Заданне 45. Выпішыце словы, якія няправільна падзелены на марфемы. Падзяліце іх правільна сімваламі, як паказана ва ўзоры.
У з о р: Няправільна Правільна
1) ва-юй ваj-уй-□,
2) тва-е тваj- э ,
3) кан-ча-так □ канч-а-так-□
1) ус-памін-□; 2) вы-хад--□; 3) ба-я-цца; 4) рад-уj-учы-ся; 5) на-пал-ов-у; 6) за-вул-ак-□; 7) пра-дзед; 8) шост--ы; 9) да-памаг-чы; 10) у-ніз--□; 11) бяз-рук-і; 12) па-вуц-інн--е; 13) за-верш-а-н-ас-ць; 14) стом-л-ен-ы.
Тэма: С П О С А Б Ы С Л О В А Ў Т В А Р Э Н Н Я і
ЗАПОМНİЦЬ:
1. Пры вызначэнні словаўтваральнага сродку чаргаванні гукаў улічваюцца як агульная частка базавага і ўтворанага слова!!!
2. Чаргаванні гукаў самастойнага словаўтваральнага значэння не маюць, яны могуць утварыць толькі форму таго самага слова!
3. Службовыя часціны мовы ў словаўтваральную базу не ўключаюцца!!!
4. Пры словаўтварэнні не могуць далучыцца адначасова два ці больш суфіксаў або адначасова дзве прыстаўкі !!!
5. Абстрактныя назоўнікі ўтвараліся ад канкрэтных назваў прымет, дзеянняў і інш., а не наадварот.
6. З двух слоў вытворным з’яўляецца слова, больш складанае па марфемнай структуры ці па семантыцы.
М А Р Ф Е М Н Ы Я С П О С А Б Ы
І. А ф і к с а л ь н ы я с п о с а б ы:
1. Прыставачны: радзіма 1 прарадзіма, натуральны звышнатуральны, які нейкі, есці з’есці. Пры гэтым спосабе прыстаўка далучаецца не да асновы, а да ўсяго слова.
2. Суфіксальны: нарадзіць нараджэнне, чатыры чацвёра, бульбаўборка бульбаўборачны, вясёл ы весялі(ць), круці ць крутнуць, маўчаць моўчкі .
3. Прыставачна - суфіксальны: дождж □ бездажджоў[j э], стаміцца нястомны, глыбокі паглыбі(ць), векавечны
увекавечы(ць), вечар □ увечары. Разнавіднасць гэтага спосабу ― прыставачна-нульсуфіксальны (або прыставачна-бяссуфіксны): зямл я беззямелл Æ е, лес □ узлессÆ е, балот а забалоцц Æ е.
4. Постфіксальны: што штосьці (-сь ), як як - небудзь, несці несціся, паглыбіць паглыбіцца.
Як і ў прыставачным спосабе, постфікс далучаецца не да асновы, а да ўсяго слова, не мяняючы часціны мовы і граматычнага афармлення слова.
5. Прыставачна-постфіксальны: бегаць дабегацца, бегчы разбегчыся, цярпець нацярпецца.
6. Суфіксальна - постфіксальны: гонар □ ганары(ц)ца, сме х смяя(ц)ца, куст □ кусці(ц)ца.
7. Прыставачна - суфіксальна - постфіксальны: шчодры
расшчодры(ц)ца, гаварыць перагаворва цца, смех □ насміха(ц)ца.
8. Нульсуфіксальны (або бяссуфіксны): сін і ® сіньÆ, стук аць ® стукÆ , пераходз іць ® пераходÆ, пяць □ пятÆы, зневаж аць ® знявагÆ а, адплаціць ® адплатÆ а.
ІІ. С п о с а б ы с к л а д а н н я :
1. Словаскладанне (або чыстае складанне). Новае слова ўтвараецца шляхам зліцця двух цэлых слоў, без злучальнага галоснага (інтэрфікса): мáла верагóдны мàлаверагóдны, глыбóка паважáны глыбòкапаважáны, кінó і тэáтр □ кінатэáтр, рáдыё і перадáча рàдыёперадáча.
2. Асновасловаскладанне. Тут апошні кампанент словаўтваральнай базы роўны цэламу слову, а папярэдні ― аснове слова: высок і і мастацкі высокамастацкі, закон □ і праект □ законапраект, перш ая крыніца першакрыніца.
3. Складана - суфіксальны : дабрá зычыць добразычлівы, плоская гар а пласкагор[jэ], чатыр ы паверхі
чатырохпавярховы.
Разнавіднасць складана-суфіксальнага спосабу ― складана-нульсуфіксальны (або складана-бяссуфіксны). Пры гэтым спосабе новае слова ўтвараецца шляхам злучэння асноў базавых слоў пры дапамозе інтэрфікса і далучэння нулявога суфікса:
плыт □ і гн аць плытагон Æ, лев ы бераг □ левабярэжжÆа, чорн ыя воч ы чарнавок Æ і.
4. Абрэвіяцыя ― утварэнне складанаскарочаных слоў:
а) складовыя абрэвіятуры: Беларуская Энцыклапедыя БелЭн, камандзір батальёна камбат (складваюцца адвольныя часткі базавых слоў ― графічныя склады);
б) літарныя і гукавыя абрэвіятуры: В ялікае княства Л ітоўскае ВКЛ (чытаецца па літарах: [вэкаэл]),”Л ітаратура і мастацтва” ЛіМ (вымаўляецца па гуках, як адзін склад: [л'ім]); гэтак жа: ААН, ГЭС, нэп, ЦУМ;
в) змешаныя абрэвіятуры: медыцынская сястра медсястра, педагагічны савет □ педсавет (складваюцца частка слова і цэлае слова); Беларуская акадэмія мастацтваў БелАМ; Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі ЭЛіМБел (складваюцца часткі адных базавых слоў і пачатковыя гукі ці літары другіх).
СЛОВАЎТВАРАЛЬНЫ РАЗБОР
П а р а д а к р а з б о р у
-
Вызначыць часціну мовы, да якой адносіцца вытворнае слова.
-
Паставіць слова ў пачатковую форму.
-
Пошук базавага слова фармальным шляхам: спачатку шляхам адкідання апошняй словаўтваральнай марфемы (радзей ― першай), затым ― адначасова першай і апошняй, потым ― 3-х марфем.
-
Растлумачыць лексічнае значэнне вытворнага слова з дапамогай аднакаранёвага, знойдзенага фармальным шляхам (гэтае аднакаранёвае слова па колькасці марфем павінна знаходзіцца ў словаўтваральным ланцужку найбліжэй да аналізуемага).
-
Параўнаць састаў утворанага слова з базавым і выдзеліць (падкрэсліць) у базавым слове словаўтваральную базу (г. зн. агульную частку базавага і ўтворанага слоў).
-
Ва ўтвораным слове вылучыць (абазначыць сімвалам) словаўтваральны сродак (фармант).
-
Вызначыць спосаб словаўтварэння.
У з о р ы с л о в а ў т в а р а л ь н а г а р а з б о р у
Абуць абуцца (постфіксальны спосаб).
Вызнача[ j у]ць вызнача[ j у]чы (суфіксальны спосаб).
Выяздж аць выезд (нульсуфіксальны спосаб)
Аднаму İвану не хапіла кнігі.
К аднаму будынку дабавілі яшчэ два (лічэбнік). Аднаму İвану не хапіла кнігі (абмежавальная часціца). (Спосаб пераходу лічэбніка ў часціцу).
|
Достарыңызбен бөлісу: |