9) рэфлекс rz: нажачны ‘жанiх’ (СПЗБ), ‘кавалер, залётнiк’ (Цых.) < narzeczony; пажндэк ‘парадак’ (СПЗБ) < porządek; тваж ‘твар’ (СПЗБ) < twarz; вжай ‘вышэй’ (СПЗБ) < wyżej; выжын ‘вышыня’ (СПЗБ) < wyżyna; жчыць ‘жадаць’ (Нас., СПЗБ) < стпол. życzy;
10) спалучэнне sz: вшэлкi ‘кожны, усякi’ (БКЭ, 190) < стпол. wszelaki;
11) рэфлекс (k)t : дабрнац ‘дабранач’ (Нас., Касп., Цых.) < dobronoc; нiц ‘нiчога, зусiм’ (СПЗБ, ДСБ, БДС, ДСЗ, Цых.) < стпол. nic; засмуцны ‘сумны’ (СБК, 266) < стпол. zasmucony;
12) адсутнасць пераходу л > ў: влна ‘шарсцяная матэрыя’ (СПБ) < стпол. wełna; плня ‘поўня’ (Сцяшк, СПЗБ) < pełnia i iнш.;
13) пачатковае гв, кв: гвзда ‘зорка’ (СПЗБ) < cтпол. gwiazda; гвяздур ‘каляднiкi’ (Цых.) < gwiazdȯr; квты ‘кветкi’, ‘вазон’ (СПЗБ, Касп.) < стпол. kwiat.
Акцэнтуацыйныя паланiзмы наблiжаюцца да фанетычных. Яны захоўваюць характэрны для польскай мовы нацiск на перадапошнiм складзе: васласць ‘весялосць’ (СПЗБ) < wesoło; выгда ‘выгада’ (СПЗБ) < wygoda; вэндзны ‘вэнджаны’ (СПЗБ) < wędzony; жалсня ‘жаласна’ (СПЗБ) < стпол. żalonie; жце ‘жыццё’ (СПЗБ) < życie; зготваць ‘згатаваць’ (НСл) < zgotowa; лiстпад ‘лiстапад’ (НСл) < listopad; йчым ‘айчым’ (Сцяшк.) < ojczym; пачкаць ‘пачакаць’ (СПЗБ) < poczeka; спкуй ‘спакой’ (СПЗБ) < spokȯj.
Марфалагiчныя паланiзмы сустракаюцца рэдка. Яны перадаюць асобныя марфалагiчныя адзнакi этымонаў, напрыклад, катэгорыю роду: бжух ‘жывот, бруха’ (СПЗБ) < brzuch; пслух ‘дапамога, палёгка’ (Сцяшк.) < posluch; прхно ‘парахня’ (СПЗБ) < prȯchno; шыдлка(о) ‘кручок для вязання’ (НС, СПЗБ) < szydełko (параўн. iх літаратурныя адпаведнiкi брха, паслга, парахн, шыдлак). Граматычныя адзнакi этымонаў у падобных паланiзмаў нярэдка спалучаюцца з адметнымi фанетычнымi i словаўтваральнымi рысамi.
Словаўтваральныя паланiзмы (74 – 6,8%) маюць асобныя словаўтваральныя элементы польскай мовы-крынiцы:
1) iменныя суфiксы -iск- у назвах месца або экспрэсiўна-павелiчальных найменнях: агнска ‘выгар’ (СПЗБ) < стпол. ognisko; назвска ‘назва, прозвiшча’ (СПЗБ) < стпол. nazwisko; лётнска, летнско ‘аэрадром’ (СПЗБ) < lotnisko; пабiска ‘месца бою, пабоiшча’ (Сцяшк., Сл) < стпол. poboisko, седлiско ‘сядзiба’ (СПЗБ) < стпол. siedlisko; -ак: адзнак (одынак) ‘адзiны сын у бацькоў’ (СПЗБ) < jedynak; пустк ‘пустацелая цэгла’ (СПЗБ) < pustak; рачнк, рочняк ‘жывёла ва ўзросце 1 года’ (СПЗБ) < roczniak; стлак ‘табурэтка’ (Бяльк, НЛС), ‘зэдлiк, услон’ (НЛ, СПЗБ, Цых) < stołek; тлак ‘заднiк’ (СПЗБ) < tyłek; чвртак ‘чацвер’ (НСл, СПЗБ) , ‘чацвяртак’ (СПЗБ) < стпол. czwartek; -оўк- а: дошчвка ‘дажджавая вада’ (ЛП) < deszczȯwka; пятнастўка ‘дзяўчына 15-16 гадоў’ (Сцяшк., Цых.) < pietnastȯwka, таксўка ‘легкавы аўтамабiль, таксi’ (НЛС, Сцяшк., ДСЗ, Цых.,) < taksȯwka; -iдл-а: маздла ‘мазь’ (СПЗБ, НСл) < mazidło; малявдла ‘пэндзаль’ (МММГ-74), ‘фарба’ (Сцяшк., СПЗБ) < malowidło; насдла, насдлы ‘каромысел’ (СПЗБ) < nasidła; -ен(н) -е: мавнне ‘размова’, ‘мова’ (Нас.) < mowienie; пацярпнне ‘устрыманне, цярпенне’ (Нас.) < pocierpienie; забачнне ‘спатканне’ (МММГ-74) < zobaczenie; осць (-асць): матнасць ‘нерухомая маёмасць, зямля’ (Нас.) < стпол majętno; мажлвасць ‘магчымасць’ (ТС) < możliwo; малнкосць ‘маленства’ (СПЗБ, ТС) < maleko; -iзн-а: паншчзна ‘паншчына’ < paszczyzna; труцзна ‘ядахiмiкат’, ‘атрута’ (СПЗБ) < стпол. trucizna; старзна ‘старыя, зношаныя рэчы’ (Касп., СПЗБ) < starzyzna; -усь, -ус- я: ттусь ‘тата’ (Сцяшк., ДСЗ, СПЗБ, Цых.) < tatu; мамся ‘матуля’ (СПЗБ) < mamusia;
2) суфiкс -сце ў формах колькасных лiчэбнiкаў: васiмнсце ‘васемнаццаць’ (СГЦР) < osiemnacie; двансце ‘дванаццаць’ (НСл, СГЦР, СПЗБ) < стпол. dwanacie; пятнсця, пятнсце ‘пятнаццаць’ (НСл, СПЗБ) < стпол. piętnacie; трынсця ‘трынаццаць’ (СПЗБ) < стпол. trynacie;
3) прыслоўны суфiкс -е: агльне ‘агулам’ (СПЗБ) < ogȯlnie; пўне ‘пэўна’ (Сцяшк.) < стпол pewnie;
4) прэфiксы за-: забчыць ‘убачыць’ (СПЗБ) < zobaczy; забльваць ‘пачынаць балець, захворваць’ (СПЗБ) < zabole; вы-: вынагрда ‘узнагарода, кампенсацыя’ (Нас.) < wynagroda; втлумачыць ‘растлумачыць’ (СПЗБ) < стпол. wytłumaczy; па-: пасдаць ‘валодаць’ (Нас.) < стпол. posiada; c-: скрўдзiць ‘пакрыўдзiць’ (СПЗБ) < skrzywdzi i iнш. У асобных выпадках цяжка адрознiць словаўтваральныя паланiзмы ад уласнай лексiкi, утворанай па прадуктыўных мадэлях польскай мовы. Напр., пiк < пол. pijak або < пiць + суф. -ак; пстак < pustak цi < пусты + суф. -ак; агнска < ognisko цi < агонь + суф. -iск i г.д.? Пры размежаваннi запазычанняў i ўласных дэрыватаў улiчваўся ў першую чаргу лiнгвагеаграфiчны фактар, паланiзмы, як правiла, ужываюцца на абмежаванай тэрыторыi, блiзкай жа этнакантактнай паласы: пiк (Ашмянскi р-н), пстак (Слонiмскi), агнска (Шчучынскi).
Пры даследаваннi запазычанняў з польскай мовы неабходна размяжоўваць асобныя тыпы паланiзмаў i беларускiя формы, утвораныя па аналогii з iмi. Так, ад словаўтваральных паланiзмаў, запазычаных з польскай мовы, адрознiваюцца кантамiнаваныя формы, утвораныя ў вынiку лексiчнай iнтэрферэнцыi польскiх i беларускiх слоў: плмя ‘полымя’ (НСл) < płomie + полымя; тэй ‘той’ (СПЗБ) < ten + той; штоклiк, штоклек, штокльвек ‘што-небудзь’ (СПЗБ) < што + (сo)kolwiek. Асобныя словы былi ўтвораны ад польскiх асноў пры дапамозе ўласных дэрывацыйных сродкаў – суфiксаў: ганшчр ‘гушчар’ (НСл) < gąszcz + – ap, млчнiк ‘адуванчык’ < mlecz + –нiк, млдачка ‘маладзiца’ (Касп.) < młoda + –aчк-a, падстпства ‘каварства’ (Гар.) < podstępno + –ства, пашантка ‘плётка’ (Сцяшк., Сл) < poszamota się + –к-а, пашанцвiк ‘баравiк’ (Сцяшк.) < poszacowac + –iк; прэфiксаў на-: навдлух ‘у параўнаннi’ (СПЗБ) < на– + według, ннiц ‘зусiм’ (Сцяшк.) < на– + nic; у – : ушчнт ‘зусiм’ (СПЗБ) < у– + (do)szczętu або беларускiх асноў пры ўдзеле польскiх словаўтваральных элементаў – суфiксаў -isk-: грабавска ‘грабiльна’ (СПЗБ); гумнско ‘месца каля гумна’ (Сцяшк.); маразско ‘вялiкi мароз’ (Сцяшк.); пажарско ‘пажарышча’ (СПЗБ), прмавiско ‘прымаўка’ (СПЗБ), прыпнiска ‘прыстанак’ (СПЗБ); пшанчыско ‘поле, з якога сабралi пшанiцу’ (СПЗБ); равско ‘роў-канал з вадой’ (Сцяшк.,); смалянско ‘месца, дзе смалiлi кабана’, ‘пажарышча’ (СПЗБ); idł-a: грабавдла ‘грабiльна’ (СПЗБ); красдла ‘крэсiва’ (Сцяшк., СПЗБ); разматавдла ‘развiтушка’ (СПЗБ); снавдла ‘станок для снавання красён’ (СПЗБ); страмдла ‘бессаромнiк’ (Яўс.); страшдла ‘пудзiла’ (Сцяшк.), цапдла ‘цапiльна’ (Сцяшк., НЛС); -yzn – : сырзна ‘няспелыя ягады, фрукты’ (МММГ-74), старзна ‘старыя, зношаныя рэчы’ (СПЗБ).
Неабходна адзначыць, што пэўная колькасць дыялектных слоў была сфанетызавана па ўзоры польскiх слоў. Гэта паланiзаваныя формы тыпу адзiдла ‘коўдра’ (СПЗБ), гнба ‘губа’ (БКЭ, 116); жнзно ‘вялiкая, няўклюдная жанчына’, ‘жонка’ (ТС), неўцярпёнцы ‘калi не хапае цярплiвасцi’ (ДСЗ), прйда ‘прайдзiсвет’ (ДСЛ), рдло ‘акучнiк’ (Сцяшк.), сяндзня ‘сядзенне’ (СПЗБ), тэўшч ‘таўшчыня’ (МММГ-74), тўшчар ‘тс’ (Сцяшк.), шчтка ‘шчотка’ (МММГ-77) i iнш. (параўн. iх польскiя адпаведнiкi kołdra, warga, żona, niecierpliwie, przechera, okopywacz, siedzenie, grubo, szczotka).
Адзначаныя вышэй разнастайныя тыпы паланiзмаў дазваляюць гаварыць аб дзвюх стадыях iх запазычвання – першай, на якой засвойваецца значная колькасць лексем польскага паходжання i адбываюцца колькасныя змены ў лексiчным складзе мовы-рэцэптара, i другой, калi ў вынiку i на аснове масавага запазычвання паланiзмаў засвойваюцца асобныя фанетычныя, словаўтваральныя i марфалагiчныя элементы мовы-крынiцы, адбываюцца якасныя змены ў структуры народна-дыялектнай мовы-рэцэптара. Так, у паўднёва-заходнiх гаворках Беларусi пад уплывам аднаструктурных польскiх адзiнак адбылося адпаведнае фанетычнае i словаўтваральнае пераафармленне многiх рэгiянальных слоў, iх ‘паланiзацыя’.
1.1.2. Лексiка-тэматычная класiфiкацыя паланiзмаў
Лексiка польскага паходжання вызначаецца багаццем семантыкi i тэматычнай разнастайнасцю. Адной з найбольш значнай у колькасных адносiнах i разнастайнай у тэматычным плане з’яўляецца група канкрэтна-прадметных назваў (361 – 33%).
Многiя з iх называюць прадметы паўсядзённага ўжытку, у тым лiку: а) хатнiя рэчы, мэблю, осуд: белiзнрка ‘шафа або скрыня для бялiзны’ (НСл) < bieliniarka ‘шафа для бялізны’; вiдляц, вiдлка, вiдлкi ‘вiдэлец’ (Касп., Сцяшк., СПЗБ, НЛС, Нас., Шат., Янк.П, Бяльк.) < стпол. widelec; вандзлак ‘клунак’ (ЖС, Янк., Мат., 68, СПЗБ, Яўс.) < węzelek; вор ‘мех’ (Нас., Сцяшк.) < стпол. wȯr; грнк ‘чыгун’ (СГЦР) ‘гаршчок’ (СПЗБ) < garnek ‘гаршчок’, гнсер, гнсор ‘вялiкi аплецены буталь’ (ЗНС), < gęsior ‘гусак, буталь’; глснiк ‘гучнагаварыцель’ (СПЗБ) < glonik; данчка ‘гаршчок для кветак’ (ДСЗ), ‘ваза’ (Сцяшк.) < doniczka; жалзка ‘прас’ (ЖНС, Сцяшк., СПЗБ, ДСБ, Янк.I, Шат., Цых.) < żelazko; звярцдла ‘люстэрка’ (СГЦР, МММГ-77) < стпол. wierciadło; люстрко ‘люстэрка’ (СГЦР, НЛС, СПЗБ, Нас., Бяльк., Шат., Касп.) < lusterko; мрнiк ‘градуснiк’ (Сцяшк., Сл.) < miernik; пляцк ‘рукзак’ (СПЗБ), плцак ‘тс’ (ДСБ) < plecak; пжаг ‘качарга’, ‘дзяржанне’, ‘венiк з хваёвых галiнак’ (СПЗБ) < pożoch; покрвец ‘падкоўдранiк’ (НСл) < pokrowiec; плка ‘палiца’ (СПЗБ) < polka; тоц ‘паднос’ (НСл) < taca; турпка рэдк. ‘невялiкая жаночая сумачка’ (НСл) < torebka;
б) адзенне i яго часткi, галаўныя ўборы, упрыгожваннi: абрнчка ‘пярсцёнак’ (СПЗБ, НСл) < obrączka; вылгi ‘барты (у адзеннi на ваце)’ (Бяльк.), ‘жаночая кароткая вопратка’ (МММГ-70) < стпол. wyłogi ‘куртка’; глька ‘сподняя жаночая спаднiца цi доўгая кашуля без рукавоў’ (СПЗБ, БДС, Сцяшк., МММГ-70, СГЦР, НС) < halka; гцi ‘споднiя i верхнiя штаны’, ‘жаночыя рэйтузы’, ‘паўзункi’ (СПЗБ), ‘мужчынскiя штаны’ (СГЦР) < стпол. gacie ‘кальсоны’; кампялёўка ‘майка’ (Сцяшк.), кампялфка ‘купальнiк’ < kąpielȯwki ‘плаўкi’; кльчыкi ‘завушнiцы’ (Сцяшк., СПЗБ, Цых.) < kolczyki; марынарка ‘пiнжак’ (Касп., ЖНС, МММГ-77, СПЗБ, СГЦР, Цых.), ‘фуфайка’ (СГЦР) < marynarka; нажтка ‘кароткае верхняе жаночае адзенне, жакет’ (МММГ-70, Сцяшк., Сл., СПЗБ, НС), ‘безрукаўка’ (Сцяшк., СПЗБ), ‘кофта, блузка’ (СПЗБ) < narzutka ‘жаночая накiдка’; рагатўка ‘польская вайсковая шапка з чатырохвугольным верхам’ < rogatywka; райстпы ‘калготкi’ (СПЗБ) < rajstopy; чпак ‘чапец, жаночы галаўны ўбор’ (Цых.) < czepek; ясёнтка, ясёнка ‘жаночае дэмiсезоннае палiто’ (Сцяшк., ДСЗ, НЛЗ) < jesionka;
в) абутак: англькi ‘святочныя боты з дарагой скуры з высокiмi заднiкамi’ (Цых.) < angielki; гумўцы ‘гумовыя боты’ (БДС) < gumowiec; лкеркi, лкеркi ‘лакiраваныя туфлi’ (СГЦР, Сцяшк., ДСЗ, НС) < lakierki; обя ‘абутак’ (НСл) < obuwie; снiгфцы ‘кароткiя жаночыя боцiкi’ (МММГ-74) < niegȯwiec ‘боцiк’, трпы ‘даўнi сялянскi абутак на скураной або драўлянай падэшве’, ‘стаптаны, зношаны абутак’ (СПЗБ) < trepy; трпкi ‘тапачкi’ (СПЗБ) < trepki;
г) ежу, прадукты харчавання: галярта ‘халадзец, квашанiна’ (СГЦР, СБК, 220) < galareta; завiнкi ‘пiражкi з пшанiчнай мукi з тварагом i грыбамi’ (Цых.) < zawijąty; канпка ‘бутэрброд’ (СГЦР) < kanapka; ляндрнкi ‘ледзянцы’ (СПЗБ) < landrynki; мазрэк ‘пiрог з разынкамi з пшанiчнага цеста’ (СГЦР) < mazurek; мнчка ‘дробны цукар’ (Сцяшк., СПЗБ, Цых.) < mączka ‘мука дробнага памолу’; муштрда ‘гарчыца’ (Сцяшк., Сл.) < masztarda; палх, палхi ‘клёцкi з цёртай бульбы’, ‘аладка’ (ДСБ) < paluch; ядзня ‘ежа, страва’ (СПЗБ) < jedzenie.
Канкрэтна-прадметныя назвы народна-гаспадарчага ўжытку абазначаюць: а) прылады працы i iх часткi: калаўрдак, калаўртак ‘калаўрот’ (НЛС), < kołowrotek; крупрня ‘крупадзерка’ (СПЗБ) < krupiernia; мыдлёўка ‘прылада для вымярэння таўшчынi цёсу’ (МДСГ) < mydlowka; мядрка, мэдрка ‘медагонка’ (СПЗБ, Сцяшк., Сл) < miodarka; рдзель, рдэль ‘лапата, рыдлёўка’ (СПЗБ, ДСБ) < стпол. rydel; спранжынўка, спружынўка ‘культыватар’ (Сцяшк., НЛС) < sprężynȯwka;
б) прыстасаваннi i iх часткi: барбра ‘вяроўка, тоўсты канат з вiтак з завостранай палкай на канцы для тармажэння плыта’ (НЛ, ЗНС, Цых.) < barbara ‘канат, бiч, нагайка’; вндка ‘вуда’ (Сцяшк., СПЗБ) < wędka; вярцмак ‘мяла’ (ЗНС) < wercimak; лапнка ‘пастка’ (СПЗБ) < łapanka; лнчык ‘палачка для рэгулявання нацягнутасцi пiлы’ (СПЗБ) < lącznic ‘тое, што злучае’; слухўкi ‘навушнiкi’ (Цых.) < słuchawki;
в) пабудовы i iх часткi: выглёнда ‘вышка’ (Чэрн.) < wygląda ‘акно’; выхдак ‘прыбiральня’ (СГЦР) < стпол. wychodek; павл ‘столь’ (Сцяшк., Сл, БДС), ‘гара (на хаце)’ (БДС) < powała ‘столь з бярвення’; пасцка ‘под, ток’ (СПЗБ) < posadzka ‘падлога’; склеп ‘склеп’ (Касп., ЛП) < sklep; cтпцы уст. ‘сходы на ганку’ (ДСЗ, Сцяшк., НЛС), ‘лесвiца’ (НЛС) < stępka;
г) прадпрыемства па вырабу якой-н. прадукцыi: вэндлрня ‘невялiкае збудаванне вэндзiць мяса, сала, каўбасы’ (СПЗБ) < wędzarnia; масрня ‘каўбасная’ (МММГ-74, СГЦР) < masarnia; тартк ‘лесапiлка’ (МММГ-74) < tartak.
Да народна-гаспадарчых назваў адносiцца таксама транспартная лексiка – назвы транспартных сродкаў, iх дэталей, шляхоў зносiн: акрнт ‘карабель’ (СПЗБ) < okręt; блтнiк ‘металiчны абруч над колам веласiпеда ад гразi’ (ДСЗ, Цых.) < błotnik; вандздла ‘цуглi’ (Касп., СПЗБ) < wędzidło; внжык ‘шланг у насосе для веласiпеда’ (НСл) < wężyk; дркгi ‘вiд калёс без бакавых сценак для перавозкi мяшкоў, камення’ (ЖНС), ‘жэрдкi ў драбiнах калёс’ (СПЗБ), дронг ‘металiчны вал, якi злучае малатарню з конным прыводам’ (Цых.) < стпол. drąg ‘жэрдка, шэст’; днтка ‘камера веласiпеда’ (Сцяшк., Цых.), ‘аўтамашына’ (НЛС, ДСЗ) < dętka; калйка ‘вузкакалейная чыгунка’ (Сцяшк., СПЗБ), колйка ‘тс’ (ДСБ), кулйка (СПЗБ) < kolejka; каля ‘чыгунка’ (СГЦР, ДСЗ), коля ‘тс’ (ДСБ) < kolej; клзы ‘цуглi’ (ЖС) < kielzno; лска ‘папярочныя планкi ў драбiне калёс’ (Янк.I, ДСЗ, Цых., ДСБ, СНС, СПЗБ) < стпол. laska ‘тычка’; матарвiк ‘мапед’ (Сцяшк., Сл) < motorowy; матарўка ‘матацыкл’, ‘мапед’ (ДСЗ), ‘маторная лодка’ (ДСЗ, Цых.) < motorowka; обрнджа ‘металiчнае колца, якое замацоўвае ступiцу кола’ (ЛП) < obręcz ‘абруч’; падагнь ‘набедрыкi (частка збруi)’, ‘шляя’ (Сцяшк., Сл, БДС) < podogonie; паяднкi ‘лёгкiя санi’ (Сцяшк., Сл) < pojedynka ‘аднаконная брычка’; пазд ‘воз з рысорным сядзеннем’, ‘вясельны поезд’ (Касп.), ‘воз,павозка’ (НС) < pojazd; пцёнг ‘цягнiк’ (СПЗБ) < pociag; скрэнт ‘дэталь пярэдняй часткi воза ў выглядзе бруска, у якую ўстаўляюцца ручкi’ (Цых.) < skręt ‘разварот’.
Да лексiкi, якая характарызуе побыт чалавека, адносяцца таксама нешматлiкiя назвы: а) прадметаў навучання: абецало ‘азбука’, ‘алфавiт’ (Нас.) < abecadło; зшыт ‘сшытак’ (ДСБ, СГЦР) < zeszyt; ксёнжка ‘кнiжка’ (НСл, СГЦР, СБК, 324); ксёнжка ‘тс’ (СПЗБ) < książka; лiчдла ‘лiчыльнiкi’ (Сцяшк., Сл, ДСБ) < liczydło;
б) зброi i яе частак: бронь ‘зброя’ (Нас.) < стпол. bro; вцёр ‘шомпал’ (Сцяшк., Гав.) < wycior; панёвка ‘полка ў замка стрэльбы, палонка’ (Нас.) < panewka; паядзнка ‘аднаствольная стрэльба’ (МДСГ) < pojedynka.
Асобныя паланiзмы называюць стан здароўя чалавека, будову яго арганiзма. Гэта: а) анатанiмiчныя назвы: гручлы ‘залозы’, ‘мiндалiны’, ‘жаўлакi’ (СПЗБ) < gruczoł ‘залоза’; крэнкаслп ‘хрыбетнiк’ (СПЗБ) < krękosłup; пашчнка, пашчмка ‘скiвiца’ (Сцяшк., СПЗБ) < paszczęka; пцы ‘шчокi’ (СПЗБ) < puca; сапня ‘дыханне’, ‘дыхавiца’ (СПЗБ) < sapanie ‘сапенне’;
б) назвы хваробы: валнтава (хвароба) ‘эпiлепсiя’ (СПЗБ) < choroba Sw. Walentego; ванцк ‘падучая’ (Сцяшк., СГЦР, Шат.), ‘заварот кiшак’ (СПЗБ) < wąsad; зга ‘пякотка’ (НС, Цых.) < zaga.
Значнае месца ў складзе канкрэтнай лексiкi польскага паходжання займаюць назвы асоб (102 – 9,1%). Многiя з iх адносяцца да экспрэсiўнай лексiкi. Яны характарызуюць асобу: а) паводле асаблiвасцей паводзiн, учынкаў або рыс характару: бмбас, бмбус ‘вялiкi гультаяваты падростак’ (ЗНС, Цых.); втлук ‘распуснiк, свавольнiк’ (СГЦР, Бяльк.), ‘нахабнiк, нягоднiк’ (Янк. Ш) < wytłuk ‘распуснiк, лайдак’; гадла ‘пустамеля, балбатун’ (Нас.) < gaduła; даматр iран. ‘дамасед’ (Нас., СПЗБ) < domator; зухвл ‘свавольнiк’ (Нас.) < стпол. zuchwały ‘свавольны, смелы’; лабз ‘гультай’ (СНЛ), лбус ‘гарэза’ (СПЗБ); лйбус ‘тоўсты гультай’ (НЛ) < łobus, łobuz ‘свавольнiк, гарэза, гультай’; маднся ‘моднiца, францiха’ (СГЦР) < modnisia; мантч ‘ашуканец, хлус’, ‘марнатравец’ (Нас.) < mantacz ‘махляр’; матўка ‘баязлiвец’ (Сцяшк, Сл) < matewka ‘дубчык, галiнка’; нндза ‘нуда’, ‘ныцiк’, ‘сквапны’, ‘неспакойны чалавек’, ‘пераборлiвы ў ядзе’ (СПЗБ) < стпол. nędza ‘патрэба, беднасць’; шуст ‘ашуканец’ (НЛ, СПЗБ) < стпол. oszust;
б) па роду дзейнасцi, заняткаў, прафесii; брукр ‘брукаўшчык’ (Сцяшк., СПЗБ) < стпол. brukarz; гаёвы ‘ляснiк’ (ДСЗ, Сцяшк., СПЗБ, СГЦР, Цых.) < gajowy; давцца ‘камандзiр, начальнiк, палкаводзец’ (СПЗБ) < dowȯdca; кхта ‘прыслужнiк, вучань повара’ (Нас.) < kuchta; мернчы ‘землямер’ (СПЗБ) < mierniczy ‘каморнiк’; навучцель ‘настаўнiк’ (СПЗБ) < nauczyciel; навучцелька ‘настаўнiца’ (Сцяшк., Сл., ДСБ, Цых., СПЗБ) < nauczycielka, пакаёўка ‘служанка, якая прыбiрала ў пакоях’ (СПЗБ, СБК, 220, ЧК П, 197) < pokojȯwka ; рнца уст. ‘асоба ў царскiм маёнтку, якая кiравала гаспадарчымi справамi’ (Цых.) < rądca; служнца ‘служанка’ (СПЗБ) < sluząca; тлумч ‘перакладчык’ (СПЗБ) < tłumacz; трацiрка ‘манашка’ (СПЗБ), тарцырка ‘багамольная жанчына’ (Цых.) < tercjarka; ужнднiк уст. ‘служачы’ (ДСЗ), ‘начальнiк’ (МММГ-74) < urzędnik ‘служачы’; чарнаксёнжнiчка ‘варажбiтка’ (СБК, 42) < сzarnoksiężnik ‘вядзьмак’;
в) па сямейных або роднасных адносiнах: крўны ‘пляменнiк’ (Сцяшк.), ‘родны’ (СПЗБ) < стпол. krewny ‘cваяк’; матнька ‘мамачка, цётухна’ (Нас.) < mateka ласк. ‘матка’; мацха ‘мачаха’ (Нас., СПЗБ) < macocha; мужтка ‘замужняя кабета’ (Нас.) < стпол. mężatka, йцец ‘бацька’ (НСл) < ojciec ; йчым ‘айчым’ (Сцяшк.) < ojczym; псярб ‘пасынак’ (Цых.) < стпол. pasierb; тэсцёва, тэсцва ‘цешча’ (СПЗБ) < teciowa; тэсць ‘цесць’ (СПЗБ) < te; црка ‘дачка’ (НСл, СПЗБ, БКЭ, 29) < стпол. cȯrka;
г) па сацыяльным становiшчы: абувталь ‘заможнiк’ (СГЦР); абывцель ‘грамадзянiн’ (СПЗБ) < стпол. obywatel; кралвiч ‘каралевiч’ (ЧК П, 91) < krȯlewicz; круль ‘кароль’ (НСл) < стпол. krȯl; мiздрк ‘бядняк’ (СПЗБ) < mizerak; нандзж ‘бядняк’ (СПЗБ) < nędzarz; хлоп ‘мужык, селянiн’ (СБК, 183) < стпол. chłop ;
д) па фiзiчным стане або разумовых здольнасцях: кеп ‘непаваротлiвы, нязграбны’ (Нас.); ‘дурань’ (БКЭ, 146; СБК, 224) < стпол. kiep; недалнга ‘няздольны, няздатны’ (ДСЗ), ‘нязграбны чалавек’ (СПЗБ), ‘слабы, хваравiты’ (Цых.) < niedołęga ‘расцяпа, недарэка’; недарйда ‘неахайны чалавек’, ‘нязграбны’, ‘не зусiм разумны’ (СПЗБ) < niedorajda ‘расцяпа, непаваротлiвы чалавек’;
е) агульныя назвы асобы або формы ветлiвага звароту: белаглва ‘жанчына наогул’ (Нас.) < bialogłowa ‘замужняя жанчына’; васпн ‘ветлiвы зварот да мужчыны’ (Нас., Шат., Касп.) < waspan < waszmo pan; васпаня, васпнi ‘ветлiвы зварот да жанчыны’ (Нас., Касп., Гар.) < waszmo pani; вшць ‘форма ветлiвага звароту’ (Нас., Бяльк), вшаць (Шат.), вашце ‘тс’ (СГЦР) < wasze < wasza milosc.
Шматлiкiя паланiзмы народна-дыялектнага ўжытку абазначаюць разнастайныя з’явы прыроды. У iх лiку: а) батанiчныя назвы: ванжўнiк, ванжўнiк бат. ‘мячэўнiк’ (СПЗБ) < wążewnik; манджва бат. ‘лiстаўнiца’ (Цых.) < modrzew; мацйка ‘ляўконiя’ < macjejka; пакрва ‘крапiва’ (СПЗБ) < pokrzywa; папярвка ‘гатунак яблыкаў’ (СПЗБ), поперўка ‘тс’ (ТС) < popierȯwka; пярвёснiкi ‘падснежнiкi’ (СПЗБ) < pierwiosnek ‘першацвет, прымула’; трасцна, тростна ‘чарот’ (СПЗБ) < trzcina; трускўкi, трусклкi ‘клубнiцы’ (Янк. Мат., 159, СПЗБ) < truskawki; тысчнiк ‘крываўнiк’ (СПЗБ) < tysięcznik ‘цвiнтарэй’;
б) заалагiчныя – назвы жывёл: брытн ‘сабака англiйскай пароды’ (Нас.) < brytan; велерб ‘кiт’ (Нас) < стпол. wieloryb; вжла ‘паляўнiчы сабака’ (ЗНС) < стпол. wyzeł; кiрнз ‘непакладаны кабан’ (СПЗБ) < kiernos; крлiк ‘трус’ (СПЗБ) < krolik; медзюлн ‘медзюлянскi сабака’ (Нас.) < medelan ‘паляўнiчы сабака’; птушак: бацн ‘бусел’ (Сцяшк., Янк. Мат., 95, Касп., СПЗБ) < bocian; кгут ‘певень’ (ДСБ, СГУР) < стпол. kogut; лабндзi ‘парода гусей з гузамi, японскiя гусi’ (СПЗБ) < łabęd ‘лебядзь’; пшэпрка ‘перапёлка’ (Сцяшк.) < przepiȯrka; скаўрнак ‘жаваранак’ (НСл) < skowronek; насякомых: бонк ‘авадзень’ (Сцяшк, СПЗБ), бомк ‘тс’ (Цых.) < bąk; вшка ‘страказа’ (СПЗБ) < ważka; пандрк ‘лiчынка майскага жука’ (Сцяшк., Сл, СПЗБ), ‘шашаль’ (СПЗБ) < pędrak ‘лiчынка’; плсква ‘клоп’ (СПЗБ, Цых.) < стпол. pluskwa; рыб: вангр, вангш ‘вугор’ (СГЦР, Сцяшк.) < węgorz; вансч ‘рыба-вусач’ (НСл) < wąsacz; пстрнга, стронг ‘фарэль’ (МММГ-77, Цых.) < pstrąg;
в) метэаралагiчныя назвы: павтша, павтшэ ‘паветра’ (СПЗБ)< powietrze; тнча ‘вясёлка’ (ЗНС, СПЗБ, ТС, Цых.) < tęcza; улва ‘пралiўны дождж’ (СПЗБ) < ulewa; шарн, шрон ‘наледзь’, ‘iней’ (СПЗБ) < szron;
г) астранамiчныя назвы: гвзда ‘зорка’ (Сцяшк., СПЗБ, СГЦР) < стпол. gwiazda; месёнц ‘месяц’ (ЧК II, 320) < miesiąc; плня ‘поўня’ (Сцяшк., СПЗБ) < pełnia; слнца, слнцо ‘сонца’ (НСл, Касп., СПЗБ, Цых.) < стпол. słonco;
д) тапанiмiчныя назвы: вандл ‘невялiкая выбоiна, ямка’ (Касп.) < wandoł; гра ‘гара’ (ДСл, МММГ-77) < стпол. gȯra; здрай, здрой ‘глыбокая крынiца’ (СПЗБ, Цых.) < стпол. zdroj ‘крынiца’; стрмiк ‘струменьчык’ (СПЗБ) < strumik; тшэнсавско ‘балота’ (СПЗБ) < trzęsawisko.
Асобную групу паланiзмаў складаюць абстрактныя назвы, якiя абазначаюць: а) дзеянне як працэс або вынiк яго: валне ‘просьба’ (КЖЧК, 362) < стпол. wołanie; влька ‘сварка, калатня’ (СПЗБ) < стпол. walka; врхал, врхал ‘шум, лямант, скандал’ (Нас., Яўс., СГЦР) < стпол. warchoł; выдзiрства ‘грабежнiцтва, прыгнёт’ (Нас.) < стпол. wydzierstwo; гсла ‘паведамленне, сiгнал’ (СПЗБ) < стпол. hasło; закажнне ‘заражэнне’ (СПЗБ) < стпол. zakażenie; ксцны ‘ хрэсьбiны’ (Сцяшк.) < chrzciny; мажнне ‘уяўленне, мара’, ‘трызненне’ (Нас.) < marzenie; пгласка ‘чутка, звестка’ (СПЗБ) < pogłoska; пшрва ‘перапынак’ (СПЗБ) < przerwa; разрўка ‘занятак’ (СПЗБ) < rozrywka ‘забава, пацеха’;
б) адцягненыя паняццi, фiзiялагiчны або псiхiчны стан чалавека: адзл ‘клас’ (НСл.) < oddział; амлка ‘памылка’ (Нас.) < omyłka; блонд ‘памылка’ (СГЦР) < bląd; дтка ‘пабочны заработак’ (СПЗБ) < dytek ‘старажытная манета, роўная шасцi грошам’; залгласць ‘запазычанасць’ (СГЦР) < стпол. zaległo; зачнтак ‘пачатак’ (СПЗБ) < zaczątek; згрызта ‘перажыванне’ (СПЗБ) < zgryzota; змартвня ‘гора’ (СПЗБ, Нас.) < zmartwienie; знжка ‘iльгота, скiдка’ (СГЦР) < zniżka; лaмеглвка ‘галаваломка’ (Сцяшк.) < lamigłȯwka; мiтрнга ‘трывога, хваляванне’ (ЗНС) < mitręga; налг ‘дрэнная схiльнасць, звычка’ (Нас., НС) < стпол. nałog ‘схiльнасць’; нмысл ‘злы намер’ (Нас.) < namysł ‘роздум, развага’; скток ‘безвыходнае становiшча’ (СПЗБ, ЗНС) < стпол. skutek ‘вынiк’; уства ‘закон’ (СПЗБ) < cтпол. ustawa; устд ‘ахвота, жаданне’ (ДСБ, Цых., НС, НЛС, ЖС) < стпол. wstyd;
в) часавыя паняццi: ангдась, ангды ‘нядаўна, на днях’ (СПЗБ, СГЦР, Касп.) < onegdaj; вжсень ‘верасень’ (НСл, СГЦР) < стпол. wrzesie; грдзень ‘снежань’ (НСл) < grudzie; дзiсь ‘сягоння’ (СГЦР) < стпол. dzi; лнскi ‘мiнулагоднi, леташнi’ (ЗНС), ‘мiнулы’ (Сцяшк., СПЗБ) < łoski; пёнтак ‘пятнiца’ (НСл, СПЗБ) < piątek; потру ‘ранiцой’ (БКЭ, 28) < pojutrze; cрпень ‘жнiвень’ (СПЗБ, НСл) < стпол. sierpie; стчань ‘студзень’ (НСл, СПЗБ) < стпол. stycze; такрк ‘летась’ (ЖС, СПЗБ) < tak rok; тэаз ‘цяпер’ (СПЗБ, КЖЧК, 286) < стпол. teraz; чвртак ‘чацвер’ (НСл, СПЗБ) < стпол. czwartek.
Даволi вялiкай у агульным складзе паланiзмаў з’яўляецца група дзеяслоўных найменняў (229 – 20,4%). Асноўная маса дзеясловаў характарызуе разнастайную дзейнасць чалавека. Яны абазначаюць: а) фiзiчнае ўздзеянне: брнiць ‘баранiць’, ‘ратаваць’, ‘забараняць’ (Нас.) < стпол. broni; вльчыць ‘ваяваць, сварыцца, буянiць’ (СПЗБ) < стпол. walczy; втлумiць ‘задушыць, звесцi са свету’ (Шат.) < wytłumi; гбаць ‘чапаць’ (Нас., СПЗБ) ‘хапаць, браць’ (Некр.) < gaba, гнмбiць ‘мучыць, катаваць’ (Цых.) < cтпол. gnębi; длбаць ‘калупаць, пароць’ (Касп., ДСЗ) < dłuba; дусць ‘душыць, перашкаджаць дыханню’ (СПЗБ) < dusi; заплнтаць ‘заблытаць’ (Цых.) < zapląta; мртвiць ‘сушыць, мардавць, застаўляць пакутаваць’ (СПЗБ) < стпол. martwi; меловць ‘гнесцi, таптаць, мясiць’ (ТС) < międłowa ‘церцi лен’; мнчыць ‘мучыць’ (Нас., СПЗБ) < męczy; партлiць ‘перамешваць’, ‘перакладаць’ (Сцяшк., Сл), ‘псаваць’ (НС) < partoli; пнкнуць ‘выцяць злёгку, пляснуць’ (Бяльк.) < pękną ‘трэснуць’; стрнцiць ‘пакалечыць’ (СПЗБ) < strąci ‘збiць’; урзiць ‘пашкодзiць’ (СПЗБ) < стпол. urazi; урзнць ‘парэзаць’ (СПЗБ) < urzną ‘адрэзаць’;
б) працоўную дзейнасць: вайтавць ‘выконваць абавязкi войта’ (Нас.), ‘працаваць’ (МДСГ) < стпол. wȯjtowa; вашавць ‘iнтэнсiўна i напружана працаваць’ (СПЗБ), ‘рыць землю’ (Шат.), ‘насiць што-н. цяжкае’ (ЗНС, НС), ‘калыхаць’ (ДСЗ, СПЗБ) < waszowa ‘выцягваць бярвенне з рэчкi ў час сплаву’; жндзiць ‘гатаваць страву’ (ЖС) < rządni ‘кiраваць’; калiзавць ‘прышчэплiваць’ (СПЗБ, Цых.), ‘пастрыгаць пладовыя дрэвы’ (ДСЗ) < okulizowa; плкаць ‘паласкаць бялiзну’ (СПЗБ) < płuka; прадлжыць ‘прадоўжыць’ (СПЗБ) < przedłuzy; снчыць ‘цадзiць’ (СПЗБ) < sączy; ускраць ‘управiцца, адолець’, ‘паспець, змагчы ўсё зрабiць’ (ТС, СПЗБ) < стпол. wscȯra ‘дабiцца, дамагчыся’;
в) фiзiялагiчны стан чалавека: далягць ‘хварэць, балець’ (СПЗБ), ‘непакоiць, трывожыць’ (Цых.) < стпол. dolega; драчць, дрнчыць ‘непакоiць, балець’ (Касп., СПЗБ, Нас.) < dręczy; зчыць ‘убачыць’ (ЧК П, 164) < zoczy; кавнчыцца, кавнчыцца ‘мучыцца, пакутаваць ад болю’ (СГЦР, Нас., БДС, МММГ-74, НЛ) < kawęczy się; мргаць ‘маргаць’ (Нас.) < стпол. mruga; набрнкнуць ‘апухнуць’ (Цых.) < nabrȥękną; надвернжыць ‘навярэдзiць’ < nadweręży;
г) яго разумовую або псiхiчную дзейнасць: адгнiць ‘адгадаць’ (СБК, 42, Сцяшк.) < odgadną; вмпiцца ‘непакоiцца, турбавацца’ (СГЦР, ТС), ‘злаваць’ (МММГ-70), ‘сумнявацца’ (ТС) < wąpi się; духвць ‘думаць, меркаваць, спадзявацца’ (СПЗБ) < стпол. dufa; жалваць ‘шкадаваць’ (СПЗБ) < стпол. żałowa; жчыць ‘жадаць’ < стпол. życzy; запмнiць ‘забыць’ (СПЗБ) < стпол. zapomnie; капавць ‘цямiць, разумець’ (НС, ЖС) < стпол. kapowa; мявцца ‘мецца, мець намер’ (Нас.) < miewa się; хцэць ‘хацець’ (БКЭ, 25; ЧК П, 168) < стпол. chcie;
д) маўленне: бвiць ‘апавядаць, расказваць’, ‘забаўляць’ (СПЗБ) < стпол. bawi; блзнiць, блзнiць ‘трызнiць у час хваробы’, ‘гаварыць спрасонку, невыразна, недарэчнае’ (СПЗБ) < стпол. bluni ‘блюзнерыць’, валць ‘клiкаць, выклiкаць’ (Нас., МММГ-74, СГЦР, СПЗБ) < стпол. woła; дрывць ‘трызнiць, насмiхацца’ (СПЗБ) < drwi ‘насмiхацца’; замблiць ‘гаварыць не тое, што трэба’ (СПЗБ) < zęboli; збыткавць ‘кпiць, жартаваць’ (СБК, 64) < стпол. zbytkowa; згадць ‘пагаварыць аб чым-н.’ (СПЗБ) < стпол. zgada; малiставць ‘вельмi старанна, моцна прасiць’ (Шат.), ‘выпрошваць’ (Цых.) < molestowa; менавць ‘згадваць, называць паводле iменi’ (Нас.) < стпол. mianowa; мвiць ‘гаварыць’ (СБК, 43), мвiць ‘тс’ (Нас., Гар., СПЗБ) < mȯwi; нцiць ‘цiха спяваць’ (Сцяшк., Сл) < nuci; прыжкнуць ‘сказаць’ (СПЗБ) < przyrzęka ‘абяцаць’;
е) рух: блндаць ‘хадзiць без мэты’ (СГЦР) < blądzi ‘блукаць’; врцiць ‘варочацца’ (БКЭ, 25) < стпол. wrȯci; зблнкацца ‘нахадзiцца’, ‘натупацца’ (СГЦР) < zbląka sie ‘заблудзiцца’; направдзiць ‘накiраваць’ < naprowadzic ‘навесцi’; папндзаць ‘паганяць’, попндытысь ‘кiнуцца, памчацца’ (ЛП) < popedzac, popedzic się ‘падганяць’; пстркаць ‘скакаць’ (СПЗБ)< pstryka ‘шчоўкаць, фатаграфаваць’; швндацца ‘бадзяцца, сноўдацца’ (ДСЛ, ТС, СПЗБ) < szwęnda się;
ж) адносiны да iншых людзей: дастрнчыць ‘дагадзiць’ (ЗНС, Шат.) < dostręczy; збдаць ‘абследаваць хворага’, ‘дапытаць’, ‘зразумець’, ‘праверыць’, ‘даследаваць’ (СПЗБ) < zbada; крулявць ‘панаваць’ (КЖЧК, 173) < стпол. krȯlowa; панiврыць ‘паклёпнiчаць’, ‘не давяраць’ (СПЗБ) < poniewiera ‘прыцясняць, здзеквацца з каго-н.’; пасвячць ‘пасведчыць’ (Сцяшк., Сл.); пасвдчыць ‘тс’ (ДСЗ, Цых.) < powiącza, poswiądcza; патрфiць ‘натрапiць’, ‘ужыцца’ (СПЗБ) < potrafi ‘змагчы’; пачпацца ‘пасварыцца’ (Сцяшк., Сл.) < poczepi się ‘счапiцца’; рндзiць ‘кiраваць’ (СБК, 236; Цых.) < rządzi; утрансацца ‘умешвацца’ (СПЗБ) < utrąsa się ‘адбiваць, адхiляць’; чапкаваць ‘прасiць, бiць чалом’ (СБК, 230) < czapkowa;
з) абрады: ксцiць ‘хрысцiць’ (Нас., ЧК П 382, СПЗБ, ДС) < chrzci; мадлцца ‘малiцца’ (СПЗБ) < стпол. modli się; медавць ‘гуляць вяселле’ (Сцяшк., Сл.) < miodowa ‘запраўляць мёдам’; пасвнцiць ‘асвяцiць’ (СПЗБ) < powięci; свянцць, свенцць, свянцць ‘свянцiць’ (СПЗБ, ДСЗ) < стпол. swięci.
Пэўная група паланiзмаў называе прымету або ўласцiвасць прадмета цi дзеяння (115 – 10,2%). Прыметнiкi польскага паходжання абазначаюць: а) знешнiя, прыродныя ўласцiвасцi прадметаў (iх форму, колер, аб’ём, памер i г.д.): бронзвы ‘руды’ (НСл) < brązowy ‘бронзавы’; вiдмы ‘бачны, даступны зроку’ (Нас.) < стпол. widomy; внскi ‘вузкi’ (НСл) < wąski; мнкi ‘мяккi’ (СПЗБ) < miękki; пахннцы ‘пахучы’ (НСл) < pachnący; пацёнглавы ‘прадаўгаваты’ (СПЗБ) < pociągły; пльхны ‘пухлы, рыхлы’ (СПЗБ) < pulchny; тврды ‘цвёрды’ (СПЗБ) < twardy; цнкi, цнькi ‘нязначны ў аб’ёме, невялiкi ў папярэчным сячэннi, тонкi, кволы’ (СПЗБ) < cienki; цншкi ‘цяжкi’ (СПЗБ) < ciężki; цякнцы ‘цякучы’ (СПЗБ) < ciekący; чрны ‘чорнага колеру, брудны’ (СПЗБ) < стпол. czarny; чварагрны ‘чатырохвугольны’ (НСл) < czworogran ‘чатырохвугольнiк’;
б) унутраныя якасцi прадметаў: навачсны ‘новы’ (СПЗБ) < nowoczesny ‘сучасны’; навтны ‘незнаёмы’ (Сцяшк., Сл.) < стпол. nowotny; непамслны ‘неадпаведны думцы, намеру, жаданню’ (Нас.) < niepomysłny ; несканчны ‘бясконцы’ (СПЗБ) < nieskoncony; нiспадзны ‘нечаканы’ (СПЗБ) < niespodziany; повшхны ‘пачатковы’ (МММГ-77) < powszechny; разматы ‘розны, разнастайны’ (СПЗБ) < стпол. rozmaity; ржны ‘розны’ (КЖЧК, ЗН) < стпол. rȯżny; спльны ‘сумесны’ (СПЗБ) < стпол. spȯlny;
в) рысы характару чалавека, асаблiвасцi яго паводзiн, адносiны да iншых людзей: лятнцы ‘рухавы’ (СПЗБ), ‘хуткi’ (Сцяшк., Сл.) < latający; мжны ‘багаты, заможны’ (Нас.) < стпол. możny; натрнтны ‘назойлiвы’ (Нас), ‘настойлiвы’ (Сцяшк., СЛ., СПЗБ) < стпол, natrętny; нндзлы ‘плаксiвы’ (СГЦР, МММГ-74), ннзлы ‘пераборлiвы’ (СПЗБ) < стпол. nędzny ‘убогi, жаласны’; пабжны ‘багабаязны, мiласэрны’ (Нас.), ‘памяркоўны’ (Бяльк.) < pobożny; пльны ‘старанны, неабходны, патрэбны’ (Нас.), ‘напружаны, дасцiпны’ (СПЗБ) < стпол. pilny ‘старанны’; пажнны ‘прыстойны’, ‘шляхетны’ (ЛП) < porządny; прнткi ‘хуткi, жвавы’ (СПЗБ) < prędki; ратльны ‘знаходлiвы, дасцiпны’ (Цых.) < rzetelny ‘добрасумленны’; смлы ‘адважны’ (СПЗБ) < smiały; урглiвы ‘капрызны, крыклiвы, непаслухмяны’ (СПЗБ) < urągliwy; утрапёны ‘неспакойны, непаседлiвы, надаедлiвы, апантаны’ (СПЗБ) < utrapiony;
г) фiзiчны стан чалавека, яго ўзрост: мнйшы ‘меншы’, ‘маладзейшы’ (СПЗБ) < mniejszy; схлы ‘сухарлявы, худы’ (Бяльк.), ‘высахшы’ (Нас.) < oschły; паджлы ‘пажылы’ (Шат., Янк., ТС) < podżyły; пацёглы ‘худы’ (Сцяшк., Сл.) < pociągły ‘прадаўгаваты’; пкны ‘прыгожы’ (Янк. Мат., 78; НСл, Сцяшк., ЧК П 80) < стпол. piękny;
д) адносiны да ўтваральнай асновы: меснчны ‘месячны’ (СПЗБ) < miesięczny; мськiй ‘гарадскi’ (Бяльк.) < стпол. miejski; младзянквы ‘маладзiковы’ (СПЗБ) < młodziankowy; мянтвы ‘мятны’ (СПЗБ, Цых.) < miętowy; мядзны ‘медны’ (СПЗБ) < miedziany; нцны ‘начны’ (НСл) < nocny; птсi ‘птушыны’ (СПЗБ) < ptaci; сукнны ‘суконны’ (Нас., СПЗБ) < sukienny.
Разнастайныя якасцi дзеяння называюць таксама прыслоўныя формы польскага паходжання: брдзо, брзо, ‘вельмi’ (СПЗБ) < стпол. bardzo; вiдчна ‘хутка, iмгненна’ (СПЗБ) < стпол. widocznie ‘вiдаць, бачна’; глсна ‘гучна, моцна’ (НСл) < głosno; дапёра ‘цяпер’ (БДС) < стпол. dopiero ‘толькi, усяго’; зўшэ, зўша ‘заўсёды’ (ДСБ, СПЗБ, ДСЗ, ЖС, Цых., ДСБ) < zawsze; злшча ‘асаблiва’, ‘тым больш’ (Шат., Бяльк.), звлшча ‘як бы’ (Нас.) < стпол. zwłaszcza; мусва ‘абавязкова, вымушана’ (ДСЗ, СПЗБ, ЖС, ДСБ, Сцяшк., Сл) < стпол. musowo; нбарк ‘напавер’ (Сцяшк., Сл) < na borg ‘у крэдыт’; назўша ‘назаўсёды’ (СПЗБ, ЖС) < na zawsze; нзбыт ‘празмерна, надзвычайна’ (Нас.) < nazbyt; нйпер ‘у першую чаргу’ (СПЗБ) < najpierw ‘спачатку’; настле рэдк. ‘рашуча, цвёрда, настойлiва’ (НСл) < na stale ‘назаўсёды’; нгды ‘нiколi’ (СПЗБ, ДСЗ, МММГ-70, Сцяшк., Цых.) < nigdy; нiц ‘нiчога, зусiм’ (ДСБ, СПЗБ, БДС, ДСЗ, Цых., СБК, 74) < nic; тэж ‘таксама’ (ТС, Сцяшк., СПЗБ) < też; уцля ‘зусiм’ (СПЗБ) < стпол. wcale; цёнгле ‘пастаянна, заўсёды’ (МММГ-74, Сцяшк., ДСБ, СПЗБ, Цых., НС, ЖС, Мат. Янк., 82) < стпол. ciągle.
У складзе аналiзуемай лексiкi неабходна выдзелiць групу слоў, запазычаных у беларускiя гаворкi, як мяркуецца, з польскай мовы, у якой яны былi ўтвораны з дадатковай славянскай афiксацыяй ад асноў iншамоўнага паходжання:
а) нямецкага: вштамаваць ‘зрабiць выемку паза па канту’ (Сцяшк., Гав.) < wysztamowa < ням. Shtamm ‘бервяно’; лакркi, лакркi ‘лакiраваныя туфлi’ (СГЦР, ДСЗ), лякркi ‘тс’ (Сцяшк., НС) < lakierki < lakier ‘лак’ < ням. lackieren ‘пакрываць лакам’; маглявць ‘качаць бялiзну’ (СПЗБ, Сцяшк., Нас.), ‘прасаваць’ (Цых.) < maglowa < magiel < ням. Mange(l) ‘качаць бялiзну драўляным вальком’; пытлявць, пытлевцi ‘дробна малоць i прасаваць’ < стпол. pytlowa < pytel < c.в.ням. beutel; рахба ‘разлiк’ (СПЗБ) < стпол. rachuba < с.в.ням. rechnen ‘лiчыць’; сталёвы ‘жалезны, стальны’, ‘светла-шэры’ (СПЗБ) < stalowy < ням. Stahl; ушыкавць ‘упарадкаваць, упрыгожыць’ (СПЗБ) < uszykowa ‘падрыхтаваць’ < szyk ‘парадак, строй’ < ням. Schick ; фалдавны ‘складзены ў зборку, у складку’ (СПЗБ) < fałdowany < faldy < ст.в.ням. fald, свням. valde; фальцавць ‘рабiць фальц’ (Сцяшк.) < falcowa < ням. falzen; шлямавць ‘чысцiць, скрэбцi (кiшкi)’, ‘знiмаць што-н. з паверхнi, саскрабаць’ (СПЗБ) < szlamowa ‘чысцiць’ < szlam < ням. Schlamm; шмаравць ‘намазваць што-н. тлушчам’, ‘нацiраць’, ‘змазваць’ (СПЗБ) < szmarowa ‘мазаць’ < ням. schmieren ‘змазваць’;
б) лацiнскага або грэчаскага: гумўцы ‘гумовы абутак’ (НЛ, СГЦР, БДС, ДСБ) < gumowcy < лац. gummi ‘каўчук’; камнак, камiнк, камянк ‘выступ на комiне’ (Сцяшк., ДСЗ, БДС, СПЗБ, МАСМ) < kominek < komin < c.в.ням. kamin ‘дымаход’ < лац. caminus ‘печ’ < гр. kaminos ‘горан, кухонная печ’; кантк ‘жалезны крук для пераварочвання грубых калод пры пагрузцы’ (СГЦР, МММГ-77) < kantak ‘багор, крук’ < ням. Kante < лац. canthus; капавць ‘разумець, кемiць’ (НС, ЖС) < kapowa ‘тс’ < лац. caput ‘галава’; колеговцiс ‘сябраваць’ (ДСБ, ЛП), калегавцца ‘тс’ (Цых.) < kolegowa < лац. collega ‘сябра’; мавый ‘майскi’, ‘зялёны’ (Нас.) < majowy < maj < лац. Majus; патрактавць ‘пачаставаць’ (Шат., МММГ-74) < potraktowa < traktowa < iт. tractare ‘пачаставаць’ < лац. trahere, tractum ‘цягнуць’; trattoria ‘карчма (ля дарогi)’; палявць ‘тармазiць калком хвост плыта’ (СПЗБ), палёваць ‘тс’ (ТС) < palowa ‘умацоўваць палямi’ < pal < ст.в.ням. pfal ‘кол’ < лац. palus; пялшка ‘пялёнка’; ‘сорт гароху’ (СПЗБ) < pielucha, pieluszka < лац. pellis ‘шкура, абалона’ < грэч. pellis; фамiльнт ‘родзiч, сваяк’ (Сцяшк.) < familiant < лац. familia ‘дамачадцы’;
в) французскага: абманджавць ‘забiнтаваць’ (НСл) < obandażowa < bandaż < франц. bandage; таксўка ‘таксi’, ‘легкавы аўтамабiль’ (НЛС, Сцяшк.) < taksȯwka ‘тс’ < франц. taxi < лац. taxare ‘ацэньваць’;
г) галандскага: пеленгавць ‘выхоўваць у дзяцiнстве’, ‘песцiць’ (Нас.); пелянгавць ‘празмерна многа клапацiцца’ (ДСЗ), пяленгавць ‘тс’ (Бяльк.) < pielęgnowac ‘клапацiцца, даглядаць’ < гал. pelling;
д) цюркскага паходжання: парпурвы ‘фарфоравы’ (Касп.) < farfurowy < farfura ‘фаянс’ < тур. farfur ‘кiтайскi фарфор’.
Запазычаннi падобнага тыпу нярэдка разглядаюцца як паланiзмы, паколькi яны па сваёй форме i семантыцы поўнасцю адпавядаюць лексiчным эквiвалентам польскай мовы. Не выключана, аднак, магчымасць, што некаторыя з iх маглi быць утвораны ў беларускай мове ад аднакаранёвых запазычанняў па прадуктыўных мадэлях народнага словаўтварэння: маглявць ‘качаць бялiзну’, ‘прасаваць’ < маглi ‘прылада для прасавання бялiзны’ (СПЗБ); палявць ‘тармазiць калком хвост плыта’ < паля, паль ‘свая’, ‘слуп’ (СПЗБ, Нас., ДСБ); пытлявць ‘дробна малоць i прасейваць’ < пыталь ‘вальцавы млын’ (СПЗБ); фальцавць ‘рабiць фальц’ < фалец ‘паз у дошцы, вушаку’ (Сцяшк., СПЗБ); фалдавны ‘складзены ў зборку, складку’ < фалда ‘складка ў адзеннi’ (Сцяшк., ДСЛ, СПЗБ); шлямавць ‘чысцiць’ < шлям ‘гразь’ (СПЗБ); шмаравць ‘намазваць’ < шмара ‘мазь’ (ЛП), хаця ў навуковай лiтаратуры падобныя лексемы найчасцей адносяць да паланiзмаў.
Лексiка польскага паходжання запазычвалася ў беларускiя гаворкi ў розныя гiстарычныя перыяды. Неабходна адзначыць як непасрэдныя крытэрыi ўстанаўлення храналогii запазычанняў (фiксацыю ў старажытных пiсьмовых помнiках), так i ўскосныя сведчаннi (ступень пашырэння i адаптацыю ў народна-дыялектнай мове). Паколькi многiя з вышэй названых паланiзмаў (307 – 27,4%) былi занатаваны ў помнiках старабеларускай пiсьменнасцi, iх мэтазгодна аднесцi да даўнiх запазычанняў. Такая значная колькасць даўнiх паланiзмаў пацвярджае iнтэнсiўнасць старажытных беларуска-польскiх моўных кантактаў. Як сведчаць гiстарычныя лексiкаграфiчныя крынiцы, асобныя паланiзмы былi занатаваны ў помнiках старабеларускай пiсьменнасцi не пазней XIV ст.: валне, валць, вдлуг, кроль, мжны, нгды, уства, але асноўная маса iх адносiцца да больш позняга перыяду–XV ст.: бдла, вайтавць, влька, вмпiцца, вшэлкi, вспа, гбаць, гдка, езро, жагнцца, вда, згадць, здрвя, злшча, квты, кроць, менавць, мнйшы, мдлы, моц, мужтка, навтны, натыхмст, ўшам, пенёндзы, полуг, пўна, разматы, сюм, стрна, скня; XVI ст.: абувталь, агнiка, айцц, акрнт, атрць, брдзо, бацн, блюзнць, бронь, врхал, вашць, вле, внкшы, вжсень, вор, вужлык, змны, завалць, звшэ, залглы, запамянтавць, засмуцны, захвыцне, збавны, збыткi, звярцдла, згря, змрлы, зычне, зшлы, клька, кчур, кгут, коля, крлiк, крук, крска, крўны, кхта, кдысь, лтвы, лцно, лска, мадлтва, матнасць, мртвы, мдле, мськiй, мусва, мыдла, мяшканне, назвiска, налог, нех,нiц, нэндза, облiг, пiвнiца, пiльны, пабялянне, паўрзы, памарнчавы, парх, пас, псярб, пкны, плсква, повшхны, пзва, празаска, прасцiрдло, пятнсця, рабк, рахуба, рпа, ржны, рдзель, сдлiско, скток, сланна, слнца, спльны, стрна, тачдла, труцзна, трынсця, тле, тлько, урда, устд, ушстка, уцля, хлоп, хцэць, цлы, цля; XVII ст.: блды, бляск, вiдмы, вiдчны, вiдляц, ванглна, вангр, вандздла, вандзнка, вантрба, велерб, вельканц, врцiць, выдзрства, вылгi, выпнджаць, втлумачыць, выхдак, вндзiць, гардзль, грды, гвзда, гез, гнбiць, гранатвы, длжны, дронг, дэнка, закажне, заўзнты, збыткаваць, зврцаць, здрай, зухвл, каблак, кавдло, кмжа, маёнтэк, мйсца, мнса, мргаць, мястчка, настрнчыць, натрнтны, норт, шуст, пабiска, парнча, пасцка, псвiско, плца, пустльнiк, пытлявць, пялшка, сдла, српень, склеп, скрдлы, станавско, стчань, сукнны, сндзя, тапарска, ускраць i iнш. (ДЗБМ, ЛЗ, ГСБМ). Як вiдаць, большасць даўнiх паланiзмаў адносяцца да XVI-XVII ст.ст. – перыяду найбольш iнтэнсiўнага беларуска-польскага ўзаемадзеяння.
Не выключана магчымасць, аднак, што некаторыя з гэтых паланiзмаў былi запазычаны ў беларускiя гаворкi пазней або паўторна, паколькi iх гучанне i семантыка больш адпавядаюць этымонам сучаснай польскай, чым старапольскай мовы-крынiцы: параўн., напр., вангш ‘вугор’ (Сцяшк.) < węgorz i стбел. венгоръ, венгеръ ‘тс’; вжсань ‘верасень’ (НСл, СГЦР) < wrzesie i стбел. вресень, врешень ‘тс’; выкрунтсы ‘выкрутасы’ (СПЗБ, СГЦР) < wykrętasy i стбел. выкрутъ ‘хiтрыкi’; гаёвы ‘ляснiк’ (Сцяшк.) < gajowy i стбел. гаевникъ < стпол. gajewnik; пенндзы, пянёндзе ‘грошы’ (БКЭ, 58; СБК, 374) < pieniądz i стбел. пенязь, пенезь ‘тс’; ржны ‘розны’ (КЖЧК, 311) < rȯżny i стбел. рожный ‘тс’; смрут ‘той, хто выклiкае агiду’ (СПЗБ) < smrod i стбел. смродъ ‘смурод’; спльны ‘сумесны’ СПЗБ) < spȯlny i стбел. спольный ‘тс’; хцэць ‘хацець’ (БКЭ, 25) < сhcie i стбел. хтети ‘тс’i iнш.
Асобныя паланiзмы былi засвоены беларускiмi гаворкамi, вiдавочна, не пазней сярэдзiны XIX ст., аб чым сведчыць iх першая фiксацыя ў лексiкаграфiчных крынiцах гэтага часу. Да iх адносяцца лексемы тыпу абецдло, атлы, амлка, агрднiк, белаглва, васпн, васпня, всус, дамтур, длбаць, нза, жалзко, карталшка, клзы, ксцны, лпскi, малiмнiк, медзюлн, мiтрнга, мзур, мантч, матнька, наўчцель, панўка, слiбiзавць, слдыч, цнжар i iнш. (Нас.).
Паланiзмы, не адаптаваныя ў народнай мове, у большасцi сваёй адносяцца да познiх запазычанняў, якiя з’яўляюцца вынiкам тэрытарыяльных кантактаў i выкарыстоўваюцца, як правiла, на перыферыi мiжмоўнага ўзаемадзеяння. Гэта словы тыпу абманджавць, абрнчка, адпндзiць, бамблак, блнда, валнка, всцнга, выглнда, закрнт, зблнкацца, куснцы, нажачны, павтша, пажндэк, ужнднiк, утрансцца i мн. iнш. З’яўленне падобных паланiзмаў у лексiчнай сiстэме беларускiх гаворак мэтазгодна звязваць з уплывам польскiх астраўных гаворак i адносiць да больш позняга часу.
Тэматычная разнастайнасць паланiзмаў, ахоп iмi ўсiх важнейшых сфер народна-дыялектнай моўнай сiстэмы сведчыць аб працягласцi i iнтэнсiўнасцi беларуска-польскiх моўных кантактаў.
Абсалютная перавага канкрэтна-прадметных i дзеяслоўных найменняў у складзе паланiзмаў адлюстроўвае агульную заканамернасць запазычвання iншамоўнай лексiкi ў народную мову. Галоўнай мэтай запазычвання многiх паланiзмаў была не столькi неабходнасць намiнацыi рэалiй, колькi iмкненне да разнастайнасцi намiнацыi i экспрэсiўнасцi выражэння.
Неабходна адзначыць, што рэгiянальныя паланiзмы з’яўляюцца ў наш час функцыянальна неадзначанымi. Пэўная частка iх адносiцца да актуальнай, агульнаўжывальнай лексiкi: вандзiдло, вандзэлак, вiсус, вылогi, гарнушак, гармiдар, дэнка, кавадла, ляска, парэнча, пас, рыдзель, шыдэлко i iнш. Але многiя паланiзмы ў сучасных гаворках належаць да пасiўнай або ўстарэлай лексiкi (250 – 22,3%). Некаторыя з iх адзначаюцца ў слоўнiках з паметай устарэлае, рэдкае, малаўжывальнае: адзл, влскi, зацырваць, млды, настле, падржа, памсносць, пшмаразячак, турпка, чвранiток (НСл) i iнш. Гэта абумоўлена, з аднаго боку, архаiзацыяй пэўнай часткi лексiчнай сiстэмы народна-дыялектнай мовы, звязанай з культурна-гiстарычнымi, сацыяльна-палiтычнымi i эканамiчнымi зменамi ў грамадскiм жыццi. Гэта датычыць слоў тыпу кхта ‘прыслужнiк, вучань повара’, мрнiчы ‘землямер’, пакаёўка ‘служанка’, служнцы ‘парабак’, ужнднiк ‘служачы’, хлоп ‘мужык, селянiн’, чарнаксёнжнiчка ‘варажбiтка’ i iнш. З другога боку, гэта звязана з тым, што запазычванне многiх паланiзмаў (асаблiва фанетычных i словаўтваральных) не было абумоўлена, як ужо адзначалася вышэй, патрэбамi ў намiнацыi прадметаў i з’яў аб’ектыўнай рэчаiснасцi, а з’явiлася вынiкам працяглых беларуска-польскiх кантактаў, пашырэннем польскай мовы на Беларусi, выкарыстаннем яе пэўны час у якасцi дзяржаўнай i, як вынiк, – працэсам ‘паланiзацыi’ слоўнiкавага складу асобных груп беларускiх гаворак. Многiя паланiзмы ўжывалiся ў народнай мове паралельна з iх беларускiмi адпаведнiкамi: брнiць– барнiць, вдлы–влы, внскi–взкi, здрвя–здарўе, млка–малак, млды–малад, мнка–мка, прэнт–прут i iнш. Выкарыстанне паланiзмаў такога тыпу было, вiдавочна, данiнай ‘модзе’ на польскую мову як шляхецкую, панскую, не мужыцкую i надавала яе носьбiтам ‘культурны лоск’ [170, с. 68]. Такiя iншамоўныя лексiчныя ‘украпленнi’ не ўзбагачалi слоўнiкавы фонд народнай мовы, рабiлi лексiчную сiстэму асобных беларускiх гаворак ‘стракатай’ i неўпарадкаванай, але надавалi ёй своеасаблiвы ‘заходнi’ каларыт. Лексiчныя адзiнкi падобнага тыпу мэтазгодна адносiць да ‘iнфiльтрацый’, украпленняў, якiя разам з варварызмамi i экзатызмамi складваюць неадаптаваную, пасiўную частку лексiкi iншамоўнага паходжання.
Тое, што большасць рэгiянальных паланiзмаў не стала ўстойлiвым набыткам народна-дыялектнай лексiчнай сiстэмы, яе неад’емнай часткай, пацвярджаецца наступнымi статыстычнымi дадзенымi: свой семантычны патэнцыял у народных гаворках развiлi толькi 239 лексiчных адзiнак (21,3%), якiя набылi мнагазначнасць. Яшчэ меншая колькасць паланiзмаў рэалiзавала свае дэрывацыйныя здольнасцi – толькi 129 з iх (11,5%) удзельнiчаюць ў словаўтварэннi, маюць вытворныя намiнатыўныя адзiнкi. Як вядома, семантычны i словаўтваральны патэнцыял – важнейшыя паказчыкi мэтазгоднасцi запазычвання i засвоенасцi iншамоўнага лексічнага матэрыялу. Архаiзацыя семантыкi многiх паланiзмаў, прыналежнасць iх да пасiўнага, функцыянальна абмежаванага пласта ў сучасных гаворках абумовiла тое, што большасць з iх (979 – 87,5%) захавала значэнне этымонаў.
Пры даследаваннi запазычанняў з роднасных i блiзкароднасных моў заканамерна паўстае пытанне аб размежаваннi агульных утварэнняў аналiзуемых моў, звязаных з перыядамi iх сумеснай гiсторыi, пазнейшых iнавацый, утвораных па агульных словаўтваральных мадэлях i запазычанняў як вынiку лексiчных кантактаў памiж iмi.
Аб’ектыўную цяжкасць пры аналiзе паланiзмаў складае значнае падабенства слоўнiкавага саставу беларускай i польскай моў, абумоўленае як iх генетычнай тоеснасцю, так i тэрытарыяльным суседствам iх носьбiтаў. Таму ў некаторых выпадках цяжка размежаваць агульнаславянскiя дыялектныя ўтварэннi беларускай i польскай моў i больш познiя iнавацыi, аднатыпныя ў структурных адносiнах, ад запазычанняў з польскай мовы.
У нашым даследаваннi пры вызначэннi паланiзмаў улiчвалiся як экстралiнгвiстычныя, так i ўнутрымоўныя фактары – арэал iх распаўсюджвання ў беларускiх гаворках (блiзкасць да кантактнай тэрыторыi), фармальнае i семантычнае супадзенне з лексiчнымi эквiвалентамi польскай мовы, невысокi семантычны патэнцыял, абмежаваныя дэрывацыйныя здольнасцi.
Достарыңызбен бөлісу: