Дж. К. Роўлінг Гары Потэр і Філасофскі камень



бет9/14
Дата02.07.2016
өлшемі1.41 Mb.
#172857
1   ...   6   7   8   9   10   11   12   13   14

Нікалас Фламель


Дамблдор пераканаў Гары, больш не шукаць Люстэрка Урам і да самога канца калядных вакацыяў, мантыя-невідзімка праляжала на дне яго валізы. Гары хацелася забыць, тое што ён ўбачыў у Люстэрку, але гэта было не так проста. Па начах ён сніў кашмары. Гары зноў і зноў бачыў сваіх бацькоў, якія загінаюць ў сполахах зялёнага святла і гогат чалавека з высокім голасам.

- Бачыш, Дамблдор меў рацыю, праз гэта люстэрка ты пачаў з’яжджаць з глузду,- прамовіў Рон, пасля таго, як Гары распавёў яму аб сваіх снах.

Герміёна, якая вярнулася на пярэдадні пачатку семестра мела свае погляды на тое што здарылася. Яе раздзірала паміж жахам пры адной думцы, што Гары тры ночы правёў не ў сваім ложку, а валэндаўся па школе, бо яго мог схапіць Філч; і расчараваннем з таго, што хлопцы так і не высветлілі хто такі Нікалас Фламель.

Яны амаль страцілі ўсялякую надзею знайсці што-небудзь аб Фламелі ў бібліятэчных кнігах, хаця Гары быў упэўнены, што ён ужо недзе бачыў гэтае прозвішча. Пачаліся заняткі і яны зноўку былі вымушаны былі вярнуца да беглага пошука падчас дзесяціхвілінных перапынкаў. А ў Гары было яшчэ менш часу, чым у Рона і Герміёны, бо аднавіліся квідытчныя трэніроўкі.

Каманда пад кіраўніцтвам Вуда, працавала мацней чым калі-небудзь. Нават бясконцы дождж, змяніўшы снег, не мог прыславіць яго ваяўнічага настрою. Блізняты скардзіліся на то, што Вуд ператварыўся на фанатыка, але Гары быў на баку Олівера. Калі яны выйграюць свой наступны матч супраць Хафлпафу, у першыню за сем год яны абыйдуць Слізэрын на чэмпіянаце школы. Акрамя жадання перамогі, Гары высветліў, што калі ён стамляўся на трэніроўках, яго значна менш мучылі кашмары.

Падчас адной, асабліва бруднай і мокрай трэніроўкі, Вуд прынёс камандзе дрэнныя навіны. Напэўна яго моцна раззлавалі блізняты Візлі, якія пікіравалі адно на аднаго, спрабуючы скінуць суперніка з мятлы.

- Ці вы кініце дурэць, калі-небудзь!- пралямантаваў ён.- З-за гэтага мы можам прайграць матч! Судзёй будзе Снэйп і ён будзе шчаслівы любой нагодзе пазбавіць Грыфіндор заробленых балаў!

Пасля гэтых слоў, Джордж Візлі сапраўды зваліўся з мятлы.

- Снэйп - судзя?- сплёўваючы бруд, закрычаў ён.- Ён хоць раз судзіў Квідытчны матч? Ён жа будзе нас засуджваць, цяпер, калі мы маем магчымасць перамагчы яго Слізэрын.

Прызямліўшыся ля Джорджа астальныя гульцы, таксама пачалі наракаць.

- Я тут не вінаваты,- сказаў Вуд.- Але мы павінны прыкласці ўсе намаганні, каб наша гульня была бездакорнай, каб Снэйпу не было да чаго прычапіцца.

Гары разважаў, што гульня без магчымасці прычапіцца да яе шляхетнасці, канечне добра, але ў яго былі іншыя прычыны не жадаць таго, каб Снэйп знаходзіўся на поле...

Каманда, як заўжды пасля трэніроўкі, засталася ў распранальні, каб абмеркаваць сёе-тое, аднак Гары адразу накіраваўся ў грыфіндорскую гасцёўню. Там сядзелі Рон з Герміёнаю і гулялі ў шахматы. Гэта гульня была адзінай рэччу ў Хогвартсе ў якой Герміёна не была майстрам.

- Не размаўляй са мной зараз,- прамовіў Рон, калі Гары сеў побач.- Мне неабходна зканцэн...- ён выпаткова зірнуў на Гарын твар.- Што здарылася? Ты жудасна выглядаеш.

Ціха, каб аніхто болей не пачую, Гары распавёў сябрам, аб раптоўным, злавесным жаданні Снэйпа, быць судзёй на наступным матчы.

- Не гуляй,- імгненна прапанавала Герміёна.

- Прыкінься хворым,- дадаў Рон.

- Зрабі выгляд, што ногу паламаў,- сказала Герміёна.

- Паламай яе насамрэч,- прамовіў Рон.

- Не магу,- адказаў Гары.- У каманды няма рэзэровага паляўнічага. Калі я адмоўлюся, Грыфіндор увогуле ня зможа гуляць.

У гэта ж імгненне ў гасцёўню заваліўся Нэвіл. Заставалася загадкай, як у яго атрымалася пралезці праз адтуліну, бо ногі яго, як усе адразу здагадаліся, былі пад уздеяннем ногазамкняючага праклёну. Пэўна яму прыйшлося скочыць да самой грыфіндорскай вежы бы трусіку.

Усе прысутныя , акрамя Герміёны, якая імгненна прамовіла супрацьпраклён, пападалі са смеху. Ногі Нэвіла аддзяліліся адна ад адной і ён зноўку мог нармалёва стаяць. Яго моцна калаціла.

- Што здарылася?- зноўку сядаючы да Гары і Рона, спыталася дзяўчынка.

- Малфой,- хістаючыся адказаў Нэвіл.- Мы сустрэліся на выхадзе з бібліятэкі. Ён сказаў, што яму трэба на кімсьці папрактыкавацца.

- Ідзі да прафесаркі МакГонагал!- прамовіла Герміёна.- Распавядзі ёй аб усім!

Нэвіл патрос галавой.

- Мне не патрэбны большыя праблемы,- прамармытаў ён у адказ.

- Ты павінен прычыніць яму супраціў, Нэвіл!- заўважыў Рон.- Ён звык хадзіць па чужых галавах, але навошта слаіцца перад ім з пакорай.

- Цябе не трэба даказваць мне, што я не дастаткова адважны для Грыфіндору, Малфой гэта ўжо і так зрабіў,- задыхаючыся прамовіў Нэвіл.

Гары намацаў нешта ў кішэні сваёй мантыі і выцягнуў адтуль шакаладную жабку, апошнюю з той скрыначкі, якую падаравала яму на Каляды Герміёна. Ён працягнуў жабку Нэвілу, які выглядаў так, быццам вось вось заплача.

- Ты варты дванаццаці Малфояў,- сказаў Гары.- Ці сартавальны капялюш не размеркаваў цябе ў Грыфіндор? А Малфоя? У нейкі брыдотны Слізэрын.

Нэвілавы вусны ўзжрыгануліся ў слабой усмешцы, калі ён разгортваў жабку.

- Дзякуй, Гары... думаю лепей мне пайсці спаць... вазьмі картку, ты ж іх збіраеш?

Калі Нэвіл сыйшоў, Гары паглядзеў на картку.

- Зноў Дамблдор,- паведаміў ён.- Ён быў на маёй першай картке...

Гары зірнуў на заднюю частку карткі і раптам вохнуў. Ён паглядзеў на Рона і Герміёну.

- Знайшоў!- прашапатаў ён,- Я знайшоў Фламеля! Я ж казаў вам, што недзе бачыў гэта імя раней... вось: «Прафесар Дамблдор найбольш вядомы сваёй перамогай у 1945 годзе цёмнага чараўніка Грындэльвальда, вынаходніцтвам дваццаці спосабаў выкарыстання драконавай крыві і супольнай алхімічнай працай з Нікаласам Фламелем»!

Раптам Герміёна ускочыла з места. Яна не была гэткай ўзбуджанай ажно з тых часоў, як яны атрымалі адзнакі за сваю першую хатнюю работу.

- Чакайце тут!- сказала яна і пабегла ў свой пакой. Гары і Рон, толькі паспелі здзіўлена азірнуцца, а Герміёна ўжо вярнулася да іх, трымаючы ў руках агромістую старую кнігу.

- А я і не здагадалася паглядзець тут!- усхвалявана прашапатала яна.- Я колькі тыдняў таму ўзяла яе, каб крыху пачытаць.

- Крыху?- здзівіўся Рон, але Герміёна загадала яму сціхнуць, пакуль яна не знойдзе патрэбную старонку, а потым, мармычучы сябе пад нос, пачала шпарка гартаць старонкі.

Нарэшце яна знайшла тое, што шукала.

- Я ведала! Я ведала гэта!

- А ўжо можна размаўляць?- раздражнённа спытаўся Рон. Герміёна яго праігнаравала.

- Нікалас Фламель,- выразна прашапатала яна.- «Адзіны вядомы стваральнік Філасофскага камня!

Аднак эфект быў крыху іншым, чым чакала дзяўчынка.

- Што-што?- разам спыталіся Гары і Рон.

- Ёйк, ну зразумела ж, вы гэтага не чыталі. Вось... глядзіце.

Яна кінула ім кнігу і хлопцы прачыталі:
«Старажытныя даследчыкі алхіміі называюць Філасофскі камень легендарнай рэчавінай валодаючай дзіўнай моцаю. Філасофскі камень здольны ператварыць на золата іншыя металы. Таксама з яго вырабляюць элексір жыцця, які робіць бессмяротным таго хто яго спажывае.

На працягу стагоддзяў мы мелі шмат звестак, аб валадарах Філасофскага камня, але адзіны вядомы ш цяперашні час Камень, належыць містэру Нікаласу Фламелю, вядомаму алхіміку і аматару оперы. Містэр Фламель, які адзначыў у мінулым годзе свой шэсцьсот шэсцьдзесят пяты дзень нараджэння вядзе ціхае жыццё ў графстве Дэван разам са сваёй шэсцьсот пяцьдзесят васьмігадовай жонкаю Перэнэлай.»
- Ну?- спыталася Герміёна у Гары і рона, калі тыя скончылі чытаць.- Зразумелі? Сабака, напэўна ахоўвае Філасофскі камень! Іду ў заклад ён папрасіў Дамблдора патрымаць яго ў бяспечным месцы, бо яны сябры. Вось чаму Камень быў перавезены з Грынгатса!

- Камень, які вырабляе золата з іншых металаў і здольны зрабіць цябе бессмяротным?- прамовіў Гары.- Не дзіўна, што Снэйп за ім палюе! Хто заўгодна за ім паляваў бы.

- І не дзіўна, што мы не знайшлі яго ў «Даследваннях апошніх чароўных падзей»,- дадаў Рон.- Якія ж тут апошнія даследванні, калі цябе шэсцьсот шэсцьдзесят пяць год.

Наступнай раніцай, перапісваючы на Ахове ад Цёмных Мастацтваў параграф, аб разнастайных спосабах лекавання ўкусаў ваўкалака, Гары і Рон, працягвалі разважаць аб Філасофскім камені і што б яны зрабілі, калі б у іх быў хаця б адзін. Рон сказаў, што сабраў бы сваю ўласную квідытчную каманду. Калі б не ён, Гары наўрацці бы прыпомніў аб Снэйпе, які збіраўся судзіць наступны матч.

- Я буду гуляць,- заявіў ён Рону і Герміёне.- Калі я не выйду на поле, слізэрынцы вырашаць, што я напалохаўся Снэйпа. Я ім пакажу... Калі мы выйграем, гэта надоўга сцярэ ўсмешкі з іх твараў.

- Калі толькі з поля, не сатруць цябе самога,- прамовіла Герміёна.

*

Тым часам матч набліжаўся і што б Гары не казаў Рону і Герміёне, ён усё мацней і мацней нерваваўся. Астатнія гульцы грыфіндорскай каманды таксама не былі спакойнымі. Думка пра тое, каб абагнаць Слізэрын ў чэмпіянаце школы ў першыню за сем год была павабнай, але як гэта было зрабіць з гэткім перадузятым судзёй?



Гары не разумеў, ці яму толькі здаецца гэта, ці адбываецца насамрэч, аднак куды б ён не накіроўваўся, там нязменна апыняўся Снэйп. Часам хлопчыку да галавы прыходзіла думка, ці не сочыць настаўнік за ім, спрабуючы падлавіць. Больш таго, заняткі па зеллеварству ператварыліся на сапраўдную штотыднёвую пакуту, настолькі Снэйп быў на іх жудасным. Можа настаўнік здагадваўся аб тым, што Гары ведаў пра яго паляванне за Філасофскім камянём? Дакладна хлопчык не ведаў... але адчасу яму здавалася, што Снэйп здольны чытаць яго думкі.

*

Калі на наступны дзень у распранальні Рон і Герміёна пажадалі яму поспеху, Гары вырашыў, што яны задаюцца пытаннем, ці пабачаць яны яго колісь жывым. І гэта не надта суцешыла хлопца. І наўрацці, апранаючыся ў квідытчную мантыю і ўзяўшы ў рукі Німбус 2000, Гары слухаў палкую прамову Вуда.



Тым часам Рон і Герміёна знайшлі сабе на трыбунах вольныя месцы побач з Нэвілам, які не мог зразумець, чаму яны выглядалі гэткімі суровымі ды заклапочанымі і навошта прыняслі на гульню палачкі. Гары нават не здагадваўся, але Рон з Герміёнаю патаемна вучыліся накладаць ногазамняючы праклён. Яны на Нэвілавым прыкладзе ўжо ведалі, як ён працуе і гатовы былі выкарыстаць яго на Снэйпе, калі той паспрабуе пакрыўдзіць Гары.

- Ну, ты не забыў словы? Лакамотар Морціс,- прамармытала Герміёна, засоўваючы палачку ў рукаў.

- Памятаю я, памятаю,- адгыркнуўся Рон.- Не бурчы.

Тым часам у распранальні, Вуд адвёў Гары ў бок.

- Я не хачу ціснуць на цябе, Гары, але калі ты хочаш, каб мы перамаглі, адшукай сніч, як мага хутчэй. Пакуль Снэйп не паспее зашмат падсудзіць Хафлпафу.

- Там ўся школа сабралася!- вызірнуўшы ў дзверы, прамовіў Фрэд Візлі.- І нават... каб мне праз зямлю праваліцца... нават Дамблдор тут!

Гарына сэрца ледзь не выскачыла з яго грудзей.

- ДАМБЛДОР?- падскокваючы да дзвярэй, каб самому пераканацца, спытаўся ён. Фрэд меў рацыю. Не пазнаць срэбную бараду дырэктара было вельмі цяжка.

У яго настолі палегчыла на душы, што Гары ледзь не рассмяяўся ў голас. Цяпер ён у бяспецы. Снэйп не рызыкне прычыніць яму боль на вачах у дырэктара.

Магчыма таму, як гэта заўважыў Рон, Снэйп і быў гэткім разлютаваным, калі каманды ішлі на поле.

- Ніколі не бычыў Снэйпа настолькі лютым,- сказаў ён Герміёне.- Яны выходзяць. Ай!

Нехта стукнуў Рона па карку. Гэта быў Малфой.

- Аёй, прабач, Візлі, я цябе не заўважыў.

Ён шырока ўсміхнуўся Крэйбу і Гойлу.

- Цікава, як доўга Потэр пратрымаецца на мятле ў гэты раз? Закладземся? Ты ўдзельнічаеш, Візлі?

Рон нічога не адказаў. У гэты момант Снэйп прысудзіў пенальці на карысць Хафлпафу, за тое, што Джордж Візлі трапіў па яму бладжэрам. Сажмурыўшы вочы і склаўшы рукі на каленях Герміёна назірала за тым, як Гары кружляў быццам ястраб па небе у пошуках сніча.

- Між іншым,- гучна заявіў Малфой, калі праз колькі хвілінаў, Снэйп зноў без якой-небудзь падставы прысудзіў пенальці на карысць Хафлпафу.- Ведаеце, як набіраюць гульцоў у грыфіндорскую каманду? Туды апбіраюць тых, каго не шкада. У Потэра няма бацькоў, у Візлі грошаў... табе таксама трэба ў каманду Лонгботам, бо ты не маеш мазгоў.

Нэвіл густа пачырванеў, але выпрастаўся і апынуўся воч на воч ля Малфоя.

- Я варты дванаццаці такім, як ты, Малфой,- запінаючыся прамовіў ён.

Малфой, Крэйб і Гойл завылі са смеху, аднак Рон, ня смеючы адарваць вочы ад поля прамовіў:

- Маеш рацыю, Нэвіл.

- Лонгботам, калі б колькасць мазгоў раўнялася колькасці золата, ты быў бы бяднейшым за Візлі.

Нервы Рона былі перанапружаны з-за хвалявання за Гары.

- Малфой, папярэджваю цябе... яшчэ адно слова...

- Рон!- нечакана усклікнула Герміёна.- Гары..!

- Што? Дзе?

Раптам Гары апусціўся ў крутое піке, гледачы пачалі ахаюць і пляскаюць далонямі. А Герміёна ўскочыла з месца запхнуўшы ў рот пальцы абедзвух рук.

- Цябе пашансавала, Візлі! Напэўна Потэр убачыў на зямлі грошы!- заявіў Малфой.

Рон імгненна ўскочыў на ногі і перш, чым Малфой паспеў нешта зразумець, паваліў яго на зямлю. Нэвіл павагаўся, а потым ускочыў са сваёй сядушкі і кінуўся дапамагаць Рону.

- Давай, Гары!- галасіла Герміёна. Яна нават ўскочыла з места, калі хлопчык кулей панёсся на Снэйпа... Герміёна і не заўважыла, ані што па-за яе сядушкай счапіліся Рон з Малфоем, ані галас і стукі клубку кулакоў, які ўяўлялі з сябе Нэвіл, Крэйб і Гойл.

Тым часам, на поле, прафесар Снэйп сваечасова развярнуў сваю мятлу. Ён толькі паспеў ўбачыць як ў колькіх цалях ад яго пранеслася пунсовая маланка... праз імгненне, Гары ўжо выходзіў з піке, трыюмфуючы падняўшы над галавой руку, у яго кулаке быў заціснуты сніч.

Прысутныя ускочылі са сваіх месцаў, гэта быў рэкорд, ніхто не памятаў, каб сніч злавілі гэдак хутка.

- Рон! Рон! Ты дзе?! Гульня скончылася! Гары перамог! Мы перамаглі! Грыфіндор – лідар!- лямантавала Герміёна, скокаючы на сваёй сядушцы і абдымаючыся з Парваці Паціл, якая сядзела паблізу аб іх.

Гары прызямліўся на поле і саскочыў з мятлы. Ён сам не мог паверыць у гэта. У яго атрымалася... гульня доўжылася не больш за пяць хвілінаў. На поле хлынуў натоўп грыфіндорцаў. Гары азірнуўся і ўбачыў Снэйпа, бледны і маўклівы ён прызямліўся непадалёк... на плячо хлопчыка лягла нечая рука, ён азірнуўся і ўбачыў усміхаючыйся твар Дамблдора.

- Вельмі добра,- так ціха, што яго мог пачуць толькі Гары, прамовіў дырэктар.- Прыемна бачыць, што твае думкі... больш не заняты люстэркам... выдатна...

Снэйп з’едліва сплюнуў на зямлю.


*

Праз колькі часу Гары пакінуў распранальню, каб аднесці да мяцельні свой Німбус. Ніколі ў жыцці ён не адчуваў сябе гэткім шчаслівым. Гары сапраўды нешта зрабіў... цяпер ніхто не скажа, што ён вядомы толькі дзякуючы громкаму імі. Ніколі вечаровае паветра не было для яго гэткім салодкім. Ён крочыў па вільготнай траве і прыпамінаў тое, што адбывалася гадзіну таму ў яго галаве, дурной ад шчасця: вось натоўп грыфіндорцаў падымае яго на плечы, вось ён бачыць на некаторай адлегласці Рона і Герміёну, якія скочуць ад шчасця і Рон пляскае ў далоні нягледзячы на кроў з разбітага носу.

Вось і мяцельня. Гары прытуліўся да яе драўляных дзвярэй і паглядзеў на Хогвартс, у праменні заходзячага сонца яго вокны кідалі чырвоныя водбліскі. Грыфіндор лідыруе. У яго ўсё атрымалася, ён паказаў Снэйпу...

Між іншым аб Снэйпе...

Нейкая постаць у плашчы з каптуром спусцілася з замкавых сходаў. Відавочна нехта, хто не надта жадаў, каб яго пазналі, хутка крочыў у бок Забароненага леса. Гарын розум імгненна ачысціўся ад пераможнага захаплення. Па кульгаючай ходзе постаці, ён пазнаў чалавека пад каптуром. Пакуль астатнія былі на вячэры, Снэйп пайшоў у Забаронены лес... што тут адбываецца?

Гары імгненна ўскочыў на мятлу і ўзняўся ў паветра. Ён моўчкі слізгаў за настаўнікам, той нарэшце ўвайшоў у лес. Гары паляцеў ўслед.

Дрэвы былі настолькі густымі, што хлопчык хутка згубіў Снэйпа. Гары пачаў кружляць па-над дрэвамі, спускаючыся ўсё ніжэй і ніжэй, пакуль не пачуў галасы. Ён паляцеў у той бок і сеў на галіну высокага бука.

Гары асцярожна палез па галіне, адной рукой моцна трымаючы мятлу і спрабуючы штосьці разглядзець праз лістоту.

Там ўнізе, на пакрытай ценямі паляне стаяў Снэйп, але ён быў не самотны. Разам з ім быў прафесар Квірэл. Гары не бачыў яго твара, але пазнаў настаўніка па яго заіканню, якое цяпер значна пагоршылася. Гары напружыў вушы, каб зразумець аб чым размаўлялі прафесары.

- ... н-н-ня в-ведаю, чаму т-ты па-пажадаў сус-стрэцц-ца тут, Сев-верус...

- Каб захаваць нашу сустрэчу ў сакрэце,- з ільдом у голасе адказаў Снэйп,- Тым больш, навучэнцы не павінны ведаць аб Філасофскім камені.

Гары нахіліўся бліжэй. Квірэл прамармытаў нешта, але Снэйп яго перарваў.

- Ці ты ўжо даведаўся, як прайсці праз Хагрыдава брахуна?

- А-а-але, Севе-ерус, я...

- Ты ж ня хочаш, каб я зрабіўся тваім ворагам, Квірэл,- набліжаючыся, сказаў Снэйп.

- Й-й-я, н-ня вед-д-даю, што т-т-ты...

- Ты выдатна ведаеш, што я маю на ўвазе.

Недзе вельмі гучна вухнула сава і Гары крыху не паваліўся са сваёй галіны. Ён ледзь утрымаўся на месцы і паспеў пачуць, як Снэйп прамовіў:

- ... твой невялічкі жарт. Я буду чакаць.

- А-а-а-але ж, я н-не...

- Выдатна,- перапыніў яго зеллевар.- Мы хутка пагаманім зноў, у цябе будзе магчымасць падумаць і вырашыць з кім цябе быць.

Ён накінуў на галаву каптур і сыйшоў прэч. Было вельмі цёмна, але Гары выразна бачыў Квірэла. Той застаўся нерухома стаяць на паляне, быццам аслупянеўшы.

*

- Гары, ты дзе быў?- віскнула Герміёна.



- Перамаглі! Ты перамог! Мы перамаглі!- папляскаўшы Гары па спіне прагаласіў Рон.-я набіў Малфою чарняка пад вокам, а Нэвіл паспрабаваў сам-насам змагаўся з Крэйбам і Гойлам. Ён пакуль што ляжыць без прытомнасці, але мадам Помфры кажа, што з ім ўсё будзе добра... усе размовы зараз аб тым, як мы паказалі слізэрынцам! У гасцёўне ўсе толькі табе і чакаюць, каб распачаць святкаванне. Фрэд і Джордж сцягнулі з кухні пірожных і сяго-таго яшчэ.

- Не цяпер,- запыхаўшыся адказаў Гары.- Давайце знойдзем якісь пусты кабінет, мне трэб вам сёе-тое расказаць...

Перад тым як зачыніць дзверы, Гары ўпэўніўся што ў пакоі не было Піўза і распавёў Рону і Герміёне аб тым, што бачыў і чуў у лесе.

- Мы мелі рацыю, гэта Філасофскі камень і цяпер Снэйп спрабуе прымусіць Квірэла дапамагаць сябе. Ён пытаўся ці ведае ўжо Квірэл, як прайсці праз Флуфі... і яшчэ казаў аб нейкім «жарце», што стварыў Квірэл... я думаю акрамя сабакі у Каменя ёсць і іншая ахова, напэўна шмат якія чары... і Квірэл утварыў нейкую замову супраць чорнай магіі, якую Снэйпу неабходна абыйсці...

- Такім чынам, ты лічыш, што Філасофскі камень у бяспецы, пакуль між ім і Снэйпам стаіць Квірэл?- з трывогай спыталася Герміёна.

- Ён зробіць гэта да наступнага аўторка,- заявіў Рон.


РАЗДЗЕЛ ХІV —


Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   6   7   8   9   10   11   12   13   14




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет