Дж. К. Роўлінг Гары Потэр і Філасофскі камень



бет7/14
Дата02.07.2016
өлшемі1.41 Mb.
#172857
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   14

Хэлоўін


Калі раніцай Малфой убачыў, што Гары і Рон па-ранейшаму сядзяць за грыфіндорскім сталом, ён не паверыў сваім вачам. Яны былі стомленыя, але даволі вясёлымі. Больш таго, цяпер сваю начную сустрэчу з трохгаловым сабакам, сябры лічылі за выдатную прыгоду і былі цалкам гатовыя да новай. Да таго ж Гары расказаў Рону аб пакунку, які, магчыма, перавезлі з грынгатскага сховішча ў Хогвартс і цяпер сябры разважалі дзеля чаго спатрэбілася гэткая моцная ахова.

- Гэта нешта альбо вельмі каштоўнае, альбо сапраўды небясьпечнае,- вырашыў Рон.

- Альбо, і то і другое,- дадаў Гары.

Але ўсё што яны ведалі аб пакунку, ён быў памерам не больш за две цалі і што гэта, без дадатковай падказкі, яны здагадацца не маглі.

Ані Нэвіла, ані Герміёну не цікавіла то што было схавана па-за люкам. Нэвіла турбавала толькі адно, ніколі больш не сустракацца з тым сабакам.

Герміёна ўвогуле адмаўлялася з імі размаўляць, але тая была настолькі заўзятай усяведай, што сябры палічылі яе маўчанне за дадатковую ўзнагароду. Цяпер іх цікавіла адна рэч, якім чынам адпомсціць Малфою і, да іх вялікага задавальнення, прыкладна праз тыдзень яны атрымалі добрую нагоду.

Як і заўжды, пад час сняданку ў галоўную залу заляцелі совы, таму навучэнцы не адразу заўважылі шэсць вялізных сіпух, якія неслі доўгі тонкі пакунак. Але ўбачыўшы іх, вучні і разам з імі сам Гары, пачалі уважліва назіраць да каго ж яны прыляцелі. І як жа моцна хлопчык здзівіўся, калі сіпухі, скінуўшы на падлогу бекон апусцілі пакунак ля яго. Ледзь сіпухі адляцелі прэч, як да стала падляцела яшчэ адна стала і кінула зверху на пакунак ліст.

Гары, ззіхоцячы ад шчасця адкрыў ліст у якім гаворылася:


«НЕ АДЧЫНЯЦЬ ЗА СТАЛОМ.
У пакунку новы Німбус 2000, але я не хачу, каб вы адкрывалі яго пры ўсіх, інакш астатнія таксама пажадаюць мець гэткія ж мётлы.

Олівер Вуд чакае вас а сёмай вечара на першай трэніроўцы.

Прафесар М. МакГонагал»
Гары працягнуў ліст Рону, з цяжкасцю хаваюячы радасць.

- Німбус 2000!- зайздросна прастагнаў той.- Я да гэткай мятлы і не дакранаўся аніразу.

Яны выбеглі з залы, жадаючы яшчэ да пачатку першага ўроку разгарнуць пакунак. Але прайдзя палову вестыбюлю яны ўбачылі, што шлях наверх перакрыты Крэйбам і Гойлам. Малфой выхапіў пакунак з Гарыных рук.

- Гэта што, мятла,- прамовіў ён, са злосцю і зайдрасцю на твары, кідаючы пакунак назад Гары.- А хіба, Потэр, ты не ведаеш, што першагодкам забаронена іх мець.

Рон не змог стрымацца.

- Гэта табе не якаясь старая мятла, Малфой,- заявіў ён,- гэта сапраўдны Німбус 2000. Што ты казаў у цябе дома? Камета 260? Каметы яны канечне файныя, але яны анішто ў параўнанні з Німбусамі.

- Што ты можаш аб гэтым ведаць, Візлі. Адзінае, што ты ў стане сабе дазволіць, палова тронка,- адгыркнуўся Малфой.- Ты з братамі, збіраеш на мятлу часткамі, спачатку адзін пруток, потым другі.

Але перш чым Рон паспеў адказаць, пад локцем Драко прайшоў прафесар Флітвік.

- Спадзяюся вы тут не сварыцеся, хлопцы?- прапішчаў ён.

- Потэру атрымаў па пошце мятлу, прафесар,- выпаліў Малфой.

- Так, так, я ведаю,- прамяніста ўсміхнуўшыся Гары, адказаў Флітвік,- Прафесарка МакГонагал расказала мне аб асаблівых абставінах. І што за мадэль?

- Німбус 2000, сэр,- прамовіў Гары, спрабуючы не смяяца пры поглядзе на спалоханы твар Драко.- А ўсё дзякуючы Малфою,- дадаў ён.

Гары і Рон рушылі наверх, душачыся ад смеху з відавочнага гневу і разгубленасці Малфоя.

- А хіба не праўда,- зарагатаў Гары, калі яны падняліся на самы верх.- Калі б ён не скраў Нэвілаў узгадацель, я б не апынуўся ў камандзе...

- Мяркую ты лічыш гэта сапраўднай узнагародай за парушэнне правілаў,- адчуўся ззаду нечый разлютаваны голас. Міма іх, неўхвальна пазіраючы на пакунак у Гарыных руках, прайшла Герміёна.

- Я лічыў, што яна з намі не размаўляе?- прамовіў Гары.

- І няхай працягвае,- заўважыў Рон.- Гэдак нашмат лепш.

Герміёна пайшла далей падняўшы носа ўгору.

Увесь дзень Гары было даволі праблематычна засяродзіцца на занятках. Яго думкі ўсесь час адляталі кудысьці наверх, у грыфіндорскую вежу, дзе пад ложкам ляжала новая мятла, альбо імчаліся на квідытчнае поле, дзе ўвечары пройде яго першая трэніроўка. Гары праглынуў сваю вячэру, нават не звяртаючы ўвагі на то што ён еў і разам з Ронам ірвануў наверх, каб нарэшце адкрыць пакунак з Німбусам.

- А нішто сабе,- вохнуў Рон, калі мятла павалілася на Гарыну прасціну.

Нават Гары, які анічога не разумеў у мётлах, вырашыў, што мятла выдатная. Яна мела гладкі бліскучы тронак з чырвонага дрэва і акуратныя доўгія пруткі на хвасце. На дальней частцы тронка золатам зіхацела шыльда «Німбус 2000».

Набліжалася сёмая гадзіна вечара, таму Гары пакінуў замак і праз прыцемкі рушыў на стадыён. Ён ніколі тут не быў ранней. Вакол поля на ўзвышшы, каб добра было бачна, што дзеецца падчас гульні размяшчаліся сотні крэслаў. А з абодвух краёў стаяла па тры слупы з абручамі на канцы, якія нагадалі Гары маленькія пластыкавыя палачкі, праз якія маглаўскія дзеці пускаюць бурбалкі, толькі гэты былі пяцьдзесят футаў вышынёй.

Гары вельмі моцна хацелася паспрабаваць новую мятлу. Не дачакаўшыся пакуль прыйдзе Вуд, Гары сеў на мятлу і падняўся ў паветра. Як файна... Гары праляцеў скозь абручы на слупах, потым пранёсся сюды туды па полі. Німбус слухаўся нават найменшага дотыку.

- Гэй, Потэр, спускайся!

Аб’явіўся Вуд. Пад пахай ён нёс нейкую драўляную скрыню. Гары прызямліўся ля яго.

- Выдатна,- з бляскам у вачах прамовіў Вуд.- Цяпер я разумею, што МакГонагал мела наўвазе... Ты сапраўды прыродны. Сёння я толькі хачу растлумачыць цябе некаторыя правілы, а трэніявацца ты будзеш тройчы на тыдзень разам з астатняй камандай.

Ён адчыніў скрыню. Усярэдзіне было чатыры мячы рознага памеру і колеру.

- Добра,- прамовіў Вуд.- Зразумець правілы квідытча значна лягчэй чым гуляць ў яго. Дзве каманды, у кожнай па сем гульцоў. Троя з іх называюцца пераследнікамі.

- Тры пераследнікі,- паўтарыў Гары, тым часам Вуд выцягнуў бліскучы чырвоны мяч.

- Гэта квафл,- сказаў ён.- пераследнікі кідаюць яго адзін адному і спрабуюць закінуць яго прах колы варот. За кожны квафл у кола – дзесяць балаў. Усё разумееш?

- Наглядчыкі перакідваюць квафл адзін аднаму і кідаюць праз колы, каб зарабіць балы,- паўтарыў Гары.- Мгм... нечым нагадвае баскетбол на мётлах і з шасцю коламі.

- А што такое баскетбол?- здзіўлена спытаўся Вуд.

- Не бяры да галавы,- шпарка адказаў Гары.

- Яшчэ,- працягваў Олівер,- у кожнай камандзе ёсць наглядчык... у грыфіндорская камандзе наглядчык – я. Мая справа, лятаць ля колаў варот і не дазваляць супернікам забіць туды квафл.

- Тры пераследнікі, адзін наглядчык,- поўны рашучасці запомніць усё, што кажа Вуд, паўтарыў Гары.- Гуляюць квафлам. А гэтыя мячы навошта?- хлопчык паказаў на мячы, што засталіся ў скрыні.

- Зараз пакажу,- адказаў Вуд,- Трымай.

Ён даў Гары нейкую булаву, нагадваючую біту для лапты.

- Цяпер я пакажу цябе,- прамовіў Олівер,- што робяць бладжэры.

Ён паказаў хлопчыку два смаляніста-чорных мячы, крыху меншых за чырвоны квафл. Гары заўважыў, што бладжэры спрабавалі вырываюцца з-пад рамнёў, якія ўтрымлівалі іх у скрыні.

- Адсунся,- папярэдзіў хлопчыка Вуд. Ён развязаў раменьчык і выпусціў адзін з мячэй.

Бладжэр імгненна ўзняўся ў паветра, а потым накіраваўся Гары ў твар. Хлопчык моцна стукнуў яго бітай, каб мяч не паламаў яму носа, бладжэр зігзагамі адляцеў далёка ў паветра... вярнуўся, прасвісцеўшы па-над галовамі грыфіндорцаў і накіраваўся ў бок Вуда. Той скокнуў на яго і прыціснуў да зямлі.

- Бачыў?- цяжка дыхаючы спытаўся Олівер, з цяжкасцю запхнуў бладжэра ў скрынку і моцна прымацаваў яго раменьчыкамі.- Бладжэры гойсаюць па ўсяму полю і спрабуюць скінуць гульцоў з мётлаў. Дзеля змагання з імі ў кожнай камандзе маюцца два бітакі. У нас гэта блізняты Візлі... іх справа абараняць ад бладжэраў сваю каманду і спрабаваць накіраваць іх у бок супернікаў. Ну як... запомніў?

- Тры пераследнікі спрабуюць забіць квафл, наглядчык захоўвае вароты ад гола, бітакі ахоўваюць сваю каманду ад бладжэраў,- шпарка выпаліў Гары.

- Супэр,- пахваліў яго Вуд.

- Эээ... а бладжэры ніколі нікога не забівалі?- быццам экспромтам спытаўся хлопчык.

- У Хогвартсе нікога. Самым горшым былі паламаныя сківіцы і то пару раз. І апошні гулец – паляўнічы. Ты. Цябе ня трэба турбавацца аб квафлах і бладжэрах...

- ... калі яны толькі не паспрабуюць разбіць мне галаву.

- Не турбуйся, Візлі не па зубах бладжэрам... яны самі як тыя бладжэры, толькі ў чалавечым абліччы.

Олівер дастаў са скрынкі чацвёрты, апошні мяч. У параўнанні з квафлам і бладжэрамі той быў зусім невялічкім, не большым за грэцкі арэх, затое быў бліскуча залатога колеру і меў па баках трапяткія срэбныя крылцы.

- Вось,- пармовіў Вуд,- гэта залаты сніч, самы важны мяч ува ўсёй гульне. Яго вельмі цяжка злавіць, таму што ён хуткі і яго ня проста заўважыць. Лавіць яго, праца паляўнічага. Ты павінен віляць сярод пераследнікаў, бітакоў, бладжэраў, квафлаў і схапіць яго раней за паляўнічага з іншай каманды, таму што той паляўнічы, які здабудзе сніч, прынясе сваёй камандзе сто пяцьдзесят балаў і часцей за ўсё гэта прыносіць камандзе перамогу. Вось чаму паляўнічыя з’яўляюцца асноўнымі мішэнямі для бладжэраў. Гульня скончваецца толькі тады, калі злоўлены сніч і можа доўжыцца гадамі... хаця наколькі мне вядома рэкорд складае тры месяцы, каманды вымушаны былі трымаць дадатковы склад, каб гульцы маглі падсілкавацца і паспаць. Яшчэ ёсць... пытанні?

Гары пахістаў галавою. Што трэба зрабіць ён зразумеў, але пакуль ня ведаў як.

- Са снічам мы сёння трэніравацца не будзем,- папярэдзіў Вуд, старанна зачыняючы скрыню,- цяпер зацёмна і мы рызыкуем яго згубіць. Для пачатку паспрабуем вось гэта.

Олівер выцягнуў з кішэні торбачку са звычайнымі мячыкамі для гольфу. Праз колькі хвілін яны абодва ўзняліся ў паветра, Вуд з усяе моцы кідаў мячыкі ў розных напрамках, а Гары спрабаваў злавіць іх.

Олівер быў у захапленні, Потэр не прапусціў аніводнага з мячыкаў. Яны скончылі толькі праз поўгадзіны, калі зрабілася настолькі цёмна, што працягваць ня мела сэнсу.

- У гэтым годзе на квідытчным кубку напішуць нашы імёны,- шчасліва прамовіў Вуд, калі яны вярталіся да замку.- Не здзіўлюся, калі ты будзеш лепшым за Чарлі Візлі, а ён, калі б не вырашыў паганяцца за драконамі, мог бы гуляць за зборную Англіі.

*

Можа гэта здарылася таму, што акрамя заняткаў і выканання хатняй работы, ён быў вымушаны тройчы на тыдзень хадзіць на квідытчныя трэніроўкі, але Гары не паверыў сам сабе, калі зразумеў, што вучыцца ў Хогвартсе ўжо два месяцы. Тут Гары адчуваў сябе, як дома, чаго з ім ніколі не было на Прайвет Драйв. Больш таго, яны ўжо асвоілі пачатковыя асновы магіі і цяпер заняткі ставалі ўсё больш і больш цікавымі.



Хэлоўінскай раніцай дзяцей абудзіў смачны пах печанага гарбуза, што разносіўся па ўсім калідорам. Да таго ж, на замовах прафесар Флітвік абвясціў ім, што яны ўжо гатовы да вывучэння лятацельнай магіі. Пра гэта яны мроілі ажно з тых часоў, калі прафесар прымусіў Нэвілаву рапуху праляцець праз усю класу. Флітвік разбіў вучняў па парах. Гары ў кампанію дастаўся Шымас Фініган, што хлопчык успрыняў з палёгкай, бо на яго вочы ўвесь час трапляўся Нэвіл. Рону ж выпала працаваць разам з Герміёнай Грэйнджэр і немагчыма было зразумець, хто з іх дваіх быў злы на падобнае суседства, бо з таго дня, як Гары даслалі мятлу, яна з хлопцамі не размаўляла.

- Не забывайцеся пра той рух запясцем, які мы з вамі ўжо праходзілі!- піскнуў прафесар Флітвік з вяршыні свайго адвечнага стоса кніг,- Быццам бьеце паветра пугай, прыпамінаеце, быццам пугай па паветру. І выразна прамоўце чароўныя словы, вельмі выразна... не забывайцеся аб тым што здарылася з чараўніком Баруфіё, які прамовіў «с» замест «ф» і апынуўся на падлозе з буйвалам на грудзях.

Але зрабіць гэта было вельмі цяжка. Гары з Шымасам колькі не рассякалі паветра палачкамі, пяро, якое яны павінны былі прымусіць узляцець, па ранейшаму ляжала на стале. Страціўшы цярпенне Шымас тыцнуў пяро палачкай і яно загарэлася...

За суседнім сталом, справы ў Рона былі ані найлепшымі.

- Вінгардыюм Левіёза!- крычаў ён, размахваючы рукамі бы вятрак крыламі.

- Ты не правільна прамаўляеш,- пачуў Гары Герміёніны словы.- Він-гар-дыюм Леві-ё-за. «Гар» трэба вымаўляць далікатней і даўжэй.

- Калі такая разумная, зрабі сама,- адгыркнуўся Рон.

Дзяўчынка падкасала рукавы, махнула палачкай і прамовіла:

- Вінгардыюм Левіёза!

Пёры ўзняліся над сталом недзе на чатыры футы і завіслі над галовамі Рона і Герміёны.

- Ооо, выдатна!- ўскрыкнуў прафесар і запляскаў далонямі.- У міс Грэйнджэр атрымалася, усе бачаць!

Да самога заканчэння заняткаў Рон перабываў у задрэнным настроі.

- Ня дзіўна, што з ёй аніхто не жадае вадзіцца,- заўважыў ён Гары, калі яны прабіваліся скозь перапоўнены вучнямі калідор.- Яна, шчыра кажучы, існы кашмар.

Нехта, штурхнуўшы Гары пранёсся наперад. Гэта была Герміёна. Мімаходзь зірнуўшы на яе... хлопчык занепакоіўся, убачыўшы на яе твары слёзы.

- Думаю, яна чула твае словы.

- А што?- быццам не зразумеўшы прамовіў Рон, хаця выгляд у яго быў ніякаваты.- Хіба раней яна не заўважала, што не мае сяброў?

На наступны ўрок Герміёна не прыйшла, пасля апоўдня яе ўвогуле не было бачна. Толькі па дарозе на святочны хэлоўінскі банкет Гары і Рон пачулі, як Парваці Паціл распавядала сваёй сяброўцы Лавендры, што Герміёна закрылася ў дзявочай прыбіральне, плача і патрабуе, каб яе пакінулі ў супакоі. Рон пачаў адчуваць сябе яшчэ больш няёмка, але як толькі яны з Гары ўвайшлі ў галоўную залу, упрыхожаную з нагоды свята, Герміёна адразу ж вылецела ў яго з галавы.

Тысяча жывых кажаноў пырхалі ўздоўж сцен і яшчэ боль за тысячу лятала па-над сталамі, прымушаючы мільгацець свечкі ў гарбузах. Ежа на залатых талерках аб’явілася нечакана, як і падчас банкета на пачатку навучальнага году.

Гары накладаў сябе на талерку бульбу ў мундзіры, калі ў залу заляцеў прафесар Квірэл, яго турбан пакасіўся, а твар быў поўны жаху. Усе сабраўшыеся назіралі за тым, як ён падбег да прафесара Дамблдора, паваліўся на стол і выдыхнуў:

- Троль... у падзямеллі... вы павінны ведаць.

Пасля гэтага ён апусціўся на падлогу і страціў прытомнасць.

Пачаўся гармідар. Дырэктар быў вымушаны колькі раз стрэліць у паветра іскрамі са сваёй палачкі, каб прымусіць сабраўшыхся да цішыні.

- Прэфекты,- ускрыкнуў ён,- зараз жа, развядзіце вучняў сваіх Дамоў, па гасцёўнях!

Персі апынуўся ў сваёй стыхіі.

- Хадзіце за мной! Першагодкі, трымайцеся разам! Калі будзеце выконваць мае загады, троля вам баяцца будзе ня трэба! Ідзіце следам за мной! Спачатку ідуць першагодкі! Прабачце, я прэфект!

- Адкуль тут мог узяцца троль?- спытаўся Гары, калі яны падымаліся сходамі.

- А я адкуль ведаю. Тролі яны задурныя,- адказаў Рон.- Мо гэта хэлоўінскі жарт Піўза?

Яны ішлі міма групак людзей, накіроўваючыхся ў розных напрамках. Калі яны рушылі праз натоўп перапалоханых хафлпаўцаў, Гары схапіў Рона за руку.

- Слухай... а Герміёна?

- І што яна?

- Яна ня ведае аб тролі.

Рон закусіў вусны.

- Ну, добра,- гыркнуў ён.- Але будзе лепш, калі Персі нас не заўважыць.

Нырнуўшы ў натоўп хафлпаўцаў, якія накіроўваліся ў іншы бок, яны праслізнулі ў пусты бакавы калідор і паспяшаліся да дзявочай прыбіральні. І толькі яны павярнулі за вугал, як ззаду іх пачуліся нечыя хуткія крокі.

- Персі!- сыкнуў Рон і зацягнуў Гары за вялізнага каменнага грыфона.

Яны вызірнулі з-за статуі, але ўбачылі не Персі, а Снэйпа. Ён пранёсся па калідоры і схаваўся з вачэй.

- Што ён тут робіць?- шэптам спытаўся Гары.- Чаму ён не ў падзямеллі з астатнімі настаўнікамі?

- Ты ў мяне пытаешся?

Як толькі Снэйпавы крокі сціхлі, хлопцы як мага цішэй пракраліся ў наступны калідор.

- Ён накіраваўся на чацвёрты паверх,- прамовіў Гары і тут Рон схапіў яго за руку.

- Чым тут пахне?

Гары прынюхаўся. У ноздры яму даў смурод, нагадваючы сумесь паху старых шкарпэтак і грамадскай прыбіральні, якую даўно не чысцілі.

А потым... яны адчулі чыёсь нізкае рохканне і шоргат агромістых ног. Рон паказаў кудысьці пальцам, там напрыканцы левага калідора аб’явілася нешта вялізарнае і накіравалася ў іх бок. Хлопца схаваліся ў цяні і пачалі назіраць за водбліскам месячнага святла на падлозе.

Гэта было жудаснае відовішча. Троль быў дванаццаці футаў ростам, з гранітна-шэрага колеру скурай, агромістае тулава і лысую, васпаватую, падобную на камень галаву, якая сядзела на яго плячах, нагадваючы какосавы арэх. Яго ногі былі кароткімі, але тоўстымі, як ствалы дрэў з плоскімі пакрытымі мазалямі ступакамі. А яшчэ ад яго ішоў неверагодна брыжкі смурод. Троль меў вялізную паліцу, што цягнулася па падлозе з-за яго занадта-доўгіх рук.

Пачвара супынілася ля нейкіх дзвярэй, адчыніла іх і зазірнула ўсярэдзіну. Троль памахаў вушамі, нешта разважаючы сваім маленькім мозгам і павольна ўвайшоў у пакой.

У замку ёсць ключ,- прамармытаў Гары.- Мы маглі б замкнуць яго там.

- Выдатная ідэя,- знервавана згадзіўся Рон.

Яны падкраліся да адчыненых дзвярэй, у роце перасохла, яны маліліся толькі аб тым, каб троль не вырашыў выйсці вонкі. У адзін скок Гары дасягнуў дзвярэй, зачыніў іх і павярнуў ключ.

- ТАК!

Захопленыя перамогай, хлопцы панесліся па калідоры, але паспеўшы толькі дабегчы да вугла, яны пачулі штосьці, ад чаго іх сэрцы ледзь не супыніліся... высокі аслупянелы віск... і ён гучаў з зачыненага пакою.



- Вой, не,- прамовіў Рон, збляднеўшы, як Крывавы Барон.

- Гэта ж дзявочая прыбіральня!- вохнуў Гары.

- ГЕРМІЁНА!- крыкнулі яны разам.

Апошнее што яны зараз жадалі зрабіць, гэта вярнуцца, але іншага выбару яны ня мелі. Крута развярнуўшыся, хлопцы кінуліся да прыбіральні, няўклюдна, з-за ўзнікшай панікі, адкрылі замок... Гары рыўцом адчыніў дзверыю... і яны з Ронам заскочылі ўсярэдзіну.

Герміёна Грэйнджэр заціснулася да процілеглай ад уваходы сцяны і здавалася вось-вось страціць прытомнасць. Троль ішоў на яе, руйнуючы падчас шляху ракавіны ўздоўж сцен.

- Адцягні яго ўвагу!- крыкнуў Гары Рону, той схапіў кран з падлогі і кінуў яго ў сцяну.

Троль спыніўся ў колькіх кроках ад дзяўчынкі. Бязглузда міргаючы, ён пакруціў галавою, каб зразумець, хто шумеў. Сваімі маленькімі вочкамі ён заўважыў Гары і, крыху павагаўшыся рушыў, узняўшы паліцу над галавой, у Гарын бок.

- Гэй, дурында!- пралямантаваў Рон і кінуў у троля нейкай металічнай трубой. Троль нават не зразумеў, што нешта ў яго стукнулася, але пачуў Ронаў енк. Ён зноўку супыніўся і павярнуўся да Рона, Гары хапіла гэтага імгнення, каб аббегчы пачвару.

- Давай, бяжы, БЯЖЫ!- крыкнуў Гары дзяўчынцы, але Герміёна не жадала рухацца, яна толькі мацней ўціснулася ў сцяну, у жаху адкрыўшы рота.

Крыкі і рэха ад іх звялі троля да пшыка. Ён зароў і зноўку рушыў на Рона, які быў да яго бліжэйшым і ня меў магчымасці ўратавацца.

Ратуючы сябра, Гары зрабіў нешта сапраўды смелае, але адначасова сапраўды дурное. Добра разбегшыся, ён скочыў на троля і схапіў яго ззаду за шыю. Пачавара не магла адчуць хлопчыка, але яна добра адчула доўгі кавалак дрэва у носе... Гары, які скочыўшы на троля, працягваў трымаць ў адной руцэ палачку, папросту запхнуў яго тролю ў ноздру.

Узравеўшы ад болю, троль пачаў шалёна круціцца і вярцець над галавою сваёй паліцай. Гары, ратуючы сваё жыццё, моцна схапіўся за тролеву шыю, кожнае імгненне рызыкуючы паваліцца на падлогу ці трапіць пад удар паліцы.

Герміёна спалохана апусцілася на падлогу. Анічога не разумеючы, Рон выцягнуў палачку і бы глядзеў на сябе з боку, пачуў як выкрыківае першую ж замову, якая прыйшла ў галаву:

- ВІНГАРДЫЮМ ЛЕВІЁЗА!

Нечакана паліска выскочыла з тролевых рук і, высока падняўшыся ў паветра, завісла ў яго па-над галавою, крутанулася там і... з брыдкім бабахам абрынулася на галаву свайгго гаспадара. Пачвара хістнулася і з грукатам, ад якога задрыжалі сцены, павалілася тварам на падлогу.

Гары падняўся на ногі. Ён цяжка дыхаў і яго ўсяго калаціла. Рон стаяў не апускаючы палачку і глядзеў на тое, што зрабіў.

Першай загаварыла Герміёна.

- Ён... падох?

- Хутчэй за ўсё, не,- адказаў Гары,- Ён папросту накаўтыяваны.

Ён нахіліўся і выцягнуў з тролевага носу сваю палачку. Яна ўся была пакрыта нечым, што нагадвала шэры, камякаваты клей.

- Бееее... тролевы соплі.

Гары выцер палачку аб штаны пачвары.

Грукат і гучныя крыкі за дзвярыма прымусілі дзяцей азірнуцца. Яны не разумелі, які гармідар тут тварыўся, але напэўна нехта ўнізе падуў грукат разбурэння і тролева равенне. Праз імгненне ў прыбіральню ўварвалася прафесарка МакГонагал, за ёй Снэйп і, нарэшце Квірэл. Апошні, зірнуўшы на троля, слаба віскнуў і, трымаючыся за сэрца, сеў на ўнітаз.

Снэйп нахіліўся да троля. МакГонагал паглядзела на хлопцаў. Гары ніколі ў жыцці не бачыў у яе вачах гэткай лютасці. Яе вусны пабялелі. Спадзяванне, на атрыманне для Грыфіндору пяцідзесяці дадатковых балаў імгненна знікла з яго галавы.

- Што вы сабе думалі?- з халоднай лютасцю ў голасе, прамовіла прафесарка. Гары зірнуў на Рона, які ўсё яшчэ працягваў стаяць трымаючы палачку на пагатове.- Вам пашансавала, што ён вас не забіў. Чаму вы не ў грыфіндорскай гасцёўне.

Снэйп абдаў Гары, хуткім пранізлівым поглядам. Хлопчык ўтаропіўся ў падлогу, краем вока ён бачыў, як Рон апусціў палачку.

Аднекуль з цені, пачуўся ціхі голас.

- Калі ласка, мадам прафесар... гэта ўсё з-за мяне.

- Міс Грэйнджэр!

Герміёна, нарэшце, здоліла падняцца на ногі.

- Я пайшла паглядзець на троля. Я вырашыла што... што здолею адолець яго самастойна... я ж пра іх столькі чытала.

Рон выпусціў палачку з рук. Герміёна Грэйнджэр нахабна брахала настаўніку.

- Калі б хлопцы мяне не знайшлі, я б напэўна была ўжо мёртвай. Гары сунуў тролю ў ноздру сваю палачку, а Рон дзюбнуў па галаве, яго ўласнай паліцай. Яны б не паспелі паклікаць дапамогу. Калі яны тут аб’явіліся троль збіраўся мяне забіць.

Гары і Рон з ўсяе моцы рабілі выгляд, што так і было.

- Ну... калі так...- прафесарка ўважліва аглядзела тройцу.- Міс Грэйнджэр, вы дурное дзяўчо, як вы маглі падумаць, што самастойна здолееце з горным тролем?

Герміёна апусціла галаву. Гары не казаў анічога. Герміёна была апошнім чалавекам, які пайшоў бы на парушэнне правілаў і вось цяпер, яна ілгала, каб выратаваць іх з бяды. Гэта была нечым неверагодным, гэткім жа неверагодным за Снэйпа, які б раздаваў прысмакі вучням.

- Міс Грэйнджэр, Грыфіндор губляе з-за вас пяць балаў,- прамовіла МакГонагал.- Я ў вас расчаравана. Калі ў вас няма траўмаў, можаце ісці да грыфіндорскай вежы, там астатнія скончваюць сваё банкетаванне.

Герміёна сыйшла.

Прафесарка павярнулася да Гары з Ронам.

- Я ўсё яшчэ працягваю сцвярджаць, што вам неверагодна пашансавала, не кожны першагодка здоліць саўладаць з дарослым горным тролем. Кожны з вас атрымлівае па пяць балаў. Я праінфармую аб гэтым дырэктара. А цяпер можаце ісці.

Яны паспешліва выбеглі з пакою і рушылі моўчкі пакуль не падняліся на два паверхі. Аказацца як мага далей ад тролевага смуроду, не кажучы аб усім астатнім, было сапраўднай палёгкай.

- Нам павінны былі даць больш за дзесяць балаў,- бурчаў Рон.

- Ты хочаш сказаць пяці балаў, яшчэ пяць страціла Герміёна.

- Добра, што яна выратавала нас,- прызнаўся Рон.- Але мы таксама ўратавалі яе жыццё.

- Магчыма, нам бы не спатрэбілася яе ратаваць, калі б мы не замкнулі Герміёну разам з тролем,- нагадаў яму Гары.

Яны падыйшлі да партрэту Тлустай Пані.

- Свінячы лыч,- прамовілі яны і праз адтуліну ўвайшлі ў гасцёўню.

У гасцёўне панавалі таўханіна і гоман. Уся ежа, якая прызначалася для банкета ў галоўнай зале была перададзена ў дамовыя гасцёўні. Аднак Герміёна не далучалася да ўсеагульнага святкавання, а стаяла ля ўваходу, чакаючы хлопцаў. Хвіліну-другую, яны моўчкі стаялі разам. Потым не глядзячы нават не зірнуўшы адно на аднаго, усе троя прамовілі «Дзякуй» і паспяшаліся ўзяць удзел ў банкетаванні.

Тым ня менш адгэтуль, Герміёна Грэйнджэр зрабілася іх сябрам. Ёсць ў свеце некаторыя акалічнасці, перажыўшы якія разам, не магчыма не пасябраваць. І накаўтаванне дванаццаціфутавага горнага троля адна з іх.
РАЗДЗЕЛ ХІ —



Достарыңызбен бөлісу:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   14




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет