Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)



бет18/32
Дата18.07.2016
өлшемі3.81 Mb.
#207146
1   ...   14   15   16   17   18   19   20   21   ...   32

3. Слоўнік паняццяў


Дысананс

(ад фр. dissonance – які гучыць па-рознаму) – парушэнне су­гучча, адначасовае гучанне двух і болей таноў.

Нацыяналізм

(ад фр. nationalisme) – ідэалогія, якая прапагандуе прыяры­тэт пэўнай нацыі і яе дасягненняў.

Рэмінісцэнцыя

(ад лац. reminiscentia) – успамін, водгук чужога твора ў паэ­зіі або музыцы.

Шавінізм

(ад фр. chauvinisme – ад імя французскага салдата Chauvin – прыхільніка заваёўніцкай палітыкі Напалеона) – палітыка пе­раследу іншых народаў, прапаганда нацыянальнай выключ­насці.


4. Матэрыялы, выкарыстаныя ў працэсе навучання і кантролю
4.1 Матэрыялы да лекцыі

План лекцыі:

1. Асаблівасці функцыяніравання літаратурнага аб’яднання «Маладняк».

2. Рэарганізацыя і ўзнікненне «Узвышша». Задачы і літаратурныя прыя­рытэты аб’яднання.

3. БелАПП як аб’яднанне-супрацьпастаўленне: яго мэты і прыцыпы.

4. Расстралянае адраджэнне і палітызацыя жыцця канца 1920 – па­чатку 1930-х гадоў ХХ ст.

5. Грамадска-палітычная атмасфера ў Беларусі пасля Рыжскага міру і яе ўплыў на літаратуру.
4.2 Пытанні і заданні да лекцыі

1. Назваць асноўных прадстаўнікоў-літаратараў аб’яднанняў «Малад­няк» і «Узвышша».

2. Прааналізаваць асноўныя напрамкі творчасці рэпрэсаваных бела­рускіх літаратараў.

3. Назваць літаратурна-мастацкія характарыстыкі і прадстаўнікоў фу­турызму, імажынізму, дадаізму, экспрэсіянізму ў беларускай літаратуры.


4.3 Матэрыялы да практыкума «Ідэйна-тэматычны змест бела­рускай прозы 1930-х гадоў ХХ ст.»

План практыкума:

1. Уклад пісьменнікаў старэйшага пакалення (Я. Купалы, Я. Коласа, М. Гарэцкага, З. Бядулі і інш.) у літаратурны працэс.

2. Характарыстыка ідэйна-светапоглядных змен у беларускай літара­туры 1930-х гадоў. У чым заключаюцца нарматывы метаду сацрэалізму?

3. Што характэрна для ідэйна-тэматычнага зместу беларускай прозы 1930-х гадоў?

4. Паказ падзей, сітуацый, канфліктаў у беларускай прозе 1930-х га­доў: рэальнае і ідылічнае, класавае і гуманістычнае.

5. Чалавек як аб’ект адлюстравання і носьбіт грамадскіх ідэй у прозе дадзенага перыяду.

6. Раманны эпас і яго ідэйна-мастацкія асаблівасці ў прозе 1930-х гадоў.


4.4 Пытанні і заданні да практыкума «Ідэйна-тэматычны змест беларускай прозы 1930-х гадоў ХХ ст.»:

1. Паэтызацыя духоўнага хараства беларускай жанчыны ў аповесці К. Чорнага «Люба Лук’янская».

2. Панарамнасць жыцця беларускай вёскі ў рамане К Крапівы «Мя­дзведзічы» (1932).

3. К. Чорны: багацце вобразаў і тыпаў, каларытнасць і падтэкставасць персанажаў у рамане «Бацькаўшчына» (1931).

4. Раскрыць аўтарскую трактоўку падзей калектывізацыі ў рамане М. Зарэцкага «Вязьмо».

5. Праблематыка, масштабнасць, тэндэнцыйнасць і схематызм раман­нага эпасу К. Чорнага («Бацькаўшчына», «Трэцяе пакаленне»).


4.5 Матэрыялы да эўрыстычнай гутаркі «Стан беларускай дра­матургіі 1930-х гадоў ХХ ст.»

План эўрыстычнай гутаркі:

1. Асаблівасці стану беларускай драматургіі 1930-х гадоў.

2. Агульная характарыстыка ідэйна-мастацкіх вартасцей драматургіч­ных твораў дадзенага перыяду.

3. Аб’ектыўныя цяжкасці ў асваенні сучаснага і мінулага ў беларус­кай драматургіі адзначанай эпохі.

4. Ідэйна-творчыя пошукі К. Крапівы, К. Чорнага, В. Шашалевіча, М. Клімковіча і інш.


4.6. Пытанні і заданні да эўрыстычнай гутарскі «Стан беларус­кай драматургіі 1930-х гадоў ХХ ст.»:
1. Мастацкая манера асваення рэчаіснасці К. Крапівой (п’есы «Канец дружбы» (1934), «Партызаны» (1937), «Хто смяецца апошнім» (1939).

2. Адзначыць аб’ектыўныя цяжкасці ў асваенні сучаснага і мінулага (п’есы М. Зарэцкага «Сымон Карызна» (1934), В. Шашалевіча «Сімфонія гневу» (1936).

3. Ахарактарызаваць асаблівасці творчай манеры і мастацкія вартасці п’ес В. Вольскага «Цудоўная дудка» (1939), «Несцерка» (1940).

5. Тэсты і заданні для кантролю за вынікамі навучання
1. Якія грамадска-палітычныя падзеі таго часу негатыўна паўплывалі на развіццё беларускай культуры і літаратуры?

а) Прымусовая калектывізацыя і высылка сапраўдных гаспадароў у Сібір і на рускую Поўнач.

б) Уступленне СССР на баку Гітлера ў другую сусветную вайну.

в) Масавыя репресіі, скіраваныя супраць нацыянальна свядомай інтэлігенцыі, ат­масфера страху, якая панавала ў рэспубліцы і фактычна ператварала людзей ў паслух­мяных выканаўцаў ідэалагічных партыйных лозунгаў бальшавікоў.


2. Якія страты былі нанесены беларускай культуры ў 1930-я гады ХХ ст.?

а) Быў рэпрэсаваны Трэці беларускі драматычны тэатр, а яго кіраўнік народны артыст БССР У. Галубок быў расстраляны.

б) З рэпертуару беларускіх тэатраў фактычна былі зняты п’есы нацыянальных пісьменнікаў. Перавага аддавалася рускім драматычным творам.

в) Асаблівую шкоду нанесла развіццю культуры тэорыя бесканфліктнасці. Най­больш згубны ўплыў яна аказала на тэатральнае мастацтва і творы жывапісу.

г) Адбыліся змены ў беларускім правапісе, каб пазбавіць мову арыгінальнасці і самабытнасці і наблізіць яе да расійскай мовы.

д) Старыя беларускія гарады перабудоўваліся на новы лад. Многія помнікі даў­ніны ўзрываліся, нават цэрквы і касцёлы ператвараліся ў клубы і склады. Шмат помні­каў загінула беззваротна.


3. З якой мэтай па ініцыятыве зверху быў створаны ў 1934 г. Саюз пісьмен­нікаў СССР і адпаведна БССР?

а) Гэтая пісьменніцкая арганізацыя кансалідавала творчыя сілы, стварыла належ­ныя ўмовы для працы мастакоў слова.

б) Саюз пісьменнікаў быў створаны з мэтай кантролю за дзейнасцю мастакоў слова, ідэалагічнага ўздзеяння партыйнага кіраўніцтва дзяржавы на іх праз саміх дзея­чаў прыгожага пісьменства.
4. Як масавыя рэпрэсіі паўплывалі на развіццё беларускай літаратуры, яе колькасныя і якасныя паказчыкі?

а) У 1930-я гады было напісана шмат твораў розных жанраў. Сапраўдных мас­тацкіх здабыткаў, створаных у гэты час, мала.

б) Страх быць рэпрэсаваным актывізаваў творчыя сілы беларускіх пісьменнікаў. Яны напісалі шмат выдатных твораў, якія з’яўляюцца гордасцю нашай літаратуры.
5. Якія з ніжэйназваных празаічных твораў вялікай формы былі напісаны ў гэты перыяд?

а) І. Мележ «Мінскі напрамак»; г) К. Крапіва «Мядзведзічы»;

б) Я. Колас «Адшчапенец»; д) Т. Хадкевіч «Вяснянка»;

в) К. Чорны «Бацькаўшчына»; е) П. Галавач «Спалох на загонах».


6. Якія з празаічных твораў той пары можна аднесці да нацыянальных лі­таратурных набыткаў?

а) К. Чорны «Люба Лук’янская»; г) Я. Колас «Дрыгва»;

б) М. Зарэцкі «Вязьмо»; д) Э. Самуйлёнак «Будучыня»;

в) П. Галавач «Спалох на загонах»; е) К. Чорны «Трэцяе пакаленне».


7. Якія тэмы распрацоўваліся ў 1930-я гады беларускімі празаікамі?

а) рэвалюцыі і грамадзянскай вайны;

б) гісторыя Вялікага княства Літоўскага;

в) жыццё іншых народаў СССР;

г) калектывізацыя сельскай гаспадаркі.
8. У беларускай паэзіі 1930-х гадоў былі выяўлены:

а) Рамантычна-ідылічныя матывы ў асэнсаванні тагачаснай савецкай рэчаіснасці.

б) Негатыўнае ўздзеянне таталітарнай сістэмы на духоўнае жыццё народа.

в) Захапленне хараством родных краявідаў, улюбёнасць у жыццё.


9. Якія п’есы, створаныя ў 1930-я гады, з’яўляюцца набыткамі беларускай драматургіі?

а) Я. Колас «У пушчах Палесся»; д) В. Вольскі «Несцерка»

б) К. Чорны «Ірынка»; е) К. Крапіва «Хто смяецца апошнім»;

в) Р. Кобец «Гута»; ж) І. Гурскі «Качагары»;

г) К. Крапіва «Партызаны»; з) З. Бядуля «Салавей».

Літаратура


1.   Александровіч, С.Х. Пуцявіны роднага слова: Праблемы развіцця бела­рускай літаратуры і друку другой паловы ХІХ – пачатак ХХ стст. / С.Х. Александровіч. – Мінск: БДУ, 1971. – 245 с.

2.    Баршчэўскі, Л.П. Беларуская літаратура і свет / Л.П. Баршчэўскі, П.В. Ва­сючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мінск: Радыёла-плюс, 2006. – 576 с.



3.   Беларуская літаратура: Проза 20-х гадоў: Хрэстаматыя / Д.Я. Бугаёў [і інш.]; пад рэд. Д.Я. Бугаёва. – 2-е выд. – Мінск: Універсітэцкае, 1997. – 592 с.

4.   Беларускія пісьменнікі: Бібліяграфічны слоўнік: у 6 т. / рэдкал.: Б. Са­чанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: БЭ імя Броўкі, 1992–1995. – 6 т.

5.   Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – 2003. – 583 с.

6.   Жураўлёў, В.П. У пошуку духоўных ідэалаў: На матэрыяле беларускай літаратуры ХІХ – пачатку ХХ стст. / В.П. Жураўлёў; пад рэд. У.В. Гніла­мёдава. – Мінск: Беларуская навука, 2000. – 191 с.

7.   Лазарук, М.А. Гісторыя беларускай літаратуры: ХХ стагоддзе (20–50-я гады) / М.А. Лазарук, А.А. Семяновіч; пад рэд. М.А. Лазарука. – Мінск: Выш. шк., 2000. – 511 с.

8.   Мішчанчук, М.І. Беларуская літаратура ХХ ст.: Вучэбны дапаможнік / М.І. Мішчанчук, І.С. Шпакоўскі. – Мінск: Выш. шк., 2001. – 352 c.

9.   Мушынская, Т.Ф. Беларуская літаратура 20–30-х гадоў / Т.Ф. Мушын­ская. – Мінск: Нар. асвета, 1994. – 160 с.

10. Семяновіч, А.А. Гісторыя беларускай драматургіі ХІХ – пачатак ХХ стст.: Дапаможнік для філалагічных факультэтаў педагагічных інстытутаў / А.А. Семяновіч. – Мінск: Выш. шк., 1985. – 166 с.

11. Старычонак, В.Д. Беларуская літаратура / В.Д. Старычонак. – Мінск: Выш. шк., 1998. – 350 с.

12. Янушкевіч, Я.Я. За архіўным парогам: Беларуская літаратура ХІХ–ХХ стст. у святле архіўных пошукаў / Я.Я. Янушкевіч. – Мінск: Маст. літ., 2002. – 381 с.

13. Яцухна, В.І. Беларуская малафарматная драматургія ХVІ – першай па­ловы ХХ стст. / В.І. Яцухна. – Гомель: ГДУ, 2004. – 183 с.
Модуль 7

РАЗВІЦЦЁ АСНОЎНЫХ ТЭНДЭНЦЫЙ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ Ў ТВОРЧАСЦІ ЯЕ ПРАДСТАЎНІКОЎ

(З. БЯДУЛЯ, К. ЧОРНЫ, М. ЛЫНЬКОЎ, М. ЗАРЭЦКІ,

У. ДУБОЎКА, П. БРОЎКА, К. КРАПІВА)


Уводзіны
Модуль разглядае дзейнасць шматлікіх класікаў беларускай літарату­ры за працяглы прамежак часу, пачынаючы з даваеннага перыяду. Аналі­зуюцца асноўныя напрамкі дзейнасці кожнага аўтара, прасочваецца іх жыц­цёвы шлях і адметнасці ўплыву індывідуальнай творчай манеры на далей­шае развіццё беларускай літаратуры.

У працэсе вывучэння тэмы студэнты павінны:

1. Засвоіць паняцці:

– інтэлектуальная літаратура;

– літаратурная апазіцыя;

– сатыра.

2. Характарызаваць з’яву:

– нараджэння жанру беларускага рамана.

3. Аналізаваць і інтэрпрэціраваць працэсы:

– інтэлектуалізацыі беларускай літаратуры.

4. Фарміраваць уменні:

– аналізу твораў мастацкай літаратуры ў кантэксце часу.



1. Схема вывучэння матэрыялу

(вучэбна-інфармацыйны блок)




Тэма заняткаў

Тып заняткаў

Від заняткаў

Колькасць гадзін

1.

Развіццё асноўных тэндэнцый беларускай літаратуры ў твор­часці З. Бядулі, К. Чорнага, М. Лынькова, М. Зарэцкага, У. Дубоўкі, П. Броўкі, К. Крапівы).

Засваенне новых ведаў

Лекцыя

7

2.

Беларуская літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

Паглыбленне

і сістэматызацыя ведаў



Практыкум

2

3.

Кантроль узроўню ведаў і ўменняў.

Выніковы кантроль

Пісьмовы залік

2

2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў па модулі



«Развіццё асноўных тэндэнцый беларускай літаратуры ў творчасці яе прадстаўнікоў (З. Бядуля, К. Чорны, М. Лынькоў, М. Зарэцкі, У. Дубоўка, П. Броўка, К. Крапіва)5
Змітрок Бядуля (1886–1941)
Нарадзіўся Самуіл Яфімавіч Плаўнік 23 красавіка 1886 г. у в. Паса­дзец Лагойскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і арандатара яўрэя Хаіма Плаўніка. Бацька хацеў зрабіць яго святаром. З гэтай нагоды аддаў сына ў пачатковую яўрэйскую школу – ешыбот. Са школы Самуіл быў выключа­ны за тое, што займаўся перапіскай любоўных вершаў. У 15 гадоў праца­ваў хатнім настаўнікам. Будучаму пісьменніку падабалася творчасць рус­кіх паэтаў ХІХ – пачатку ХХ стст. Друкавацца пачаў на старонках «Нашай Нівы» з 1910 г. У дадзены перыяд у часопісах Пецярбурга і Вільні з’явіліся яго вершы на рускай мове; адначасова пачаў выдаваць допісы на беларус­кай мове, падпісваючыся псеўданімам Змітрок Бядуля. У верасні 1910 г. у «Нашай Ніве» надрукаваў твор «Пяюць начлежнікі», які ўяўляў сабой узор лірычнай прозы. З гэтага часу актыўна публікаваўся ў беларускім друку. Пісьменнік неадназначна ўспрыняў падзеі лютаўскай і кастрычніцкай рэва­люцый (у артыкулах паказвае іх як кроў і смерць). Стаяў на пазіцыях аб­страктнага гуманізму.

У перыяд 1920 –1930-х гадоў аўтар перажывае эпоху душэўных хіс­танняў і смуты. У яго творчасці пануе матыў безвыходнасці. Пісьменнік трапіў у вір рэпрэсій, допыты зламілі яго. Памёр Змітрок Бядуля 3 лістапа­да 1941 г. каля г. Уральска. Некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што пісь­меннік з’яўляецца прататыпам вобраза Тулягі з камедыі К. Крапівы «Хто смяецца апошнім».

Празаічныя творы аўтар падпісваў псеўданімам З. Бядуля, паэтыч­ныя – псеўданімам Ясакар. Пачатковы перыяд творчасці, што сфармірава­лася пад уплывам паэтыкі рамантызму, пазначаны панаваннем матываў ад­чаю, суму, бяссілля. Улюбёны герой аўтара – незразуметы герой-адзіночка, які імкнецца да самаахвярнасці ў інтарэсах чалавецтва і асуджаны на паку­ты адзіноты. З. Бядуля паспрабаваў аб’яднаць у адно цэлае празаічную і лі­рычную мову – так з’явіўся зборнік «Абразкі» (невялікія замалёўкі, што адлюстроўваюць душэўны стан чалавека, пазбаўленыя сюжэту і дзеяння). У іх спалучаліся рысы прозы і паэзіі. Асноўная тэма зборніка – пошукі сэн­су чалавечага жыцця. Лірычны герой – асоба ўзвышаная і рамантычная, якая адчувае разлад з людзьмі і жыццём, імкнецца адарвацца ад паўсядзённасці, шукае і не знаходзіць асабістага месца ў жыцці («Не бяжы за кветкай», «Аганькі»). Лірычны герой спрабуе знайсці паратунак у свеце прыроды і кахання («Загадка»), з’яўляючыся выхадцам беларускай вёскі («Нашто мне»). Асуджэнню чалавечай бездухоўнасці і пасіўнасці прысвечаны тво­ры «Кветка», «Без споведзі».

Асноўныя тэмы дакастрычніцкай творчасці З. Бядулі: гаротнае жыц­цё беларуса, паэт і паэзія, чалавек і вайна. Вядомая антываенная лірыка аў­тара, накіраваная супраць падзей імперыялістычнай вайны. У лірыцы гэ­тага часу з’яўляюцца біблейскія матывы («Вавілон», «Балада», «Ад крыві чырвонай»). Лірыка аўтара менш вядомая ў параўнанні з прозай. Сярод празаічных твораў варта адзначыць апавяданні: «Гармонік плакаў», «Ша­лёны», «Велікодныя яйкі», «Малітва маладога Габрусіка». Тэме народа і інтэлігенцыі прысвечаны твор «На каляды к сыну». Такім чынам, З. Бядуля сваёй творчасцю садзейнічаў развіццю псіхалагізму і лірычнага пачатку ў маладой беларускай прозе.

У дадзены перыяд З. Бядуля піша раман «Язэп Крушынскі» (з 1929 па 1932 гг.), навелу «Таварыш Мінкін». Раман з’яўляецца першым творам сацыяльна-бытавога кшталту ў беларускай прозе. Ён мае хранікальную кам­пазіцыю (хроніку жыцця Язэпа Крушынскага). Вобраз галоўнага героя не паказаны ў эвалюцыі, статычны, але псіхалагічна насычаны. Аўтар удала паказвае душэўныя пакуты героя.

У паслярэвалюцыйны час выйшлі кнігі паэзіі З. Бядулі: «Пад родным небам» (1922), «Буралом» (1925), «Паэмы» (1927); зборнікі апавяданняў: «На зачарованых гонях» (1923), «Апавяданні» (1926), «Танзілія» (1927), «Дэ­легатка» (1928), «Тры пальцы» (1930), «Незвычайныя гісторыі» (1931), «Па пройдзеных сцежках» (1940); аповесці «Салавей» (1928), «Набліжэнне» (1935), «У дрымучых лясах» (1939).

Для дзяцей аўтарам напісана наступнае: зборнікі «Качачка-цацачка» (1927), «Вясной» (1928, вершы), «Гаспадарка» (1930, вершы), вершаваная казка «Мурашка-палашка» (1939), паэма «Хлопчык з-пад Гродна» (1940). «Сарэбраная табакерка» (1958, уключала казку і апавяданні) і інш.

Выдадзена даследаванне З. Бядулі «Вера, паншчына і воля ў беларус­кіх народных казках і песнях» (1924), кніга нарысаў «Дзесяць» (1930). Вядомы пераклады аўтара з яўрэйскай мовы на беларускую.


Кузьма Чорны ( 1900–1944)
Сапраўднае імя – Мікалай Карлавіч Раманоўскі. Нарадзіўся ў вёсцы Боркі Слуцкага павета (цяпер Капыльскі раён Мінскай вобласці) у сям’і панскага парабка. Бацькі былі вельмі бедныя, але імкнуліся даць сыну аду­кацыю. У 1907 г. сям’я пераехала ў фальварак Вінцэнтова, дзе Мікола з дапамогай маці навучыўся чытаць. Быў усебакова адораны: добра маляваў, іграў на розных музычных інструментах, прыгожа спяваў, быў выдатным апавядальнікам. У 1913 г. Мікалай паступіў вучыцца ў Нясвіжскую настаў­ніцкую семінарыю. У 1923 г. паступіў у БДУ, дзе правучыўся два курсы. Быў членам аб’яднання «Маладняк» (з 1923), пасля ўступіў ва «Узвышша» (1926–1931). З 1924 года займаецца самаадукацыяй, набываючы вопыт, які пасля стане крыніцай адлюстравання ў творах. Першае апавяданне «На граніцы» з’явілася ў 1923 г. З 1926 г. узначальвае аб’яднанне «Узвышша». Аўтар, які ўсё вымяраў вялікімі крытэрыямі чалавечнасці, чуласці, спра­вядлівасці.

У літаратуру ўвайшоў як тыповы пісьменнік-маладняковец. Выявіў літаратурную тэндэнцыю – разглядаць вобраз героя комплексна, адкрыў­шы важнейшы прынцып фарміравання асобы чалавека. У ранніх апавядан­нях лірызм дазволіў спалучыць масштабнасць жыцця і яго няспынную ак­тыўнасць. У раманах ваеннага часу паказваецца батальнасць (згодна з тра­дыцыямі рэалізму – у простым, паўсядзённым бачыць гераічнае).

Наогул, К. Чорнага крытыка 1920-х гадоў называла «беларускім Да­стаеўскім». Аднак каб узысці на ідэйны і мастацкі ўзровень папярэдніка, трэба было быць перш за ўсё беларускім пісьменнікам. «Павінны быць створаны беларускія вышэйшыя формы беларускай культуры», – тлумачыў К. Чорны задачу, што стаяла перад пісьменнікамі. Празаік меў на ўвазе «бе­ларускасць вобразаў», «беларускасць моўнага накірунку», «беларускі стыль».

У першыя дні вайны згарэлі рукапісы рамана «Судны дзень» і тры­логіі «Вялікае выгнанне». Разам з жонкай Рэвекай Ізраілеўнай і дачкой Раг­недай дайшоў пешшу да Крычава. 10 ліпеня ўступіў у Чырвоную Армію, праз некалькі дзён быў адкліканы ў Клімавічы ў групу друку. Супрацоў­нічаў у газеце «Раздавім фашысцкую гадзіну». Гомель, Добруш, Чэбакса­ры, Казань – маршрут яго вандровак з рэдакцыяй газеты.

З другой паловы студзеня 1942 г. К. Чорны жыў у гасцініцы «Якар», дзе з сям’ёй займаў цесны нумар. На кавалак хлеба быў вымушаны пісаць шмат матэрыялаў без подпісу альбо пад псеўданімамі. У канцы верасня 1944 г. К. Чорны вярнуўся ў Мінск, дзе туліўся з сям’ёй у прахадным пакоі Саюза пісьменнікаў на вуліцы Берсана; нарэшце атрымаў змрочны і халод­ны пакойчык-кватэру. Апошні запіс у дзённіку выяўляе адчай майстра сло­ва, які не мог рэалізаваць свой талент: «Божа, напішы за мяне мае раманы, хіба так маліцца, ці што?»

Для ранняй творчасці аўтара характэрны жанр імпрэсіі. У друку вы­ступае з 1921 г. Зборнікі прозы: «Апавяданні», «Срэбра жыцця» (1925), «На дарозе», «Пачуцці», «Хвоі гавораць» (1926), «Нянавісць» (1930), «Бу­ры» (1930); аповесці: «Лявон Бушмар» (1930), «Люба Лук’янская» (1937), «Насцечка» (1941); раманы: «Ідзі, ідзі» (1930), «Бацькаўшчына» (1932), «Трэцяе пакаленне» (1935). Аўтару належыць кніжка фельетонаў «Кат у белай манішцы» (1942). У 1943 г. напісана аповесць «Скіп’ёўскі лес», на­друкаваная ўжо пасля смерці аўтара.

З’яўляўся пачынальнікам беларускага рэалістычнага рамана. Маюц­ца на ўвазе не толькі вонкавыя прыкметы жанру (эпічная канцэпцыя свету, разгорнуты сюжэт, разгалінаваная сістэма вобразаў, вялікі аб’ём) але і яго змест, які вызначаецца падзеямі нацыянальнага масштабу, непаўторна-бе­ларускім светаадчуваннем і вобразным мысленнем.

К. Чорны выступаў ў жанры драматургіі: п’есы «Бацькаўшчына» (1934), «Базылевічава сям’я» (1938), «Ірынка» (1947). У лістападзе 1942 г. захва­рэў і страціў зрок; у гэты час працаваў над раманам «Пошукі будучыні». Памёр ад разрыву сэрца 22 лістапада 1944 г., калі яму патэлефанавалі з НКУС. У газеце быў змешчаны невялікі некралог пра яго смерць.


Міхась Лынькоў (1899–1975)
Міхаіл Ціханавіч Лынькоў нарадзіўся 30 лістапада 1899 г. у вёсцы Зазыбы Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. Бацькі працавалі на чыгун­цы. З 1919 па 1922 гг. М. Лынькоў служыў у Чырвонай Арміі, хадзіў у яе складзе паходам на Варшаву. У час службы ў арміі памёр бацька Міхася, а пасля яго звароту з арміі неўзабаве трагічна загінула на чыгунцы маці. На руках маладога хлопца засталіся два меншыя браты і сястра.

Пасля дэмабілізацыі настаўнічаў ў мястэчку Свержань Рагачоўскага раёна. У гэты час стаў актыўным селькорам, дасылаючы свае допісы ў ак­руговую газету «Камуніст» г. Бабруйска, куды хутка быў запрошаны на працу (1925–1930). З’яўляўся адным з арганізатараў бабруйскай філіі аб’яд­нання «Маладняк».

Першым празаічным творам пісьменніка стала апавяданне «З пра­жытых год» (1926), сам загаловак якога паказвае на яго нарысавы характар і аўтабіяграфічнае паходжанне зместу. Мяркуецца, што і некаторыя іншыя творы пісьменніка ранняй пары нясуць адзнакі перажытага самім аўта­рам – апавяданне «Гой» (1926). У апавядання «У мястэчку», «Журавель мой, журавель...» (1928) аўтар стварае вобразы прадстаўнікоў моладзі, кам­самолак, якія паверылі ў рэальнасць сацыялістычнага і пацягнуліся за но­вымі ідэаламі. Палемічны сюжэт у апавядання «Радо» (1928) – наказ, каб людзі ў іх самаадданай дзейнасці не адмаўляліся ад чалавечнасці і гуманіз­му дзеля ідэалаў «светлай будучыні». У апавяданнях М. Лынькова «Мань­чжур» (1928) і «Кларнет» (1928) музыка падаецца як сродак збавення ад прозы жыцця.

Актыўная творчая дзейнасць аўтара прыпадае на другую палову 1920-х гадоў, калі «чыстага» маладнякізму ў творах стала менш. У твор­часці маладых аўтараў, у тым ліку і М. Лынькова, адбываецца паварот да зыходных традыцый нацыянальнай прозы – прозы Я. Коласа і М. Гарэцкага.

Задача збліжэння рамантыкі і прозы жыцця, пошукі ідэалаў прахо­дзяць праз усю творчасць пісьменніка, вызначаюць яе ідэйна-мастацкія асаблівасці. Часта гумар у рамантычным творы аўтара з’яўляецца паказчы­кам рэалізму падзей («Чыгунныя песні», 1927). Глыбокае псіхалагічнае рас­крыццё характараў назіраецца ў адным з лепшых апавяданняў М. Лынько­ва «Над Бугам» (1927). У ім шмат каларытных, настраёвых дэталяў (апі­санне адпачынку чырвонаармейцаў перад апошнім боем). Твор захоўвае рэзкую кантрастнасць вобразаў (Васька Шкетаў і Ванька разанскі). Гэтая кантрастнасць была характэрная для многіх літаратурных герояў савецкай прозы другой паловы 1920-х гадоў.

У 1930 г. М. Лынькоў, будучы ўжо шырока вядомым пісьменнікам, пераехаў у Мінск і быў прызначаны галоўным рэдактарам дзяржаўнага вы­давецтва БССР, стаў адным з кіраўнікоў БелАПП. З 1934 г. актыўна ўдзель­нічаў у дзейнасці Саюза пісьменнікаў. З 1933 па 1941 гг. быў галоўным рэ­дактарам часопіса «Полымя рэвалюцыі».

Уласная творчасць пісьменніка ў цяжкія 1930-я гады дэманструе ўва­сабленне ранейшага прынцыпу рэалізму. У апавяданні «Саўка-агіцірнік» (1932) закранаецца актуальная тэма калектывізацыі ў шырокім сацыяльна-маральным плане. Апавяданне мела паметку: «Крупскі раён, 1932 г.», якая служыла аўтару засцярогай на выпадак магчымых абвінавачванняў у ска­жэнні адлюстраваных фактаў. Такая ж паметка была і ў апавяданнях «Са­лавей-разбойнік» (1932) і «Світка» (1932) (апошняе апавяданне ўтрымлівае настрой большай часткі сялян, якая пасля арганізацыі калгаса расчаравала­ся ў новых парадках).

Даследчыкі заўважаюць падабенства стылявой манеры М. Лынькова да М. Шолахава (унутраная аднатыпнасць характараў і сюжэтных сітуа­цый): «Пастух» (1925) М. Шолахава і «Чыгунныя песні» М. Лынькова, «Чужая кроў» (1926) М. Шолахава і «Беня-балагол» (1928) М. Лынькова.

Да сярэдзіны 1930-х гадоў творчая манера М. Лынькова страчвала натуральныя асаблівасці сапраўднай мастацкай літаратуры, паддавалася схематызму адлюстравання класавых адносін паміж людзьмі (апавяданне «Аб чалавечым сэрцы», 1935). Зварот да мінулага назіраецца ў аўтарскай аповесці «На чырвоных лядах» (1933). Жанрава-стылявая будова твора ма­заічная, кожны яе раздзел – нібы асобная навела. Дадзеная аповесць заста­лася незакончанай. У больш позні час пісьменнік стварае аповесці для дзя­цей: «Пра слаўнага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў» (1935), «Мі­колка-паравоз» (1936).

Пісьменнік прымаў удзел у паходзе Чырвонай Арміі ў Заходнюю Бе­ларусь 17 верасня 1939 г., што адлюстравана ў яго творчасці. Хутка з’явілі­ся апавяданні, якія склалі зборнік «Сустрэчы» (1940), і аповесць, што дала назву зборніку.

З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны М. Лынькоў быў у дзеючай арміі ў якасці работніка друку. Ён рэдагаваў газету «За Савецкую Бела­русь». Змест апавяданняў ваеннага часу – тыповае эмацыянальна-публіцы­стычнае выяўленне глыбокіх узрушэнняў народа, заклікі да барацьбы з акупантамі. Выражаецца гэты момант у выкарыстанні абвостраных сюжэт­ных сітуацый, калі герой сутыкаецца з ворагам твар у твар. Апавяданні М. Лынькова «Васількі» (1942) і «Астап» (1943) якраз і з’явіліся творчым увасабленнем прасцейшых мастацкіх прынцыпаў у адлюстрванні вайны на першым этапе яе літаратурнага асэнсавання. Так у апавяданні «Васількі» подзвіг здзяйсняецца даволі гучна – трынаццацігадовым хлопчыкам Мі­колкам.

Па ідэйнаму прызначэнню і па аднатыпнасці паэтыкі дадзенае апавя­данне набліжана да твораў «Ірына», «Дзіцячы башмачок», «Недапетыя пес­ні», «Пацалунак» (усе – 1942).

Пісьменніку належыць раман «Векапомныя дні» ў чатырох кнігах (1949–1956). Твор быў задуманы яшчэ ў час вайны; аўтару хацелася, каб раман стаў панарамным люстэркам гісторыі сусветнага катаклізму. Кан­цэптуальна пісьменнік павінен быў ставіць сябе ў рамкі пэўных ідэалагіч­ных канструкцый, ісці за старымі дагматычнымі ўяўленнямі пра характар партызанскай барацьбы ў Беларусі. М. Лынькоў часта імкнўся ісці за фак­там, але і змяняў яго нярэдка па ідэалагічных падставах, бо ў літаратуры таго часу нават праўдзівы факт вайны яшчэ не лічыўся дастаткова перака­нальным. Ён павінен быў быць яшчэ і «абагульненым» і «літаратурным». Але бяда ў тым, што і абагульненне, і літаратурнасць разумеліся толькі як адступленне ад факта ў сферу ідэалізаванай літаратурнай фантазіі, таму ў мастацкай логіцы твора здараюцца правалы і няўвязкі. Раман можна наз­ваць пэўны звяном ў развіцці беларускай прозы на тэму вайны.



Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   14   15   16   17   18   19   20   21   ...   32




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет