Заданне 55. Выпішыце нумары слоў, утвораных прыставачным спосабам.
1) напісаны, 2) неўраўнаважаны, 3) узлесак, 4) завіруха, 5) назаўжды, 6) нагуляцца, 7) завязь, 8) пацяплець, 9) заціснуты, 10) забегацца, 11) ачалавечыцца, 12) выцягніце, 13) выгрузка, 14) растлумачваць, 15) узнавіць, 16) расфасоўка, 17) рассякаць, 18) па-летняму, 19) абшар, 20) ззаду.
Заданне 56. Выпішыце нумары слоў і формаў слоў, утвораных суфіксальным спосабам.
1) баяздольнасць, 2) выганяйце, 3) бязмоўны, 4) дагледжаны, 5) неспазнаны, 6) бязлітасны, 7) пасеў, 8) прышчэпка, 9) зацікавіўшыся, 10) заворваць, 11) лаўка (’магазін’), 12) бульбаўборачны, 13) зводніцтва, 14) жыццеўстойлівы, 15) велікадушны.
Заданне 57. Выпішыце нумары слоў, утвораных прыставачна-суфіксальным спосабам.
1) акругліць, 2) акруціць, 3) ацяпляцца, 4) ацэначны, 5) зачарсцвелы, 6) па-веснавому, 7) выглянцаваць, 8) выветрыванне, 9) ацаніць, 10) зáмалада, 11) залетась, 12) бессардэчны, 13) заадно, 14) разразанне, 15) размаляваць, 16) недасведчанасць, 17) узброіўшыся, 18) палепшыць.
Заданне 58. Выпішыце словы, утвораныя складана-суфіксальным спосабам. Абазначце ў іх словаўтваральныя сродкі (фарманты).
Марозаўстойлівасць, маслападобны, маслабойка, лесасплаўны, лесанарыхтоўка, лесаахоўны, лесапаркавы, легкаплаўкасць, левабярэжны, кіназдымачны, кінамастацтва, простанародны, самародкавы, самаўпэўнена, светасузіральны, торфаздабыча, цеплалюбівы, целагрэйка, цестамясільны.
Тэма: Р О Д Н А З О Ў Н İ К А Ў і
Ж. Р.
|
М. Р.
|
Н. Р.
|
аброць
бездань
безліч
борць (вулей у калодзе ці ў дупле)
верф
вуаль
газа ( рус. керосин )
гаць
гладзь
гліцэрына і □ – м.р.
глухмень (як і глушыня)
глуш
глыб (як і глыбіня)
гонта [g] (дранка; дахавы матэрыял)
горыч
гусь
далонь
даль (як і далечыня)
духмень (як і духата)
дэталь
жырафа
замець (снежная)
засень
золь
кава (1-га склан.)
какава (1-га скл. ! ―
у ТСБМ. А ў СБМ нязм. ― памылка)
камода
каніфоль
кафля
квецень
кішэнь і кішэня
макрэль (рыба )
моль
моц (3-га склан.,
але: Т. моцай )
мыш
|
баль
боль
ветразь (як і рус. парус)
вестыбюль
вусень
гар
гліцэрын □ і -а ― ж. р.
гран-пры (атрыманы)
гуру ― нязм.
давер
дарадца
дроб (толькі матэмат. Не блытаць: пошчак, дробат, шрот)
дышаль
жаль
зал (і зала ― ж. р.)
кавыль
капсуль
каракуль
каромысел
карт-бланш ― нязм. (устар.: неабмежаваная свабода ў дзеяннях, дадзеная пэўнай асобе)
кіпень (Р.: кіпню і кіпеню)
кужаль
лебедзь
мазоль
мафіёзі ― нязм.
маэстра ― нязм.
медаль
мікада ― нязм. (тытул імператара ў Японіі)
міндаль (-я; рэч., зб. -ю)
міткаль ( тканіна )
насішча (як і нос)
насып
накіп
|
авеню ― нязм. (у рус. м. ж. р. )
антраша нязм. (скачок балерыны)
безэ ― нязм. (від пірожнага)
брыво
вачышча ( як і вока )
дзюдо ― нязм.
джэрсі ― нязм.
дынама (Але: ”Дынама” перамог)
дэрбі ― нязм. (спаборніцтва для коней)
дэфіле ― нязм. (цясніна; вузкі праход паміж узвышшамі, вадаёмамі)
жалюзі ― нязм.
журы ― нязм.
каноэ ― нязм. (лёгкае)
крэсіва
крылца
ласо ― нязм. (каўбойскае)
люмбага ― нязм. (востры боль у паясніцы; прастрэл )
лякала
малодзіва
манга ― нязм.
манто ― нязм. (жаночае паліто, пераважна футравае, свабоднага пакрою)
мулінэ ― нязм.
нета ― нязм.
ноу - хау ― нязм.
папуры ― нязм.
рандо ― нязм. (форма верша з паўтарэннем асобных радкоў)
|
Ж. Р.
|
М. Р.
|
Н. Р.
|
наледзь
Нарач воз.
неруш
папараць
педаль
півоня
плынь
Пціч (рака і станцыя)
роспач
ростань
рунь
ручышча (як і рука )
салата ( ’расліна’ )
Свіцязь воз.
Сібір
слодыч
стынь
сухмень
суш
сцерлядзь
табака
трэль
флеш
цемень (як і цемра)
цемрадзь
ціш
цвіль
цытадэль
чырвань
шчолач
шыр
шэрань
******************
ЗАЎВАГА :
[ Не блытаць з рус. мовай! У бел. мове крупы, каноплі, грудзі, дзверы ― толькі мн. л. ! ]
|
палын
паркаль (тканіна)
парцье ― нязм. (швейцар у гасцініцы, …)
пачак
пенальці ― нязм.
перапіс
подпіс
перакіс
плеш (як і плех )
продаж
прэс-аташэ ― (ваенны )
пыл
ранцье ― нязм. (хто жыве на з пазыкі, продажу акцый…)
россып
рукапіс
сажань ( Р.: сажня )
сірока - нязм. (сухі,
гарачы вецер)
струмень
стэп
сухавей
сып
тамада
тарнада ― нязм. (смерч)
толь (Р.: -ю, Т. : -ем )
труфель
туфель
фальш
цень (М.: у цені і цяні )
шаль ( як і шалік)
шампунь
шансанье ― нязм. (фр. эстрадны спявак; паэт, які піша такія песні)
шпіталь
шуфель
шынель (М.: у шынялі )
|
ранча ― нязм.
рышэлье ― нязм. (ажурная вышыўка)
рэвю ― нязм. (тэатр.: агляд-прадстаўленне асобных сцэн)
рэнаме ― нязм. (усталяваная рэпутацыя, павага)
самбрэра ― нязм.
сафары (1– адзенне лёгкага пакрою з кішэнямі і
адстрочкай; 2– падарожжа ў экзатыч. краіну)
трыо ― нязм.
чарніла (але: бялілы ў СБМ мн.)
шаўро ― нязм. (мяккая скура хромавага дублення – са шкур коз)
эмбарга ― нязм. ( забарона ўвозу / вывазу замежных тавараў)
|
Достарыңызбен бөлісу: |