1) сэрцавіна; 2) водблеск; 3) цвясці; 4) зацвятаць; 5) мяцеж; 6) мецяжы; 7) удалячынь; 8) удалячыні; 9) дробязь; 10) зáмяць; 11) дрывасек; 12) уверцюра; 13) чэрэшня; 14) галерэя; 15) апякун; 16) анекдот; 17) фельетон; 18) наледзь; 19) рэпетыцыя; 20) імпрэсарыо; 21) жоўценькі; 22) аператар; 23) рэферэндум; 24) шэраваты; 25) шэравокі; 26) водар; 27) радкаваты; 28) рэдкаслойны; 29) леснічоўка; 30) мядзведзяня; 31) легенда; 32) сувязь; 33) погляд; 34) святкаванне; 35) цяжкаваты; 36) чарапаха; 37) мяккаваты; 38) семнаццаць; 39) плытагон; 40) лямантаваць; 41) месячны; 42) чэрапны; 43) мілімятровы; 44) Шакспір; 45) генеральны; 46) ясакар; 47) цалюткі; 48) летуценне; 49) Пятруся; 50) Яраслаў; 51) камп’ютэр; 52) канцэлярыя.
Тэма: ПРАВАПİС ГАЛОСНЫХ У і
СКЛАДАНЫХ СЛОВАХ і
1 У складаных словах злучальныя галосныя о, а, е, я пішуцца ў адпаведнасці з правіламі акання і якання: О́ ― пад націскам, А ― не пад націскам (ільнòвалакнó, збòжжасушылка), Я ― у першым складзе перад націскам, Е ― у не першым складзе перад націскам (жыцця / ра /да/сны, жыцце / сцвяр / джаль / ны).
Злучальная галосная Е пішацца і ў 1-м складзе перад націскам у словах, другая частка ў якіх пачынаецца з Ў: двоеўладдзе, жыццеўстойлівы, пуцеўкладчык, пуцеўкладка, пуцеўборачны, каноплеўбóрачны, зернеўборачны, землеўласнік, землеўгнойны, зернеўлоўнік, але:
хмеляўборачны (СБМ) .
Са злучальнай Е пішуцца незалежна ад націску і словы з першай часткай заходне- , усходне- : заходнерускі, усходнерускі, усходнееўрапейскі.
2 Галосныя Е, Ё і Я ў першай частцы складаных слоў таксама падпарадкоўваюцца правілу якання: Я ― у 1-м складзе перад пабочным націскам, Ё ― пад пабочным націскам, Е ― пад пабочным націскам або не ў 1-м складзе перад націскам (г. зн. калі няма пабочнага націску): нядòбра /сум /лен /насць; земля/ ро /бства, зèмле /ка /ры /ста /нне, меда//вар/ны, меда /збор, мёда /ва /рэ /нне, светла /во /кі, але:
святла/фільтр, святла/тэ/хніка і іншыя вытворныя ад слова святло. і
3 Галосныя О і А ў першай частцы складаных слоў пішуцца ў залежнасці ад таго, на які склад па́дае націск у 2-й частцы складанага слова. Калі асноўны націск пáдае на першы склад 2-й часткі , то ў 1-й частцы пішацца А :
высака /рó /дны, даўга /лé /цце, чарна /брó /вы, разна /кве /цце, салама//прэс, нарада /волец, нава /вынайдзены, нава /выбраны, нава /модны, нава/грэчаскі, але: нова /спечаны, нова /створаны (СБМ).
А калі ж асноўны націск пáдае не на першы, а на далейшыя склады 2-й часткі, то ў 1-й частцы ўзнікае пабочны націск і пад пабочным (як і пад асноўным) націскам пішацца Ò: чòрна/ба/рó/ды, высòка /ўра /джáй /ны, дòўга /тэр /мі /нó /вы, бòга /тва /рыць.
4 Выключэнне: Ненаціскное Э захоўваецца ў 1-й частцы складаных слоў незалежна ад месца націску ў 2-й частцы: шэра /во /кі, рэдка /зу /бы, мэта /зго /дна, Сярэдня /ве /чча, сярэдне /вя /ко /вы, сярэдня /спе /лы, тэле /бá /чанне, шэсць /сот (але: шасці /сот, шасцю /стамі, шасці /дзё́н /ка, шасці /гó /дка, шасці /сòт /гó /ддзе і вытворныя ад іх).
5 УВАГА !!! ЗАПОМНİЦЬ! У 1-й частцы ўзнікае пабочны націск і пішацца Ò пад пабочным націскам у некаторых словах, у якіх асноўны націск падае на 1-ы склад 2-й часткі. Гэта словы,
а) у якіх другая частка пачынаецца з Ў: марозаўстóйлівы, холадаўстóйлівы, вогнеўстóйлівы, азонаўстóйлівы, водаўстóйлівы, каноплеўбóрачны, торфаўборачны, сортаўчáстак, новаўведзены, новаўтвораны, бетонаўкладка(-чык), двоеўладдзе, поўнаўладны(-ства, -ддзе), рознаўзроставы, рознаўзроўневы, формаўтварэнне;
б) другая частка ў якіх -знаўства , -знаўчы , -знавец , -вед:
манголазнáўства, мовазнáўства, усходазнáўства, мовазнáўчы, мовазнáвец, мовавед, японавед.
УВАГА! Варыянты: У ”Арф. слоўніку” М.Лобана і М.Судніка ў наступных словах о : народа/любец, народа/знáўчы, народа/знáўства, народа/знáвец, народа/ўладдзе, горна/рудны, горна/лыжнік, а ў СБМ тут а: нарада/любец, нарада/знáўчы, нарада/знáўства, нарада/знáвец, нарада/ўладдзе, гарна/рудны, гарна/лыжнік !!! Непарадак.
в) у якіх неабходна пазбегнуць двухсэнсоўнасці ці непазнавальнасці значэння. Большасць з гэтых слоў ― навуковыя тэрміны: словазменны, словатвóрчасць, словафóрма, содавáр, ружовашчóкі, ружоватвáры, ружова-шэры, работадáўца, робататэхніка, колерамузыка, крокамер;
маторазбóрачны, малочнакíслы, малочна-белы, азотнакіслы, азоцістакіслы, збожжасхóвішча, збожжаздáча, множналікавы, многаатамны, свабодалюб(-ства), сортазмена, вокамгненна, зоркаплавальнік, зоркалёт(-чык), перапончатакрылы, хлорамін, хлорвоцатны, моватворчы(-асць), вокамгненна, восемсóт (але: васьмісóт, васьмістáм і вытворныя ад яго тыпу васьмісòтгóддзе і пад.) і ў некаторых іншых словах. Але:
нарада/волец (аманімія ж!!!), як і ў вышэй названых у СБМ: нарада/любец, нарада/знáўчы, нарада/знáўства, нарада/знáвец, нарада/ўладдзе.
6 Часткі што-, свое-, сто-, дзевяноста-, радыё-, кіна-, фота-, мота-, фонда-, грос-, контр-, проці- пішуцца нязменна незалежна ад націску: што /дзён /на і што /ты /днё /вік, свое /ўла /дства і свое /ча /со /ва, сто /гра /дусны і сто /га /до /вы (але: стагоддзе), радыё /стан /цыя і радыё /кам /па /нія, дзевяноста /ты /сячны, кіна /э /па /пе /я, фота /сту /дыя (але: фатаграфія і вытворныя ад яго), мота /крос, мота /ралі, мота/спорт, мота/сані, мота/ролер, але: матацыкл, матанарты, матавóз (СБМ), фонда/сховішча, грос/майстар, грос/бух, контр/удар, контр/мера, контр/довад (не блытаць з кантрабас, кантрабанда, кантрамарка, кантрапункт, дзе частка контр- не мае значэння ’супраць’), проці /яддзе, проці /леглы, проці /дзеянне.
УВАГА!!! У СБМ пад рэд. М.В.Бірылы: тарфа /крошка і торфа//крошка!!! Заа /тэ /хнік, зоа /гі /гі /е /на ― лагічна. Але: заа /тэ /хнічны (вытворнае ад заа /тэ /хнік). Гэтаксама ў СБМ: палі /клі /ніка і палі /клі /ні /чны (вытворнае ад палі /клі /ніка); палі /гра /фія і палі /гра /фі /чны (вытворнае ад палі /гра /фія); палі /тэ /хнікум, полі /тэ /хні /чны, але: полі /тэхнізацыя і палі/тэхнізацыя!!!; палі/меры, полі/ме/рыя, але: полі/мерызацыя і палі/мерызацыя!!!, полі/га/мі/чны і палі/га/мі/чны!!!; полі/ге/нізм і палі/ге/нізм !!!; у ”Арф. слоўніку” М. Лобана і М. Судніка полі/ге/нез !!!
7 У першай частцы складанаскарочаных слоў пішацца галосная е, як і ў расшыфраваным поўным слове: медпункт, ваенвед, ваентэхнік, ваенрук; легпром, а не лёгпром, бо адзін націск у слове. У апошняй частцы складанаскарочаных слоў этымалагічнае о аднаўляецца пад націскам: юнкор (юны карэспандэнт), ваенком (ваенны камітэт), ваенкор (ваенны карэспандэнт), гарвыканком (гарадскі выканаўчы камітэт).
ЗАДАННİ ДА ТЭМЫ : ПРАВАПİС ГАЛОСНЫХ У СКЛАДАНЫХ СЛОВАХ
Заданне 8. Запішыце словы ў слупок, устаўляючы прапушчаныя літары і падкрэсліваючы іх. Справа пісьмова коратка растлумачце правапіс устаўленых галосных, як паказана ва ўзоры.
УЗОР: Сòнца /лю /бі/вы ― пабоч. націск; асноўны націск на 2-м 1 2 складзе 2-й ч.
Усё /вед ― ё захоўваецца, бо слова ўтворана ад займ. н. р. усё.
Ален..вод, б..мбасховішча, б..мбаскідальнік, б..гаадступнік, вугл..здабыча, выс..каўраджайны, выс..каякасны, в..даносны, в..стралісты, в..страверхі, вугл..кіслы, вільгац..ёмістасць!, в..дазборнік, вогн..трывалы, в..далячэнне, в(о,а)л(я,е)выяўленне, выс..каідэйны, вільгац..мер, в..данапорны, выс..кагорны, г..рнарудны!, г..рналыжнік, гелі(я,е,а)ц..нтрычны!, гр..маадвод, гр..смайстар, дв..(е,я)борства, дыз..л..будаванне, д..ўгачаканы, д..брачыннасць, д..брасумленны, дз..в..ност..годдзе, д..макіраўніцтва, д..мафон, ж..ўталісце, жыцц..сцв..рджальны, жыцц..радасны, жыцц..любівы, зб..жжасховішча, земл(е,я)ўласнік! [Дзе логіка? Параўн. з хмел(я,е)ўборачны — СБМ], з..латаносны, збр..(е,я)носец, з..мл..ўладальнік, з..мл..знаўства, зерн..сховішча, зме..падобны, з..латаздабыча, земл..драбілка, зб..жжаздача, ільн(ò,а)завóд, ільн..семя, крыштал(я,е)оптыка, к..смабачанне!, кр(о,ы,а)вацячэнне, кр(ы,о,а)вацёк, кам(е,я)н..апрацоўчы, кле..варня, к..н..гадоўля, к..савугольнік, мн..гастаночны, мн..гавугольнік, м(о,а)тасані, мн..галюдна, мн..гастаронні, мар..заўстойлівы, м..вазнаўчы, Н..ваполацк, Н..васібірск, н..вабудоўля, н..вабранец, насенн..водства, н..жыцц..здольны, н..д(ò,а)бразычлівы, н..д..ўгавечны, н..д..браякас(т?)ны, Н..валукомль, п..літэхнікум і п..літэхнізацыя!! (СБМ), п..літэхнічны, п..ўнам..тражны!!, п..ліклініка і п..ліклінічны!! (СБМ), п..лігрáфія і п..ліграфічны!! (СБМ), п..лімерны і п..лімерызацыя!! (СБМ), п..лігенéз!! (Арф.), п..ўнапраўны, п..ўнагалоссе, р..значасовы, р..знастайны, р..знакаліберны, ст..гакідальнік, ст..гадовы, св(а,о)..часовы, сн(а,о)павязалка, ст..галосы, см(а,о)лацячэнне, с(а,о)бал..водства, с..рэдн..спелы, с..рэдн..вяковы, эпоха С..рэдн..вечча, ск..рагаворка, св(а,о)..асаблівы, траншэ..капальнік, т(а,о)нкацелы!, тунел..будаванне, т(а,о)нкашэрс(т?)ны, тытун..водства, т..ўстасценны, ус..ночная, ф..такартка, ф(а,о)ндасховішча, х(о,а)ладаўстойлівасць!, хмел(е,я)ўборачны! ч..рнавалосы, ча..апрацоўка, ч..рнабровы, чырв..нашчокі, шэрсц..апрацоўчы, ш..разём, ш..равокі, ш..сц(ь?)сот, ш..рсц..часальны, шыр..каплечы, шыр..каэкранны, шт..месячны, шыр..кафарматны, вільгац(я,е)ўстойлівы (СБМ), аднайменны і р(о,а)наіменны (СБМ, ТСБМ. Нелагічна!)
Да тэм ”Аканне”, ”Яканне ” і ” Правапiс галосных у складаных словах ” :
Заданне 9. Запішыце словы ў 2 слупкі, раскрываючы дужкі і ўстаўляючы прапушчаныя літары. Падкрэсліце месца арфаграмы, пастаўце ў словах націскі і пасля кожнага слова коратка растлумачце яго правапіс, як паказана ва ўзоры.
УЗОР:
шавялюра ― даўно запазыч. (з фр.)
крамлёўскі ― белар. слова, аканне ( э → а )
шэдэўр ― іншам. сл.
веялка ― я спрадвечнае
камене /а /пра /цоў/чы ― не 1-ы склад перад нац.
канòпле/ўборачны ― выключ. (2-я ч. пачынаецца з ў , узнікае пабоч. націск)
высòка /ра /зві /ты ― асноўны нац. не на 1-м складзе 2-й ч., узнікае пабоч. націск
святла /фор /ны ― выключэнне, вытворнае ад святло.
Пл..нарны, ф..льдмаршал, кам..ртон, ц(э,а)гляны, вунд..ркінд, пр..йскурант, упрыс(е,я)дкі, каф..дральны, ц..йтнот, шыр..каэкранны, с(е,э,а)кр..тарыят, св..тлаваты, св..тлавы, св..тлавокі, [св..тламузыка, св..тлабоязь, св..тлавод, св..тлакол..рны, св..тлакопія, св..тлалюб, св..тлафор, св..тламер, св..тламетрыя, св..тланосны, св..тлапіс, св..тлацень, св..тлафільтр, св..тлапровад, св..тлапрывод (фізіч.), св..тласіла, св..тлатэхніка], св..тломаскіроўка, св..тловым..ральнік, св..тлолячэнне, св..тлокапіраванне (спец.), св..тлоадчувальны, р..льеф, ва(е,я)нком, ва(е,я)нрук, р(а,э)з..рвуар, канс..рванты, с..нтым..тальнасць, д..серт, ш..рсцяны, Ж..нева, адр..с, вып(э,а)цкаць, вып(э,а)цканы, (я,е)рына, вы(я,е)віць, выц..гнуць, д..рматыт, сл(я,е)сарны, в..лікадзяржаўны, В..лікабрытанія, л(о,а)гапсіхалогія, выс..каразвіты, св..тлапісны, д..ўгалецце, мн..газначнасць, кам..дыйны, р..цэпт, св..тланоснасць, р..форма, ш..сцьсот, ш..сцісотгадовы, выгар..лы, в..стразубы, фл..ксійны, св..тлалюбства, пл..бей, праф..сура, ц..нтрычны, в(а,о)с..мсот, в..сьмісотгоддзе, ц(э,а)люткі, бухгалт..р, прор..зь, уп(е,я)ц..рых, прац(э,а)суальны, выв..трыць, інт..рвал, шыр..калобы, ш..дэўр, выс..кародны, др..жаць, лат..рэя, венз..ль, с(е,я)б..любства, камп’ют..рызацыя, св..тлафільтравы, венц..р, в(я,е)рбена (бат.), дз(е,я)гцяр, дз..раза, дзев..р, кам..нціраваць, калі(е,я)вы, чайны с..рвіз, вын..ньчыць, купл..ны, ледз..ніць, занес..ны, сув..зь, яс(я,е)н..вы, ц..жкаатлет, ф..рмент, фельч..р, філат..лія, с..гмент, вым..няць, м..цяжы, выгандл..ваць, гандл..ваць, прывіле..ваны, м..нзурка, аш(ы,э)йнік, барт..р, поп(е,я)л, п(е,я)ц..рня, выдз..ліць, зл..якасны, кр..пасны, выстр..ліць, м..нтол, зл..язычны, кр..ватачывы, кр..ваточыць, ц..р..маніял, ігр..к, ш(э,а)в..люра, к..дроўнік, м..вавед, з..зюляня, дз..тляня, дз(е,я)с..ц..рычны, кат(э,а)р, кам(я,е)каваты, кр(о,а)камер, з..атэхнік, з..ат..хнічны (СБМ – а!!!), з..агігіена, з..агеограф, з..ахімічны, д(э,а)лікатэс, тр..цічны (спец.), с..м’янін, мат..разборачны, мат..рна-парусны, крыштал(е,я)к..раміка, канопл..ўборачны, кан(о,а)пляводства(-чы), сп..ртбаза, ільн..ткацкі, к(о,а)р..ткахвалевы (СБМ і ”Арф.”― а), турн(е,э), Тр..ццякоў, в..люр, к(о,а)ран..клубн..плоды, аранж..рэя, бр..стаўчанін (у СБМ э ― нелагічна!), аўтамабільнае радэ(а,о), Вал..р’ян, вад..віль, кіп..нь, аўтсайд..р, л..гкаматорны, л..гкаўзброены, л..гкавагавы, л..гкавагавік, л..гкакрылы, л..дасховішча, н..вамодны, н..ваўведзены, св..тлалюбны.
Тэма: İНШАМОЎНЫЯ СПАЛУЧЭННİ ГАЛОСНЫХ і
ИО
|
У сярэдзіне слоў : .
Але: у пачатку слоў і ў канцы пасля галосных ― нязменна:
İÓ (пад націскам): İА (не пад націскам):
іóн, Іóсіф; іанізáцыя, Іардáнія, Іаáн, İанíчнае мора; трыо , Токіо , Антоніо
| ИА |
→ незалежна ад націску İЯ (ЫЯ): авіяцыйны, авіятар, дыялóг, радыятар, педыятр, фартэпіяна, мемарыял.
Выключэнне: мільярд, брыльянт
| ЬО |
→ ЬЁ: ласьён, шампіньён, каньён, батальён. Выключэнне: булён
|
ИЕ
ЕА
ОИ
ЕО
ОЭ |
İЕ (ЫЕ): кліéнт, кліентура, абітурыéнт;
але: езуіт, ерыхонская труба
ЕА (ЭА): Неáпаль, рэабілітáцыя, рэалíзм
Оİ: астэроід, еўрапеоід, негроід. Выключэнне: акіян
ЕÓ (ЭÓ), ЕА (ЭА): археóлаг, археалóгія,
ідэóлаг, ідэалóгія, метэарыт
АЭ: арфаэпія, арфаэпíчны, паэт, паэтычны
|
ЙО
ЙЕ
ЙА |
Ё (пад нац.), Я (не пад нац.): ёд, ёгурт, раён, маянэз Але: нязменна ў пачатку ўласных назваў:
Нью-Йóрк, г. Йóркшыр (пад націскам), Йашкáр-Ала,
г. Йаганесбург, г. Йакагама (не пад націскам)
Е: фаé, феервéрк, канвéер. Але: рэспубліка Йемен,
йеменец
Я: Мáя , Наяма
|
Достарыңызбен бөлісу: |