Пасля вайны скончыў мясцовую сямігодку, затым Асавецкую сярэднюю школу



бет21/24
Дата20.06.2016
өлшемі2.54 Mb.
#148808
1   ...   16   17   18   19   20   21   22   23   24

Праз некаторы час ужо зладзінскія хлопцы, разам з аднагодкамі з іншых вёсак, займаліся справай на мінных палях.


  • Звініць! Звініць! – ускрыкнуў Мікалай Осіпаў, трымаючы мінашукальнік над нейкім прадметам.

  • Не чапаць! – пачуў ён голас камандзіра. – Стаяць і не варушыцца!

Асцярожна падышоў старшыня да Мікалая, прыставіў свой мінашукальнік, упэўніўся, што гэта сапраўдная міна, пачаў асцярожна яе абяскоджваць. А Мікалай і Панас Мішковы стаялі непадалёку са сваімі мінашукальнікамі, не краналіся з месца, пазіралі на мінёра, яго ўпэўненыя рухі і дзівіліся, як гэта прыгожа і хутка ў яго ўсё гэта атрымоўваецца. Затым па камандзе рушылі далей па мінным полі.

Праз некалькі хвілін ўжо падаў свой голас Панас Мішкоў, апарат яго проста разрываўся піскам. Калі падышоў старшыня і прылажыў свой мінашукальнік, здзівіўся, што тут такое магло быць? Пачалі асцярожна капаць рыдлёўкай і паціху адкапалі вялікі снарад, які раней не ўзарваўся. Старшыня кіўнуў галавою – і хлопцы асцярожна адышлі далёка назад. Потым толькі падышлі бліжэй, калі старшыня з адным з салдатаў паднялі гэтае страшнае тварэнне і панеслі яго на ўскрайку поля, адкуль потым пачуўся моцны выбух.

Час ляцеў непрыкметна, чырвонаармейцы паступова адыходзілі за балота, у бок Свіднага, дзе рабілі свае ўмацаванні, рыхтаваліся да наступлення на Замошша, Асмаленік і Каросцень, прывозілі адтуль забітых і параненых, закопвалі забітых пад дубамі на агульных мясцовых зладзінскіх могілках. Вясковыя кабеты стаялі побач і плакалі, ля іх туліліся малыя дзеці. Васілёк, Саўка і Рыгорка таксама стаялі непадалёку, размазвалі па сваіх тварах слёзы, бо паспелі яны ўжо пасябраваць з асобнымі маладзенькімі салдатамі, якіх прывозілі з перадавой. Свае падарункі яны заўсёды хавалі, каб потым пачаставаць дома сваіх маленькіх сястрычак, брацікаў. А тут ужо не стала іх сяброў, варожая куля забрала ў іх маладыя жыцці, больш ніколі яны ўжо не будуць даваць ім свае пачастункі…

Заўважылі, што ад лесу да вёскі набліжаліся некалькі чалавек у вайсковай форме. І калі яны падышлі бліжэй, пазналі ў іх сваіх вяскоўцаў, якіх адпусцілі дамоў на зусім невялікі тэрмін, каб пабылі крыху дома, бо заўтра ўжо іх часць адправіцца далёка, і хто ведае, ці пабачацца яны больш са сваімі.

Хлопцы крыху спыніліся ля могілак, паглядзелі у бок пясочнай выспы, якая жаўцела ля векавых дубоў і павольна пакрочылі да сваіх зямлянак. Ідучы ля зямлянкі Стасенкі Рыгора, Леанід міжвольна зірнуў за паркан і заўважыў там сваю маладзенькую каханку Настульку, паклікаў яе, расказаў, чаму ён тут і неяк сарамліва пачырванеў, калі запрасіў яе павабіць крыху час з ім. Яна згадзілася. Таму праз нейкую гадзіну яны ўжо крочылі за Ўбарцю ў напрамку леса.

Над лесам сіняй павалокай гайдалася гарачая смуга. Уперадзе вілася старая глухая дарога, сціснутая кашлатымі дрэвамі, пераплеценая ўздоўж і ўпоперак мазоліста – вузлаватымі вяроўкамі аголенага карэння.

Абапал лясной дарогі цягнуўся суцэльны дыван мяккага моху, упрыгожанага ўзорнымі карункамі таямнічай папараці.

Далёка – далёка прасвечваўся беламожнік, вёў далей у свае ўладанні, зманліва абяцаючы блізкі прасвет. Дзесьці ў паднябессі, пад перыстымі воблакамі, дзе шматгадовыя залаціста – сярэбраныя сосны змыкалі свае прыгожыя кароны, сям – там прабіваліся блакітныя акенцы, якія давалі надзею маладым на ўсё лепшае.

- Будзеш чакаць мяне? – неяк міжвольна вырвалася ў юнака, які пры гэтым паправіў на сабе па звычцы рамень, абцягнуў рубцы гімнасцёркі і ўважліва паглядзеў на Настульку, якая неяк яшчэ зусім па – дзіцячаму стуліла свае плечыкі і ўтаропіла свой позірк на яго, а потым толькі кіўнула галавою ў знак сваёй згоды. Ён нясмела прытуліў яе да сябе, правёў сваёю рукою па яе худых дзявочых плечыках, прытуліўся вуснамі да яе вуснаў, пацалаваў іх. Яму здаваліся яны нейкімі вельмі салодкімі, прыемнымі, ён паспрабаваў яшчэ раз дацягнуцца да іх, але яна наставіла супраць сваю руку і ён спыніўся, зразумеў, што надакучаць занадта зусім не патрэбна.

А сонца ўсё мацней і мацней пачынала паласаваць сваімі гарачымі променямі ўсё наваколле, прыводзячы ўсё да таго парадку, які павінен быць перад навальніцаю. Яны глянулі праз шатры сосен на неба і заўважылі, як насоўвалася на іх цёмная хмара. А недзе далёка ўжо пачуўся роскат грому, падымаўся вецер, які раптоўна як ашалеў, узняў у сасняках такі шум – верхал, быццам сабраўся павырываць з коранем усе запар дрэвы. А неўзабаве чыркнула ў паўнеба маланка і моцна, бы хто над вухам з дубальтоўкі, грымнуў выбух перуна.Усё наваколле хутала цемната, бы накрыла ўсё вялізнай чорнай коўдрай, і толькі на секунду – другую асвятлялася злавесным агнём маланак усё наваколле. Яны паспелі схавацца пад свежым вываратнем сасны, які нагадваў наспех зробленую зямлянку і тут жа палілася лавіна дажджу, якая з новым шквалам ветру абрынулася на ўсё жывое і нежывое. Іх гэтая лавіна не кранула, бо выямка вываратня была нахільная і пісягі дажджу іх не даставалі. Але было б, мусіць, паўбяды, каб не перуны ды маланкі, якія штохвілінна кроілі зямлю і неба. Бывала пекане так, што аж дых запірае, і цела кожнай сваёй костачкай пачынае адчуваць пагрозлівую сілу. І раптоўна навальніца з вялікай неахвотаю, яшчэ агрызваючыся агнём і грымотамі, пачынала паступова аддаляцца, губляць сваю першапачатковую моц. Затым паступова пачаў сціхаць дождж, з – за хмары нават чуць – чуць выглянула сонца, якое быццам бы глянула адным променям у іхні бок, праверыла, ці ўсё ў парадку, і зноў схавалася ў кудзельную хмару. А яна прытулілася яшчэ мацней да яго, каб хоць крыху сагрэцца… А сонца ўсё мацней і мацней пачынала паласаваць сваімі гарачымі променяміўсё наваколле, прыводзячы ўсё да таго парадку, які быў перад навальніцаю… Не прайшло і паўгадзіны, як зноўку стала ў лесе цёпла і ціха: угары высока, між стромкіх вершалін, што злёгку пагойдваліся і вусцішна шумелі, зрэдку вынырала і тут жа хавалася зноў у голле паўдзённае сонца. Але ўнізе, пад зялёнымі шатамі дрэў, спёка амаль не адчувалася – была прыемная, асвяжальная прахалода. Пасля навальніцы лес пачаў поўніцца птушынымі крыкамі, гамам, якія пераліваліся і стваралі адзіны нейкі для іх прыемны гук. Яны пазіралі адзін на аднаго, радаваліся сустрэчы і хмурыліся, калі размова заходзіла пра іх разлуку, бо заўтра ён адпраўляецца на вайну…

На другі дзень зноў прывезлі з перадавой забітых салдат, палажылі іх на агульны брызент, чагосьці яшчэ чакалі. Ля дубоў сабраліся вясковыя кабеты, дзеці, якія таксама сваімі гразнымі кулачкамі размазвалі па сваіх тварах слёзы, бо за апошнія месяцы яны ўжо са многімі бязвусымі салдатамі паспелі пасябраваць, а зараз бачылі іх некаторых з непазнавальнымі сінімі тварамі, такімі незвычайна завостранымі юначымі насамі, ад чаго рабілася ім неяк страшна і шкада, яны плакалі…А калі на палутарцы прывезлі з боку ўжо Сіманіч зноў некалькі забітых салдат і палажылі іх побач, пачалі салдаты кідаць у вялікую агульную яму сасновыя галінкі, якія дапамагалі падносіць да ямы Васілёк і Сава Цімохавы, Валодзька і Мішка Мішковы, якія стараліся, каб іх знаёмым салдатам было мягчэй ляжаць у агульнай магіле.

Ужо было ўсё падрыхтавана для пахавання салдат, як неўзабаве з захаду вельмі хутка пачала набліжацца вялікая чорная хмара. Было вырашана перачакаць навальніцу, бо ўжо зусім блізка пачуліся моцныя гукі перуна, які імкліва набліжаўся на сваёй ’’калясніцы.’’ Ён грукатаў з вялікаю пагрозай, нібы папярэджваў, або сварыўся за нешта на людзей, а мо на тых немцаў, што забіваюць зусім маладзенькіх салдат, якія толькі што пачынаюць сваё жыццё ў такой скрусе? А маланкі пачалі больш актыўна паласаваць неба, як бы разрывалі яго, а то і адна скрыжоўвалася з другою, асвятляючы хмару, робячы яе яшчэ страшнейшай. А яна, хмара, чарнела проста на вачах, і прысутным здавалася, што ад яе, як і ад тых страшных немцаў, не будзе ніякага паратунку. І вельмі было добра тое, што яшчэ да з’яўлення моцнага шквалістага ветру, салдаты нацягнулі між грузавіком і дубамі вялізны брызент, пад які амаль усе схаваліся ад дажджу, целы забітых таксама прыкрылі брызентам. Але моцны вецер ішоў нізам, варушыў усё, што траплялася на яго шляху, залазіў пад вялікі брызент і моцна туліў да цела саматканыя кашулі, ад чаго хлапчукі і дарослыя паднімалі плечы, спрабавалі варушыцца.

. Цягнулася гэта нядоўга. Раптоўна сціх вецер, дождж паціху выпрастаўся і раптоўна зусім знік. Маланкі перасталі зіхацець і раскаты грому ўжо не былі чуваць. Салдаты заняліся сваёю справаю, а жанчыны паціху пачалі гаварыць аб тым, што гэта кара боская праз гэтую навальніцу была кінута фашыстам, якія так моцна яшчэ трымаюцца за нашу зямлю каля Прыпяці і ўсё больш і больш дасылаюць сюды забітых і параненых салдат…

На наступную раніцу Леанід Мішкоў са сваімі аднагодкамі сабраліся ў канцы вёскі, каб адправіцца ў сваю вайсковую часць, якая павінна была пайсці ў напрамку Турава. Праводзілі яго бацька, маці і сястра Васіліна. Бацька, Мішкоў Пятро, якога ў вёсцы яшчэ называлі і Пятрунька, надзеў, як заўсёды, свае ордэны, медалі, якія атрымаў ён у часы грамадзянскай вайны, а таксама побач прымацаваў і два крыжы, якія атрымаў у першую сусветную вайну, ішоў нейкі насцярожаны, прасіў сваю Мальвіну, каб дарэмна тая не расіла слязамі свой твар, не прыносіла ў развітанне з сынам нейкі смутак. Малодшы брат Панас ішоў побач з Лаверам ( так у вёсцы называлі ласкава Леаніда), расказваў, як учора яны з Мікалаем Осіпавым мінашукальнікамі зноў знайшлі вялікую супрацьтанкавую міну, якую ўжо амаль самі абясшкодзілі. Маці пачула гэтыя словы і яшчэ горш са слязамі пачала прычытваць, дакараць Панаса ў гэтым.

- Ты б лепш заняўся дома нейкай карыснаю справаю, а не бегаў бы з гэтым сваім мінашукальнікам! – злосна папракнуў стары Пятрунька Панаса. – У тваім узросце патрэбна больш ужо аб чым думаць, жыць сваім розумам, а не бегаць з мінашукальнікам…

- Вось і я табе гаварыў, - азваўся Леанід, увесь час пазіраючы ў той бок, дзе ля плота з дзяўчатамі стаяла яго Настулька.

І калі ўжо маладыя навабранцы развітваліся са сваімі роднымі, ён падышоў да яе, працягнуў ёй сваю крыху дрыжачую руку і прагаварыў:

- Я абавязкова вярнуся, чакай мяне…

І хлопцы – аднагодкі паціху пакрочылі па Сіманіцкім шляху ў напрамку Турава…

36

Вайна адкацілася далёка на захад, людзі пачалі аднаўляць сваю разбураную гаспадарку, задумаліся і аб тым, каб дзе – небудзь прыстасаваць нейкую крыху пабудову пад школьныя класы, бо і так многія пераросткі засталіся непісьменнымі. Прыслалі нават у Зладзін маладзенькую настаўніцу, якая прайшла па ўсіх зямлянках вёскі, перапісала дзяцей школьнага ўзросту і папрасіла ў старшыні калгаса, каб дапамог арганізаваць заняткі з вучнямі.



Заняткі настаўніца пачала праводзіць у дзве змены, пісала кожнаму вучню ўрок – заданне на нямецкіх паштоўках, якія вучні знаходзілі ў лесе ад часоў вайны. Работы настаўніцы было зашмат, у дапамогу ёй пакуль нікога не давалі. Спрабавала ўладкавацца на работу Фаіна Паўлаўна, але ёй напачатку адмаўлялі па той прычыне, што пры немцах яна ў вёсцы працавала настаўніцай, вырывала з падручнікаў здымкі правадыроў, закрэслівала тыя радкі, якія немцам і паліцаям былі да неспадобы. Але потым і яе ўзялі на працу настаўніцай, бо Алена Сцяпанаўна хацела ўжо звальняцца з пасады загадчыцы школы.

Рэдка калі ў Зладзін прыходзілі весткі з фронту. Але ж у хуткім часе парадавала вестка сям’ю Пятра Мішкова, калі атрымалі яны трохкутнік ад свайго сына Лавера. Ён пісаў, што ваюе на Першым Прыбалтыйскім фронце, вызвалялі ўжо Пскоў і другую мясцовасць, што ў яго ўсё ў поўным парадку…

- Ваенны час. Нельга пісаць падрабязнасці, - адзначыў стары Пятрунька, пазіраючы паверх галоў сваіх вяскоўцаў, якія наведаліся да яго ў зямлянку, каб што – небудзь пачуць пра сваіх, з якімі Лавер ішоў у адзін дзень на фронт.- Ваенны час, жанчынкі! Нельга яму пісаць аб усіх падробнасцях, з кім ён ваюе і дзе знаходзіцца. Такі парадак…

- Дык ужо ж можна было напісаць аб сваіх хлопцах з вёскі, як яны там?

- Калі не напісаў – значыць іх побач там няма, іх разлучылі, - удакладніў стары Пятрунька. – Не хвалюйцеся – прышлюць трохкутнікі і вашы сыны, раскажуць і аб сабе…

Праз колькі дзён прыслаў сваё першае пісьмо за ўсю вайну і Змітро Флёрка, які быў прызваны ў армію яшчэ аж у 1939 годзе. Да вайны бацькі атрымоўвалі ад яго пісьмы, а калі пачалася вайна, то ніводнага пісьма як ад яго, так і ад яго брата Данілы так і не атрымоўвалі. Ён пісаў, што ў Гародне, амаль на самай мяжы з Польшчай сустрэў ён пачатак вайны. У зусім няроўных баях давялося ім адступаць па Беларусі, прыбіліся да Магілёва, дзе яго цяжка параніла і ён быў адпраўлены ў Чарнігаў. Калі крыху падлячылі, адправілі на ўкраінскі фронт, дзе ў адным з баёў ён зноў быў паранены і яго адправілі ў Закаўказзе, горад Баку. Пасля давялося ваяваць на турэцкай мяжы. І толькі не так даўно накіравалі нашу вайсковую часць да Беларусі, дзе давялося вызваляць наш родны Мінск ад фашыстаў. І выкарыстаўшы гэты момант, - пісаў далей салдат, - у мяне з’явілася магчымасць за ўсю вайну паведаміць вам аб сабе. А ворага ўжо ўпэўнена гонім мы на Захад, хутка будзе перамога і я абавязкова вярнуся дамоў…

Яшчэ зусім кароценькая паштоўка прыйшла з Алма – Аты ад Баравіка Анатоля, які пісаў аб тым, што восенню сорак чацвёртага года ваяваў у Прыбалтыцы, цяжка быў паранены, адпраўлены на лячэнне ў данную мясцовасць, лячэнне будзе доўгае, так атрымалася, што варожая куля зрабіла сваю дрэнную справу.

Прыйшла паштоўка і ад Сямёна Неваднічэнкі, які паведамляў, што таксама вызваляў ад фашыстаў Прыбалтыку. У адным з баёў быў цяжка паранены, атрымаў кантузію, і цяпер знаходзіцца на лячэнні каля Масквы, моцнае раненне ў нагу, хірургі рашаюць што рабіць. Не хвалюйцеся за мяне – усё будзе ў поўным парадку…

Такія невясёлыя весткі прыходзілі да вяскоўцаў амаль усю зіму, салдаты паведамлялі, што ў хуткім часе вораг будзе разбіты і яны з перамогаю вернуцца ў сваю вёску. Зладзінцы радаваліся, пачыналі вясною паціху будаваць невялікія хацінкі, у каго былі сілы і нейкія такія – сякія сродкі. Пра гэта падумала і Лізавета, калі ўспомніла пра тыя чырвоныя манеты, якія пакінуў Аляксею яго бацька Андрыян, калі з Ганкаю і цешчаю Альжбетаю ноччу ўцяклі ў Польшчу. Яна аднойчы з Рыгоркам раніцою накіраваліся пешшу ў Мазыр, каб стрэць там каго – нгебудзь са знаёмых яўрэяў і дамовіцца з імі аб усім. У яе гэта атрымалася – поўную канаплянку грошай яны з Рыгоркам прынеслі дамоў. Пачалі будаўніцтва для сям’і дома. Рабочых наймала Лізавета з другіх вёсак, якія менш думалі аб тым, дзе жанчына – удавіца бярэ грошы для будаўніцтва хаты. Але пазней чуткі папаўзлі і па вёсцы, людзі пачалі гаварыць, перагаварваць усё тое, што трапляла на іхні розум, дзівіліся: адкуль жанчына бярэ грошы на будаўніцтва хаты? Яе сяброўка і нейкая яшчэ сваячніца Вольга Чзчка адкрыта пачала цікавіцца усім гэтым у яе, дапытвацца аб усім. І аднойчы Лізавета ёй сказала, што знайшла нейкія грошы ля Андрыянавай гары, дзе раней жылі яны. ’’Можа цяпер Аляксейка падкінуў іх у цяжкую хвіліну адтуль, з далёкай Поўначы? А можа і яго бацька Андрыян паклапаціўся аб сваіх унуках, ды падкінуў іх, - паціху паведаміла Лізавета сваёй сяброўцы.’’ Тая пазірала на яе здзіўлена, зайдросціла, але хавала ў сябе ўсё тое, аб чым думала.
Раніцою другога дня Лізавета здалёку назірала за тым, як яе сяброўка Вольга топчацца каля былой смалакурні, заглядае нават у яміны і вялізныя насыпы, адкуль сочыцца дым, дзе паляць дубовыя бярвенні на вугаль для калгаснай кузні. Яна ўсміхнулася і пакорочыла паўз Убарць у напрамку сваёй хаты.
… Скончылася вайна, салдаты – пераможцы вярталіся ў вёску, глядзелі на гаротных зладзінскіх кабет, якія дзень і ноч працавалі ў калгасе і на сваіх палетках, былі змучаныя вайною, але пры сустрэчах з імі заўсёды ўсміхаліся, радаваліся.

На папялішчах вырасталі драўляныя невялічкія хацінкі, з каміноў паверх хацінак ішоў дым – вяскоўцы радаваліся ўсяму гэтаму. Вечарамі ля падворкаў збіраліся жанчыны, заводзілі свае, даўно няпетыя песні пра іх цяжкую жаночую долю, пра мужчын, якіх яны вельмі кахаюць, але іх побач з імі няма і невядома, дзе яны цяпер. На масту праз Убарць збіралася моладзь, яны таксама заводзілі свае, ужо больш вясёлыя песні – адтуль чуўся вясёлы радасны смех юнакоў і дзяўчат.

Гуртам збіраліся воіны – вызваліцелі, якія вялі размову пра свае баявыя паходы, хваліліся сваімі ордэнамі і медалямі. Больш за ўсіх узнагарод было на гімнасцёрцы ў старога воіна Сцяпана Цімафеевіча Чэчкі: два ордэны ‘’ Айчыннай вайны, ордэн ‘’ Чырвонай звязды’’ і больш дзесяці баявых медаляў. Расказваў ён, як трапіў ён у вогненны мяшок на Курскай дузе, дзе цяжка быў паранены і трапіў потым у ваенны шпіталь. Хваліўся свамімі ўзнагародамі і салдат Якаў Яўтухавіч Баравік, які прайшоў таксама ўсю вайну, быў некалькі разоў параненым, але давялося яму дайсці да самога Берліна, да самога гітлераўскага гнязда.
Выхваляўся сваімі ўзнагародамі і Віктар Бялоцкі, хоць на ягонай гімнасцёрцы было іх значна менш, але яго радавало тое, што не так даўно яго абралі старшынёю мясцовага калгаса ‘’ Герой працы.’’ На агульным сходзе калгаснікаў ён паабяцаў вывесці гаспадарку ў лік перадавых. Амаль на адзіным добрым калгасным кані ён штодня гойсаў па калгасных палетках, лавіў жанчын, якія неслі з луга, або лесу вязанкі сена для сваіх кароў, вырываў гэтыя вязанкі з іх аслабленых рук, прымушаў прз усю вёску несці іх на калгасную ферму.

На адным калгасным сходзе ён папярэдзіў, што будзе караць моцна ўсіх тых, хто будзе раскрадаць калгаснае дабро, а яшчэ не пазволіць ён, каб у калгасе працавалі былыя паліцаі, якія здзекаваліся з народа ў часы вайны.

На другі ж дзень у вёску завіталі міліцыянеры, якія заглянулі на падворак да Гаўрыла Чэчкі, Апанаса Мішкова і другіх падазроных вяскоўцаў. Як не апраўдаваўся Апанас Мішкоў, паказваючы паперкі ад партызанскіх камандзіраў, нічога не дапамагло – іх асудзілі і адправілі на Поўнач, у Варкуту…

А Віктар Бялоцкі не адкладваў сваю задуму, як у народзе кажуць, у далёкі мяшок. Супакоіў сваю жонку Сцепаніду, што яму патрэбна адлучыцца на колькі дзён, каб яна, у выпадку чаго, падмяніла разам з брыгадзірам яго, а сам зайшоў у Глініцу, папрасіў, каб з ім пайшла пляменніца жонкі Кацярына да Петрыкава па вельмі добрай і карыснай для ўсіх справе. А ўжо на пароме Кацярыну запэўніў, што не пашкадуе, калі паедзе з ім у адно недалёкае месца, дзе ў яго знаходзяцца багацці, якіх хопіць на ўсіх. Яна пагадзілася, бо каму пасля вайны не хацелася мець нейкае прыгожае адзенне, упрыгожанні, якія абяцаў ёй сваяк.

Ужо ў Муляраўцы, калі дзядзька Віктар глытануў гарэлкі і пачаў у вагоне цягніка лажыць сваю руку на яе яшчэ зусім маленькія грудзі, пачала хвалявацца, адпіхваць яго, колькі было ў яе дзявочых сіл. Ён адчуў яе хваляванні, адсунуўся ад яе, працягваў дапіваць, што было ў шклянцы.

Даехалі да Брэста, затым пешшу пайшлі ў бок Каменца. Праз некалькі гадзін Віктар пачаў наразаць кругі вакол сасённіка, што стаяў асобна на невялікім узлобку. На Кацярыну менш звяртаў увагу, чагосьці хваляваўся, некаторыя хвіліны стаяў у задуменні. А потым пераходзіў у іншае месца, глядзеў у бок вялікай сасны, што стаяла крыху на ўзгорку і шыбаваў напрасткі да яе.

- Вось яна! – радасна выгукнуў ён. – Дачакалася мяне, ніхто не патрапіў сюды, каб забраць наша багацце…

І ён старанна пачаў разграбаць рукамі спачатку ігліцу, а затым адлучыўся і прынёс аднекуль маленькую салдацкую рыдлёўку, якою і адкапаў сваю скрынку. Адчыніў яе, выкінуў некалькі з яе прыгожых сукенак, кінуў іх пад ногі Кацярыне.

- На, прымерай! Усё гэта будзе тваё, калі будзеш разумнаю.

Кацярына не варухнулася з месца. А ён у гэты час складаў ужо ў рэчавы мяшок розныя ўпрыгожванні, якія пераліваліся і зіхацелі пад прамянямі летняга сонца. Склаўшы больш каштоўныя рэчы ў свой мяшок, астатні невялікі клунак палажыў у другі рэчавы мяшок і падсунуў яго да ног Кацярыны, якая стаяла і не краналася з месца.

- Так і не прымерала ніводнай сукенкі? – пагрозліва спытаў Віктар.

І ён падхапіўся з месца, знянацку абхапіў яе ззаду і пачаў сцягваць з яе адзенне, валіць яе на зямлю. Яна закрычала, клікала на дапамогу, імкнулася вырвацца з яго моцных рук, але яе дзявочыя сілы штохвілінна слабелі, асабліва тады, калі ён сваёю вялікаю далоняю закрываў ёй рот…

Ішлі моўчкі, Кацярына хрыпла ўсхліпвала, чуць перастаўляючы за ім свае ногі, несла невялікі свой рэчмяшок. Ён яе не радаваў, бо было ўсё гэта ім награбленае ў людзей, дзе, пэўна, не адзін чалавек і загінуў, аддаючы яму сваё багацце праз сілу. ‘’ І чаму яна, дурніца, згадзілася з такім вось вылюдкам ісці ў такую дарогу на край свету? – не раз думала Кацярына, перастаўляючы свае стомленыя ногі следам за ім.’’
Перад Глініцай ён выцягнуў з яе рэчмяшка яшчэ нейкія рэчы, прыгразіўся ёй, каб аб усім маўчала і рушыў у абыход вёскі да Зладзіна…
… Праз колькі месяцаў пасля вайны яшчэ вярталіся ў вёску салдаты, якіх лёс закінуў вельмі далёка ад роднай зямлі палескага краю. Тыя сем салдат, якіх перад самай вайною адпраўлялі ўсёй вёскаю ў армію, засталіся жыць пасля вайны толькі двое. Вось што апавядае Даніл Міхайлавіч Флёрка, якога ўжо і перасталі нават чакаць дома, бо атрымалі ў свой час на яго пахавальны ліст. ‘’ Пасля сканчэння палкавой школы адразу ж перакінулі нас пад Смаленск, затым пад Маскву, дзе давялося вельмі многа ўдзельнічаць у няроўных баях з фашыстамі. У адным з такіх баёў, нас з роты засталося ўсяго тры чалавекі, ды і тыя былі паранены. Немцы сваімі танкамі прасавалі нашы ўмацаванні, не пакідаючы ў жывых нікога. Мне неяк крыху пашчасліла – танк сваімі гусеніцамі не зачапіў мяне, прайшоў паверх. Немцы паднялі нас з роты толькі траіх, хто мог стаяць яшчэ на нагах.

Доўгая дарога – і я апынуўся ў Ліёне, вялікім французскім горадзе. Палонных прымушалі адбудоўваць горад. Праз нейкі час разам з французскімі палоннымі нам удалося з лагера ўцячы, але ў гарах нас з сабакамі вылавілі і зноў адправілі ў лагер палонных, дзе мы і былі ўжо аж да вызвалення амерыканскімі салдатамі, якія перадалі нас рускім…’’

… Праз некаторы час у сям’і Віктара адбылася вялікая сварка. Сцепанідзе данеслі, што яе муж вырабіў з непаўналетняю пляменніцай.

- Дык у нас будзе хутка сваё дзіцё! – са злосці крычала жонка. – Няўжо табе мала мяне?! – аж распіналася яна ад злосці, падступаючыся з чапляёю да яго. Ён адступіўся, упершыню маўчаў, адчуваў сваю віну. А калі чапляя дакранулася да яго спіны, ён выхваціў яе з рук Сцепаніды і з усяе сілы агрэў яе па азадку. Тая аж скруцілася ад болю, паціху спаўзла на падлогу і доўга так сядзела, пакуль ён не выйшаў з хаты. Ішоў ён хмуры да калгаснай канторы, ведаў, што хутка яго здымуць з пасады старшыні калгаса, але не за тое, што ён так паводзіў сябе, а за тое, што згнаіў зерне жыта яшчэ на таку, ды такое і засыпаў у амбар, а потым раздаў яго на працадні калгаснікам. І хтосьці з калгаснікаў данёс на яго ў раён, рабілі ўжо некалькі праверак, назначылі ўжо і справаздачны сход на канец месяца. А тут яшчэ на днях завітала да сястры маці Кацярыны, расказала аб усім здарыўшымся і сказала, што Кацярына стала ў свае шаснаццаць гадоў цяжарнаю і ўжо штосьці рабіць з гэтым няма ніякай магчымасці, вельмі ўжо запознены час.

Сцепаніда спрабавала задобрыць сястру, выцягнула з шафы нейкія пазалочаныя ўпрыгожванні, але сястра і не паглядзела на іх, хутка зачыніла за сабою дзверы, праклінаючы ўсіх, рушыла да сваёй Глініцы.

37

Другая пасляваенная вясна выдалася халоднай і заснежанай. У канцы сакавіка намяло такія вялізныя гурбы снегу, што нельга было адчыніць дзверы ў хату, а тым больш у зямлянку, якую засыпало ўсю ад краю да краю. Давялося капаць людзям рыдлёўкамі траншеі да хлявоў, калодзежаў, на вуліцу, каб дзе – небудзь хоць крыху прайсці, пабачыцца з суседзямі. Харчаванне для кароў скончылася, давялося здымаць з крыш хлявоў і хат кулі саломы, каб рэзаць з іх сечку і карміць жывёлу. Не заставалася амаль нічога з харчу і ў сялян. Усё, што было крыху з восені, павыграбалі за падаткі для дзяржавы. Патрэбна было здаць дзяржаве 200 кг. збажыны, 200 л. малака, 200 штук яіц, скуру з парасяці або жывёліны, заплаціць падатак за зямлю, страхоўку за зямлянку або хату, абавязкова выкупіць заём дзяржаўны, аблігацыі… А з чаго было ўзяць усё гэтае, дзе яго наскрабці? Такое пытанне не раз задавалі сабе пры размовах удзельнікі вайны, партызаны, якія вярнуліся дамоў.



- Хіба можна цярпець гэтыя здзекі з народа? – не раз адкрыта выказваў сваю думку Сямён Сідаравіч Неваднічэнка, якому ампунтавалі ў ваенным шпіталі частку нагі, а ён так старанна на невялікім пратэзе прывучаў сябе да трактарысцкай справы. Усё думаў: атрымаецца ў яго ці не? Атрымалася, бо побач з’явілася яго жонка Алена, якая вярнулася з нямецкай няволі і яны пажаніліся, пачалі цярпець разам усё тое, што адбывалася наўкола. І гэта было, у параўнанні з тым, што давялося ім бачыць і адчуць у часы вайны, жыццё для іх стала крыху прыемным і прывабным. Як толькі пацяплела і ад яркага вясновага сонца снегавыя гурбы ператварыліся ў раўчукі і спаўзлі ў воды Ўбарці, яны тут жа вясновым вечарам накіраваліся на мост, пад якім бурліна страшэнна вада. Яна з вялікаю сілаю біла аб дубовыя палі, неяк увачавідкі паднімалася аж да самых маставых дошак, пырскаючы праз шчыліны на паверхню і сцякаючы зноў у раку, змываючы з дошак пясок. Яны яшчэ крыху пастаялі на мокрых дошках моста і паціху пакрочылі ў вёску. Бо яна заўважыла, як балюча крывіўся Сямён ад таго, што балела ў яго моцна нага, бо намуляў яе пакуль яшчэ самаробны яго пратэз.



Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   16   17   18   19   20   21   22   23   24




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет