапаможа стаць ёй
Перад абліччам Бога і Святымі.
173
142 Багародзіца
Багародзіца, Дзявіца,
Богам слаўлена Марыя!
У твайго сына, Гаспадзіна,
Маці велічна, Марыя,
Нам ласкі прасі спаслаць
Ты дзеля Хрысьціцеля,
Божыча пачуй галасы,
Чалавечы думкі споўнь
І малітву нашу к’Табе
А даць рач нам, молім Цябе:
Ва ўсім сьвеце збожны пабыт,
Па жывоце вечны ў раі быт
174
175
Достарыңызбен бөлісу: |