Зніклае шкло
З моманту, калі прачнуўшыся Дурслі знайшлі на ганку свайго пляменніка прайшло амаль дзесяць год, але Прайвет Драйв практычна не змянілася. Сонца асвятліла сваім праменнем усё такі ж ладны сад, запаліла латунную шыльду з нумарам чатыры на дзвярах Дурслеўскага дому і пракралася ў гасцёўню, што была амаль такой самай, як ў тую ноч, калі містэр Дурслі бачыў па тэлевізары трыкляты рэпартаж аб совах. Толькі фатаграфіі на каміннай паліцы казалі аб тым, колькі з таго моманту прамінула часу. Дзесяць год таму на ёй было шмат фатаграфій нечага, што нагадвала пляжны мяч, апрануты ў рознакаляровыя капялюшыкі. Але Дадлі Дурслі больш ня быў немаўлёў. Цяпер з фатаграфій глядзеў буйны светлавалосы хлопец, што ехаў на сваім першым ровары, катаўся на кірмашовай каруселі, гуляў з бацькам ў камп’ютэрныя гульні ці быў з маці, якая абдымала і цалавала сына. Але ў пакоі анішто не казала пра тое, што ў доме жыў яшчэ адзін хлопчык.
Тым ня менш Гары Потэр працягваў жыць ў гэтым доме. Цяпер ён спаў, але сніць яму засталося не доўга. Прачнулася яго цётка Пятунья і яе пранізлівы голас быў першым дзённым шумам.
- Уставай! Прачынайся! Хуценька!
Уздрыгануўшыся Гары прачнуўся. Цётка зноўку пастукала ў дзверы.
- Прачынайся!- правішчала яна. Гары пачуў, як цётка пайшла на кухню, а потым стук патэльні аб пліту. Хлопчык развярнуўся на спіну і паспрабаваў прыпомніць сон, які толькі што сніў. Сон быў такі добры, у ім Гары ехаў на лятаючым матацыкле і ў яго было дзіўнае пачуццё, што гэты сон ён ўжо бачыў раней.
Цётка зноў падыйшла да яго дзвярэй.
- Ці ты прачнуўся?- запатрабавальна сказала яна..
- Амаль што,- адказаў Гары.
- Паспяшайся, я хачу каб ты прыглядзеў за беконам. І, барані цябе Бог, калі ён падгарыць. Я жадаю, каб ў Дадлікаў дзень нараджэння ўсё было ідэальным.
Гары вохнуў.
- Ты нешта сказаў?- праз дзверы рэзка спыталася цётка.
- Ані, нічога...
Дзень нараджэння Дадлі... як ён мог забыцца пра яго. Гары павольна падняўся з ложку і пачаў шукаць шкарпэткі. Гары знайшоў іх пад ложкам, выцягнуў з адной павука і нацягнуў на ногі. Да павукоў ён звыкся, бо камора пад лёсвіцай дзе ён жыў імі проста кішэла.
Апрануўшыся, Гары рушыў на кухню. Амаль увесь стол быў завалены падарункамі. Здаецца Дадлі атрымаў у падарунак новы камп’ютэр, які вельмі жадаў. Не кажучы пра новы тэлевізар і гоначны ровар. Навошта Дадлі гоначны ровар заставалася для Гары загадкай, бо ён дакладна ведаў, што яго стрыечаны брат ненавідзіў займацца спортам... калі не лічыць біццё каго-небудзь. Любімай ахвяраю Дадлі зразумела ж быў сам Гары, але яго зрэдку атрымлівалася злавіць. Негледзячы ані на што, Гары быў вельмі хуткім.
Магчыма паўплывапла жыццё ў цёмнай каморы, але для свайго ўзросту Гары быў надта маленькім і хударлявым. Больш таго, Гары выглядаў яшчэ меншы і яшчэ больш нязграбнейшым, бо быў вымушаны насіць старую вопрадку Дадлі, а той быў прыблізна ў чатыры разы большым. Гары меў хударлявы твар, гузаватыя каленкі, чорныя валасы і зялёныя вочы. Ён насіў круглыя акуляры шмат разоў абмотаныя скотчам, бо Дадлі любіў біць Гары па носе. Адзінае, што сапраўды падабалася Гары ў сваёй знешнасці, быў танюткі шнар у выглядзее маланкі на ілбе. Шнар гэты быў яго колькі хлопчык сябе памятаў і першае, аб чым ў свой час Гары спытаўся ў цёткі Петуньі было, як ён атрымаў гэты шнар.
- У аўтакатастрофе, падчас якой загінулі твае бацькі,- адказала яна.- І не лезь з пытаннямі.
- Не лезці з пытаннямі – гэта было галоўнае правіла, спакойнага жыцця з Дурслі.
Дзядзька Вернан завітаў на кухню, калі Гары перагортваў бекон.
- Прычашыся!- гыркнуў ён, замест ранішняга прывітання.
Прыкладна раз на тыдзень, дзядзька Вернан, вызіраў з-за сваёй газэты і крычаў, што хлопцу трэба падстрыгчыся. Гары напэўна хадзіў у цырульню часцей, чым ўсе астатнія хлопцы з яго класы, разам, але гэта ня мела аніякай карысці, яго валоссе працягвала быць раскудлочаным.
Гары працягваў смажыць яечню, ажно пакуль на кухню, разам з маці не завітаў Дадлі. Ён быў вельмі падобны на дзядзьку Вернана. У яго быў тлусты ружовы твар, маленькія вадзяністыя блакітныя вочкі, шыя ў Дадлі адсутнічала, а густыя светлыя валасы гладка ляжалі на яго моцнай, тоўстай галаве. Цётка Пятунья любіла казаць, што Дадлі падобны на анёлка... але Гары здавалася, што ён больш нагадвае парсюка ў парыку.
Гары расклаў талеркі з яечней і бэконам на стале, што было не надта лёгка, бо той быў ушчэнт закладзены падарункамі. Дадлі тым часам пералічыў свае падарункі. Яго твар прасякла лютасць.
- Трыццаць шэсць,- прамовіў ён зірнуўшы на бацькоў.- На два менш, чым у мінулым годзе.
- Сонейка, ты напэўна не заўважыў падарунак ад цётачцы Мардж, вось ён, за вялізным падарункам ад мамы з татам.
- Добра, трыццаць сем,- сказаў Дадлі, яго твар пачаў барвянець. Заўважыўшы набліжаючуюся гістэрыку, хары як мага хутчэй пачаў заглынаць свой бекон, на той выпадак, калі Дадлі вырашыць перакуліць стол.
Цётка Пятунья таксама здагадалася аб набліжэнні небяспекі таму хутка выпаліла:
- А калі будзем у горадзе, мы набудзем табе яшчэ два падаруначкі. Як табе, салодзенькі мой. Два дадатковых падарункі. Добра?
Дадлі пачаў разважаць. Бачна было, што для яго гэта цяжкая праца. Нарэшце, ён павольна прамовіў:
- І ў мяне будзе трыццаць... трыццаць...
- Трыццаць дзевяць падарункаў, любы,- падказала цётка Пятунья.
- Ну,- Дадлі цяжка сеў і схапіў бліжэйшую талерку,- добра, згодзен.
Дзядзька Вернан усміхнуўся.
- Малы гарэза патрабуе столькі грошаў, колькі насамрэч каштуе, зусім як бацька. А маё ты дзіця,- ён ускудлаціў Дадліну фрэзуру.
У тое ж імгненне зазваніў тэлефон. Цётка Пятунья выйшла з кухні, а Гары з дзядзькам засталіся назіраць, як Дадлі разгортвае пакункі з роварам, кінакамерай, радыёкіраваным самалёцікам, шаснаццацю новымі камп’ютернымі гульнямі і відаком. Калі Дадлі расрываў пакунак з залатым наручным гадзіннікам у кухню вярнулася цётка, яе твар быў раззлаваным і занепакоенным адначасова.
- Дрэнныя навіны, Вернан,- сказала яна.- Місіс Фіг паламала нагу і ня зможа з ім пасядзець.- Цётка штурхнула галавою ў Гарын бок.
Вусны Дадлі расчыніліся ад жаху, а Гарына сэрца радасна закалацілася. Штогод, на Дадлін дзень нараджэння, дзядзька з цёткай везлі сына і яго сябрукоў у горад, дзе вадзілі на атракцыёны, па гамбургер барах ці кіно. І штогод Гары быў вымушаны на гэты час заставацца з місіс Фіг – паўзвар’яцелай бабуляй, што жыла праз дзве вуліцы ад Дурслі. Гары ненавідзеў яе дом. Ён быў увесь прасмярдзелы капустай, а сама місіс Фіг штораз прымушала яго глядзець фатаграфіі катоў, якімі яна ў свой час валодала.
- Ну што?- спыталася цётка, люта, быццам ён сам быў у гэтым вінаваты, гледзячы на Гары. Хлопчык разумеў, што павінен шкадаваць аб зламанай наге місіс Фіг, але гэты было ня лёгкай справай. Асабліва калі ён прыпамінаў, што праміне год, перш чым ён зноў убачыць Цібіса, снежыка, Містэра П’юза і Тафці.
- Можа затэлефануем Мардж?- прапанаваў дзядзька.
- Не кажы ерунды, Вернан. Яна ненавідзіць хлопца.
Дурслі часта размаўлялі пры Гары так, быццам яго не было, ці ён быў гідкім кавалкам бруду не здольным іх зразумець.
- А што наконт, як яе, тваёй сяброўкі – Івон?
- Яна адпачывае на Маёрцы,- адгыркнулася цётка.
- Вы ммаглі бы пакінуць мяне тут,- з надзеяй прапанаваў Гары. Тады б ў яго з’явілася магчымасць паглядзець па тэлевізары тое, што захочацца, а мабыць і пагуляць на камп’ютэры Дадлі.
Цётка Пятунья зірнула на яго з такім тварам, нібы з’ела лімон без цукру.
- І вярнуўшыся знайсці замест дому руіны?- гыркнула яна.
- Я не збіраюся падрываць дом,- сказаў Гары, але ніхто яго не слухаў.
- Прыйдзецца ўзяць яго ў заапарк,- павольна прамовіла цётка,-... і пакінуць у машыне.
- Машына зусім новая, я не пакіну яго ў ёй...
Дадлі пачаў поцна раўці. Канечне ён быў ужо занадта дарослым, каб плакаць па сапраўднам, але ведаў, варта яму зморшчыцца і загаласіць, маці зробіць дзеля яго, што заўгодна.
- А мой ты любасенькі Дадлінятачка, не плач, мама не дазволіць яму сапсаваць табе такі асаблівы дзень!- усклікнула Пятунья, кінуўшыся на шыю сыну.
- Я... не... хачу... каб ён... ехаў... з намі!- енчыў Дадлі, паміж няшчырымі ўсхліпамі.- ён заўжды ў-усё псуе!- праз шчыліну ў мацярынскіх руках Дадлі адараваў Гары гідкай усьмешкай.
Тут нехта пазваніў у дзверы.
- А, Божачкі, яны ўжо тут!- у адчаі ўсклікнула цётка. Праз хвіліну на кухню завітаў Пірс Полкіс хударлявы хлопчык з пацукападобным тварам у суправаджэнні сваёй маткі. Ён быў адным з тых, хто звычайна трымалі за рукі тых, каго біў Дадлі. Пры аб’яўленні сябра, той імгненна прыпыніў енчыць.
Праз поўгадзіны, адмаўляючыйся верыць свайму шчасцю Гары, сядзеў на задняй сядушцы дурсліўскай машыны, разам з Пірсам і Дадлі. Ён ехаў у заапарк першы раз за ўсё жыццё. Цётка з дзядзькам так і не вырашылі, што з ім рабіць. Таму перш чым ўвайсці ў заапар Вернан адвёў Гары ў бок.
- Я папярэджваю цябе, хлопча,- прамовіў ён устыч прытуліўшы свой барвяны твар да Гарынага,- папярэджваю... адна твая брыдота... што заўгодна... і ты не пакінеш камору ажно да Калядаў.
- Я нічога не збіраюся рабіць,- адказаў Гары, сапраўды, ані...
Але дзядзька яму не паверыў. Як і заўжды.
Справа ў тым, што вакол Гары заўжды дзеялісь розныя дзіўныя рэчы і бескарысна было тлумачыць Дурслі, што ён не жадаў, каб яны сталіся.
Аднойчы, калі цётке Петуньі набрыдла, што Гары вяртаецца з цырульні так, быццам і не заходзіў туды, яна ўзяла кухонныя нажніцы і абскубала хлопца амаль што нагала, пакінуўшы толькі чубок, каб прыхаваць «гэты жахлівы шнар». Дадлі ледзь не звар’яцеў са смеху, а Гары амаль не заснуў, уяўляючы, што будзе тварыцца ў школе, калі ён з’явіцца туды з падобнай фрэзурай, бо тамтэйшыя вучні ўжо смяяліся з яго цельпукаватай вопрадцы і перамотаных скотчам акуляраў. Аднак, калі ён прачнуўся наступным ранкам, Гары знайшоў, што яго валоссе было такім, быццам цётка і не дакраналася да яго. У якасці пакарання, Гары тыдзень не выходзіў са сваёй каморы, хаця прысягаў, што ня ведае, як гэта атрымалася.
Другі раз цётка прымусіць яго апрануць стары Дадлін джэмпер (такі карычневы з памаранчавымі гузачкамі).Але чым старанней цётка спрабавала нацягнуць джэмпер на хлопца, тым меншым ён рабіўся. У рэшце джэмпер зменшыўся да такога памеру, што апрануць яго мажліва было толькі на ляльку-пальчатку, але ніяк не на Гары. Але на Гарына шчасце, Пятунья вырашыла, што джэмпер зменшыўся пасля прання і хлопчыка ніхто не пакараў.
Аднак ён трапіў у вялікую бяду, калі аднойчы апынуўся на даху школьнай кухні. Тым разам за Гары, як заўжды гналіся Дадлі са сваёй бандай. Гары здзівіўся нават мацней за астатніх, калі раптам апынуўся на вяршыні коміннай трубы. Дурслі атрымалі ад дырэктаркі школы вельмі гнеўны ліст. Але сам хлопчык (як ён пытаўся крыкам растлумачыць дзядзьку Вернану праз зачыненныя дзверы сваёй каморы), толькі хацеў ускочыць на кантэйнер са смеццем, што стаяў за дзвярмі кухні. Напэўна, вырашыў Гары, пасярод скоку, яго падхапіў вецер.
Але сёння анішто не магло пайсці не так. Гары нават радаваўся таму, што бавіў час разам з Дадлі і Пірсам, а не сядзеў у школе, сваёй каморы, ці ў прапахлай капустай гасцёўні місіс Фіг.
Пакуль яны ехалі, дзядзька Венан увесь час скардзіўся сваёй жонцы. Ён увогуле любіў скардзіцца. Часцей за ўсё гэта былі яго супрацоўнікі, Гары, урад, Гары, банк і Гары. Сённяшнім ранкам дзядзька скардзіўся на матацыклістаў.
-... гойсаюць паўсюль, як тыя вар’яты. Бандыты малагадовыя,- заявіў Вернан, калі іх машыну абагнаў матацыкліст.
- А я,- раптоўна прыпомніў Гары,- бачыў матацыкл у сне. І ён лятаў.
Дзядзька Вернан ледзь не трапіў у аварыю. Ён развярнуў на хлопца свой вялізарны твар, нагадваючы бурак з вусамі і прароў:
- МАТАЦЫКЛЫ НЕ ЛЯТАЮЦЬ!
Дадлі і Пірс загігікалі.
- Ведаю,- адказаў Гары.- Гэта ж быў сон.
Ён не збіраўся нічога такога казаць. Аднак, больш за Гарыны пытанні, Дурслі ненавідзілі, калі той пачынаў казаць пра штосьці, што працавала не належным чынам, не гледзячы на тое, ці Гары сніў гэта, ці бачыў у мульціку. Дурслі здавалася, што яго думкі пачынаюць рабіцца небяспечнымі.
Субота выдалась цёплай і сонечнай, таму заапарк быў перапоўнены семьямі з дзецмі. Дурслі набылі Дадлі і Пірсу па вялікаму шакаладнаму марозеву. Не паспелі яны адцягнуць Гары ад вазочка, як усміхаючаяся прадаўшчыца спытала яго, якога марозева хацеў бы ён. У выніку, для Гары прыйшлося набыць таннага ліманаднага лёду на палачцы. Той быў задаволены і падобнай увагай для сябе, таму з задавальненнем аблізваў свой лёд, пазіраючы на гарылу, якая чухала галаву і з яго пункту гледжання нагадвала Дадлі, за тым выключэннем, што яго стрыечаны брат быў бландынам.
Упершыню за доўгі час, Гары адчуваў сябе шчаслівым. Ён трымаўся як мага далей, ад Дурслі, каб сумна пазіраючыя на снедаючых жывёлаў Пірс і Дадлі, не прыпомнілі аб сваім ўлюбёным занятку – чапляцца да яго. Разам яны завіталі ў паркавую кавярню, дзе Дадлі пачаў гістэрыць, што яго марозева не дастаткова вялікае. Таму бацька набыў яму новае, а першае дазволілі даесці Гары.
Пасля Гары думаў, што павінен быў ведаць – доўга падобнае шчасце доўжыцца ня будзе.
Пасля абеду, яны рушылі ў павільён з рэптыліямі. Гэта была халодная цёмная зала ў якой за асветленымі акенцамі поўзалі па камнях змеі, ці гойсалі па кавалкай дрэва разнастайныя яшчаркі. Дадлі і Пірс хацелі пабачыць гіганцкіх атрутных кобраў і тоўстых пітонаў, здольных забіць чалавека. Хутка Дадлі знайшоў самую агромістую змяю ўва ўсім павілёне. Яна была настолькі вялікай, што магла два разы абкруціцца вакол дзядзкавай машыны і ператварыць яе на кавалак смецця – але, здавалася, зараз яна была не ў настроі. Шляхена кажучы, змяя моцна спала.
Дадлі прыціснуў нос да шкла і ўважліва назіраў за скручанай абаранкам бурай істотай.
- Зрабі, каб яна рухалася,- заенчыў ён. Дзядзька Вернан пастукаў па тоўстаму шклу, але змяя аніяк не адрэагавала.
- Пастукай яшчэ раз,- загадаў Дадлі. Дзядзька хутка пастукаў па шклу косткамі далоні, але змяя працягвала спаць.
- Мне сумна,- застагнаў Дадлі і рушыў прэч.
Гары ўстаў на яго месца і з зацікаўленнем паглядзеў на змяю. Хлопчык не здзівіўся бы, калі б высветлілася, што тая памёрла ад суму. Ніякай кампаніі, акрамя купы дурных людзей, што увесь дзень стукаюць пальцамі па шклу, прымушая яе паварушыцца. Падобнае здавалася Гары, нават горшым за жыццё ў каморы пад лесвіцай. Адзіны хто стукаў у яго дзверы была цётка, якая загадвала яму прачынацца. Да таго ж хлопчык мог наведваць астатнюю частку дому.
Раптам, змяя адчыніла свае вочкі-пацеркі. Павольна, вельмі павольна яна пачала падымаць галаву, пакуль яе вочы не апынуліся насупраць Гарыных.
І тут яна падміргнула.
Гары вытарапіўся на змяю. Потым хутка азірнуўся, іх аніхто не бачыў. Таму Гары падміргнуў у адказ.
Змяя штурхнула галавой у бок дзядзькі Вернана і Дадлі, затым падняла галаву да столі. «І так увесь час,»- быццам прачытаў яе думкі Гары.
- Ведаю,- прашапатаў Гары скрозь шкло, хоць ня быў упэўнены, што змяя яго чуе.- Напэўна гэта вельмі раздражняе.
Змяя хутка заківала галавой.
- А ты адкуль?- спытаўся Гары.
Змяя стукнула хвастом на шыльду, з боку шкла.
Боа Канстрыктар, Бразілія.
- Там напэўна добра?
Змяя зноўку стукнула хвастом у шыльду.
- «Гэты экзэмпляр нарадзіўся ў заапарку».- прачытаў Гары.- А зразумеў, ты ніколі ня быў у Бразіліі.
Змяя кіўнула галавой. Аглушальны крык прымусіў хлопчыка адскочыць.
- ДАДЛІ! МІСТЭР ДУРСЛІ! ЗІРНІЦЕ НА ГЭТУ ЗМЯЮ. ВЫ НЕ ПАВЕРЫЦЕ, ШТО ЯНА ВЫТВАРАЕ!
Куляючыся ў бакі, Дадлі, як мага хутчэй прыбяжаў да змяі.
- Прэч з дарогі,- адштурхнуўшы Гары ўбок крыкнуў ён. Злоўлены знянацку, хлопчык балюча паваліўся на бетонную падлогу. Тое што адбылося далей, здарылася так хутка, што аніхто не паспеў заўважыць падрабязнасці. Імгненне і Дадлі з Пірсам, што шчыльна прытулісіся да акенца з жахлівым лямантам адскочылі назад.
Гары сеў і вохнуў. Шкло тэрарыюму знікла. Вялізнцы боа канстрыктар імгненна раскруціўшы свае кольцы выслізнуў на падлогу і папоўз па зале. Усе хто былі ў павільёне з жахлівымі крыкамі пабеглі да выхаду.
Калі змяя прапаўзала міма яго, Гары мог прысягнуць, што кіўнула яму галавой і прашыкала.
- Браззззілія, я іду да цсссябе... Дзззззякуй, аміга.
Наглядчык павільёна быў зшакаваны.
- Шкло…- здзіўлена мармытаў ён.- Куды магло падзецца шкло?
Дырэктар заапарку уласнаручна зрабіў цётке Петунье кубак моцнай, салодкай гарбаты, не прыпыняючыся ўвесь час прасіць прабачэння. Пірс і Дадлі нешта невыразна лапаталі. Гары выразна бачыў, што адзіная шкода, якую зрабіла ім змяя – крыху праслізнула па іх нагах, але калі яны апынуліся ў дзядзькавай машыне, Дадлі пачаў сцвярджаць, што боа канстрыктар ледзь не адкусіў яму нагу, а Пірс заявіў, што той збіраўця абкруціцца вакол яго і сціснуць да смерці. Але самым горшым было тое, што калі сябры супакоіліся Пірс сказаў:
- А Гары размаўляў з ёй. Хіба не?
Дядзька Вернан пачакаў, пакуль Пірса не забяруць дадому, а потым адразу кінуўся на Гары. Аз злосці ён не мог гаварыць.
- Куляй... у камору... і застанешся... без вячэры,- толькі і змог вымавіць ён, перш чым без сіл рухнуў на фатэль. Цётцы прыйшлося бегчы за вялікім келіхам брэндзі, каб супакоіць мужа.
*
Гары праляжаў у цёмнай каморы не адну гадзіну. Ён не ведаў колькі часу ўжо прамінула, але не аважваўся выйсці, пакуль Дурслі не заснуць. Пакуль яны былі ў гасцёўне, Гары не рызыкаваў пракрасціся на кухню па ежу.
Дзесяць год, дзесяць жахлівых год Гары жыў разам з Дурслі. Да якіх, наколькі ён памятаў, трапіў, калі яго бацькі загінулі ў аўтакатастрофе. Гары не мог прыпомніць, ці быў ён разам з бацькамі ў аўтамабілі, калі тыя памерлі. Калі падчас доўгага сядзення ў цёмнай каморы Гары напружваў памяць, ён прыпамінаў нешта дзіўнае – зялёны сполах і палаючы боль у ілбе. Ён вырашыў, што гэта і была аварыя, хаця не мог зразумець, адкуль з’явіўся гэты зялёны сполах. Гары зусім не памятаў бацькоў. Дзядзька з цёткай аб іх не ўзгадвалі і вядома ж хлопчыку забаранялася пытацца аб чым заўгодна. У Дурслі нават не было аніводнай іх фатаграфіі.
Калі Гары быў крыху малейшы, ён мроіў, каб з’явіўся нехта і забраў яго з гэтага дому, але ж мроі не споўніліся і Дурслі былі адзінай яго сям’ёй. Часам Гары здавалася (ці ён папросту спадзяваўся на гэта), што незнаёмыя людзі, якіх ён сустракаў на вуліцы, ведалі яго. Гэта былі дзіўна выглядаючыя асобы. Аднойчы нейкі чалавечак ў востраканцовым фіялетавым капелюшы пакланіўся яму, калі Гары разам з Дадлі і цёткай Пятуньяй ішоў па закупы. Са злосцю спытаўшы Гары, ці ведае ён таго чалавечка, анічога не набыўшы цётка кінулася з крамы. Другі раз, дзікавата выглядаючай бабулька, апранутая ў зялёную вопрадку памахала яму рукой на аўтобусным прыпынку. А неяк, лысы чалавек ў доўгім фіялетавым палітоне шчыра паціснуў яму руку і анічога не кажучы пайшоў прэчкі. Самым дзіўным было тое, што яны знікалі адразу ж, калі Гары спрабаваў лепш разглядзець іх.
У школе Гары ані з кім не сябраваў. Усе вучні ведалі, што Дадлі з яго бандай ненавідзяць гэтага хлопца ў старой вопрадцы і паламаных акулярах. А спрачацца з імі ніхто не жадаў.
— РАЗДЗЕЛ ІІІ —
Лісты невядома адкуль
За ўцёклага боа канстрыктара, Гары атрымаў самае доўгае ў жыцці пакаранне. Калі яму дазволілі выйсці з каморы ўжо пачаліся летнія вакацыі, а Дадлі ўжо паспеў разбіць новую кінакамеру, паламаць самалёт з дыстанцыйным кіраваннем, а ўпершыню сеўшы на свой гоначны ровар, той збіў місіс Фіг, што на мыліцах пераходзіла праз Прайвет Драйв.
Гары быў шчаслівы з таго, што скончыліся школьныя заняткі, тым ня менш пазбягаць Дадлевай банды не было магчымасці. Пірс, Дэніс, Малькальм і Гордан кожны дзень заходзілі ў гослі да свайго важака. Усе яны былі вялізнымі і дурнымі, але Дадлі, як самы вялізны і самы дурны, быў у іх галоўным. Усе разам, яны былі рады заняцца разам з Дадлі яго ўлюбёным спортам – паляванне на Гары.
Таму, колькі гэта было магчыма, Гары знаходзіўся па-за домам і з непакоем ды спадзяваннем чакаў, калі скончацца вакацыі. У верасні Гары будзе ўпершыню вучыцца асобна ад Дадлі. Бацькі накіравалі Дадлі вучыцца ў Смелцінгс, прыватную школу дзе некалі вучыўся дзядзька Вернан. Пірса Полкіса таксама дасылалі туды. А Гары збіраўся вучыцца ў Стоўнвэле – мясцовай дзяржаўнай школе. Дадлі гэта вельмі пацешыла.
- У Стоўнвэле дурняў у першы ж дзень кунаюць галавою ва ўнітаз,- казаў ён Гары.- Ці не жадаеж пайсці наверх, папрактыкавацца?
- Дзякуй, ня трэба,- адказваў Гары,- У бедным унітазе яшчэ не было такога жахлівага змесціва, як твая галава – яго званітуе.- І збягаў раней, чым Дадлі разумеў яго жарт.
Аднойчы ў ліпені, цётка Пятунья павязла Дадлі ў Лондан, каб набыць смелцінгскую школьную форму, а Гары пакінула ў місіс Фіг. На гэты раз усё было не так дрэнна, як звычайна. Як высветлілася, сваю нагу, місіс Фіг паламала спатыкнуўшыся аб адну са сваіх котак і цяпер, здавалася, любіла іх ўжо не так моцна. Больш таго, яна дазволіла Гары паглядзець тэлевізар і пачаставала невялічкім кавалачкам шакаладнага торту, які аднак на смак быў такім, бы яму было ўжо колькі год.
Увесь вечар Дадлі хадзіў па гасцёўні, хвалячыся новай формай. Смелцінгскія хлопцы хадзілі ў бардовых фраках, памаранчавых брыджах і плоскіх саламяных капелюхах. Часткай формы таксама была гузаватая палка, якой хлопцы біліся адзін з адным, калі паблізу не было настаўнікаў. Усё гэта павінна было забяспечыць ім добрую падрыхтоўку для далейшага жыцця.
Гледзячы на сына ў навюткіх брыджах, містэр Дурслі хрыпла заявіў, што гэта самы ганаровы момант у яго жыцці. Цётка Пятунья праз слёзы прамовіла, што ніколі не думала, што яе маленечкі Дадлінька будзе колісь такім дарослым і такім прыгожым. Гары не казаў нічога, але вырашыў, што ў яго трэснула не менш за два рэбра, з-за цяжкіх спробаў падушыць рогат.
Калі наступнай раніцай Гары завітаў на кухню па сняданак яго сустрэў там нейкі жахлівы пах. Той здавалася выходзіў з вялізнага бака, што стаяў у ракавіне. Бак быў перапоўнены нечым, што нагадвала купу анучы, што круцілася ў шэрай вадзе.
- Што гэта?- спытаўся ён у цёткі. Тая зціснула вусны, як рабіла штораз, калі хлопец задаваў пытанні.
- Твая новая школьная форма,- адказала яна.
Гары другі раз паглядзеў на бак.
- Хм,- прамовіў ён.- ня ведаў, што яна павінна быць такой мокрай.
- Не кажы ерунды,- адрэзала цётка.- Я пафарбавала ў шэры колей сёе-тое са старых рэчаў Дадлі. Калі я скончу, яны будуць выглядаць як трэба.
Гары ў гэтым сумняваўся, але вырашыў не спрачацца. Ён сеў за стол і паспрабаваў не думаць аб тым, як будзе выглядаць у першы дзень заняткаў. Напэўна так, бы быў апрануты ў старую слановую скуру.
У кухню завіталі Дадлі і дзядзька Вернан, закруціўшы насамі ад паха Гарынай школьнай формы. Дзядзька прысеўшы адразу ж разгарнуў газэту, а Дадлі стукнуў па стале смелцінгскай палкай, якую цяпер заўсёды цягаў з сабой.
Раздаўся пстрычок паштовай скрыні і мягкі стук лістоў аб дзвярны кілім.
- Дадлі, прынясі пошту,- не падымаючы галавы ад газэты прамовіў дзядзька.
- Няхай Гары ідзе.
- Гары, прынясі пошту.
- Няхай Дадлі ідзе.
- Дадлі, стукні яго сваёй смелцінгскай палкай.
Ухіліўшыся ад смелцінгскай палкі Дадлі, Гары падняўся і пайшоў у калідор за поштай. На кіліме ляжалі ліст ад дзядзькавай сястры Мардж, што адпачывала на выспе Вайт, карычневы канверт з рахункамі і... ліст для Гары.
Гары ўзяў канверт у рукі і ўважліва паглядзеў на яго, яго сэрца хісталася ў грудзях, як на на гумовым тросе. Ніхто ніколі ў жыцці не пісаў Гары лістоў. Ад каго ён? Гары не меў ані сяброў, ані іншых сваякоў. Ён нават не быў запісаны ў бібліятэку, таму не мог атрымаць пасведчанне аб тым што затрымаў кнігу. Але ліст быў адрэсаваны менавіта яму, памылкі быць не магло, бо на канверце было напісана:
Містэру Г. Потэру
Камора пад лесвіцай
Прайвет Драйв, 4
Літл Вінінг
Графства Сурэй
Канверт з жоўтага пергаменту быў тоўстым і цяжкім, а адрэса была напісана смарагдава зялёнымі чарніламі. Але не было аніякага штампу.
Перагарнуўшы канверт дрыготкімі рукамі, Гары ўбачыў на другім баку пунсовую пячатку з гербом на якім была вялізная літара Х вакол якой згрудзіліся леў, арол, барсук і змяя.
- Паспяшайся, хлопча!- крыкнуў з кухні дзядзька.- Ты што правяраеш, ці няма сярод лістоў бомбы?- дзядзька гучна засмяяўся ўласнаму жарту.
Гары вярнуўся на кухню, па-ранейшаму пазіраючы на свой ліст. Ён працягнуў дзядзьку рахункі і паштоўку, сеў і стаў паволі адкрываць канверт.
Дзядзька раскрыў канверт з рахункамі, фыкнуў з агідай і зіруў на картку ад сястры.
- Мардж захварэла,- паведаміў ён Петуньі.- Аб’елася нейкіх малюскаў...
- Тат!- нечакана перарваў яго Дадлі.- Гары таксамка нешта атрымаў!
Гары ўжо разгортваў ліст, напісаны на такім жа цяжкім пергаменце, як і канверт. І тут ліст быў вырваны дзядзькавай рукой.
- Гэта мой ліст!- крыкнуў Гары і паспрабаваў вярнуць паштоўку.
- Хто б мог табе напісаць?- усміхнуўся Вернан, хістаючы лістом. Але, як толькі дзядзька зазірнуў у ліст, яго барвяны твар імгненна зрабіўся спачатку зялёным, а потым шэравата белым, як старая аўсяная каша.
- П-П-Пятунья!- задыхаючыся вымавіў ён.
Дадлі паспрабаваў вырваць ліст, але дзядзька Вернан трымаў яго высока над галавой. Цётка Пятунья ўзяла ліст і з зацікаўленасцю прачытала першыя радкі. Імгненне-другое здавалася, што яна зараз страціць прытомнасць. Яна схапілася за горла і задушліва выгукнула.
- Вернан! А Божа мой, божачкі... Венан!
Яны глядзелі адно на аднаго так, быццам забылі, што Гары і Дадлі ўсё яшчэ на кухні. Дадлі, які не звык да ігнараваня, стукнуў бацьку па галаве смелцінгскай палкай.
- Дай пачытаць,- гучна прамовіў ён.
- Дайце яго мне,- з абурэннем прамовіў Гары.- Гэта мой ліст.
- Прэч з кухні, абодва- прахрыпеў дзядзька, запіхваючы ліст у канверт.
Гары не варухнуўся.
- Я ЖАДАЮ АТРЫМАЦЬ МОЙ ЛІСТ НАЗАД!- закрычаў ён.
- Пакажы мне!- запатрабаваў Дадлі.
- ВЭК!- прароў Вернан і схапіўшы Гары і Дадлі за каркі выцягнуў іх з кухні і моцна закрыў дзверы. Спачатку абодва хлопца шакавана стаялі ў гасцёўне, але ўжо праз імгненне пачалі біцца за права падслухоўваць у замочную свідравіну. Перамог Дадлі, таму Гары, акуляры якога з’ехалі з аднаго вуха, прыйшлося легчы на падлогу і падслухоўваць праз шчыліну пад дзвярмі.
- Вернан,- дрыготкім голасам сказала цётка Пятунья,- зірні на адрэсу... як яны здагадаліся дзе ён спіць? Ці не думаеш ты, што яны наглядаюць за нашым домам?
- Наглядаюць... шпіёняць... мабыць пераследуюць нас,- па-вар’яцку прамармытаў Вернан.
- Але што нам рабіць? Мы павінны ім адказаць. Скажы ім, што мы не жадаем...
Гары бачыў як дзядзькавы чорныя туфлі гойсалі сюды-туды ўздоўж кухні.
- Ані,- нарэшце вымавіў той.- Мы будзем іх ігнараваць. Калі яны не атрымаюць адказу... так, гэта будзе самым лепшым... мы не будзем рабіць анічога...
- Але...
- Я не дазволю падобнаму здарыцца ў маёй хаце, Пятунья! Хіба мы не прысягалі, прымаючы яго ў нашу сям’ю, выкараніць з яго гэту небяспечную лухцень?
Тым вечарам, вярнуўшыся з працы, дзядзька зрабіў тое, што не рабіў ніколі раней – наведаў Гары ў яго каморы.
- Дзе мой ліст?- спытаўся Гары ў праціснуўшагася ў камору дзядзькі.- Хто мне напісаў?
- Ніхто. Памыліліся адрэсай,- імгненна адказаў той.- Я яго спаліў.
- Там не было аніякай памылкі,- люта прамовіў Гары,- нават ўзгадвалася мая камора.
- СЦІХНІ!- крыкнуў дзядзька так, што са столі звалілася пара павукоў. Ён зрабіў некалькі ўздыхаў, а потым прымусіў свой твар хваравіта ўсміхнуцца.
- Эээ... вось... наконт каморы, Гары. Мы паразмаўлялі з тваёй цёткай... здаецца ты ўжо занадта вялікі для яе... чаму б табе не пераехаць ў другую спальню Дадлі.
- Навошта?- спытаўся хлопчык.
- Не лезь да мяне з пытаннямі!- адрэзаў дзядзька.- Збяры свае рэчы і куляй наверх, зараз жа.
У Дурслеўскім доме было чатыры спальні. У адной з іх адпачывалі дзядзька з цёткай, другая была для гасцей (часцей для дзядзькавай сястры Мардж), у трэцяй спаў Дадлі, а ў чацвёртай згрудзілі цацкі і рэчы, якімі той не карыстаўся. Гары за адзін раз перамясціў усю сваю маёмасць з каморы. Ён прысеў на ложку і азірнуўся. Амаль ўсе рэчы, што тут ляжалі былі паламанымі. Камера, што яму падаравалі месяц таму, ляжала на невялічкім самарушным танку, якім Дадлі наехаў на суседскага сабаку; яго першы тэлевізар, які той прабіў нагою, калі адмянілі яго ўлюбёную перадачу; непадалёк ляжала вялізная клетка ў якой калісці жыў папугай, якога Дадлі абмяняў у школе на духавую стрэльбу, сама стрэльба моцна пагнутая, бо Дадлі неяк прымудрыўся на яе сесці, ляжала на адной з паліц. Другія паліцы былі застаўлены кнігамі, адзінымі рэчамі ў пакоі, якіх, здавалася, гаспадар аніколі не кранаў.
З ніжняга паверху чуўся адчайны лямант:
- Мама, я не аддам гэты пакой... ён мне патрэбны... няхай ён пакіне мой пакой...
Уздыхнуўшы Гары расцягнуўся на ложку. Яшчэ ўчора ён аддаў бы што за ўгодна, каб быць тут. Але сёння ён з большым задавальненнем сядзеў бы ў каморы, але з лістом, чым без яго ўва ўласнай спальне.
Наступнай раніцай пад час сняданку амаль ўсе маўчалі. Адзіным хто парушаў цішыню, быў зшакаваны Дадлі. Ён лямантаваў, біў бацьку смелцінгскай палкай, прыкідваўся хворым, штурхаў маці нагамі, разбіў сваёй чарапахай дах аранжэрэі, але другую спальню яму так і не аддалі. Гары думаў пра ўчорашні ліст. Чаму ён не раскрыў яго ўчора ў гасцёўне? А цётка з дзядзькам моўчкі сядзелі, змрочна паглядаючы адно на аднаго.
Калі прыбыла пошта, дзядзька, быццам спрабуючы быць з Гары больш далікатным, даслаў за лістамі Дадлі. У калідоры чуліся стукі смелцінгскай палкі, якой Дадлі стукаў па сценах падчас руху. Потым ён крыкнуў:
- Тут яшчэ адзін! «Містэру Г. Потэру, Найменшая спальня, Прайвет Драйв, 4...»
Падушліва загаласіўшы, дзядзька ўскочыў са свайго крэсла і кінуўся ў калідор, Гары пабег за ім. Дзядзька Вернан паваліў Дадлі на зямлю, змагаючыся адабраць ў яго ліст, чаму моцна перашкаджаў ухапіўшыйся ззаду за яго шыю Гары. Праз хвіліннае змаганне, падчас якога кожны атрымаў смелцінгскай палкі, дзядзька, цяжка дыхаючы выпрастаўся, трымаючы ліст па над галавою ў руцэ, за якую ўхапіўся Гары.
- Вэк ў сваю камо... то бок ў сваю спальню,- прахрыпеў Вернан, скідаючы Гары.- Дадлі... таксама... ідзі.
Гары кружляў па сваім новым пакоі. Нехта ведаў, што ён больш не жыве ў каморы і што першы ліст ён не атрымаў. Ці не значыць гэта, што яны паспрабуюць яшчэ раз? У наступны раз ён павінен зрабіць усё магчымае, каб атрымаць ліст. У яго быў план.
*
Адрамантаваны будзільнік разбудзіў хлопца а шостай раніцы. Гары выключыў яго, хутка і безшумна апрануўся. Нельга пабудзіць ані аднаго з Дурслі. Ён скраўся ўніз па цёмнай лесвіцы.
Ён збіраўся дачакацца паштальёна на рагу Прайвет Драйв. Праз цёмны калідор ён наблізіўся да дзвярэй...
- АААААА!
Гары падскочыў... ён наступіў на нейгі агромісты і мягкі... але жывы кілімок!
На другім паверсе запалілася святло і Гары ўбачыў, што тое на што ён наступіў, было дзядзькавым тварам. Містэр Дурслі ляжаў ля дзвярэй у спальным мяшку, каб не даць Гары здзейсніць тое, што хлопчык несумненна паспрабаваў бы зрабіць. Прыкладна поўгадзіны дзядзька крычаў на Гары, а потым загадаў яму ісці на кухню і прыгатаваць гарбаты. Гары сумна паплёўся на кухню. Калі ён адтуль вярнуўся прыйшлі лісты, што паваліліся на дзядзькавы калені. Хлопчык паспеў заўважыць толькі тры зялёныя літары.
- Я хачу...- пачаў Гары, але на яго вачах, дзядзька разарваў ліст на дробныя кавалкі.
У гэты дзень ён не пайшоў на працу. Дзядзька застаўся дома, каб закалаціць паштовую шчыліну.
- Вось,- тлумачыў ён жонцы, трымаючы ў роце колькі цвікоў.- Калі яны не змогуць даставіць лісты, яны здадуцца.
- Я не ўпэўнена ў гэтым, Вернан.
- Гэтыя людзі разважаюць дзіўным чынам. Не так як мы з табой,- прамовіў дзядзька, спрабуючы стукнуць па цвіку кавалкам тарта з садавінай, які прынясла яму Пятунья.
*
У пятніцу да Гары прыйшло не менш за дванаццаць лістоў. Не ў стане пралезці праз паштовую шчыліну, яны праслізгалі пад дзвярмі і праз усемагчымыя шчыліны, а колькі нават прыйшлі праз маленечкае акенца ў ніжняй прыбіральні.
Дзядзька зноў застаўся дома. Спаліўшы лісты, ён забіў парадныя і заднія дзверы і ўсе шчыліны ў іх, так што аніхто больш не змог увайсці ў хату. Працуючы, дзядзька напяваў сабе пад нос старую песеньку «На дыбках праз цюльпаны», уздрыгваючы, ад наймалейшага шуму.
*
У суботу сітуацыя ўвогуле выйшла з пад кантролю. Дваццаць чатыры лісты былі скручаны ў свежых яйцах, якія збянтэжаны малочнік падаў цётцы, праз вакно гасцёўні. Пакуль дзядзька са злосцю тэлефанаваў на пошту і ў малочную краму, цётка Пятунья на кухні знішчала лісты з дапамогай блэндэра.
- Хто гэта так моцна жадае паразмаўляць з табой?- збянтэжана спытаў Дадлі ў брата.
*
Нядзельным ранкам, дзядзька Вернан з’явіўся на кухне стомленым, хваравіта выглядаючым, але шчаслівым.
- У нядзелю не бывае пошты,- вясёла сказаў ён, намазваючы мармелад на газэту,- аніякіх дзяблавых лістоў...
Нешта са свістам вылецела з трубы і стукнула дзядзьку па патыліцы. У наступнае імгненне трыццаць ці сорак лістоў, як тыя кулі выляцелі з коміна. Дурслі кінуліся на падлогу, а Гары пачаў скочыць у паветры жадаючы схапіць хоць адзін з лістоў...
- Прэч! ПРЭЧ!
Дзядзька Вернана абхапіў Гары пасярэдзіне і выкінуў з кухні. Следам затуляючы галовы рукамі выбеглі Дадлі з цёткай Пятуньяй. Дзядзька закрыў кухонныя дзверы. Было чутна, што лісты, адскокваючы ад сцен і падлогі, працягваюць прыбываць.
- З мяне годзе!- як мага спакойна, але пры гэтым вырываючы з вусоў вялізныя жмуткі, прамовіў дзядзька.- Даю пяць хвілінаў на зборы. Мы з’яжджаем. З сабой браць толькі вопрадку. І не спрачацца!
Дзядзька са сваімі напалову абскубанымі вусамі выглядаў настолдькі пагрозліва, што з ім і не збіраўся ніхто спрачацца. Праз дзесяць хвілінаў, ачысціўшы дзверы ад дошак, якімі тыя былі забіты, яны прайшлі да машыны і ад’ехалі ў бок хуткаснай шашы. На задняй сядушцы ўсхліпваў Дадлі, якому бацька даў па карку, калі той спрабаваў запакаваць ў спартовую сумку тэлевізар, відзеомагнітафон і камп’ютэр.
Яны ўсё працягвалі і працягвалі ехаць. Нават цётка Пятунья не адважвалася спытацца, калі яны супыняцца. Час ад часу рэзка круціў стырном і накіроўваў машыну ў процілеглы бок.
- Ад іх трэб адарвацца... іх трэб заблытаць,- мармытаў ён штораз калі гэдак рабіў.
На працягу ўсяго дня, яны нават не супыняліся, каб пад’есці ці папіць. Пад вечар Дадлі ўзвыў. Яшчэ ніколі ў жыцці ў яго не было такога благога дня. Ён згаладаўся, прапусціў пяць тэлеперадач, якія вельмі жадаў убачыць і за цэлы дзень не забіў аніводнага іншапланецяніна ў камп’ютэрнай гульне.
Нарэшце, дзядзька супыніўся ля панура выглядаючага гатэлю на ускрайку вялікага гораду. Дадлі і Гары пасялілі ў адным пакоі дзе стапялі два ложка з вільготнымі зацвілымі прасцінамі. Дадлі імгненна захроп, а Гары працяглы час сядзеў на падваконніку і назіраючы за святлом праяджаючых міма машын, разважаў...
*
На сняданак у іх былі зчарсцвеўшыя кукурузныя шматкі і кансерваваныя памідоры з тостам. Яны толькі скончылі снедаць, калі да іх століка падыйшла гаспадыня гатэлю і спытаўся:
- Збачце, ці няма сярод вас містэра Г. Потэра? У мне ля стойкі рэгістрацыі каля сотні лістоў.
Яна падняла канверт і ўсе ўбачылі напісаны зялёнымі чарніламі адрэсу:
Містэру Г. Потэру
Пакой 17
Гатэль Рэльв’ю
Кокварт
Гары паспрабаваў ўзяць ліст, але дзядзька стукнуў яго па руке. Жанчына уважліва назірала за імі.
- Я забяру іх,- падымаючыся, прамовіў дзядзька і рушыў следам за гаспадыняй.
*
- Можа папросту паедзем дамоў, даражэнькі?- нясмела прапанавала цётка Пятунья праз гадзіну, але дзядзька здавалася ня чуў яе. Ніхто з іх не ведаў, чаго ён шукае. Ён супыніўся пасярод нейкага лесу, выйшаў, азірнуўся, пахістаў галавой, зноўку сеў на сваё месца і яны паехалі далей. Тое ж адбылося у сярэдзіне ралля, на падвесным мосце і на апошнім паверсе аўтастаянкі.
- Татка што, звар’яцеў, так?- напрыканцы другога дня вандроўкі, стомлена спытаўся Дадлі ў цёткі Петуньі. Дзядзька Вернан толькі што супыніўся на узбярэжжы, зачыніў іх у машыне і некуды знік.
- Сёння панядзелак,- заявіў матке Дадлі,- Сёння па тэлевізары «Вялікі Умберта». Я жадаю апынуцца там, дзе ёсць ТЭЛЕВІЗАР.
Панядзелак. Нешта прыйшло ў Гарыну галаву. Дадлі ніколі не блытаў дней тыдня, бо арыентыяваўся па тэлепраграме. Калі сёння панядзелак... заўтра будзе аўторак і яму споўніцца адзінаццаць год. Вядома ж, яго дзень нараджэння заўсёды праходзіў не надта вясёла... у мінулым годзе Дурслі падарылі яму вешалку і пару старых дзядзькавых шкарпэтак. Тым ня менш, не кожны дзень вам спаўняецца адзінаццаць год.
Вярнуўся ўсміхаючыйся дзядзька Вернана. У руках ён нёс нейкі доўгі пакунак. Цётка Пятунья спыталася ў яго, што той набыў, але дзядзька ёй не адказаў.
- Знайшоў найлепшае месца!- прамовіў ён,- Ну! Выходзце!
Яны выйшлі з машына на халоднае начное паветра. Дзядзька паказаў на штосьці нагадваючае скалістую выспу далёка ў моры. На самай вершыні выспы нахабна тырчэла нейкая найнікчэмнейшая халупка з тых якія толькі мажліва сабе ўявіць. І адразу было зразумела, што аніякага тэлевізара там не было.
- Ноччу абяцаюць шторм!- радасна пляскаючы далонямі прамовіў Вернан.- Гэты джэнтьмен ласкава пагадзіўся, пазычыць нам сваю лодку!
Нейкі беззубы дзядок, пашкандыбаў ім насустрач з вельмі круцэльскай ўсмешкай кажучы на старую лодку, што падскоквала на сталёва-шэрых хвалях.
- Я ўжо набыў нам сякі-такі пасілак,- сказаў дзядзька Вернан,- так што ўсе на борт!
У лодцы было нясцерпна халодна. Ільдзяныя пырскі і дождж ліліся ім за каўнеры, а халодны вецер біў у твар. Мінула, здаецца, колькі гадзін калі яны нарэшце дасягнулі выспы. Штохвіліны слізгаючы па мокрых камнях, яны рушылі следам за дзядзькам у напрамку разбітай халупкі.
Усярэдзіне хацінка выглядала не лепш. У ёй моцна пахла водарасцямі, праз шчыліны ў сценах дзмуў вецер, а комін быў волкім і ня меў дроваў. Хаціна мела ўсяго два пакоі.
Дзядзькавым пасілкам былі пакет чыпсаў і чатыры бананы. Ён паспрабаваў развесці вогнішча ў коміне, але пусты пакет з пад чыпсаў толькі дыміў, але не жадаў разгарацца.
- Зараз бы не перашкодзілі, колькі лістоў,- вясёла прамовіў містэр Дурслі.
Ён быў у вельмі добрым настроі. Відавочна ён вырашыў, што аніхто ў такі шторм не будзе ў стане дабрацца да іх, каб прынесці лісты. Гары моўчкі згаджаўся з ім, хаця яго гэта думка зусім не весяліла.
Калі надыйшла ноч на іх абрынуўся абяцаны дзядзькам шторм. Пырскі высокіх хваляў біліся аб сцены, а ў брудныя вокны грукаў вецер. Цётка Пятунья знайшла колькі зацвілых коўдраў і паклала іх дзеля Дадлі на паедзеную моллю канапу. Сама яна разам з дзядзькам Вернанам вырашыла спаць на прагнутым ложку ў другім пакоі. А Гары засталося толькі знайсці на падлозе месца памягчэй і скруціцца абаранкам пад танюткай моцна падранай коўдрай.
З кожнай гадзінаю бура ўзмацнялася. Гары не мог заснуць. Калоцячыся, Гары развярнуўся на другі бок, спрабуючы ўладкавацца ямчэй. У жываце буркатала з голаду. Дадлін храп патануў у грукаце грымотаў, што распачаліся каля апоўначы. Гары зірнуў на светлівы цыферблат гадзінніка, што вісеў на тлыстым запясці Дадлі. Праз дзесяць хвілінаў яму споўніцца адзінаццаць. Гары ляжаў назіраючы за набліжэннем свайго дня нараджэння, разважаючы, ці памятаюць аб ім Дурслі і дзе зараз таямнічы аўтар ліста.
Засталося пяць хвілінаў. Гары пачуў як звонку нешта зарыпела. Гары спадзяваўся, што дах не абрынецца. Хаця магчыма ад гэтага будзе крыху цяплей. Чатыры хвіліны. Мабыць, калі яны павярнуцца на Прайвет Драйв там будзе столькі лістоў, што Гары паспрабуе скрасці адзін-два.
Тры хвіліны. Няўжо гэты гук вырабляе мора? Адкуль (дзве хвіліны) гэта дзіўнае храбусценне? Можа гэта скалы з храбусценнем абвальваюцца ў мора?
Праз хвіліну яму споўніцца адзінаццаць. Засталося трыццаць секунд... дваццаць... дзесяць... дзевяць... можа пабудзіць Дадлі, каб пазлаваць яго... тры... дзве... адна...
БУХ.
Хаціна задрыжэла, Гары выпрастаўся, паглядаючы на дзверы. Звонку нехта стаяў і грукатаў спрабуючы зайсці.
— РАЗДЗЕЛ IV —
Достарыңызбен бөлісу: |