Да Божага Провіду



бет6/10
Дата12.07.2016
өлшемі1.08 Mb.
#195006
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10

48 Святы крыжу, наймілейшы



1. Святы крыжу, наймілейшы,

З усіх дрэваў найслаўнейшы.

Ў гэтым дрэве моц і сіла,

Яно Езуса насіла;

З яго плыве асалода

Для гаротнага народа.


2. Дрэва цвёрдае, змякчыся,

Да зямлі аж прыхіліся!

Спусці цела майго Пана –

Яно вельмі скатавана

Дазволь Целу адпачыці,

На зямлю хутчэй ступіці.


3. Выбраў Бог Цябе ад веку

На збаўленне чалавеку:

З Цябе ласка людсям дана,

Душа наша ўзмацавана,

Крывёй Божай ўся абмыта,

Што з Хрыстовых ран праліта.



4. Як ляжаў у зімнай стайні,

Не было Яму ўжо тайнай:

Каб свет грэшны адкупіці,

Трэба кроў сваю праліці,

Там звяры паклон давалі,

А тут людсі катавалі.

70

5. Нечувана міласць гэта,

Каб ісці на крыж для света!

Хто ж так будзе міласцівы,

Такі добры, літасцівы?

Сам Пан Езус гэта справіў –

Нас ад пекла Крыжам збавіў.



6. Чаму сэрца тваё горда,

Бы каменне, глуха, цвёрда?

Ты над Езусам не плачаш,

Хоць Яго на Крыжы бачыш;

На ахвяру Богам даны,

За цябе ўкрыжаваны.



7. Маці з жалем паглядала

І той час успамінала:

Як малога спавівала,

Прытуляла, цалавала.

А цяпер Ягона цела,

Ад ран сіне, пачарнела.



8. Ня быў жаль такі й не будзе,

Дзе жылі, жыць будуць людсі!

Які Маці смутак мела,

Як на Езуса глядзела:

“Сіратою застаюся,

Дзе цяпер я прытулюся?



9. Аднаго я Сына знала,

Яго з неба атрымала,

Цяпер Сына забіраюць,

71

52 Ціха канае….


1. Ціха канае Пан Створца неба;

Каяцца, плакаць чалавеку трэба.

Ах, ах на крыжы канае,

Езус ўсіх нас пакідае.



2. Збітае моцна, зраненае цела

Як нежывое на Крыжы вісела.

Ах, ах грэшны чалавеча,

Грэх твой Бог пакутай лечыць.



3. Вострай каронай зраненыя скроні.

Вусны спякліся, мёртвыя далоні.

Ах, ах за тваю патолю –

Езус памірае з болю.



4. Ціха канае і ад болю млее.

Пад крыжам Маці роспачна слабее.

Ах, ах, тож за злосцю слежам,

Гэтак шмат на свеце бедаў.



5. Буду маліцца:”Хай мне Бог даруе,

Лёс мой хай грэх больш злосна не марнуе.”

Ах, ах, з месца крыжавання,

Стану на шлях навяртання.



6. Тут з Магдаленай я маліцца буду.

За ўсе правіны адбываць пакуту.

Ах, ах, дай мне ласку скрухі,

Бо жаль ўсе адводзіць мукі.


76

49 Смутны Сад Аліўны


1. Смутны Сад Аліўны вобраз мае дзіўны:

Моліцца, упаўшы, Пан у жалю страшным.

Страх Яго душу сціскае, пот крывавы выступае,

Сілы Ён губляе, ледзьве не канае!



2. Келіх горкай мукі даў Айцец у рукі

Сын Яго прымае, раны за нас мае.

Вось анёл з нябёс злятае, Збаўцу ціха суцяшае,

Перад катаваннем зведаў бічаванне!



3. Вучні засынаюць, пра Цябе не дбаюць.

Юда катаў роты ставіць у вароты.

Вось у сад ён прыбягае, з ім разбойніцкая зграя.

Езу наш каханы, вучнем быў праданы.



4. Хоць прад Божым Сынам упадуць злачынцы,

Юда прывітае – Езуса здраджае.

Хутка ў кайданы і путы будзе Езус моцна скуты.

Ў ланцугах, як злодзей, з сада Ён выходзіць.



5. У кайданах скуты, церпіць Ён пакуты,

Ў Анновым доме млее ледзь прытомны.

Каяф добрага не зычыць,

ашуканцам Пана лічыць,

Езу наш ахвярны, суджаны быў марна.

6. Як з тым пагадзіцца – Езус як злачынца.,

Йдзе на суд паганскі па-над Сынам Панскім.

Сына-Бога прыніжаюць, на пакуту асуджаюць,

Пана зневажаюць, за злачынцу маюць!



7. Не з рукі пілата Езус быў распяты

Хоць і супраць будзе – Езуса асудзіць.

Ён аддасць на катаванне і пашле на ўкрыжаванне.

Езус пагарджаны і на смерць адданы.



8. Не судом Пілата Езус меў расплату:

Страшныя пакуты, церневыя путы.

То грахі людсей зрабілі, Бога да крыжа прыбілі,

Нашыя правіна – мук Яго прычына!



50 У Посце



1. Распачаўся Пост Вялікі – кайся, Эвіна сям’я;

Хай пакутныя усклікі ўчуе вечны наш Суддзя!

Станавіся на калені, уздымай далоні ўзвыш,

І з грахоў сваё сумленне ачышчай, ўзірай на крыж.



2. Глянь – цярновую карону Хрысус

на галоў ўзлажыў

І маліўся аж да скону, каб з нас кожан вечна жыў.

Ён катоўскія тартуры церпяліва перанёс

У людской сваёй натуры без уздыхаў, злосці, слёз.

3. І апошнія гадзіны Бога горача прасіў,

Каб цяжкія нашы віны міласэрна адпусціў.

Спавядайся ж у пакоры хрысціянскі верны люд,

Йдзі пад Крыж у цяжкім горы

і слязмі змывай свой блуд.

74

4. Езу Хрысце, Божа мілы, Ты за нас усіх цярпеў

Удзялі нам слабым сілы, злагадзі Айцоўскі гнеў.

Праз Твае цяжкія раны і крывавы ў млосці пот,

Езу, Божа наш каханы,

дай нам грэшным наварот.



5. У Крыві Сваёй грахі ім з жалем

шчырым дай абмыць,

а тады мы іх прыхілім Богу верна тут служыць.

Каб па смерці са святымі выхваляць Цябе, о Спас,

мог навекі разам з імі і з Анёламі ўсяк з нас.

51 Увенчана, увіта…..



1. Увенчана, увіта, з калючых церняў, ран.

Яна крывёй заліта, ах як трывае Пан.

Прад Галавою Бога схіляемся ў паклон.

Праз церне шлях збаўлення нам адчыняе Ён.



2. Перш чым сваю святую Бог галаву схіліў,

Сказаў на развітанне, што смерць Ён пакарыў.

Глум, здраду, катаванне, нясцерпны боль і бруд

На целе і на духу цярпеў Бог за свой люд.

75

58 Не памёр наш Пан, паверце
1. Не памёр наш Пан, паверце, хоць прайшоў праз браму смерці Пана вывела з магілы Божа сіла. Альлелюя!

2. Заплаціў Бог за Адама, за людзей жывых таксама. У нябёсы ўсім дарога – Дзецям Бога. Альлелюя!


    3. Вы што, варта, сцеражэце? Перамог Ён сілу смерці! Сам адолеў перашкоды – Бог прыроды. Альлелюя!

    4. Пан глядзіць на наша племя, на зямлю ў святле праменьня. Так яна святлом прыбрана – бляскам Пана. Альлелюя.

    5. Праз Тваё змёртвыхпаўстанне, ад грахоў ачысці, Пане. Хай ўвесь люд з Табой пануе. Альлелюя, Альлелюя!


59 Праслаўляйма Збаўцу Пана

1. Праслаўляйма Збаўцу Пана,

Знішчыў смерць Ён і шатана.

Аллелюя, аллелюя!

Сонца, месяц смутае мелі,

Ўсе стварэнні з ім цярпелі.

Аллелюя, аллелюя!

80

7. Шчыра заўсёды буду спавядацца,

Свету, спакусам боль не паддавацца.

Ах, ах, за грахі шкадую,

Божа мой, Цябе мілую.


53 Які за нас цярпеў ад ранаў

Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі.


54 Абудзіўся Збаўца, Божа

1. А будзіўся Збаўца Божа, хто за нас жы-ццё ад-даў

Ён пакі нуў смерці ложа Уваскрос як абяцаў



Пр.: Заспяваем песню хвалы: Пане наш змёртвыхпаўсталы! Алелюя, алелюя, алелюя, алелюя.

2. Валадарыць над злой ночай, сілай смерці нішчыць смерць. Бог Збавіцель пекла топча, адмыкае неба цьвердзь.

Пр.: Заспяваем песню хвалы…

3. Для мяне паўстаў Ты, Пане, хай жа Дух з Табою мой ад грахоў змёртвыхпаўстане злых прывычак скіне рой.

Пр.: Заспяваем песню хвалы…
77

55 Дзень, поўны радасці, настаў

Пр.: Аллелюя, аллелюя! Аллелюя!

1. Дзень, поўны радасці, настаў.

Сёння Пан Хрыстус з гробу ўстаў

Змёртвыхпаўстання прыклад даў

Пр.: Аллелюя, аллелюя! Аллелюя!

2. Радуемся, жыве наш Пан!

За нашы віны выкуп дан.

Скончыўся ўжо няволі стан.

Пр.: Аллелюя, аллелюя! Аллелюя!

3. Ў гэты святы і светлы дзень

Хай жа плыве узнёслы спеў.

I сэрцы ўбачаць хвалы цень.

Пр.: Аллелюя, аллелюя! Аллелюя!
56 Заспяваем песню ўсе

1. Заспяваем песню ўсе: Алелюя, Пан жыве. На світанні Ён ускрос, і збаўленне нам прынёс.

Алелюя ( 4 р.)



2. Крыж за нас Ён сам прыняў, нам дарма збаўленне даў. Адмяніў гаротны лёс, потым з мёртвых уваскрос!

Алелюя ( 4 р.)


78

3. Адкупіў пакутай грэх, нам вярнуў суцеху, смех. Прамінулі ноч і цень – надыйшоў Збаўлення дзень.

Алелюя ( 4 р.)



4. Хай спявае Божы люд, і анёлы славяць цуд. Цешся Маці, бо Сын Твой, зноёсць з намі і з Табой.

Алелюя ( 4 р.)


57 Збаўца наш Хрыстос уваскрос

1. Збаўца наш Хрыстос уваскрос! Аллелюя!

Мір і радасць нам прынёс. Аллелюя!

Ён у славе і красе, аллелюя,

На зямлі спявайце ўсе. Аллелюя!



2. Божую з’явіў любоў – Аллелюя!

Ў дзіўным, велічным з баёў – Аллелюя!

Смерці ўладу Ён скрушыў, - Аллелюя!

Рай нябесны нам адкрыў – Аллелюя!



3. Хрысус навучае жыць, - Аллелюя!

Смерць Хрыстова не страшыць – Аллелюя!

Смерцю смерць Ён зваяваў, - Аллелюя!

Моць у пекла адабраў – Аллелюя!



4. Шлях адкрыўся нам прамы, - Аллелюя!

Там, дзе Хрыстус, будзем мы – Аллелюя!

Хто з Хрыстом тут на зямлі, - Аллелюя!

Будзе з Ім на вышыні – Аллелюя!

79

63 Слёзы з твару выцірайце
1. Слёзы з твару выцірайце,

Праганяйце з сэрцаў грэх.

Песні радасна спявайце,

Хай гучыць вясёлы смех.

Уваскрос Пан над Панамі,

Ён жыве, Ён зноўку з намі.

Аллелюя, аллелюя, усклікайце: аллелюя!

2. Што ж для Пана стражы зброя,

Камень - перашкоды ўсе.

He стрымае злая воля

Цуд, што нам жыццё нясе.

Знішчыць Бога хто стараўся –

Надарэмна намагаўся.

Аллелюя...

3. Бог магутны, Пан натуры,

Што стварыў зямны абшар,

Выйшаў з гробу, струшчыў муры –

Бессмяротны Валадар.

Варта пакідала зброю,

Не валодае сабою.

Аллелюя...

4. Езу Хрысце, добры Пане,

Далучы і нас усіх


84

2. Хрустус сёння ўстаў з памерлых,

Радасць людзям даў нязмерну.

Аллелюя, аллелюя!

У гэта свята месяц, сонца,

Заяснелі нам бяз конца.

Аллелюя, аллелюя!



3. Езус Хрыстус у адхлані

Даў памерлым дараванне.

Аллелюя, аллелюя!

Вестку, што нясуць Марыі,

Хутка цэлы свет адкрые.

Аллелюя, аллелюя!



4. Сёння ўвесь Касцёл спявае,

Пераможцу праслаўляе.

Аллелюя, аллелюя!

Хрысце Пане міласэрны,

Дай з Табой паўстаць з памерлых,

Аллелюя, аллелюя!


60 Радуймася, хрысціяне
1. Радуймася, хрысціяне

Бо Хрыстуса з гробу ўстанне

Даравала нам збаўленне,

Аллелюя, аллелюя, аллелюя.


81

2. Патрыярхі рады сталі,

Што ў адхланях прабывалі,

Як Збавіцеля даждалі.

Аллелюя, аллелюя, аллелюя.



3. I ўбачылі яснога,

Ён адняў моц духа злога,

Ім сказаў ісці да Бога.

Аллелюя, аллелюя, аллелюя.



4. 3 гробу камень адваліўся,

Хрыстус з мёртвых абудзіўся

і Марыям аб'явіўся

Аллелюя, аллелюя, аллелюя.



5. Апосталы сабраліся,

што былі ўжо разышліся,

па Хрыстусе смуцячыся.

Аллелюя, аллелюя, аллелюя.



6. Мы ўсе разам заспявайма,

3мёртвых устанне размышляйма,

3 грэху ўстаць пастанаўляйма.

Аллелюя, аллелюя, аллелюя.



7. Хрыстэ, праз з гробу паўстанне

Дай нам грахоў дараванне,

Вечнае душам збаўленне.

Аллелюя, аллелюя, аллелюя.


82

61 Радуйся, неба Уладарка


1. Радуйся, неба Уладарка,

Бо той, каму Ты ёсць Маці,

3 мёртвых паўстаў згодна з словам,

А Ты малі за нас Бога.

Аллелюя, аллелюя!

2. Цешся і радуйся ў небе,

За нас маліся ў патрэбе,

Каб і мы ў небе спявалі,

Бога й Цябе праслаўлялі.

Аллелюя, аллелюя!
62 Сёння ўстаў Хрыстос з памерлых
1. Сёння ўстаў Хрыстос з памерлых: Радуйся, народзе верны. Аллелюя, Хрыстос уваскрос. Аллелюя.

2. За свет людзкі, грэхам скуты, Ён аддаў жыццё ў пакутах. Аллелюя, Хрыстос уваскрос. Аллелюя.

3. У дзень светлы, Велікодны, Праслаўляйма Збаўцу годна. Аллелюя, Хрыстос уваскрос. Аллелюя.

4. Бога ў Тройцы вызнавайма, чэсць, хвалу Яму аддайма. Аллелюя, Хрыстос уваскрос. Аллелюя.
83

3. Прыйшлі намасціць цела

Уладара свайго,

Ды толькі у грабніцы

Яго ўжо не было.



4. Анёлы ім сказалі:

«Больш вам не трэба слёз, —

Хрыстос, Збавіцель свету,

3 памерлых уваскрос!»


68 Хрыстус Пан

1. Хрыстус Пан, паўстаўшы з гробу,

аллелюя, аллелюя!

Радасць даў свайму народу

Аллелюя, аллелюя!

Даў жыццё без шкадавання,

аллелюя, аллелюя!

Дзеля грэшных ратавання.

Аллелюя, аллелюя!



2. Гэты дзень - радасць адзіна,

аллелюя, аллелюя!

Праслаўляй Божага Сына.

Аллелюя, аллелюя!

Бога ў Тройцы вызнавайма,

аллелюя, аллелюя!

Чэсць і хвалу аддавайма.

Аллелюя, аллелюя!

88

Праз Тваё Змёртвыхпаўстанне



Да супольнасці святых.

Ў небе прад Табою, Панам,

Гучна заспяваем разам:

Аллелюя, аллелюя - Бога слаўце - аллелюя.


64 Сыны і дочкі, Бог з нябёс
1. Сыны і дочкі, Бог з нябёс з памерлых сёння ўваскрос, без межаў радасць нам прынёс. Аллелюя!

Пр.: Аллелюя, аллелюя, аллелюя!

2. Суботні ранак ўжо настў, якога кожны з нас чакаў, ля гробу вучняў Ён сабрай. Аллелюя!

3. Марыя Магдалена, Якуб і Саламея прыйшлі намасціць цела. Аллеюя!

4. Анёл у шатах белых жанчынам весціць смела: “Хрыстос у Галілеі!” Аллеюя!

5. А як настала ўжо пара, Ян, папярэдзіўшы Пятра прыбег да гробу ледзь зара. Аллеюя!

6. Паміж Апосталаў стаяў, Хрыстос лагодна прамаўляў і свой спакой ім перадаў. Аллелюя!

7. Хоць Дыдым ўсё і зразумеў, сумнеў ва Ўваскрашэнні меў І з тым мірыцца не хацеў. Аллелюя!

8. “ Узглянь, Тамаш, на левы бок, на рукі ўзглянь, на раны ног і вер, што смерць Я перамог”. Аллелюя!
85

9. Як на Хрыста Тамаш глядзеў, сумненняў больш ужо не меў, сказаў: “Ты Бог!” – я зразумеў. Аллелюя!

10. Шчаслівы, Бога хто спазнаў, хоць раны Сына не кранаў жыць у нябёсах Бог і м даў. Аллелюя.

11. Ў святое свята гэтае усё стварэнне хай пяе, Хрысту пашану аддае. Аллелюя!

12. Падзяку Тройцы ўзнясём, Аца і Сына вызнаём і Духа Творцам мы завём. Аллелюя!
65 У радаснае свята Пасхальнай Ахвяры

1. Ў радаснае свята Пасхальнай Ахвяры

Верныя прыносяць праслаўлення дары.



2. Адкупіў авечак Хрыстус наш бязвінны,

паяднаў з Айцом нас, змыў грахі, правіны.



3. У баі вялікім смерць жыццё сустрэла.

Хоць памёр, усё ж Ён валадарыць смела.



4. Адкажы, Марыя, што было ў дарозе? –

Уваскрос, жывы Ён, годзе быць трывозе.



5. Гэтаму Анёлы сведкамі там сталі:

Толькі палатно ды вопратка ляжалі.



6. Уваскрос ўжо Хрыстус, Бог мой і Надзея,

Месцам жа спаткання будзе Галілея.



7. Сапраўды ўваскрос Ён, - гэта цуд праўдзівы.

Смерці пераможца, будзь жа літасцівы.

86

66 Хрыстос уваскрос
1. Хрыстос уваскрос! (х 2) Аллелюя! (х 2)

Нам радасць прынёс! (х 2) Аллелюя! (х 2)



2. Паўстаў і жыве! Аллелюя!

Жыццё нам дае! Аллелюя!



3. Крывёю Сваёй, аллелюя! —

Абмыў нас з грахоў! Аллелюя!



4. Ён смерць перамог! Аллелюя!

Ён - Пан наш і Бог! Аллелюя!



5. Дзень поўны хвалы! Аллелюя!

Узрадуйся й ты! Аллелюя!



6. Вясёла спявай! Аллелюя!

Хрыста праслаўляй! Аллелюя!


67 Хрыстос ўваскрос з памерлых

1. Хрыстос ўваскрос з памерлых!

Смерць смерцю зваяваў,

Парваўшы путы пекла,

Жыццё нам дараваў.



2. А раніцай жанчыны

Да Езуса ішлі,

I міра дарагое

Яны з сабой няслі.

87

3. Ты ж прыйдзі хутчэй да сэрца, наймілейшы Езусе! Ў таямніцы Найсвяцейшай я Табой наталюся. Ты крыніца асалоды, дар ласкавай прахалоды. Будзь заўсёды ў сэрцы, Божа, без Цябе жыць нягожа.
74 Дзякуем, Табе, Ойча наш
1. Дзякуем Табе, Ойча наш,

За святы вінаградны шчэп Давіда,

Які спазнаць даў нам праз Твайго Сына Езуса.

Будзь праслаўлены вечна!



2. Дзякуем Табе, Ойча наш,

За жыццё і за веру,

Якую пазнаць даў нам праз Твайго Сына Езуса.

Будзь праслаўлены вечна!



3. Дзякуем Табе, Ойча наш,

За Тваё імя святое,

Падрыхтаваў якому жыллё ў сэрцах нашых.

Будзь праслаўлены вечна!



4. Дзякуем Табе, Ойча наш,

За веру і несмяротнасць,

Якую пазнаць даў нам праз Твайго Сына Езуса.

Будзь праслаўлены вечна!

92

69 Хрыстус ўваскрослы

1. Хрыстус ўваскрослы супакой прынёс нам

Радасць і збаўленне, душам суцяшэнне.

Kyrieleis.

2. А каліб Ён не паўстаў, свет бы ўжо не існаваў.

Людзям радасць дараваў, за якіх жыццё аддаў. Kyrieleis.



3. Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Пан прынёс збаўленне, душам суцяшэнне. Kyrieleis.


70 Богу заспявайма ўсе
1. Богу заспявайма ўсе, дзякуем Табе, о Пане

Бо і ў шчасці і ў тузе Ты заўсёды разам з намі.



Пр: Богу заспявайма ўсе спеў падзякі, радасці спеў.

2. У бясконцай дабрыні Ты збаўленне

нам прызначыў

Свайго Сына з вышыні даў нам і грахі прабачыў.

Пр: Богу заспявайма ўсе спеў падзякі, радасці спеў.

3. Каб жылі мы, як браты, у любові без заганы

Жыватворчы Дух Святы, Суцяшальнік нам пасланы



Пр: Богу заспявайма ўсе спеў падзякі, радасці спеў.

89

4. І паўсюль, дзе толькі тут нас вядуць шляхі зямныя

Не пакіне верны люд Маці Божая, Марыя

Пр: Богу заспявайма ўсе спеў падзякі, радасці спеў.

5. Божа, ў неба нас вядзі, захавай ад вечнай смерці

Ў кожную сям'ю прыйдзі, валадар

у кожным сэрцы.

Пр: Богу заспявайма ўсе спеў падзякі, радасці спеў.
71 Божа, наш Ойча

1. Божа, наш Ойча, просім, прымі

Гэты хлеб і віно — нашыя дары.

Плён працы рук людскіх і плады зямлі,

Божа, наш Ойча, просім, прымі (х 2).



2. Божа, наш Ойча, просім, прымі

Ўсё, што мы ад Цябе маем у жыцці:

Нашую радасць, боль, працу і любоў

Божа, наш Ойча, просім, прымі (х 2).


72 Дай, добры Божа
1. Дай, добры Божа, зару й сонца бачыць Тваёю ласкай захавай ад грэху. К Табе ўздыхае маё сэрца плачыць, Дай у Тваёй сіле мне знайсці пацеху.

90

2. Ты свет уладзіў на людскую службу Такі карысны і такі прыгожы, каб мы ўвайшоўшы з гэтым светам ў дружбуЦябе хвалілі, Найлепшы наш Божа



3. Табе малюся, Божа міласцівы, Дай мне ўбачыць свет Твой найяснейшы, Цябе самога і ўсе ў небе дзівы на векі вечны, Божа наймілейшы

4. Тваёю моцай і я моцны стану, Айца і Сына, і Духа Святога, Тройцу адзіну, калі ў неба гляну Хваліці буду Стварыцеля Бога.

5. Будзь хвала Богу ў Тройцы ўсемагутнай І жыватворчай, вечнай назаўсёды і нераздзельнай і адзінасутнай у Божай моцы знак любові, згоды.
73 Дзеж ты, Езу, радасць сэрца
1. Дзеж ты, Езу, радасць сэрца, наймілейшы Збавіцель. Дзе жаданая патоля, для душы Суцяшыцель. Дай мне духа пакаяння, ад граху выратаванне. Дзе ж Ты, мой найлепшы Езу?- У табе паратунак.

2. Прагну я цябе душою, о жаданы Езусе! Мне лягчэй пакуты зносіць, як са мной Ты, Хрыстусе. Без Цябе я жыць ня зычу; я нямоглы, Цябе клічу: Спадзяюся на Цябе я, бо мая Ты надзея.

91
3. Толькі Табе хачу я тут на зямлі служыць, а потым вечна ў небе бяспечна з Табою, Хрысьце жыць. Духам святым і словам Божым мяне вучы. Вядзі, Ўладару, на шлях свой правы кожны мой крок і чын.


78 Колькі жыць буду я - буду спяваць Богу
1. Колькі жыць буду я - буду спяваць Богу майму, Ягону міласць буду ўсхваляць. Ты прымі, добры Ойча, песню маю, бо дух мой прагне славіць, Пане, літасць Тваю. Багаславі, душа мая, Бога свайго, аллелюя...

2. Павяраю жыццё Пану майму - Ён Пастыр наш, Ён нас вядзе - авечкі свае Хрыстус нас адкупіў Кроўю сваёй, і абвяшчаць я буду міласэрнасць Яго. Багаславі.....
79 Наш Пан, Хлеб нябесны
1. Наш Пан, Хлеб нябесны між намі жыве;

Ён сумным надзею і радасць дае.

Пакорна сыходзіць да нас на алтар:

каб стаць нам пажывай, дае Сябе ў дар.

96

5. Пане наш усемагутны,

Стварыў Ты ўсё для імя свайго святога,

Даў напой і ежу людзям, каб спажывалі.

Будзь праслаўлены вечна!



6. Нам жа Ты пакінуў ежу і напой духовы,

Вечнае жыццё даў нам

Праз Твайго Сына Езуса.

Будзь праслаўлены вечна!



7. Божа, памятай пра Касцёл Твой,

барані яго ад злога

I прывядзі яго сваёй любоўю

У Тваё Валадарства.

Будзь праслаўлены вечна!

8. Хай жа прыйдзе Твая ласка і праміне свет гэты;

Хто святы — прыступіць,

Хто ж не ёсць ім — хай каецца шчыра.

Будзь праслаўлены вечна!



9. Дзякуем Табе, Ойча наш,

За Найсвяцейшую Марыю Дзеву,

Прыгатаваў Якую для свайго Сына Езуса.

Будзь праслаўлены вечна!



10 Дзякуем Табе, Ойча наш,

За спасланне на нас Святога Духа,

Які нас яднае у Тваім Сыне Езусе.

Будзь праслаўлены вечна!

93

75 Езу, да мяне прыйдзі
1. Езу, да мяне прыйдзі,

Сэрца ласкай абудзі.

Сябра простых душ людскіх,

Паяднай з Сабой усіх.



2. Сэрца прагне так Цябе,

бо ў самоце цяжка мне.

Клічу з болем: "Езу мой,

Ты заўсёды будзь са мной".



3. Свет раскошамі заве,

толькі ў сэрцы цяжка мне.

Прагну міласці Тваёй,

Што дае ўсім супакой.



4. Я слуга нягодны Твой,

каб схіліўся нада мной.

Толькі слова мне скажы -

Паратунак для душы.



5. Дык прыйдзі, чакаю я,

уратуй сваё дзіця.

Не пагардзь маёй душой,

Хай жа будзе ўжо Тваёй.



94

76 Езу, у сэрцы ты маім
1. Езу, у сэрцы ты маім радасць збаўлення мне адкрыў, стаў для мяне крыніцай ласк; будзь праслаўлёны, Божа наш.

2. Што для Цябе ўчыніць магу, каб паказаць любоў маю?- волю Тваю заўжды прымаць і душу чыстай захаваць.

3. Езу, не пакідай мяне, мая душа Табой жыве, у час цярпення памажы вытрываць у Тваёй любові.
77 Езу мой, я не варты
1. Езу мой, я не варты, каб да мяне ўвайшоў, ды сваім словам душу адновіш, мяне ўратуеш зноў. Цела і кроў пакінуў нам грэшным спажываць, ў крошачцы хлеба сыходзіш з неба, каб нам ратункам стаць.

2. Ласкаў усіх крыніца, Збаўца і лекар наш, праз свае раны, Езу каханы, аздараўляеш нас. Слабому дорыш сілу, каб болей не грашыў. Дай жа мне, Божа, каб дзень свой кожны, я ў Тваёй ласцы жыў.
95

83 Пан апора наша, свету Валадар

1. Пан апора наша, свету Валадар, сёння верным слугам Ён прыносіць дар: Утаёны ў хлебе аддае Сябе, грэшнікам Збаўленне ў міласці дае.

Пр:. : Хлеб і віно з Богам лучаць нас.

2. У Святой Камуніі скрыты Бог жывы, лечыць душы дарам Цела і Крыві. З Гостыі сыходзіць Божае святло, у праўдзівым хлебе - вечнае жыццё.

3. Пан - аслона наша, Пан даруе грэх. Прымем Яго сэрцам - ўбачым свет уцех. Хоць шляхі цярністы у спакусаў час Езусава Цела адраджае нас.

4. Езу, Ты крыніца усякага дабра, ясная дарога нашага жыцця. Асвяці наш розум, сэрцы запалі, нас Тваёй апекай, Езу, адары.

5. Будзем у пакоры літасці прасіць. Бог наш міласэрны нам багаславіць. Праз святую споведзь сэрца ачышчаць, Цела таямніцу годна спажываць.

6. Ўсемагутны Божа неба і зямлі, на гаротных ласку міласці спашлі. Адары надзеяй, веру ў душы ўлі, радасці праменнем свет наш азары.

7. Дай нам, Езу Хрыстэ да Цябе прыйсці, добрую дарогу ў жыцці знайсці. Жыць у супакоі Пане памажы, ад спакусаў свету нас абарані.
100

2. Наш Пан - Добры Пастыр, прытулак слабым дае літасціва ў сэрцы сваім любоўю святою лагодзіць нам боль і сум разганяе надзеі святлом.

3. Наш Пан міласэрны, Ён любіць свой люд прамень з неба шле у даліну пакут каб шлях чалавеку дабромасвятляць, у сэрцах па небе тугу абуджаць.

4. Наш Пан праслаўлёны, да нас Ён ідзе, нясе супакой, суцяшэнне ў бядзе, о, свету Збаўленне, з грахоў нас абмыйі моцай Сваёю ад злога ўкрый.
80 Нашыя дары прымі, о Божа

1. Нашыя дары прымі, о Божа, што складаем на алтар Табе. З верай і надзеяй, Пане, просім, адары любоўю хай душа Табой жыве.

2. Дай пазнаць нам волю Тваю, Пане, хочам жыць паводле слоў Тваіх. Без Цябе - мы пыл мізэрны, марны, ў цемры без Цябе блукаем, шлях нам асвяці.

3. Просім, дай нам ласку Тваю, Пане, памажы нам да Цябе прыйсці. Хочам быць з Табою ў небе разам, Тваю веліч і магутнасць вечна каб хваліць.

97

80 О Душа Хрыстова

О Душа Хрыстова, асвяці мяне.

Цела Хрыстова, захавай мяне.

Кроў Хрыстова, напаі мяне.

0, вада з боку Хрыстова, абмый мяне.

Мука Хрыстова, умацуй мяне.

О добры Езу, пачуй мяне.

У сваіх ранах укрый мяне.

He дазволь мне Цябе пакінуць.

Ад ворага злога барані мяне.

У гадзіну смерці пакліч мяне.

І дазволь да Цябе прыйсці,

Каб са святымі хваліць Цябе

На векі вечныя. Амэн.
81 О Езу ў Гостыі,

1. О Езу ў Гостыі, песню хвалы прымі

І будзь праслаўлены цяпер і на вякі.



2. О Езу, Пане мой, прагну я жыць Табой

Езу - я Твой заўжды, цяпер і на вякі.



3. О Езу Божа мой, Збаўца душы маёй

Ў сэрцы маім жыві цяпер і на вякі.

98

82 Прад Твае прыходзім дзверы
1. Прад Твае прыходзім дзверы, шчырым сэрцам поўны веры, што пад відам скрыты хлеба Ты ёсць Бог праўдзівы з неба.

2. Зразумець нам трудна гэта, каб Сын Божы - Збаўца свету, аж так скрыўся ўсім на дзіва і ў Гостыі жыў праўдзіва.

3. Міласць Бога заяснела, як змяніў хлеб ў Сваё Цела - нам пакінуў спажываці, каб праз гэта нас збаўляці.

4. Несмяротны, моцны Божа, зразумець Цябе хто можа? Ты для грэшных справядлівы і для добрых міласцівы.

5. Хоць Анёлы ў небе блізка, прад Табою паўшы нізка, ўсцяж на твар Твой спаглядаюць, чым ёсць Бог, аднак, не знаюць.

6. Нат Анёлам Бог спрадвеку так не даў, як чалавеку. Прыступаць да Бога смела, спажываць Ягона Цела.

7. Я таго ня годзен,Пане, каб ва мне меў прабыванне - скажы толькі адно слова, і душу мне зновіш знова.

8. Б'ю паклоны прад Табою, ласку май над грэшным мною. Хай жыву з Табою, панам, аж на векі вечны. Амэн.
99

7. Хоць цяпер Ты ўкрыты ў Гостыі Святой,

я малюся шчыра, Божа, прад Табой,

каб у вечнай славе я ўглядацца мог

у Тваё аблічча, Пане мой і Бог.


87 Прымі падзяку, наш Божа Ойча
Пр.: Прымі падзяку, наш Божа Ойча,

О Валадару магутны ў небе.

Ты нас паклікаў да веры.

Ты нас любіць навучаеш.

За дар Святой Эўхарыстыі.

Ты нам грахі прабачаеш.

Ты ў нас жыццё аднаўляеш.

Божа, Ты з намі заўсёды.

Ты ўчыніў нас братамі.

Радасцю нас напаўняеш.


88 Сэрцам пакорным з месца святога


Достарыңызбен бөлісу:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет