Гомельскi дзяржаўны Ўнiверсiтэт iмя францыска скарыны


Запазычаннi з раманскiх моў



бет9/25
Дата25.02.2016
өлшемі2.15 Mb.
#21792
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   ...   25

1.8.1. Запазычаннi з раманскiх моў

З раманскiх моў засвойвалiся пераважна словы французскага i iтальянскага паходжання. Асобныя лексемы запазычаны з iспанскай i румынскай моў.




        1. ГАЛIЦЫЗМЫ

Лексiка французскага паходжання засвойвалася ў беларускую мову праз польскую i рускую. У лексiчнай сiстэме народна-дыялектнай мовы яна папоўнiла ў першую чаргу групу канкрэтна-прадметных намiнацый як прадметна-бытавога, так i народна-гаспадарчага ўжытку. Галiцызмы даволi разнастайныя ў тэматычным плане. Асноўная iх маса адносiцца да прадметнай лексiкi, у складзе якой:



а) назвы адзення i яго дэталей, тканiны, галаўных убораў, фасонаў адзення: анталжы, антылжы, антулжы ‘карункi’ (ДСБ, Сцяшк., СГЦР, ДСЗ, НЛС, МММГ-70); антылрыкi ‘брыжы, карункi’ (Цых.) < фр. entoilage ‘палатняная падшыўка’; бруслт ‘бранзалет’ (СГЦР, Сцяшк.) < рус. браслет < фр. bracelet ; бхмы ‘буфы’ (МММГ-74, СГЦР) < пол. bufy < фр. bouffe < bouffer ‘дзьмуць’; галён(ы) ‘карункi’ (ЖС, ДСБ), ‘шнур з блiскучымi нiткамi залатога колеру’ (Бяльк., Касп.), ‘тасьма’ (СПЗБ), ‘фальбоны, якiя нашываюцца на спаднiцу ўнiзе’ (ЖС), ‘вышытая безрукаўка’ (ДСБ) < пол. galon ‘галун, пазумент’ < фр. galon; гарнiтр, гарндар ‘тканiна градэтур’, ‘шоўк’ (Нас.), ‘(мужчынскi) касцюм’ (Нас., Шат., СПЗБ, Касп.) < рус. гарнитур < фр. garniture ‘гарнiтур, камплект, набор’; гарст, гарст, горст, карст ‘старадаўнi жаночы ўбор – безрукаўка з тонкай матэрыi, якая апранаецца паверх кашулi’ (ЛП, Сцяшк., ДСЗ), ‘камiзэлька’ (ДСБ), ‘кабат’ (ДСБ, СПЗБ, СГЦР), ‘карсет’ (Нас., Касп., СПЗБ) < пол. gorset ‘карсет’ < фр. corset ; жалтка, жылтка ‘камiзэлька, безрукаўка’ (ДСБ, Сцяшк.) < рус. жилет < фр. gillet < gille ‘блазан, клоун’; жакт, жыкт, жактка, жуктка ‘пiнжак’ (СГЦР, СПЗБ), ‘верхняе кароткае жаночае адзенне’ (СПЗБ) < рус. жакет < фр. jaquette; казк ‘казакiн’ (МДСГ), ‘жаночае верхняе адзенне, пашытае ў зборкi’ (СПЗБ) < фр. casaque ‘кафтан, плашч з шырокiмi рукавамi’; казачна, казачнка ‘казакiн’, ‘кажух’ (МДСГ) < пол. kazakinka < фр. casaquin < casaque ‘кафтан’; камлёт, камлт, каллёт ‘саматканая шарсцяная спаднiца, упрыгожаная ўнiзе стужкамi’ (ДС), ‘саматканая спаднiца, андарак’ (Бяльк. ЖС, МАСМ), ‘суконная або шарсцяная тканiна’ (Гар.) < пол. kamlot < фр. camelot ‘тканiна камлот’; канв, канв ‘рэдкая сятчатая тканiна, якая служыць асновай пры вышываннi крыжам’ (Сцяшк., СПЗБ) < рус. канва < фр. canevas < лац. canava ‘каноплi’; капiшн, капiжн ‘капюшон’ (Сцяшк., СГЦР) < пол. kapiszon ‘каптур’ < фр. capuchon; капт(а) ‘жаночая сукенка шырокага пакрою з рукавамi i разрэзам спераду’ (СГЦР, НС, ЛП), ‘верхняя жаночая кашуля, блузка’ (ЛП), ‘мужчынскае верхнее адзенне з шэрага сукна з металiчнымi гузiкамi’ (НС, Цых.), ‘палiто’ (СГЦР, Цых., НС), ‘бурка’ (Цых.), ‘жакет, фуфайка’, ‘халат’ (СПЗБ), ‘кароткае, саматканае i паношанае верхняе адзенне’ (НЛ), ‘плашч з саматканага сукна’ (ДСЗ, НЛС) < пол. kapota < ням. Kapote < фр. capote ‘плашч з капюшонам, халат, шынель’; кпа, кпка ‘галаўны ўбор, кепка’ (МДСГ, ЛБ, Сцяшк., НЛС) < рус. кепи, кепка < фр. kepi; крамдашн ‘крэпдэшын’ (Сцяшк., НС) < рус. крепдешин < фр. crepe de Chine ‘крэп з Кiтая’; крыалны ‘фасон пашыву з абручамi’ (СПЗБ) < рус. кринолин < фр. crinoline; кукрда ‘бант’ (НСл), СПЗБ, Шпiл.) < пол. kokarda ‘бант’ < фр. cocarde ‘какарда’; лi ‘падцяжкi’ (Сцяшк.), ‘нашыўкi з моцнай тканiны або скуры на каленi i заднюю частку галiфэ’ (Сцяшк., НСл., НЛ) < фр. le ‘палотнiшча’, ‘шырыня тканiны памiж краямi’; манжт, манкт(а), манкта, манкат ‘манжэта’ (МАСМ, Сцяшк., НСл., СПЗБ, СГЦР, ДСБ, НС, БДС, Касп., ДСЗ, Цых.) < пол. mankiet < фр. manchette ‘рукаўчык’; мльт(а), мльтн, малiтн, мальтн ‘мультан’ (Нас., МДСГ, МАСМ, Бяльк., СПЗБ, СГЦР, Сцяшк., Янк., Мат., 101) < пол. multan < фр. molleton ‘гатунак мяккай баваўнянай тканiны’; палятнка ‘мужчынская верхняя вопратка з даматканага сукна’ (СГЦР), ‘летнiк з чорнага даматканага сукна’ (НС) < пол. palatynka ‘футравы каўнер на шыю’ < фр. palatine ‘паланцiн’; пасамны ‘аздоба на сукенцы, пазументы’ (Доўн.-Зап.) < стпол. pasaman < iт. pasamano < фр. passement; прынцса ‘сукенка з шырокiмi фальбонамi’ (МММГ-77) < рус. принцесса < фр. princesse ‘прынцэса’; фiгрка ‘безрукаўка’ (Сцяшк.) < пол. figaro < фр. figaro ‘цырульнiк’; фальбна, фальбна, хвальбна, хальбны ‘брыжы’, ‘шырокая аборка’ (СПЗБ, ЛП, ТС, Бяльк., Сцяшк., ДСБ); фальбнка ‘саматканая спаднiца, пашытая ў складкi’ (Цых.) < стпол. falbana < фр. falbana ‘аборка’; фуражрка ‘пiлотка’ (СПЗБ) < пол. furażer ‘фуражыр’ < фр. fourrage ‘фураж’;

б) хатнiх рэчаў, мэблi, посуду, ёмiстасцей: баля, баля ‘неглыбокая з клёпак пасудзiна для мыцця бялiзны’ (Шат., Нас., Касп., НЛС, Сцяшк.), ‘вялiкi цэбар, у якiм мыюць бялiзну або мыюцца’ (Янк., Мат., 161) < пол. baleja < фр. baille ‘бак, чан’; валза, валзка, валска ‘чамадан’, ‘дарожная сумка’ (Нас., СПЗБ, Янк., Мат., 122, ДСБ, Сцяшк., НСл) < пол. waliza, walizka < фр. valise; жарандл ‘вялiкi фiгурны падсвечнiк для некалькiх свечак’ (СГЦР), жарндаль абрад. ‘абруч, увiты кветкамi, якi вешаюць над месцам маладой за сталом’ (СГЦР), жарндлi ‘люстра’(СГЦР) ; жырнг ‘абажур’ (Цых.) < пол. żyrandol ‘люстра’ < фр. girandole ‘канцэлябр’; кiнкт ‘лямпавае шкло’ (Сцяшк., Сл.) < пол. kinkiet < фр. quinquet ‘лямпа’; клёш ‘абажур’ (Др-Падб.) < клёш ‘крой адзення’ < рус. клёш < фр. cloche ‘звон, званочак’; куштка ‘канапа’ (Сцяшк.) < рус. кушетка < фр. couchette; парван ‘занавеска’ (Сцяшк.), ‘шырма’ (МДСГ) < пол. paravan ‘шырма’ < фр. paravent; партамант, партмн, прытумант, пырьтымант ‘кашалёк’ (Бяльк, Сцяшк., Гав., ДСБ) < пол. portmoneta < фр. portemonnaie; сурвта, сарвта, сэрвта, сарвтка ‘абрус, настольнiк’ (Касп., ЛП, Сцяшк., ДСБ, СПЗБ, Цых.) < стпол. serweta, serwetka < фр. serviette; тлi, туль ‘цюлевая гардзiна, цюль’ (НЛС, ДСБ, ДСЗ, Касп.) < фр. tull; этагрка ‘этажэрка’ (Сцяшк.) < рус. этажэрка < фр. etagere;

в) пiсьмовых прыналежнасцей: брыльён ‘альбом’ < пол. brulion ‘агульны сшытак, блакнот’ < фр. brouillon ‘чарнавiк, чарнавыя запiсы’; кандут ‘агульны сшытак’ (СГЦР) < пол. konduite < фр. conduite ‘кiраванне, кiраўнiцтва’; купрт, купрт(а), куврт, куврт ‘паштовы канверт’ (Нас., Сцяшк., Бяльк., СГЦР, СПЗБ) < пол. koperta < фр. couvert ‘закрыты’;

г) кулiнарных вырабаў, стравы: булён ‘засквараны бульбяны суп’ (НЛ, НС, СГЦР, Сцяшк., Шат., Касп., НЛС) < пол. bulion < фр. bouillon ‘булён’; вiнагрт, вiнiгрт ‘вiнегрэт’ (Сцяшк., Бяльк.) < пол. winegret < фр. vinaigrette ‘соус з воцату, алею i солi’; каклта ‘катлета’ (Бяльк.) < рус. ‘котлета’<фр. cotelette; канфiтры ‘варэнне’ (Сцяшк.) < пол. konfitury < фр. confiture ‘закансерваваная садавiна ў цукры’; рулда ‘тоўстая каўбаса з лiверу’ (ЖНС) < пол. rolada < фр. roulette ‘ролiк, рулетка’; сельцiсн, салцiсн, сольтiсн, сальцiсн, салцосн, сыльцiсн ‘зельц, начынены адваранымi ўнутранасцямi’, ‘свiны страўнiк або тонкая кiшка, спрасаваныя пад грузам’ (ЛП, Янк., Мат, 105; Бяльк., СПЗБ) < пол. salceson < iт. salsiccione < фр. saucisson ‘каўбаса’.

Многiя канкрэтна-прадметныя намiнацыi адносяцца да народна-гаспадарчай лексiкi i называюць: а) пабудовы i памяшканнi, iх часткi: абажр ‘навес з бляхi над плiтой для выцяжкi дыму, пары’ (Сцяшк.) < рус. абажур < фр. abat-jour ‘абажур’; абржа, абрда, абрджа ‘вялiкая, не даведзеная да ладу пабудова’ (МДСМ, ЗНС, Цых.), ‘вялiкая, непрыбраная хата’ (СГЦР); абржня ‘заездны дом, карчма’ (СГЦР) < пол. oberża ‘карчма’ < фр. auberge; ветж ‘паверх’ (СГЦР, МММГ-74) < рус. этаж < фр. etage; лафтка ‘лата, жэрдка’ (МДСГ) < рус. лафет < фр. l’affut ‘ствол, слуп’; лямпрня ‘карнiз’ (СГЦР, МММГ-74), лямпрыя(я), лямпрыя, лямпра ‘лiштва, шалёўка’ (СГЦР, ДСБ, СПЗБ, НС) < пол. lamperia < фр. lambris; шпiнгалт ‘засаўка на раме акна’ (Сцяшк.) < рус. шпингалет < ням. Spaniolett < фр. espagnolette;

б) збудаваннi i пасадкi: палiсда ‘дрэвы, якiмi абсаджана дарога’ (Сцяшк., Сл.; СПЗБ) < пол. palisada ‘частакол’ < фр. palissade ‘агароджа, плот’; палiсднiк, палусднiк ‘агародчык, кветнiк’ (МДСГ, Бяльк., СПЗБ) < рус. полисадник < фр. palissade;

в) вiды транспарту i iх дэталi: алтбус, антбус, антабс, аўтабс ‘аўтобус’ (ДСБ, СГЦР) < рус. автобус < ням. Autobus < фр. autobus; лiсапд, лiсапт(а), лісапт, лiсафта(а), лiсiпт ‘веласiпед’ (НЛС, Сцяшк., ДСБ, Янк. I, СНЛ, МДСГ, СПЗБ), ‘самакат на двух колах’ (КЭС) < рус. велосипед < фр. velosipede (< лац. velox ‘хуткi + pes, pedis ‘нага’); марцыклт, мацыклт, манцыклт, мотоклт, мотоцыклт, матцык(л), матацыклта, мацыклта ‘матацыкл’ (СГЦР, Сцяшк, ДСБ, МММГ-70, СПЗБ, МДСГ) < пол. motocykł, рус. мотоцикл < фр. motocycle, motocyclette; пасажрка ‘аўтобус’ (Сцяшк.) < пасажыр < фр. passager ‘пасажыр’; райсра, лiсра ‘рысора’ (Цых., СНЛ) < рус. peccopa < фр. ressort ‘спружына’; хургн ‘фургон, парныя калёсы’ (Касп., ЧК П 24) < пол. furgon < фр. fourgon; шарабн ‘воз’ (ДСБ) < пол. szaraban < фр. char aÌ bancs ‘адкрыты фаэтон’;

г) прыстасаваннi i прылады: манкёр, мнкер, манкiрнт ‘прыстасаванне, якiм праводзяцца пасяўныя або пасадачныя разоркi на радкi’ (СГЦР, МММГ-70) < пол. markier < фр. marqueur ‘адзначаць’; машынрыя ‘нескладанае, прымiтыўнае прыстасаванне, прылада’ (Янк., Мат., 101) < пол. maszyneria < фр. machinerie ‘механiчнае прыстасаванне’; флйкi ‘плойка’ (СПЗБ) < рус. плойка < фр. ployer ‘згiнаць, складваць’ (<лац. plicare);

д) iншыя народнагаспадарчыя паняццi: манж ‘пляц’, ‘месца каля малацiлкi, дзе ходзяць конi з прывадам’ (Сцяшк.), ‘малатарня’ МММГ-74), ‘конны прывод, якi рухае малатарню, сячкарню’ (Шат., ДСЗ) < пол. maneż < фр. maneÌge ‘манеж, конны прывод’; фрма, фрма, фрма, хрма ‘жывёлагадоўчая ферма’ (СПЗБ) < рус. ферма < фр. ferme.

Рэалii прыроднага свету называюць асобныя батанiчныя тэрмiны: шафiёны, шампiёны, шампiньён ‘шампiньён’ (СПЗБ) < рус. шампиньон < фр. champignon (нарлац. *campaniolus); медыцынскiя: грпа, грфа, хрпа ‘грып’ (Янк., Мат., 97; СГЦР, МММГ-74, СПЗБ) < пол. grypa < фр. grippe; тапанiмiчныя: кулса ‘бор, парослы мохам i папараццю’ (Сцяшк., Сл.), ‘прасека ў лесе’ (Бяльк., Яшк.) < рус. кулиса < фр. coulisse ‘выемка, паз, кулiса’; метрычныя: актр ‘гектар’ (МММГ-74, СПЗБ, СГЦР) < пол. hektar < фр. hektare.

Нешматлiкай з’яўляецца група асабовых намiнацый. Яны называюць асобу: а) па роду дзейнасцi: гарнiзтар ‘арганiзатар, стваральнiк’ (СНС) < рус.организатор < фр. organisateur; жарнт ‘сведка’ (Цых.) < пол. gwarant < фр. garant ‘паручыцель’; камандзр, кыманьдзр, къмандзр жарт. ‘камандзiр’, ‘кiраўнiк’, ‘галава’ (Нас., СНЛ, ЗНС); камандзёрка ‘жанчына ў гасцiне, якая зацягвае песнi, пачынае забавы, гульнi’. (Нас.) < рус. командир < фр. commande ‘загад’; кушрка ‘акушэрка’ (МММГ-74, СГЦР, ДС, Янк. I) < рус. акушэрка < фр. accoucheur; шфер, шфяр, шхвыр, шофёр ‘шафёр’ (Сцяшк., СПЗБ) < пол. szofer < фр. chauffeur ‘качагар’;

б) паводзiнах i характару: мушкатр ‘неспакойны, адчайны чалавек’ (Фед., 4) < пол. muszkietyr ‘салдат, узброены мушкетам’ < фр. mousquet ‘мушкет’;

в) роднасных адносiнах: кузнка ‘сваячка’ (Сцяшк., Сл.); кузнства ‘радня, сваякi’ (СПЗБ) < пол. kuzyn, kuzynka ‘дваюрадны брат, сястра’ < фр. cousine.

Асобныя галiцызмы маюць абстрактнае значэнне: амбарс, амбырс ‘непакой’, ‘клопаты’, ‘перашкода’ (Нас., Бяльк., Касп.) < пол. ambaras ‘тс’ < фр. embaras ‘перашкода, цяжкасць, замiнка’; блiзр ‘забава, пацеха’ (СГЦР) < рус. близир < фр. plaisir; дэснi, дсань, дсень, даснi, дэс ‘узор (тканы, вышываны, вязаны i iнш)’ (Шат., Касп., СГЦР, СПЗБ, МММГ-70, НСл) < пол. dese ‘узор, малюнак’ < фр. dessin ‘малюнак’; фатга ‘турботы, клопат’, ‘старанне’ (Сцяшк., Янк. Мат., 108, СПЗБ, Цых.), ‘натхненне’ (НСл) < стпол. fatyga < фр. fatigue ‘стомленасць’, ‘хваляваннi’, ‘клопаты’; фрс(а), хврс(а) ‘намаганне’ (Нас.), ‘фанабэрыстасць, форс’ (Сцяшк., МММГ-74, ТС, МММГ-74), ‘нораў’ (СПЗБ) < пол. forsa < фр. forse ‘сiла, моц’; называюць дзеянне цi яго вынiк: кдраль, кадрль, кадрль, кадрля, кадрля, кдры ‘танец з некалькiх фiгур з цотным лiкам пар, а таксама музыка да гэтага танца’ (МММГ-77, Шат., Сцяшк., Янк.П, Касп., ДСЗ, Бяльк.) < рус. кадриль < фр. quadrille ‘танец у чатыры пары’ (< лац. quadra ‘чвэрць’); лямпрт, ляпрт ‘рапарт’ (НЛГ, СБК, 186) < рус. рапорт < фр. rapport ‘рапарт, паведамленне’; лямавць ‘аблямоўваць, абводзiць, падшываць’ (Нас.) < пол. lamowa < фр. lame ‘тонкая металiчная пласцiнка, лязо’.

У складзе галiцызмаў вельмi мала даўнiх запазычанняў. Толькi асобныя з iх занатаваны ў помнiках старабеларускай пiсьменнасцi – казачына, пасаманы, сарвета, фатыга (XVI), камлет, фальбана (XVIIст.), што складае ўсяго 5,3% ад агульнай колькасцi. Да перыяду не пазней XIX ст. можна аднесцi час запазычвання галiцызмаў, зафiксаваных у слоўнiку 1. Насовiча i фальклорных запiсах гэтага перыяду: амбарас, балея, валiза, гарнiтур, гарсэт, камандзер, кукарда, куперт, лямаваць, мушкатыр, форс(а). Запазычаннямi нашага часу можна лiчыць лексемы абажур, антобус, ветаж, канфiтуры, лiсапет, мацыклет, манкёр, пасажырка, райсора, ферма, этагерка i iнш., паколькi яны абазначаюць параўнальна новыя паняццi ў жыццi грамадства.

Як вiдаць з прыкладаў, галiцызмы ў асноўным папоўнiлi склад прадметна-побытавай i тэхнiчнай лексiкi народнай мовы. У колькасных адносiнах у iх вылучаюцца назвы адзення i тканiны. Гэта зразумела, калi ўлiчыць, што французы заўсёды былi заканадаўцамi моды. Пэўная частка галiцызмаў (20,4%) адносiцца ў наш час да ўстарэлай або пасiўнай лексiкi.

Апасродкаваны шлях запазычвання галiцызмаў у беларускiя гаворкi абумовiў актыўнае вар’iраванне iх знешняй формы i змену значэння. Так, 44% з iх набылi ў народнай мове варыянтныя формы, 25,8% – мнагазначнасць, 17,2% – вытворныя формы. У складзе галiцызмаў невялiкая колькасць (15%) спецыяльнай лексiкi, мала (6,4%) экспрэсiўных назваў. Большасць галiцызмаў (64,5%) захавала значэнне этымонаў.

        1. IТАЛЬЯНIЗМЫ


Лексiка iтальянскага паходжання, як i запазычаннi з французскай мовы, засвойвалася ў беларускую мову праз пасрэднiцтва iншых заходнееўрапейскiх (нямецкай i французскай) i славянскiх (польскай i рускай) моў. Iтальянiзмы прадстаўлены ў гаворках тымi ж тэматычнымi групамi, што i галiцызмы. У выключнай большасцi яны адносяцца да канкрэтна-прадметнай лексiкi.

Асноўная маса iтальянiзмаў абазначае прадметы паўсядзённага абыходку. Гэта: а) назвы адзення i яго частак, галаўных убораў, тканiны: бандалт ‘скураны пояс, да якога прымацоўваецца сабля; перавязь паляўнiчай стрэльбы’ (Нас.) < пол. bandolet ‘партупея’ < iт. bandoliera ‘партупея, плечавы рамень’; брыль ‘круглы капялюш з шырокiмi палямi, саламяны цi суконны’ (Нас., ДСЛ, Касп., Бяльк., ЛП, Сцяшк., СГЦР, НС), ‘казырок летняй шапкi, шапка’ (Бяльк., СПЗБ, Касп.), ‘фальбона’ (МММГ-74, СГЦР) < пол. bryl ‘саламяны капялюш’ < iт. ombrello ‘парасон’; герлнт, гiрлнда ‘жаночы галаўны ўбор, якi апраналi пад хустку’ (Сцяшк., СПЗБ) < пол. girlanda < iт. ghirlanda ‘вянок’, ‘кветкi i зелле, сплеценыя ў выглядзе стужкi’, ‘узор, арнамент’; кальсны ‘споднiя мужчынскiя штаны’ (НЛСц, Сцяшк.) < рус. кальсоны < iт. calzoni; камiзлька, камызлька, камiзрка, камузлька, камзлька, гамiзлька, гамзлька ‘безрукаўка’ (Шат., Касп., ЛП, МММГ-74, СПЗБ, СГЦР, Сцяшк., Янк. I, НЛСц, Цых.) < стпол. kamizela ‘мужчынская камiзэлька пад пiнжаком’ < фр. camisole ‘каптан’ або iт. camiciola ‘фуфайка’; кармазн ‘тонкае сукно пунсовага колеру’ (Нас., Гар.) < стпол. karmazyn < iт. carmesino; картз ‘шапка з казырком’ (Бяльк.) < рус. картуз < нням. kartuse < фр. cartouche < iт. cartoccio ‘кулёчак’; картн ‘фартух’ (ДСБ), ‘паркаль’ (ТСБМ) < пол. kartun ‘паркаль’ < нар. ням. Kartun < iт. cotone ‘бавоўна, вата’; кашмр, кашамр ‘тонкая шарсцяная тканiна’ (Сцяшк.); кашмiрўка, казьмярўка ‘кашамiравая хустка’ (Касп., СПЗБ, Сцяшк., НЛСц) < пол. kaszmir, kaszemir < iт. casimiro; муслн, масьлён, мыслён ‘батыст’ (МММГ-74, КЭС), ‘паўбатыст’ (Шпiл) < рус. муслин < фр. mousselin < iт. mussolina; сат(а) ‘тонкае фабрычнае сукно’ (Нас., ТС) < пол. sajeta < iт. sajetta < saio ‘плашч’; шкарпткi, шкарпткэ, шкарпткi, шкярпткi, скарпткi ‘кароткiя панчохi, якiя не даходзяць да калена’, ‘род пальчаткi з адным пальцам’ (ЛП), ‘шкарпэткi’ (СПЗБ) < стпол. szkarpetka < iт. scarpetta ‘боцiк’;

б) абутку: барткi ‘(жаночыя) туфлi’ (Касп., МММГ-74), ‘тапкi’ (СГЦР) < пол. boratek ‘гатунак тканiны’ < фр. burat < iт. buratto ‘абутак з матэрыi’; панткi ‘апоркi’ (ТС) < пол. patynka, patynek ‘туфель’ < iт. patino ‘тапкi’;

в) хатнiх рэчаў, посуду: балён ‘трохлiтровая шкляная банка’ (ДСБ, СГЦР, МММГ-74), ‘шарык’ (СГЦР) < пол. balon ‘шар, балон’ < фр. ballon < iт. ballone; кўдра, кдра, кндра, крдла, крла, кдра ‘даматканая коўдра’ (ЛП, СПЗБ, МДСГ, Шат., Бяльк., Касп.), ‘коўдра фабрычнага вырабу’ (СПЗБ), ‘дзяруга’, ‘ватнае коўдра’ (ЛП), ‘гунька’ (МДСГ) < cтпол. kołdra < iт. сoltra ‘пакрывала’; парасн, парасля, паросля, хварасн ‘парасон’ (Касп., Сцяшк., ДСБ) < пол. parasol < im. parasole ‘парасон ад сонца’; тлеж, тлер ‘талерка’ (ДСБ, ЖС) < пол. talerz < свням. talier < iт. tagliere ‘дошка для рэзкi мяса’; шпагта, шпiгцiнка ‘шпагат’ (ЖНС, СПЗБ) < пол. szpagat < ням. Spagat < iт. spaghetto ‘тонкi шпагат, спагецi’;

г) кулiнарных вырабаў, прадуктаў: бiшккт ‘бiсквiт’ (Нас.) < пол. biszkopt < iт. biscanto ‘скошаны вугал’; мармытль ‘вермiшэль’ (ДСБ) < рус. вермишель < фр. vermichel < iт. vermicelli ‘чарвячкi’; фршка ‘клёцка’ (Сцяшк.) < стпол. fraszka ‘дробязь’ < iт. frasca ‘галiнка’, ‘глупства’.

У складзе народна-гаспадарчай лексiкi iтальянскага паходжання: а) назвы пабудоў, памяшканняў i iх частак: аўстрыя ‘карчма, заезджы двор, гасцiна’ (Нас., Бяльк.) < пол. austerja < iт. osteria; альтна ‘гара, мезанiн, балкон’ (Нас.) < пол. altana < ням. Altane або iт. altana ‘адкрытая тэраса’; балс(а) ‘точаны слупок у поручнях’ (Нас.), ‘слупок для агароджы’ (Касп., Шат.), ‘перакладзiна ў драбiнах, у парэнчы, станку’ (ТС), ‘шост’ (СПЗБ); балскi ‘частакол, плот, агароджа’ (ДСБ, НС) < стпол. balas(a) < iт. balaustro ‘слупок, балясiна’; пацыт, пацыт, пацiт ‘франтон’ (ДСБ, БДС, Сцяшк., Сл, ЖС) < пол. faciata ‘мансарда’ < iт. facciata ‘фасад’; сля ‘пакой’ (МММГ-74), ‘зала’ (СПЗБ) < стпол. sala < iт. sala ‘зала, салон’; суфт, суфт, софт, сухвт, супць ‘столь’ (ДСБ, СПЗБ), ‘падшыўка дошак да столi’ (ТС) < пол. sufit < iт. soffito ‘столь, плафон, сафiт’; штахт, штанкт, штынкт, шчынкт, штыкт, штахвт, штахт ‘вузкiя дошкi, планкi, з якiх робiцца плот’, ‘плот з дошак, завостраных уверсе’ (НЛ, СПЗБ) < пол. sztachet < ням. Staket < iт. stacchetta ‘агароджа’;

б) транспартных сродкаў: брка ‘лодка’ (ДСБ) < рус. барка < ням. Barke < iт. barca; бат ‘невялiкая лодка’ (Цых.) < стпол. bata < iт. batto; гiлра ‘дашчатая лодка з вострым носам’ (ДСБ), гiлрка ‘невялiкая лёгкая лодка ў плытнiкоў’ (ТС, НС), галра ‘вiд лодкi’ (Касп.) < стпол. galera < iт. galera ‘галера, катарга’;

в) прылад працы, прыстасаванняў i iх частак: дучй ‘адтулiна у верхнiм каменi жорнаў’ (СПЗБ) < пол. ducza ‘правядзенне’ < iт. doccia ‘вадаправодная труба, жолаб’; спа, спка ‘матыка’ (Касп., ДСБ) < рус. cапа, сапка < фр. sape < iт. sapa ‘кiрка’.

Асобныя iтальянiзмы з’яўляюцца батанiчнымi назвамi: каляфёра, каляфёра ‘цвятная капуста’ (СПЗБ) < пол. kalafior(y) < iт. cavolo fiore; картплi, картпле, картхлi, картфля, кардпля, кардхлi, кардшка, картпля, картпель, кордп, курдп, курдпа, кардпа, курдпля ‘бульба’ (Нас., Шат., Бяльк., Янк. П, Сцяшк., СПЗБ, ДСБ, МАСМ, ЖС, МДСГ, ЛП) < пол. kartofel < ням. Kartoffel < iт. tartufolo ‘труфель’; граст, грыст, грус ‘куст i ягады агрэсту’ (СПЗБ, МАСМ) < пол. agrest < iт. agresto ‘дробны кiслы вiнаград’; медыцынскiмi тэрмiнамi: маляря, маляря ‘малярыя’ (Бяльк., СПЗБ) < рус. малярия < iт. malaria < mala aria ‘дрэннае паветра’.

Адзiнкавыя iтальянiзмы называюць асобу: банкрт ‘неплацежаздольны даўжнiк’, ‘бессаромнiк’, ‘махляр, ашуканец’, ‘якi страцiў давер’ (Нас.) < пол. bankrut < ням. Bankrott < iт. bancarotta ‘зламаная лаўка’, ‘банкроцтва’; касiр ‘касiр’ (Сцяшк., СПЗБ) < пол. kasjer < iт. cassiere < cassa ‘каса’, ‘скрынка’; муфлн ‘нязграбны чалавек’ (Сцяшк., Сл.) < пол. mufłon ‘горны баран’ < фр. mouflon < iт. muflone.

Нешматлiкiя лексемы iтальянскага паходжання абазначаюць адцягненыя паняццi: мба ‘канец, смерць’ (Бяльк., СГЦР) < рус. амба < iт. ambo ‘два нумары латэрэйнага квiтка, якiя даюць права на выйгрыш’; капрз, капрз(ы) ‘капрыз’ (Бяльк.) < рус. каприз < фр. caprice < iт. capriccio; i дзеяннi: апалнт, палнт ‘гульня, у час якой удзельнiкi спаборнiчаюць ва ўменнi паслаць кароткую палку’ (Янк. П); палнт(а), палнтра ‘гульня ў мяч, лапта’ (Нас., НС, СПЗБ), ‘палка, якой б’юць па мячу’ (Нас.) < пол. palant ‘лапта’ < iт. palla ‘мяч, шар’.

Лексiка iтальянскага паходжання, нешматлiкая па колькасцi, але разнастайная ў тэматычных адносiнах, засвойвалася ў беларускiя гаворкi праз iншыя мовы. Больш чым чвэрць (28,6%) дыялектных iтальянiзмаў можна лiчыць даўнiмi запазычаннямi. Гэта лексемы гiляра, картун, колдра, куртына, саля, талеж, фрашка, шкарпэткi (XVI ст.), баляса, бандалет, бат, галера, кармазын (XVII), банкрут, яграст (XVIII). У лексiкаграфiчных крынiцах i фальклорных запiсах XIX ст. упершыню зафiксаваны запазычаннi альтана, басэтля, бiшкокт, брыль, курдопля, муслiн, палянт, саета. Да запазычанняў больш позняга часу мэтазгодна аднесцi лексемы балён, герлянт, кальсоны, касiер, картуз, парасоля i iнш.

У наш час амаль трэць (30,6%) iтальянiзмаў перайшла ў пасiўны лексiчны фонд, адносiцца да ўстарэлых назваў. У працэсе адаптацыi, прыстасавання да фанетыка-граматычнага ладу i лексiка-семантычнай сiстэмы народна-дыялектнай мовы 44,9% iтальянiзмаў вар’iравалi сваю знешнюю форму, 24,5% – набылi мнагазначнасць, 22,4% – развiлi словаўтваральныя здольнасцi. Агульнаўжывальны характар запазычанняў з iтальянскай мовы абумовiў нязначную колькасць (12,2%) спецыяльных назваў, а iх намiнатыўная функцыя выклiкала малую ўдзельную вагу (6,1%) у iх складзе экспрэсiўнай лексiкi.

1.8.1.3. З iншых раманскiх моў у беларускiя гаворкi запазычаны адзiнакавыя лексемы. Гэта словы iспанскага паходжання: какво ‘какао’ (Сцяшк.) < рус. какао < iсп. cacao; куфйка, кухйка, кухвйка, кухйка, кафйка, кухвйка, квухвйка, хухвйка, фуфйка, фафйка ‘фуфайка’ (Сцяшк., СГЦР, МММГ-77, ДСБ, СПЗБ, МАСМ, Бяльк., Янк. Мат., 125, ДС) < рус. фуфайка < iсп. fofo ‘надзьмуты’, ‘вялы. порысты’; мундр(ак) ‘мундзiр’ (СПЗБ, Нас.) < пол. Mundur(ek) < ням. Montur < iсп. montura ‘кавалерыйскi рыштунак, збруя’; фарбты ‘вязаныя ручным спосабам карункi’ (Бяльк.), ‘простыя ручныя карункi з прымяссю чырвоных нiтак’ (Нас.), фарбнкi ‘аборкi’, ‘валаны, вышытыя чырвонай нiткай’ (Нас.) < пол. farbota < iсп. farpado ‘якi мае востры канец’; чукулда, чыкулда ‘шакалад’ (СПЗБ), ‘цура’ (Касп.) < пол. czekolada < iт. cioccolata < iсп. chocolate.



Румынскiмi па паходжаннi з’яўляюцца лексемы: какарза, какарс ‘кукуруза’ (Сцяшк., СПЗБ) < рус. кукуруза < рум. cucuruz ‘кукуруза’, ‘яловая шышка’; кашкадн ‘неахайны, брудны чалавек’ (Нав.) < пол. koszkodan < рум. сošcodan; мантла ‘ход гульнi ў баланты (цуркi)’, мантлiць ‘бiць, гуляць’ (ТС) < рум. mântuila ‘заканчэнне, вызваленне’; мацк ‘род зельцу з барановых унутранасцей’ (НС) < пол. maciek ‘сальцiсон’ < рум. mat ‘кiшкi, унутранасцi’; папша, попшка, папга, папха, папжа ‘нiзка тытуню’ (БДС, МДСГ, ТС, Янк. I), ‘пачак чаю або тытуню’ (Касп.), ‘скрутак якога-н. лiсця’ (СПЗБ), ‘пак, звязка’ (Сцяшк.), ‘пачак паперы’ (СПЗБ) < пол. papusza < рум. papuşa ‘звязка’.


      1. Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   ...   25




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет